Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Эўропа пачала інтэгравацца тады, калі краіны ў выніку прадуманага разьвіцьця дасягнулі такога ўзроўню багацьця, што ў іх зьявіўся лішак тавараў і прадуктаў. Неразумна было, скажам, выліваць малако ў мора, як на тое вымушала эканамічная сітуацыя, ці пастаянна перажываць крызісы перавытворчасьці, беспрацоўе і г.д. Можна было пабудаваць больш разумнае ўзаемадзеяньне паміж дзяржавамі, скаардынаваць інтарэсы па выкарыстаньню багацьця, узгадніць працу людзей і накіраваць яе вьнікі на агульную грамадзкую карысьць. Так натуральна разьвіваліся ідэі і практыка эўрапейскай інтэграцыі і дэмакратыі.
У былым Савецкім Саюзе адбываліся і адбываюцца працэсы зусім іншай аб’ектыўнай уласьцівасьці. Гэта адваротныя працэсы дэзінтэграцыі катастрафічна бяднеючага грамадзтва, якія пачаліся з дэградацыі і тупіковага распаду савецкай адміністрацыйнапартыйнай імпэрскай эканомікі. Суверэнізацыя і лакалізацыя высілкаў па нацыянальнадзяржаўнай прыкмеце і нават па эканамічнаадміністрацыйных раёнах (Дон, Сібір, Далёкі Усход, СанктПецярбург, Крьм і да т.п.) ёсць аб’ектыўны рух самавыратаваньня, і выкліканы ён, перш за ўсё, узмацненьнем эканамічнага крызісу і пачаткам эканамічнай катастрофы. Спачатку прычына, затым ідэі, потым працэс. Эканамічная катастрофа ў грамадзтве спараджае лакалізацыю эканамічных тэрыторыяў з мэтай самазахаваньня грамадзтва (уключэньне мясцовых інтарэсаў, паскоранага абарачэньня гаспадарчых і эканамічых жыцьцёва важных цыклаў і да т. п.). Паколькі катастрофа тупіковай эканомікі разгортвалася на
119
фоне крызісу тупіковай ідэалёгіі ў тупіковай шматнацыянальнай імпэрыі, пачаўся ўсеагульны паўраспад сістэмы, які яшчэ не закончаны па сёньняшні дзень. Гэты паўраспад, дэзінтэграцыя прымусовага саюзу, ёсць працэс вызваленьня зпад мёртвага цела, працэс жыцьцёва важны, станоўчы і стваральны.
Плакальшчыкі па „недзялімай” могуць, вядома, лямантаваць, клікаць да расправы і выклікаць духаў. Іх зразумець можна. Чалавек жа, які ў такой сітуацыі пачынае прапаноўваць зноў „обьеденнться”, нагадвае дзівака, што, трапіўшы на пажар, запрашае пайсці купацца, бо горача. (У Эўропе ж купаюцца.)
Другая важнейшая і абавязковая ўлюва інтэграцыі, дакладней, умова жыцьцёвасьці інтэграванай сістэмы дзяржаваў, ёсць раўнавага сйіаў, збалянсаванасьць інтарэсаў і супрацьвагаў сістэмы. Супрацьвагі павінны ўраўнаважвацца. У Эўрапейскім эканамічным супольніцтве мы якраз і бачым існаваньне ўнутранай раўнавагі сілаў. Францыя, Нямеччына, Італія, ( у пэрспэктыве магчыма яшчэ Іспанія), Вялікабрытанія і па тэрыторыі, і па колькасьці насельніцтва, і па эканамічным, навуковым, культурным патэнцыяле блізкія. Яны здольныя ўраўнаважваць адна другую, ствараць раўнавагу сілаў, што дазваляе раўнапраўна існаваць у такой збалянсаванай сістэме іншым меншым дзяржавам. Сістэма фармальна і структурна жыцьцеўстойлівая. (Заўважце, як чуйна зрэагавала яна на аб’яднаньне і ўзбуйненьне Нямеччыны Маастрыхскія пагадненьні, рэфэрэндум у Францыі, шэраг палітычных „прыцірак”, супрацьстаўленьне Колю і Мітэрану і да т.п.).
Цяпер паглядзім на Усход, на СНД. Велізарнай па тэрыторыі, насельніцтву, эканамічнаму патэнцыялу, рэсурсах і ваеннай магутнасьці Расеі няма тут супрацьвагі. Якая б фармальная сістэма дзяржаваў ні ўтваралася разам з Расеяй у межах былой Расейскай і савецкай імпэрыі ці то саюз, ці то канфэдэрацыя, ці то садружнасьць, ці то якаянебудзь асацыяцыя, ці іншая супольнасьць, яна заўсёды будзе асуджана на імпэрскую пэрспэктыву, на залежнасьць ад Расеі, на паступовую страту астатнімі сваіх правоў і незалежнасьці, на палітычны ўціск і навязваньне расейскіх інтарэсаў, „языка”, агульнага войска і г.д. Гэткія працэсы адбываліся б нават тады, калі б Расея была нармальнай краінай без імпэрскай сьвядомасьці, ідэалёгіі і палітыкі. Само ўзаемадзеяньне надзвычай нераўназначных па вялічыні мас Расеі і іншых дзяржаваў прыводзіла б да залежнасьці ад Расеі і нераўнапраўных вынікоў. Калі ж усё гэта памножыць на расейскі экспансіянізм і яе традыцыйную палітыку сцэнарый вядомы.
Пацешна чытаць, напрыклад, у праекце статута СНД, што ў дачыненьні да дзяржавы, якая парушыць статут, „могут прнменяться меры”. Ну вось і парушыць Расея статут, сістэматычна і калі захоча (гэтак жа, як парушае пагадненьні па СНД). Якія „меры” супраць яе „прыменяць”? I хто?
Прыміце „меры”, цяпер, „спадарызасядацелі”, вярніце сто мільярдаў рублёў Беларусі, якія Расея задоўжыла Беларусі за яе прадукцыю. Што ж не прымаеце? Вось такая служба, то бо дружба, „скрепленная кровью”.
Сумесна з Расеяй у межах былога СССР ня можа стабільна існаваць ніякая аб’яднаўчая сістэма дзяржаваў. Гэта аб’ектыўная, навуковая і гістарычная рэальнасць. Пара б ужо гэта некаторым зразумець, пазбавіцца ад ілюзіяў, чужых пражэктаў і марнаваньня часу. Лепш пайсьці на выхад з пагрозьлівага становішча.
Такі выхад БНФ прапаноўвае даўно. Неабходна аднавіць раўнавагу на ўсходзе Эўропы, разбураную 200 гадоў таму.
Размова ідзе пра БалтыйскаЧарнаморскую садружнасьць (асацыяцыю) дзяржаваў (Эстонія, Латвія, Летува, Беларусь, Украіна, Малдова). Гэта шлях да стабільнасьці і раўнапраўнага супрацоўніцтва, гарантыя суверэнітэту. Краіны БЧС, супрацоўнічаючы з Эўропай, змаглі б стаць тым нестаючым ураўнаважваючым чыньнікам, які б стымуляваў узаемавыгаднае разьвіцьцё, у тым ліку і Расеі, вечна пакутуючай ад імпэрскай хваробы. Ідэя БЧС, распрацаваная беларускімі палітыкамі і выказаная на міжнародным зьездзе ў Лазане яшчэ ў 1916 годзе выдатная, абгрунтаваная з усіх бакоў, выкліканая патрэбамі народаў і дзяржаваў гэтай часткі Эўропы.
Аднак мушу заўважыць, што ідэя БЧС гэта не ёсць ідэя інтэграцыі. Інтэграцыя цяпер нерэальная і немагчымая па прычынах, якія ўжо адзначаныя. Тут важная ўзаемная каардынацыя па агульных пытаньнях дачыненьняў з Усходам. Гэта тая ж праблема раўнавагі.
Другая галіна, дзе магчымае аб’яднаньне высілкаў экалёгія і забесьпячэньне энэргетычнымі рэсурсаліі. Для ўсіх балтачарнаморскіх краінаў было б жыцьцёва выгадна, | напрыклад, стварыць вось энэргетычнага забесьпячэньня „ поўдзень поўнач”. (Акрамя існуючай „усход захад”.) Ужо робяцца пэўныя захады краінамі Балтыі (газ з Нарвэгіі) і Украінай (блізкаўсходняя нафта). Павінна, аднак, быць сістэма, якую можна ўладкаваць, злучыўшы ўжо існуючыя ніткі нафтаі газаправодаў на Беларусі і Украіне, працягнуўшы іх да балтыйскіх і чарнаморскіх тэрміналаў і да т.п. Усё гэта патрабуе агульных клопатаў, інвестыцыяў і сумесных рашэньняў.
Вялікадзяржаўныя памкненьні расейскіх уладаў у апошні час пачалі насіць гратэскава фарсавы характар (паўтарэньне збанкрутаваных ідэяў гісторыі заўсёды фарс). Гэтак, пабіўшыся кулакамі ў Вярхоўным Савеце, расейскія дэпутаты зьвярнуліся з прапановай да ўсіх уступіць з Расеяй... у канфэдэрацыю (чаго не прыдумаеш „после дракн”). Расейскія генэралы складаюць пляны ваеннага саюзу з Беларусяй і да т.п. Але самым цікавым сачыненьнем у гэтай галіне зьяўляецца праект статута СНД. У аснову гэтага твора пакладзены апошні праект гарбачоўскага „саюзнага дагавора”. Прапанавана, фактычна, структура бюракратычнай дзяржавы, цалкам адарваная ад рэальнага жыцьця. Праектуецца 18 кіруючых і каардынуючых арганізацыяў. Сярод іх такія „пэрлы”, як „Савет Міністраў замежных справаў”, „Савет Міністраў абароны” (павінен займацца „ваеннай палітыкай „ і „ ваенным будаўніцтвам” (?!), „Галоўнае камандаваньне ўзброеных сілаў” (?!), „Савет камандуючых памежнымі войскамі”. „Камандаваньне памежнымі войскамі” (чыіх межаў?). Больш таго, „Савет кіраўнікоў дзяржаваў” і „Савет кіраўнікоў урадаў” могуць ствараць „рабочыя і дапаможныя ворганы на часовай і пастаяннай аснове”. Прадугдеджаны „ворганы галіновага супрацоўніцтва” (саветы, камітэты), у склад якіх „уваходзяць кіраўнікі адпаведных ворганаў выканаўчай улады”.
Як бачым, у праекце закладзеныя шырачэзныя магчымасьці для структуратворчасці і бюракратычнага самаразьвіцьця. Завядзіце такую чыноўніцкую машыну, і праз год ужо зьявяцца сотні „ворганаў”. Але навошта яны? Каму патрэбныя? I хто павінен будзе ўтрымліваць гэтую запраектаваную бюракратычную „гамэрню”? Прытым большая частка яе разьмесьціцца ў Менску.
У артыкуле 41 сказана: „Расходы на фінансаваньне дзейнасьці ворганаў Садружнасьці разьмяркоўваюцца на аснове долевага ўдзелу дзяржаваўчленаў”. Віншую вас, шаноўныя грамадзяне і падаткаплацельшчыкі, з выдатнай пэрспэктывай!
120
Паглядзім жа цяпер, на якіх прынцыпах грунтуецца прапанаваная структура СНД. Ну, вядома ж, на прынцыпах „ обьедннення”. Дзеля гэтага спатрэбілася нават фальсіфікацыя з першага ж радка, дзе напісана: „Государства, добровольно обьеднннвшнеся в Содружество Незавнснмых Государств”. Але не было такога, спадары фальсіфікатары. Дзяржавы заключылі пагадненне аб СНД, і ўсяго. Далей Садружнасьці запраектавана ўзрастаць на „нсторнческой обшностн свонх народов”, на „обіцем экономнческом пространстве” „межгосударственной ннтеграцнн”, на „коллектнвной безопасностн н военнополнтнческом сотрудннчестве” (нават гэтак), на „совместном нспользованнн вооруженных снл” і „стронтельстве вооруженных снл”. (Гэта значыць, пашлюць вас зноў, хлопцыбеларусы, на чужую вайну, у Азэрбайджан і Таджыкістан за расейскія „ннтернацнональные” інтересы.”) Садружнасць павінна будзе грунтавацца таксама на аснове „внешннх граннц”(?), на каардынацыі „военноэкономнческой деятельностн” і нават на „формнрованнн обіцего ннформацнонного пространства”. Ну і, вядома ж, як запісана ў артыкуле 38, „рабочнм языком Содружества является русскнй язык”. (А как же нельзя без языка.)
Шчыра кажучы, калі цяпер прыходзіцца чытаць гэткае бессаромнае, старадумнаімпэрскае, салдафонскае „праектанцтва”, зьнікае ўсялякая павага да такіх палітыкаў і ўсіх гэтых „чэсных бюракратаў”. Гэтыя людзі нічога ня хочуць разумець і нічаму ня вучацца. Такое сачыненьне знявага дзяржавам. Невыпадкова, што ні Украіна, ні Малдова, ні нават Туркмэніс
тан і Таджыкістан не ўзгаднілі праект. 3 эўрапейскіх краінаў узгадніла толькі Беларусь. (Ну, гэтыя надпішуць, што хочаш. Каб толькі лоб не разьбілі перад Масквой.)
Дэпутацкая Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце выступіла з рэзкай крытыкай праекту статута СНД. Безумоўна, Беларусі нельга падпісваць такі статут. Ня трэба ўвогуле займацца самаашуканствам. СНД, практычна, ўжо не існуе. Яна ціха канае і хутка памрэ зусім, трэба ўмацоўваць сваю дзяржаву і разьвіваць двухбаковыя сувязі.