Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Мэтады забойстваў ЧК (а гэта ўсё стаяла „на канвееры”) былі самыя разнастайныя, ад грубага біцьця па патыліцы перад ямай, напоўненай мазгамі, да „артыстычнага паляваньня”. Арыштаваных жанчын (ці мужчын) месячнай ноччу голымі выпускалі ў абгароджаны глухім плотам сад і наладжвалі на іх паляваньне з рэвальверамі.
Забівалі дубінай павольна на працягу гадзіны, каб назіраць пакуты ахвяры. У Харкаве (кіраўнік ЧК Саенка) здымалі скальпы, у тым ліку з рукі (рабілі пальчаткі з чалавечай скуры). Памочнік Саенкі матрос „Эдуард” умеў пры забойстве пасяброўску размаўляць з вязьнем і тут жа „артыстычна” выстраліць яму ў патыліцу, заліваючыся бесклапотным сьмехам. У Царыцыне і Камышыне пілавалі косьці. У Палтаве і Крамянчугу сьвятароў і сялян саджалі на кол. Сялян яшчэ і спальвалі на калах, a кіраўнік ЧК („Грышкапрастытутка”) сядзеў на крэсьле і пацяшаўся пры гэтым. У Екацярынаславе ўкрыжоўвалі, павольна смажылі ў печах, разрывалі папалам лябёдкамі, апускалі ў кіпень. У Варонежы качалі ў бочках, прабітых цьвікамі. У Кіеве ЧК прыдумала прыстасаваньне з трубой, калі ахвяру наскрозь праядаў пацук. У Адэсе... Страшна было ў Адэсе.
Асабліва зьвярэлі катыжанчыны. Нейкая дзяўчына Вера Грабеннюкава літаральна крамсала свае ахвяры. За два с паловай месяцы службы ў Адэскай ЧК забіла 700 чалавек. У Валагодзкай і Архангельскай губ. забівала нейкая Рэвека Майзель. Езьдзіла нават у страшны Халмагорскі канцлягер, каб суняць сваю страсьць. Там утапіла 500 чалавек. У Пензе зьвярэла нейкая Бош, у Маскве дама з папяроскай, у Адэсе садыстка па клічцы „Мопс”, у Баку „товарнш Люба”, у Рыбінску „Зіна”. Усюды былі свае „зьвяры”. Ніхто ня мог, аднак, зраўняцца з чэкісцкім катам Магам з Масквы. Гэты адзін забіў 11 тысяч людзей. У час „ апэрацыі” Мага прыходзіў у экстаз. Аднойчы пасьля расстрэлу 20 чалавек ён згубіў кантроль над са
78. Характэрнае фота Л. Бэрыі.
бой, накінуўся на камэнданта турмы Асобага адделу ВЧК, які прысутнічаў пры расстрэле так сабе, „нз любвн к нскусству”. „Распранайся!” закрычаў Мага, увесь апырсканы крывёй і мазгамі. Ледзь скруцілі энтузіяста.
У РастовенаДоне ЧК узначальваў Петэрс. У час расстрэлаў за ім бегаў хлопчык гадоў 89 і пастаянна прыставаў да яго: „Тата, дай я...”
Пра катаваньні, што прыдумвалі чэкісты, немагчыма ні слухаць, ні пісаць. Скажу толькі, што фантазія тут была нечалавечая сатанінская. Людзкі розум да такога не дадумваецца. Самае простае катаваньне гэта калі жывога чалавека клалі ў труну з гніючым трупам, зачынялі вечка і закопвалі ў магілу на 30 хвілін. Затым адкопвалі і прадаўжалі допыт, пакуль ня скажа, што трэба, альбо не звар’яцее. Потым забівалі.
„Чрезвычайная Комнссня краса н гордость Коммуннстнческой партнн”казаў Зіноўеў. „Отныне мы все должны стать агентамі Чека”, Бухарын. „Чрезвычайка это лучшее, что нашн советскне органы могут дать”, Лацыс. I гэта сапраўды так. У ЧК і потым у НКВД і КГБ квінтэсэнцыя бальшавізму.
Ня буду пісаць таксама пра катаваньні, крывавыя оргіі ў турмах і глумленьне чэкістаў над жанчынамі. Тут, здаецца, сама прырода змаўкае ў жаху, увесь Сусьвет. Лічу, што нельга гэта апісваць, бо ўжо само апісаньне ёсьць зьнявага Той, на якой трымаецца жыцьцё.
Сьведчаньняў пра зьвярынае аблічча ленінскага бальшавізму тысячы. Я пераказаў тут некалькі агульнавядомых у некамуністычных краінах факгаў, каб тыя, хто чытае подлыя сцьвярджэньні, накшталт „няхай сабе і праз расстрэлы”, ведалі, што рэальна за гэтым стаіць і як адбіваецца на чалавечых лёсах.
Бальшавізм ёсьць ідэалягічнае выяўленьне крымінальнай ахлакратыі. Ідэалёгія, выведзеная з псіхалёгіі ўзбуджанага натоўпу, дзе чалавек траціць якасьці асобы і ператвараецца ў псіхапатычную частку біялагічнай чарады, дзе рэзка абніжаецца набыты ўзровень культуры, дзе пануюць дзікія інстынкты. Вось яна, тая антыхрысьціянская „бэстыя”, пра якую марыў і пісаў Ніцшэ (яшчэ адзін цёмны „геній”), той „дыянізаўскі дух”, вызвалены ад культуры. Ён ажыцьцявіўся гістарычна ў бальшавіках.
Сэрвілізм, не абмежаваны ніякой сістэмай, ідэальнае сацыяльнае асяроддзе для бальшавікоў. Натоўп падтрымліваў, абагаўляў сваіх мучыцеляў, нават прайшоўшы праз ЧК і ГУЛАГ. У справе №25 Асобай камісіі гаворыцца пра забойства
139
79. A. M. Горкі і чарговы крывавы кіраўнік НКВД Г. Г. Ягода (Іегуда).
Ко мне —
Kwo всадйл спокойно нож
Н пошел от вражьего weM с песнею!
пісаў Маякоўскі (успомнім матроса „Эдуарда”). Гэта названа ім новай „нагорнай пропаведдзю”.
„ Это я попал памцем в небо, Показал: он — вор!
Пасьля кастрычніцкага перавароту богазмагарская тэма ў Маякоўскага і апяваньне Антыхрыста зьмяняюцца. Месца Антыхрыста займае Ленін канкрэтны чалавек. Экзальтаванае апісаньне яго асобы Маякоўскім гэта прыняцьце акту прышэсьця Антыхрыста ў форме багахульнага літаратурнага юродзтва. Уся гэтая
ў РастовенаДоне прафэсара Колі. Бальшавікі вывелі яго з дому на вуліцу і пачалі „разьбірацца”. Сабраўся выпадковы натоўп і крычаў яму „генэрал”, „мільянер”, патрабаваў забіць, „як і ўсіх багатых людзей”. Бальшавікі расстралялі прафэсара і труп выцягнулі на сярэдзіну вуліцы. Натоўп пачаў глуміцца над трупам. „Жанчыны тапталі нагамі, некаторыя плявалі.., патрабавалі сьмерці для яго ўдавы і дзяцей”. Трыццатыя гады потым далі неверагодныя прыклады рабалепства.
У чым жа прычына бальшавізму? Максім Горкі, знаўца Расеі, тлумачыў яе „ нсключнтельной жестокостью русского народа” („О русском крестьянстве”), калі ,, нядаўні раб” стаў уладаром бліжняга свайго”.
Горкі крышку памыліўся. Гэта не прычына, а, хутчэй, вынік. Адказнасьць за вар’яцкія ідэі павінен несьці не народ, а пачка рэвалюцыянераў на чале зь Леніным.
Заўважце, як суадносіцца ўся гісторыя камунізму ў СССР, увесь ланцуг злачынстваў з выказваньнямі і нават з тэрміналёгіяй Леніна і яго акружэньня. Зло сталі называць дабром, а дабро злом. Адбывалася перакульваньне, падмена фундамэнтальных паняцьцяў жыцьця. Нормай рабіўся грэх, ненармальнае нармальным. У 20х гадах у Тыфлісе быў надрукаваны зборнік чэкісцкай паэзіі „Улыбка Чека”. Бальшавіцкі садыст, што катаваў і забіваў, нейкі Эйдук, пісаў:
Hew бомшей padocwu,
Hew лучшйх музык, Как xpycw яомаемых
жйзней u KocweU.
Bow отчего, когда томятся
нашй езоры
Н начйнает буйно cwpacwb
в грудй вскйпать, Чертуть мне xoчewcя
на вашем прйговоре
Одно 6ecwpenewHoe:
„ К cweHKe! Paccwpe^wb!”
Гэты збочаны падонак ня трапіў у бальшавіцкія хрэстаматыі. Большасьць камуністаў, відаць, задавальнялі свой юр звычайным спосабам.
кніжная мярзота была ўведзена ў савецкія школы, убівалася ў галовы асьлепленых, невідушчых з дзяцінства людзей.
Камуністыленінцы паставілі сябе і сваю партыю панад маральлю. „Маральна толькі тое, што карысна для рэвалюцыі”, казаў Ленін. Тэрарыстамі былі раней народнікі, эсэры, іншыя рэвалюцыянерыбязбожнікі. Стаўшы на шлях забойства і адкінуўшы хрысьціянскую этыку, яны не пазбавіліся, аднак, хрысьціянскай псіхалёгіі. Адсюль раскаяньне некаторых, мукі сумленьня, адчуваньне цяжару граху ці адкладаньне замаху, каб не пацярпелі жанчыны і дзеці і г.д. Рэвалюцыянерыленінцы зьнялі гэтую супярэчнасьць паміж псіхалёгіяй і этыкай, адмовіўшыся ад хрысьціянскай маралі. Дакладней, прыняўшы сатанінскую антымараль. Аказваецца, можна было масава зьнішчаць людзей і бесклапотна сьмяяцца, любавацца пейзажамі, мастацтвам, займацца палітыкай, літаратурай, фліртам і спакойна спаць. Асабліва гэта стала проста, калі па тваіх загадах забівалі іншыя.
He богазмаганьне, не цынічнае багахульства, а менавіта пазбаўленьне ад маралі і ад культуры сьведчыць пра сатанізм бальшавікоў. Усёпаглынаючым сурагатам маралі стала ў бальшавікоў хлусьня, грандыёзная і шматаблічная, страшная, нябачная дасюль, незразумелая. Яны перасталі быць людзьмі ў хрысьціянскім сэнсе слова; гэта сапраўды рэвалюцыя ў сьвядомасьці, крок назад, але нават не ў дзікунства, не ў арду, а ў
80. Характэрны тыпаж расейскага ткавідзіста.
асэнсаванае зло, у зло як сьветапогляд, як феномэн сусьвету.
За ленінізмам і ідэямі бальшавізму няма нічога гістарычнасэнсоўнага, што б было хоць як абгрунтавана жыцьцём і патрэбамі разьвіцьця, акрамя волі да ўлады любымі спосабамі. Карэньні іх ідэй і паводзінаў я знаходжу ў масоншчыне, у розных сатанінскіх вучэньнях, ерасях і арганізацыях. За бальшавікамі стаяла апраметная, і пекла ішло за імі.
Бальшавізм ня ў стане зьмяніцца, бо ня можа пакаяцца.
140
Для пакаяньня патрэбная вера ў Бога, сумленьне і хрысьціянская мараль. У бальшавізме, відаць, зафіксаваны пераход (этап) да д’ябальшчыны на Зямлі. Гэта значыць да такой эманацыі духу, што па прыродзе сваёй ня ў стане тварыць дабро і нічога, акрамя зла.
Бальшавізм склаўся як нерэфармуемая, нязьменная ідэйнапсіхалягічная сістэма разбурэньня і зла. Зь ёй нельга супрацоўнічаць. Ёй нельга дараваць. Яе трэба ізаляваць, як ізалюе арганізм балячку на целе.
Формула вышэйшага хрысьціянскага дараваньня тут не падыходзіць. Езус дараваў бандыту на крыжы. Але, папершае, бандыт перад сьмерцю пакаяўся. Падругое, гэта быў проста чалавек, і грахі яго былі чалавечыя. Найвышэйшая Божая справядлівасьць у тым, што д’ябал (Шатан) будзе пакараны, і слугі яго. Д’яблам дадзена свабодная воля тварыць зло, але
дараваньня ім няма. Езус ніколі, нідзе і ні ў чьш не дараваў цёмнай сіле.
Прыйдзе час, і расейскі камунізм будзе пакараны. Прырода патрабуе раўнавагі. (У тым ліку і грамадзтва сацыяльнакультурная прырода.) I там, дзе яна парушана, абавязкова адбываецца рух, імкненьне да ўстойлівасьці. Гэта плянэтарны працэс. Вось толькі як, за які час, якім коштам шмат залежыць ад людзей, ад таго, як здолеюць людзі разабрацца, выцерпець тое, што наканавана, і зрабіць тое, што трэба. Такое пытаньне цяпер стаіць перад нашай нацыяй і кожным чалавекм.
Зянон ПАЗЬНЯК, Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, Народны дэпутат Беларусі
АД РЭДАКЦЫІ (ЗВЯЗДЫ)
Мінулае працягвае ўчэпіста трымаць нас у сваіх руках. У ім вытокі, карані сапраўдных і ўяўных ідэалаў многіх пакаленьняў, ключ да спасьціжэньня таго, што з намі адбываецца, куды мы павінны ісьці, ад чаго берагчыся, будуючы новую Беларусь.
Артыкул лідэра БНФ у Вярхоўным Савеце Зянона Пазьняка, які сёньня прапануецца вашай увазе, працяг тэмы, раскрытай аўтарам у матэрыяле „Пакараньне” („Звязда”, 11 лютага г.г.) Пасьля лютаўскай публікацыі рэдакцыя атрымала дзясяткі надзвычай супярэчлівых водгукаў, дамінавалі сярод якіх, аднак, галасы гнеўныя, абураныя, успрыняўшыя артыкул як асабістую зьнявагу.