Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Чалавек у войску, прафэсійны кадравы вайсковец, афіцэр ня можа ня быць патрыётам сваёй дзяржавы. Той, хто ня любіць, не прызнае народ дзяржавы, дзе жыве і якой служыць, хто адмаўляе яго гісторыю, хто не лаяльны да мовы і культуры народу, таму ня трэба працаваць у войску. Гэта асобая дзяржаўная структура, дзе асобыя патрабаваньні і вымогі да людзей, замацаваныя прысягай. Войска ня можа быць без прысягі.
Падсумоўваючы працэсы, што зараз адбываюцца на Беларусі, аналізуючы іх сутнасьць і пэрспэктыву, прыходзім да высновы, што антынародная палітыка, якую праводзіць намэнклятура, парадаксальным чынам адначасна спрыяе разьвіцьцю дэмакратычных працэсаў на Беларусі, аўтарытэту Народнага Фронту, нацыянальнадэмакратычных партыяў. Вядома, страты, выдаткі непазьбежныя. Але на беларускую нацыянальную дэмакратыю цяпер працуе час.
60. Дэманспірацыя ў Менску.
Беларусь адзіная краіна з усіх дзяржаваў СНД, дзе нацыянальныя сілы прапанавалі рэальны спосаб мірнай канстытуцыйнай зьмены намэнклятурнай улады. Мы спакойна і мэтанакіравана ідзём гэтым шляхам. На Беларусі рыхтуецца першы на тэрыторыі былога СССР агупьнадзяржаўны рэфэрэндум аб лёсе ўлады, які разьвіваецца па ініцыятыве зьнізу. Зразумела, што ад таго, як вырашыцца гэтае пытаньне на Беларусі, будзе залежаць лёс дэмакратыі і ў іншых краінах СНД. Hi ў адной зь іх нацянальная дэмакратыя не знаходзіцца ва ўладзе. Hi адна зь із не зьяуляецца дэмакратычнай краінай. Калі мірны канстытуцыйны шлях пераменаў праз агульнанародны рэфэрэндум завершыцца посьпехам на Беларусі дэмакратычны працэс пойдзе па ўсёй Усходняй Эўропе. Скончыцца так званы пераходны (намэнклятурны) пэрыяд.
Калі ж рэфэрэндум не адбудзецца гэта можа стаць знакам для ўсходнеэўрапейскай намэнклятурнай рэакцыі і, што кепска, для ўсяго беларускага грамадзтва аб немагчымасьці мірнага канстытуцыйнага дэмакратычнага шляху зьмены антабеларускай ўлады. Вынікі такога ўсьведамленьня будуць вельмі адмоўнымі*. Вось чаму Беларускі Народны Фронт зьвяртаецца да беларускага народу і да эўрапейскай дэмакратыі са зваротамі зразумець важнасьць дэмакратычных пераменаў на Беларусі і дапамагчы, паспрыяць іхняму пасьпяховаму ажыцьцяўленьню.
Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат Беларусі, старшыня Беларускага Народнага Фронту „ Адраджэньне”
Надрукавана: (Народная Газэта, 1992, 6 кастрычніка)
* Спраўдзіўся якраз адмоўны прагноз. Да гэтай тэмы гл. таксама артыку
лы: „Палітыка намэнклятуры” і „Правал намэнклятуры” (З.П.)
103
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
„ БЕЗ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СЬВЯДОМАСЬЦІ НЕМАГЧЫМА ПАБУДАВАЦЬ ДЗЯРЖАВУ”
(Лідар БНФ аб сёньняшняй палітычнай сітуацыіў Рэспуб.ііцы)
Амаль ва ўсіх рэспубліках былога Саюза народныя рухі прышлі ўрэшце рэшт да ўлады, як гэтаму ні супраціўлялася намэнклятура. Нават праводзіліся „ўсенародныя” выбары. Успомнім апошнія падзеі ў Лзэрбайджане і Таджыкістане. Выключэньне складае Украіна, дзе рух заклікаў падтрымліваць Краўчука, каб разам будаваць незалежную дзяржаву. I ў Беларусі ўсё часьцей чуюцца заклікі кіруючай эліты да апазыцыі аб’яднацца, падтрымаць урад, парлямант. Маўляў, ва ўсіх нас адзін агульны клопат будаўніцтва сувэрэннай дэмакратычнай Беларусі. Ці магчымы варыянт такога аб'яднаныія?
Украінская посткамуністычная дзяржаўная намэнклятура, гэтак жа, як расейская, малдаўская, частка балтыйскай, пасьля краху КПСС, стала на пазыцыі нацыянальнага дэмакратызму і дзяржаўнай незалежнасьці. Гэта дапамагло ёй утрымаць уладу. Беларуская дзяржнамэнклятура пасьля ліквідацыі КПСС ат
больш магчымасьцяў для канструктыўнага супрацоўніцтва ў некаторых галінах грамадзкай і дзяржаўнай дзейнасьці. Але БНФ усяроўна заставаўся б у апазыцыі да ўраду, бо асноўнае размежаваньне паміж намэнклятурнай „партыяй улады” і народам пралягае па дачыненьнях да ўласнасьці (і, адпаведна, да ўлады). Народны Фронт у гэтым размежаваньні імкнецца выяўляць і абараняць інтарэсы народа, стаіць
на яго баку, рэзка не прымае намэнклятурную „прыхватызацыю” і намэнклятурнае выкарыстаньне ўлады ў прыватных інтарэсах.
Дачыненьні ўласнасьці, не заснаваныя на законе, заўсёды антаганістычныя. У такіх варунках нельга „дапамагаць” ураду. Бо колькі б яму ні „дапамагалі”, намэнклятура, валодаючы гэтым урадам, не перастане красьці. He перастане да той пары, пакуль не „прыхватызуе” ўсю дзяржаўную маёмасьць. Калі „ прыхватызацыя” завершыцца, яна будзе замацавана ў законах. I тады бессэнсоўна будзе нават абурацца. Голым „памагальшчыкам” нічога не застанецца, як ісьці наймацца на працу да разбагацелай камуністычнай намэнклятуры. Вось што значыць лёзунг халуёў „помогай правнтельству”, калі „правіцельства” не вядзе дзяржаўнай палітыкі ў інтарэсах нацыі.
Заклікі ў такіх варунках да „згоды” з кіруючай палітыкай, з урадам, як гэта робіць спадар Шушкевіч, ёсьць прапановы
61. Менск 27 піпеня 1992 г. Калёна БНФ.
згадзіцца са злом, з крыміналам, з ашуканствам, капітуляваць перад імі. Пагаджацца паміж сабой могуць аднадумцы, законапаслухмяныя, зьвязаныя агульнымі абавязкамі. Але ня можа быць „згода” паміж злодзеем і сумленным працаўніком. Калі б гэта было так, зладзеяў не саджалі б у турму.
А як Вы тады ацэньваеце пазыцыю В. Кебіча?
3 пункту гледжаньня намэнклятурнай стратэгіі, В. Кебіч праводзіць дастаткова прадуманую палітыку, каб захаваць уладу.
Улічана магчымасьць рэфэрэндуму і новых выбараў. Адбываецца канцэнтрацыя ўлады ў руках Саўміна.
Праведзена рэарганізацыя Савета Міністраў па ўзору ЦК
рымала паўнату ўлады аўтаматычна і засталася на пазыцыях нацыянальнага нігілізму, праводзіць, па сутнасьці, кампрадорскую палітыку. У такой сітуацыі ніякае „аб’яднаньне” з БНФ немагчымае. Яно супроцьнатуральнае, супярэчыць прыродзе рэчаў.
Дзяржаўная палітыка ня можа быць ненацыянальнай, ня можа не адлюстроўваць нацыянальныя інтарэсы ўсяго грамадзтва. Беларуская кіруючая намэнклятура займае не дзяржаўную, а правінцыяльную пазыцыю і дэманструе правінцыяльныя паводзіны.
Каб, скажам, цяперашні беларускі ўрад, Вярхоўны Савет стаялі на пазыцыях, падобных як у Краўчука, тады б было
КПСС. Створаны асобныя структуры, якія кіруюць міністэрствамі і міністрамі, прэсай войскам і г.д.
Манапалізаваны асноўны пэрыядычны друк і пастаўлены ў залежнасьць ад ураду.
Створаны ў апараце Саўміна прэсгрупы іміджу Прэм’ерміністра. Праведзена глыбокае пранікненьне ўраду ў Вярхоўны Савет, шляхам прадстаўленьня намэнклятурным дэпутатам выгадных пасадаў ва ўрадавых і выканаўчых структурах; створана фракцыя ўраду ў парляманце група „ Беларусь” (былая камуністычная партгрупа). Цяпер урад мае актыўную большасьць у Вярхоўным Савеце. Прытым прадаўжаецца зьліцьцё выканаўчай і заканадаўчай уладаў.
104
Праведзена замкнёнае падпарадкаваньне Міністэрства абароны Саўміну. Адбываецца кадравая ўніфікацыя войска збаўляюцца ад афіцэраўбеларусаў. Афіцэрскі корпус трымаюць паза прысягай, а значыць, і паза асобай адказнасьцю перад законам за магчымыя супроцьзаконныя дзеяньні. Вядуцца спробы перападпарадкаваць КДБ Саўміну і кадрава рэарганізаваць МУС.
Робяцца спробы пранікненьня ўрада „на вуліцу”, арганізацыі антыдэмакратычных, антынацыянальных сіл і фінансаваньня іх.
У апошні час дэманструецца барацьба з карупцыяй. Дэманструецца апора на ветэранаў вайны і працы, увага да пэнсіянераў і г.д.
Усё гэта цікава назіраць. Тут ёсьць выразныя элемэнты „паўзучай дыктатуры” і іншай намэнклятурнай архаікі. Аднак вельмі сур’ёзна гэта ўспрымаць я не магу.
Пры ўсёй бесцырымоннасьці, пры мэтанакіраванай, здавалася б, распрацаванасьці тактыкі і асобных вызначальных хадоў, тут робіцца надзвычай небясьпечная для спадара Кебіча і для ўсяго грамадзтва ключавая стратэгічная памылка апора на антынацыянальныя, антыбеларускія сілы і на чужую дзяржаву (Расею). Гэта тая рабская правінцыяльнасьць, пра якую я ўжо казаў. Палітычны дзеяч, які ня думае дзяржаўнымі катэгорыямі нацыі, яе гісторыі і пэрспэктывы, а апэрыруе правінцыяльным | „крэславым” прагматызмам і кланавым палітыканствам, посьпеху, як правіла, ня мае. Краўчук зрабіў стаўку на Украіну і перамог Рух, абапершыся на народ. Кебіч робіць стаўку на намэнклятуру і хоча перамагчы Беларусь, абапершыся на Расею.
Павінен сказаць, што сярод беларускай кіруючай намэнклятуры няма палітыкаў і асобаў, якія думалі б на ўзроўні Краўчука. Тым горш для намэнклятуры. Тым хутчэй яна сыйдзе са сцэны.
У грамадзтве насьпела разуменьне неабходнасыіі нераменаў. Але часта можна пачуць: а хто здольны ўзяць на сябе кіраваньне Рэспублікай? Маўляў, у БНФ няма даклад | най, прадуманай эканамічнай канцэпцыі. Каб БНФ прышоў сёньня да ўлады, якую праграму выхаду Рэспублікі з крызісу ён прапанаваў бы?
Пра нашае бачаньне пераменаў і рэфэрмаў прыходзілася неаднаразова пісаць і гаварыць. Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця Беларусі надрукавана Апазыцыяй БНФ яшчэ ў пачатку гэтага году. Удалося надрукаваць праект закона пра выбары і аб уласнасьці на зямлю. Трэба сказаць, што чым даўжэй краіна працягвае існаваць у стане „ прыхватызацыі” і дэкляраванай, a не рэальнай дзяржавы, тым цяжэй будзе выбірацца з крызісу. Час гэта цяпер важнейшы палітычны чыньнік, і калі яго выйграе намэнклятура дэмакратыя можа прыйсьці на галавешкі.
У такой сітуацыі напачатку трэба будзе абараніць дзяржаўную ўласнасьць, каб яе канчаткова не раскралі. Адразу паві } нен быць прыняты закон аб прыватнай уласнасьці на зямлю, што дасьць магчымасьць пачаць рэфэрмы знутры і атрымаць замежныя інвэстыцыі. Потым патрэбна правесьці рэфэрму ўлады пераход да муніцыпальнага кіраваньня. Інакш усе пераўтварэньні захлынуцца ў старой структуры Саветаў. Тады, зыходзячы з канкрэтнага становішча і канцэпцыі эканамічнага разьвіцьця Беларусі, прыступаць да праграмы і правядзеньня прыватызацыі. Гэта павінна рабіцца адначасова са стварэньнем дзяржаўнай фінансавакрэдытнай сістэмы і ўвядзеньнем беларускага талера, закона аб грамадзянстве, уладкаваньнем мяжы і мытнай службы па пэрыметру дзяржавы. Без гэтых мерапрыемстваў прыватызацыю праводзіць нельга, бо можна страціць
уласнасьць, маёмасьць і багацьці Рэспублікі Беларусь. У ліку першасных мерапрыемстваў павінны быць прынятыя таксама законы пра дзяржаўную службу і аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. Ёсьць меркаваньні і аб зьнешняй палітыцы ў гэты пэрыяд, і аб прыярытэтах эканомікі, і аб энэргетычных разрахунках. Усё гэта тэма спэцыяльнай размовы, якая, дарэчы, вядзецца ўжо даўно ў выступах і публікацыях прадстаўнікоў Апазыцыі БНФ.