• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    У гэты час, у парушэньне закона, Канстытуцыі, нормаў дэмакратычнай дзяржавы, ціха ўводзіцца ў Менску (і плянуецца на Беларусі) ваеннае кантраляваньне грамадзкага парадку і патруляваньне сумесна зь міліцыяй. Ствараюцца дзеля гэтага спэцыяльныя вайсковыя аддзелы з парашутнадэсантных войскаў.
    Нават Гарбачоў, калі пад дыктоўку будучых гэкачэпістаў уводзіў сумеснае з войскам патруляваньне ў былым СССР, выглядаў больш прыстойна  аб’явіў Указам. Дарэчы, як народны дэпутат Беларусі я патрабую афіцыйных тлумачэньняў у Міністра абароны П. Казлоўскага і Міністра ўнутраных справаў У. Ягорава  на падставе якіх законаў і якіх рашэньняў уведзена сумеснае зь міліцыяй вайсковае патруляваньне. Гэта маё дэпутацкае запытаньне.
    У падначаленай Саўміну прэсе, якая жаўцее і чырванее на вачах, штораз больш зьяўляецца поўных нянавісьці, зьняважлівых матэрыялаў супраць беларускай дзяржавы, беларускай мовы, культуры, адраджэньня дэмакратычных традыцыяў. Тым часам замоўчваецца, скажаецца інфармацыя пра дзеяньні Народнага Фронту, шэрагу нацыянальнадэмакратычных партыяў.
    У войску разгортваецца кампанія па звальненьні ў адстаўку афіцэраўбеларусаў. Зацягваецца прыняцьце прысягі. Ставяцца
    * На той час звыш мільёна даляраў (З.П.)
    101
    непераадольныя перашкоды вяртаньню афіцэраўбеларусаў з Расеі і іншых краінаў. Усё гэта на фоне небывалай карупцыі і упадку вайсковай маралі.
    Добра бачна, што адбываецца далейшая канцэнтрацыя ўлады ў руках Савета Міністраў, і робіцца яна па загадзя складзенаму пляну, контуры якога відаць. Цяпер ставіцца задача збавіцца ад Міністра ўнутраных справаў, які незгаворлівы (Міністар МУС падпарадкаваны Вярхоўнаму Савету). Праўда, тут перабралі меру і прыйшлося прытармазіць. Падвяла свая ж прэса, у халуйскім ражы панапісвала больш, чым трэба.
    На чарзе старшыня КДБ, які ўвогуле „кемлівы”, але таксама не падпарадкаваны Ўраду. Ужо на гэтай сэсіі, наколькі мне вядома, хочуць паставіць пытаньне аб перападпарадкаваньні КДБ Саўміну.
    На фоне ўсёй гэтай даволі злавеснай падрыхтоўкі цалкам арыгінальна выглядае Старшыня Вярхоўнага Савета сп. С. Шушкевіч. Ня маючы пакуль што адпаведнага ўплыву на палітыку Ўраду, ён у гэты час езьдзіць па замежжы  Турцыя, Карэя, Бразілія, Нямеччына і г.д. Будучы першай афіцыйнай асобай Рэспублікі, ён, мне здаецца, дапускае памылку, прымаючы запрашэньні, можна сказаць, прыватнага характару, a таму шэраг яго паездак меў неафіцыйны статус, што не прыдало аўтарытэту Беларусі. Практычнага значэньня для палітыкі і разьвіцьця Беларусі такія візіты і перамовы ня маюць. Дарэчы, візіты іншы раз робяцца індывідуальна, без дастатковых кансультацыяў, выпрацоўкі палітычных задачаў з камісіямі Вярхоўнага Савету, з дэпутатамі, без узгадненьня пэўных захадаў з Урадам.
    Вярхоўны Савет і Ўрад увогуле ня маюць ніякай дзяржаўнай праграмы зьнешняй палітыкі, канцэпцыі, пэрспэктывы дзеяньняў. He праведзеныя эканамічныя рэформы ўнутры дзяржавы, не вырашанае пытаньне з зямлёй, з нацыянальнай валютай. Няма ўнутранай палітычнай каардынацыі. Пра што ў такіх варунках можна гаварыць за мяжой? Пра гуманітарную дапамогу, як афрыканцы? Ці мо’ пра беларускія плантацыі гевеі ў В’етнаме, што вырасьце праз 20 гадоў (калі, прабачце, на радасьць мафіі, „ і султан памрэ, і асёл здохне”)?
    Уся гэтая турыстычная імітацыя зьнешнепалітычнай дзейнасьці вельмі мне нагадвае паводзіны Гарбачова перад канцом, чалавека, які абхітрыў самога сябе. Эйфарыя ад вышыні. Ці не пара спусьціцца на зямлю. На Беларусі тым часам, як слушна заўважыў журналіст Іван Макаловіч, разьвіваецца паўзучая дыктатура посткамуністычнай намэнклятуры, напалоханай надыходзячым рэфэрэндумам. I менавіта Станіслаў Шушкевіч садзейнічаў, жадаючы ці не жадаючы, гэтаму працэсу. Ён як Старшыня Вярхоўнага Савета нічога не зрабіў, каб прадухіліць паўгадавыя „ канікулы” парляманту (наадварот, спрыяў), што ў сваю чаргу не дазволіла да гэтага часу правесьці рэфэрэндум.
    Уся вышэйапісаная хроніка фактаў  гэта, на мой погляд, вынік паступовага ажыцьцяўленьня пляну гэтага самага „ паўзучага” захопу і канцэнтрацыі ўлады ў руках рэакцыі. Хачу яшчэ раз паўтарыць і нагадаць, што ў жніўнісьнежні 1991 года ў дзяржавах былога СССР (акрамя часткова Прыбалтыкі) адбылося пераразьмеркаваньне ўлады паміж дзяржаўнай і партыйнай намэнклятурай. Структуры КПСС як рэальная таталітарная ўлада былі ліквідаваныя, і ўся дзяржаўная ўлада аўтаматычна апынулася ў руках падстаўных псэўдалегітымных Саветаў і іх выканаўчых ворганаў. Уладу манапалізавала дзяржаўная камуністычная намэнклятура, якая адразу зразумела, што сіла гэтай яе ўлады цяпер ужо не ў татальнай пар
    тыйнай арганізацыі, а ва ўласнасьці. Вось якраз дзяржаўную ўласнасьць, карыстаючыся манаполіяй улады, яна і імкнецца зараз захапіць. Адбываецца пераразьмеркаваньне дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную ўласнасьць намэнклятурнай бюракратыі, ці, як ахрысьцілі гэтую зьяву ў народзе,  „прыхватызацыя”, рабаваньне, раскраданьне дзяржаўнай маёмасьці ўсімі даступнымі для намэнклятуры сродкамі.
    Спыніць гэты „афрыканскі” працэс можна толькі канстытуцыйнай легітымнай зьменай улады. У новы дэмакратычны парлямант павінны прыйсьці іншыя людзі  не з старой намэнклятурнай сістэмы. Інакш усё паўторыцца. Рэфэрэндум і нечарговыя выбары  адзіная рэальная дэмакратычная альтэрнатыва „прыхватызацыі” і ўсёй намэнклятурнай палітыцы. У аснове канфлікгу ляжыць пытаньне аб уласнасьці і адпаведна аб уладзе як сродку вырашэньня гэтага пытаньня. Па гэтай мяжы цяпер аб’ектыўна і падзялілася беларускае грамадзтва. 3 аднаго боку, посткамуністычная дзяржаўная намэнклятура, што валодае значнай часткай ценявога бізнэсу, усёй паўнатой улады, усімі дзяржаўнымі структурамі ад прэсы да войска, зь іншага — аб’ектыўна ўсё грамадзтва, якое тым ня менш яшчэ разьяднанае палітычнымі забабонамі па вытворных, негалоўных, невызначальных аспэктах. Зразумела, што ўладная намэнклятура і частка залежных ад яе камэрцыйных структураў зацікаўленыя пашыраць і культываваць гэтыя забабоны і разьяднанасьць грамадзтва, каб адцягнуць пагрозу свайму становішчу.
    Крэатуры Саўміна тут прамаўляюць пасалдафонску проста (прашу прабачэньня, што вымушаны цытаваць бульварныя непрыстойнасьці): „Людям надоело слышать: „Хреново! Хреново!” н не ввдеть, по какой дороге нз этой „хреновостн” выбнраться”. Пазьняк кажа: „Сннмай правнтельство!”, а мы: „Помогай правнтельству!” (Знамя юностн”, 16 верасня 1992 г.).
    Прытым намэнклятурнае лобі ў грамадзтве шэпча і крычыць: „дэмакраты давялі”, „дэмакраты развалілі”, „дэмакраты ва ўладзе”. „Вярхоўны Савет — слуга БНФ”. Белібярда камуністычных лёзунгаў вызначалася іхняй заусёднай арыентацыяй на нізкую, прымітыўную сьвядомасць, на ахлакратыю, на сьветапогляд нянавісьці. Адсюль нізкасьць фармулёвак, зьнявага сьвятых паняцьцяў  беларускай мовы, нацыі, дзяржаўнай незалежнасьці. Ніводзін урад, ніякая дзяржаўная ўлада ніколі б не цярпела гэтага, акрамя тых, якія самы змагаюцца супраць уласнага народа і яго дэмакратычных патрабаваньняў.
    Былая камуністычная намэнклятура  і тая, што ў сісіэме дзяржаўнай улады, і тая, што ў структурах кампрадорскага бізнэсу, замешанага на раней украдзеных сродках КПСС,  здаецца, ужо страціла ўсе тармазы, адкінула ўсе нормы прыстойнасьці, зьневажаючы, ахайваючы беларускую мову, нацыянальную гісторыю, культуру. Культуру, якую дзесяцігоддзямі растоптваў, разбураў, тахціў у гразь камуністычны рэжым; культуру, носьбітаў якой расстрэльвалі толькі за беларускае слова. „Попыткн говорнть о духовном возрожденнн республнкн только на основе того, что напнсано, сказано, спето побелорусскн, что нарнсовано, станцовано, сыграно только в белорусскофольклорном стнле,  это, я счнтаю, банальный шовнннзм,  піша ў „Народнай газэце”, уступіўшы ў дыскусію, адзін з кіруючых функцыянераў такой кампрадорскай камэрцыйнай кампаніі.  ... В областн, скажем, научнотехннческой н деловой нам (?), откровенно говоря, куда важней внедрять ннтенснвное обученне англнйскому, чем белорусскому”. Складваецца ўражаньне, што гэтая публіка гатовая пры неабходнасці вывучыць хоць кітайскі, калі на ім будзе напісана
    102
    на ўпакоўцы. Кампрадорскае прадпрымальніцтва не цікавіць нацыянальная культура. Гэта добра пацьвярджае гісторыя. Такія выказваньні проста трэба запомніць. Будучыня Беларусі ня там, дзе думае такі камэрцыйны функцыянер.
    Чаму ж посткамуністычная намэнклятура, дзяржаўная і тая, што пайшла ў камэрцыю, выступае супраць нацыянальнакулыурнага адраджэньня? Таму, што беларускае Адраджэньне  гэта ўнівэрсальны, глыбока дэмакратычны, антытаталітарны рух, які абыймае ўсе грамадзкія працэсы (палітычныя рэформы, эканоміку, культуру, сацыяльныя пытаньні, экалёгію, войска) і накіраваны на стварэньне нацыянальнай незалежнай дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Беларускае нацыяналь | надэмакратычнае Адраджэньне  галоўны вораг камуністычнай намэнклятуры і яе улады над грамадзтвам. Рэформы эканомікі тут неадрыўныя ад станаўленьня нацыянальнай культуры і самасьвядомасьці, разьвіцьцё рынку ад суверэнітэту і адраджэньня дзяржаўнасьці беларускай мовы.
    Нацыянальныя пытаньні для ўлады намэнклятуры ня ёсьць вызначальнымі, галоўнае  уласнасьць. Аднак, каб адцягнуць увагу ад мэтадаў, якімі набываецца ўласнасьць і захоўваецца ўлада, намэнклятура імкнецца перавесьці канфлікт у нацыянальны аспэкт і, скарыстаўшы невысокую нацыянальную свядомасць грамадзтва, раскалоць нацыянальнадэмакратычны адраджэнскі рух, зьменшыць яго значэньне, лакалізаваць, адарваць прыхільнікаў. Гэта тым лягчэй для намэнклятуры рабіць, што сама яна выхаваная на традыцыях нацыянальнага нігілізму былой КПБ (кампартыі).
    Найбольш цемрашальскую, адкрыта варожую паставу да беларускага нацыянальнадэмакратычнага Адраджэньня дэманструе зараз рэакцыйная частка вышэйшай ваеннай намэнклятуры, якой, як, фактычна, і Міністэрствам абароны, кіруе Упраўленьне грамадзкай бясьпекі і абароны Савета Міністраў, дзе якраз і заселі былыя партыйныя начальнікі і ваенныя палітрукі.
    Паводзіны вайсковай намэнклятуры часам не паддаюцца здаровай лёгіцы. Замест таго, каб прыйсьці на плошчу Незалежнасьці 8 верасьня на ўрачыстае грамадзкасымвалічнае прыняцьце вайсковай прысягі, куды генэралы Мінабароны былі запрошаны разам з усімі афіцыйнымі асобамі, яны кінуліся ў антыбеларускую істэрыку і непрыняцьце патрыятычнага сьвята. У выніку зьявіўся палітычны „Зварот калегіі Міністэрства абароны да Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, дзе... цяжка паверыць, грамадзкае прыняцьце 8 верасьня зацьверджанай Вярхоўным Саветам прысягі на вернасьць дзяржаве і народу Беларусі названа „ антыдзяржаўнай акцыяй”. Як кажуць, слоў няма. Больш нахабнай заявы афіцыйных асобаў, накіраванай супраць патрыятычнай любові людзей і падтрымкі дзяржавы, мне яшчэ не даводзілася чытаць. Такія звароты могуць складаць толькі людзі, якія зусім не арыентуюцца ў рэчаіснасьці. Мне думаецца, што Вярхоўны Савет, атрымаўшы гэткі „зварот”, будзе мець усе падставы паставіць пытаньне яб адпаведнасьці кіраўнікоў Міністэрства абароны займаемым пасадам.