Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: (Народная Газэта, 1992, 29 кастрычніка)
* Седзячы ў Маскве на генэральскай пасадзе, і зрабіўшыся расейскім грамадзянінам, У Кавалёнак, згодна закону, ўжо ня меў права заставацца дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, ён не зьяўляўся на сэсіях, але не здаваў дэпутацкі мандат і лічыўся дэпутатам ВС Беларусі, пакуль Апазыцыя БНФ яго з гэтага месца не „ папрасіла”. Кавалёнак „закаціў” скандал. (З.П.)
** На жаль, тут мае спадзяваньні не спраўдзіліся. Праз тры гады „беларускае грамадзтва” якраз зганьбілі і абдурылі якраз гэбоўскамаскоўскія „палітрукі”. (З.П.)
63 Час бяжыць.
110
СТВАРЭНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ВОМСКА I АЗЯРЖАЎНАЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ*
Улічваючы фактар кампрадорскай ненацыянальнай пазыцыі значнай часткі цяперашняй дзяржаўнай намэ
Стварэньне нацыянальнага войска і наяўнасьць нацыянальных узброеных сілаў зьяўляецца адным з асноўных крытэрыяў суверэнітэту. Гэта абавязковая ўмова. Існуюць, праўда, і выключэньні. Але гэта характэрна толькі для карлікавых дзяржаваў зь вельмі маленькім насельніцтвам, суверэнітэт якіх ёсьць вынік сьпэцыфічных гістарычных і геаграфічных абставінаў. Для Беларусі, улічваючы яе геапалітычнае становішча і імкненьне да нэўтральнасьці, наяўнасьць моцнага войска,
нклятуры, успомнім кароткую гісторыю стварэньня беларускага войска. Яшчэ ў верасьні 1991 года Вярхоўны Савет выявіў поўнае неразуменьне ўвогуле неабходнасьці стварэньня нацыянальных узброеных сілаў, не даючы ніякіх рэкамендацыяў адначасна, што рабіць з савецкай арміяй на Беларусі. Гэта вынік невысокага палітычнага ўзроўню і дэфармаванай, няразьвітай нацыянальнай сьвядомасьці „народных абраньнікаў”. Тады, як выявілася, нават у савецкай арміі лепш разумелі пэрспэк
64. Менск 1992 г. Шэсьце Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў. Харугва „ Вітаўт Вялікі”.
здольнага выконваць усе сучасныя функцыі актыўнай абароны тэрыторыі, зьяўляецца адным з важнейшых чыньнікаў суверэнітэту і нэўтралітэту. Гарантаваць рэальны суверэнітэт і нэўтралітэт павінна таксама моцнае войска, што пацьвярджаецца вопытам нэўтральных краінаў (Швэцыя, Швайцарыя і інш.). Павінен адзначыць, што ідэя нэўтралітэту ўжо ў пэўнай ступені састарэла ў агульнаэўрапейскім сэнсе пасьля распаду Варшаўскага дагавору. Але для Беларусі яна цяпер надзвычай актуальная, каб забясьпечыць свой суверэнітэт, ня даць уцягнуць сябе ў блёкавыя і геапалітычныя гульні іншых дзяржаваў, дакладней, пэўных палітычных сілаў гэтых дзяржаваў. He магу сказаць, каб існуючы Ўрад Беларусі добра ўсьведамляў гэта. Маскоўскія пагадненьні 20 ліпеня паміж урадамі Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі паказалі, што беларуская камуністычная намэнклятура гатовая прадаць і нэўтралітэт, і нацыянальныя інтарэсы.
тыву стварэньня беларускага войска. Спатрэбілася шмат марна страчанага часу, пакуль абставіны, што разьвіваліся вакол Беларусі, не прымусілі Вярхоўны Савет прызнаваць патрабаваньні і прапановы Народнага Фронту і Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў, якое акурат разгарнула дзейнасьць у гэты час.
Асноўны клопат бальшыні ваеннаслужачых савецкай арміі на Беларусі ў гэты „ інкубацыйны” пэрыяд матэрыяльны інтэрас ”што мне дадуць, калі я буду ў беларускім войску?”. Прайшоў час, і ваенная намэнклятура, якая не дапускала й думкі пра беларускае войска, усьвядоміла, што выхаду няма беларускае войска будзе створана. Вось тут і пачаўся генэральскі ажыятаж. Барацьба за крэслы, за вакансіі, за пасады, за месца ў Міністэрстве абароны і ў вайсковых структурах пры падтрымцы Ўраду закончылася поўнай і ўсеагульнай перамогай савецкай вайсковай намэнклятуры. Усе ўзброеныя сілы падпарадкавалі Саўміну, а ў Саўміне стварылі і ўмацавалі кад
* (Даклад прачытаны на соймавай канфэрэнцыі БНФ па вайсковых пытаньнях 25.09.1992 г.)
111
рамі былых партначальнікаў і палітрукоў Упраўленьне грамадзкай бясьпекі і абароны, якое і пачало кіраваць Міністэрствам абароны, вызначаць кадравую і іншую палітыку ў войску.
Палітычныя задачы, якія ажыцьцяўляе ў войску праз структуры Саўміна посткамуністычная намэнклятура, выкліканыя і акрэсьленыя, перш за ўсё, надыходзячым рэфэрэндумам. Намэнклятурная бюракратыя зараз гатова паставіць на карту ўсё, толькі б затрымаць за сабой уладу ў дзяржаве. Праводзіцца тыпова камуністычная палітыка. Ураду патрэбна войска, што было б аднародным і паслухмяным на выпадак грубых неканстытуцыйных дзеяньняў з боку Саўміна ў выніку посьпеху рэфэрэндуму і паражэньня намэнклятуры на выбарах. Менавіта гэтымі матывамі вьклікана кампанія звальненьня ў запас афіцэраў беларусаў, паслухмяна падтрыманая Міністэрствам абароны, і кампанія шальмаваньня Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў.
Як вядома, армейская палітыка КПСС, як і эканамічная ў эканоміцы, была падпарадкавана ня толькі задачам абароны і агрэсіі, але, перш за ўсё, задачам стварэньня і ўмацаваньня імпэрыі, імпэрскай палітыцы русіфікацыі. Беларускія хлопцы, якія ішлі служыць у савецкую армію нармальнымі людзьмі, вярталіся адтуль у большасьці ўжо русіфікаванымі, з расейскай мовай і абыякавымі адносінамі да ўсяго роднага, часта з пачварнымі чужымі ўяўленьнямі пра мараль і дачыненьні паміж людзьмі. Ня раз прыходзілася назіраць, як тое добрае, што было закладзена ў юнака сям’ёй, бацькамі, нават школай, перакрэсьлівалася двумятрымя гадамі службы ў савецкай арміі. Камуністы, разбураючы нацыі і этнасы, акрамя таго, што атручвалі інтэлект ідэалёгіяй інтэрнацыяналізму, спэцыяльна прадугледжвалі, каб салдаты і афіцэры беларусы не служылі на Беларусі. У выніку на сёньняшні дзень у Беларускім войску працуе толькі 18 адсоткаў (прытым гэтая лічба лічыцца завышанай) афіцэраў беларусаў (каля 5 тысячаў чалавек) у той час, калі амаль 40 тысячаў афіцэраў беларусаў апынуліся за межамі Радзімы і, практычна, ня маюць магчымасьці вярнуцца на Беларусь зза неспрыяльнай палітыкі, якую праводзяць у дачыненьні да іхняга вяртаньня Урад і ваеннае ведамства Беларусі, якія дзейнічаюць тут у рэчышчы расейскай палітыкі.
Вось гэты чыньнік, чыньнік скрытай палітыкі чужой дзяржавы, сувязь яе з кампрадорскімі ўрадавымі структурамі Беларусі, іграе тут, на мой погляд, вялікую ролю. Гісторыя пацьвердзіла, што, каб захаваць і ўмацаваць сваю ўладу, камуністычная намэнклятура можа ахвяраваць жыцьцём мільёнаў людзей, культурай, нацыянальным дабрабытам, дзяржаўным суверэнітэтам, толькі б забясьпечыць сваё кіраваньне і свой дабрабыт. Беларуская камуністычная намэнклятура не спадзяецца на свае сілы. Яна ііа традыцыі прадажная, таму схільная, каб захаваць уладу любымі сродкамі, абаперціся на чужую сілу і чужую палітыку. На прасторах Беларусі цяпер вольна дзейнічаюць разьведкі ўсяго сьвету, нават новаствораных дзяржаваў. Прыярытэтам карыстаецца расейскае КДБ і расейская разьведка, якая тут поўнасьцю валодае становішчам, а нядауна нават заключыла фармальнае пагадненьне аб супрацоўніцтве „ў вобласьці зьнешняй разьведкі” з Камітэтам Дзяржбясьпекі Беларусі. Падрыўная дзейнасьць расейскай разьведкі стала ўжо адчувацца ня толькі ў войску, але і ў працэсах нашага грамадзтва, асабліва ў прапагандзе. He сумняваюся, што хутка гэтая падрыўная „праца” чужой разьведкі стане прадметам абмеркаваньня ў палітычных колах і нават прывядзе да адпаведных захадаў.
65. Менск. Плошча Неіалежнасьці, 1992 г. Прыняцьце вайсковай прысягі Беларусі.
Правядзеньне сьвята беларускай вайсковай славы і грамадзкае прыняцьце прысягі 8га верасьня гэтага года* нанесла магутны ўдар па плянах Ураду і чужой палітыкі на Беларусі адносна войска. Рэакцыя на сьвята часткі кіруючых генэралаў і залежных ад іх асобаў была нэрвовай, істэрычнай і вельмі паказальнай. Адразу ўсё выявілася і антынацыянальная, антыдэмакратычная ськіраванасьць кіруючых вайсковых структураў у Міністэрстве абароны і ў Саўміне, і махровы антыдэмакратызм старой вайсковай намэнклятуры, яе нянавісьць да незалежнасьці Беларусі, да беларускага адраджэнскага руху, да беларускай гісторыі, да ўсяго, што беларускае. Пасыпаліся розныя бязглуздыя звароты і прэтэнцыёзныя адкрытыя лісты,
* Руская разьведка, генэралы і прарасейская намэнклятура, абапіраючыся на Урад Кебіча, імкнуліся стварыць на Беларусі «сваё» войска, якое знаходзілася б пад уплывам і фактычным кіраўніцтвам Масквы. Урад Кебіча, стары савецкі генэралітэт, намэнклятурнакамуністычная дэпутацкая бальшыня Вярхоўнага Савета выступілі супраць правядзеньня прысягі ў беларускім войску на вернасьць беларускаму народу і Рэспубліцы Беларусь. Аднак, дзякуючы змаганьню дэпутацкай Апазыцыі БНФ, быў падрыхтаваны і зацьверджаны Вярхоўным Саветам тэкст Вайсковай прысягі беларускага Войска. Дэпутаты Апазыцыі БНФ пры падтрымцы грамадзкасьці (Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў і інш.) арганізавалі 8га верасьня 1992 г. на Дзень Беларускай Вайсковай славы ўрачыстае грамадзкае прыняцьцё вайсковай прысягі на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Прысягу пад гукі гімнаў (іграў вайсковы аркестар) і паланэза Агінскага прымаў дэпутацкі корпус, афіцэры запасу і дзеючыя афіцэры войска, мужчыныфронтаўцы, усе грамадзяне краіны. На ўрачыстасьці прасутнічалі вядомыя, асобы, кіраўнікі і вялікія людзі Беларусі. Грамадзкае ўсенароднае прыняцьце вайсковай прысягі сталася магутным ударам па расейсканамэнклятурнай антывайскавай антыбеларускай авантуры і непасрэдна паспрыяла хутчэйшаму стварэньню і афармленьню беларускага войска. (З.П.)
112
65. Прыняцьце вайсковай прысягі Беларусі. Зьлева напр.: Васіль Быкаў, Анатоль Грыцкевіч (другі плян), Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч, Артур Вольскі.
замешаныя, як звычайна, на нянавісьці і хлусьні. Справа дайшла нават да камізму, калі былыя ваенныя палітрукі з сур’ёзным выглядам пачалі пісаць артыкулы пра беларускую гісторыю, бяздарна перапісваючы старыя камуністычныя фальсіфікаты. А Калегія Міністэрства абароны прыняла афіцыйны зварот, дзе назвала ўрачыстае грамадзкае прыняцьце зацьверджанай Вярхоўным Саветам прысягі на вернасьць дзяржаве і народу Беларусі „ антыдзяржаўнай акцыяй”. (Ня ведаю, ці сьведчыць гэта пра вялікую працу інтэлекту тых, хто такое склаў, тут, хутчэй, выяўленьне неадпаведнасьці займаемым пасадам).
Калі падсумаваць і прааналізаваць тое, што толькі за верасень зроблена і напісана вайсковай намэнклятурай, прыходзіш да высновы, што гэтым людзям абсалютна няма чаго рабіць у беларускім войску, ні ў цяперашнім, ні ў будучым. Войска гэта асобая дзяржаўная структура. Вайсковы афіцэр ня можа працаваць у войску і ненавідзець незалежнасьць дзяржавы, якой служыць, нацыянальную культуру і мову народа, што гэтае войска ўтрымлівае. Гэта ня толькі не маральна, гэта алагічна. Ня можа быць войска, дзе афіцэры без прысягі. Тым часам, менавіта такое войска сьвядома створана цяпер на Беларусі.