• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Вядома ж, трэба было знайсьці іншыя дубліруючыя крыніцы паставак энэргетычных рэсурсаў (нафты і газу). Такія магчымасьці ёсьць, нават з варыянтамі. 1 пра гэта ня раз казанапераказана. Ненармальна і небясьпечна мець толькі аднаго пастаўшчыка нафты.
    Але каб такім чынам працаваць на карысьць Беларусі і яе людзей, трэба дзяржаўнаму кіраўніцтву якраз мець здольна
    сьці думаць падзяржаўнаму і, адпаведна, валодаць канцэпцыяй разьвіцьця суверэннай дзяржавы. Такіх здольнасьцяу і жаданьняў у намэнклятуры не знайшлося, канцэпцыі імі ня створана.
    Тое ж і ў сельскай гаспадарцы. У значнай ступені на прывазным зерні, скарыстаўшы вопыт і працавітасьць беларускіх людзей, КПБКПСС разгарнула на Беларусі жывёлагадоўчыя комплексы па сто тысяч і болей асобін. (Дарэчы, перанасычанасьць жывёлай  вялікая экалягічная пагроза. Успомнім, як утварылася пустыня Сахара. Па прынятай тэхналёгіі ўтрыманьня беларускія гаспадаркі нават гною не атрымлівалі, а толькі разбуральную таксічную для зямлі жыжу, якую немагчыма утылізаваць.) Адзіны рынак прадуктаў нашай мясной індустрыі  Расея. Гэтая прывязанасьць да Расеі па экспарту мяса ня менш для нас небясьпечная, чым па імпарту нафты. Асабліва ў час інфляцыі і абсурднага спэкулятыўнага перакосу цэн. Дастаткова спыніць нам гэты рынак, перакрыць экспарт і  Беларусь на каленях. Так Расея і зрабіла. Перастала плаціць за пастаўку мяса і страшэнна запазычыла Беларусі. Прыйшлося спыніць адгрузку ў Расею. Тым часам у выніку „вар’яцтва” цэнаў кошт кілаграма збожжа падвысіўся так, што нявыгадна стала вырошчваць жывёлу. Вось і канец нашай каляніяльнай мясной індустрыі. Халадзільнікі ўжо каторы месяц запоўнены мясам, жывёла перастойвае, трымаць нявыгадна, збываць няма куды, Урад бязьдзейнічае (мог бы пашукаць новыя месцы збыту, раз рэформы на нулі і пераход да рынку затармазілі). Дарэчы, мясам Расеі ў гэты час дапамагла Амэрыка (яшчэ адзін наш на словах „дабрадзей”), тым самым падштурхнуўшы беларускага тапельца ў вір. Адчуваеце сутнасьць палітыкі што з Усходу, што з Захаду?
    Зрэшты, Саўмін вырашыў, нарэшце, ратаваць становішча даволі рашуча. Але што з гэтага атрымалася? Адправілі тысячы людзей і машын зь Беларусі ў Казахстан на ўборку пшаніцы і закупілі 2 мільёны 200 тысячаў тон збожжа. Як высьветлілася, па 130 даляраў ЗША за тону (сусьветная цана ад 100 да 120 даляраў). Ha 1 кастрычніка 1992 г. гэта раунялася 35 савецкіх рублёў за кілаграм зерня. 1 кілаграм мяса пры такой цане павінен каштаваць 450 рублёў. Вось такі атрымліваецца „гандаль на піндаль”.
    А ўся справа ў тым, што, існуючы ў так званай рублёвай зоне і плятучыся зь пятлёй на шыі за расейскай „гайдараномікай”, і Беларусь, і ўсе астатнія дзяржавы СНД усё роўна прыйдуць да сусьветных цэнаў на манапольную сыравіну, тавары і энэрганосьбіты. Вось тады абрабаваньне нашай Беларусі, бязглуздасьць і хвастапляценьне палітыкі Саўміна, якая вядзецца без прагнозаў, без варыянтаў, без канэпцыі, стане відавочнай кожнаму. Больш таго, калі рублёвая зона праіснуе даўжэй, a рэформы пераходу да рыначнай эканомікі так і не ўзаконяцца і не запрацуюць, узьнікне поўны абсурд  цэны на манапольныя сыравінныя тавары ў СНД вырастуць вышэй сусьветных. Іх установяць дзяржавыманапалісты ў рублёвай прасторы, a астатнія, ня маючы валюты, магчымасьці праціснуцца на сусьветны рынак і, што найважней, ня маючы ахвоты туды праціскацца (дзяржаўны чыноўнік ці адміністратар ня будзе тут ірваць пуп, ён пабяжыць да ўраду за датацыяй), заплацяць хоць бы і двайную сусьветную цану, пакуль стрывае эканоміка, грашовы друкарскі станок і народ. Нешта падобнае атрымалася ў Саўміна Беларусі з казахстанскім збожжам. Званочак ужо празваніў.
    107
    Як тут выратавацца са становішча? Асновай эканомікі, як вядома, зьяўляюцца грошы, фінансавакрэдытная сістэма. Расея, зьяўляючыся манапалістам на рублёвую эмісію і праводзячы „гайдараноміку”, карыстаецца з сваіх пераваг мэтадамі, часта далёкімі ад сумленных. Напрыклад, месяцамі не аплачвае за пастаўкі беларускіх тавараў, зарабляючы такім чынам за кошт Беларусі да 3040 працэнтаў на інфляцыі. Прытым робяць гэта не прадпрыемствыатрымальнікі, а расейскі банк, дзе зьбіраюцца дакуманты пра плацяжы. Гэта такая „палітыка”, ці, як пісаў некалі адзін „ вялікі правадыр пралетарыяту”, ,, азіятчына”.
    Яшчэ два з паловай гады таму было зразумела, што неабходна будзе пераходзіць на ўласную валюту. Трэ’ было рыхтавацца. Пра што дэпутацкая Апазыцыя Народнага Фронту ўвесь гэты час безвынікова, як у сьцяну гарохам, даводзіла Ўраду і Вярхоунаму Савету. Цяпер ужо Ўкраіна, якая восьвось уводзіць грыўну, зачыняе мяжу зь Беларусяй. Даведаўшыся пра гэта, спадар Кебіч так зьдзівіўся... Ну і ну!
    Як бы ні было позна, колькі б ні страчана часу, рыхтавацца да пераходу на талер неабходна хутка і энэргічна. Магчыма, напачатку нядоўгі час пратрываюць „зайчыкі”, але калі ня будзе падрыхтаваны талер, рэзэрвовая сістэма, фінансавакрэдытная структура, Дзяржаўны нацыянальны банк і г.д., тады крах амаль непазьбежны. Але гэта горшы варыянт.
    Эканамічная група дэпутацкай Апазыцыі Народнага Фронту (кіраўнік У.Заблоцкі) разглядзела спосабы ўводу беларускага талера. Ужо ёсьць папярэдняя дамоўленасьць (з боку Апазыцыі) з пэўнай краінай і банкам аб адпаведных кроках. (Цяперашні ўрад Беларусі мог бы гэтыя крокі зрабіць.) Забесьпячэньне рэзэрвовай сістэмы талера рэальна магчымае. Ёсьць нават варыянты. 3 уводам беларускай валюты, на думку дэпутатау БНФ, трэба будзе адразу дамовіцца з суседзямі аб клірынгавых разьліках, устанавіўшы адпаведны рэжым дзяржаўных межаў, правесьці грашовую рэформу і валютную рэформу ўпарадкаваньня цэнаў. Структуру беларускіх цэнаў неабходна разьлічыць па эўрапейскіх суадносінах цэнаў на тавары. Тут павінна быць жорсткая рэглямэнтацыя. Каб гэтая цэнавая структура запрацавала, неабходна будзе поўнасьцю адкрыць беларускі рынак для замежных тавараў. А каб гэтым актам не ўгробіць нашу нацыянальную прамысловасьць і вытворчасьць (што здарылася ў Польшчы), патрэбна будзе праводзіць прадуманую і вельмі жорсткую мытную палітыку пошлінаў на імпартныя і экспартныя тавары, сыравіну і г.д. Гэта вельмі працаёмкая задача. Да яе трэба было б не марудзячы рыхтавацца ўжо ўчора. Ва Ўрадзе, на жаль, не думаюць і сёньня. Да таго ж нічога толкам ня „ пойдзе” без рэальных рынкавых рэформаў у Беларусі, без прыватнай уласнасьці і цаны на зямлю, без упарадкаваньня заканадаўства.
    Мушу адзначыць, што стабільнасьць талера павінны напачатку забясьпечыць не толькі рэзэрвовая сістэма і аздараўленьне эканомікі, але і псіхалягічныя аспэкты  давер да ўласнай валюты. Калі давер будзе вялікі, рэзэрвовы фонд можа быць меншы. Калі даверу ня будзе, мы панясём большыя страты, адцягнем ня толькі валютную, але і таварную канвэрсуемасьць талера. Вось чаму дэпутацкая Апазыцыя БНФ зрабіла гістарычныя, нумізматычныя, баністычныя дасьледваньні і трэці год прапагандуе талер (гл. „Літаратура і мастацтва”,  1990, 28.09  Новыя беларускія грошы; „Звязда”,  1990, 31.08  Талер, грош, менка.), апісвае яго гістарычную сістэму, прэстыжнасьць, распаўсюджанасьць, магчымасьці яго ў аздараўленьні
    нашай эканомікі. Маўляў, ведайце, людзі, верце, будзьце ўпэўненыя  гэта наша культура, традыцыі, гісторыя; беларускі талер  эканамічная, фінансавая неабходнасьць. Асобы, якія зьневажаюць назву нацыянальнай валюты, сумняваюцца, ёрнічаюць, ахайваюць талер, імкнуцца выклікаць у людзей недавер да яго,  ёсьць альбо нядобразычліўцы, альбо не разумеюць, што робяць. Спыніцеся, самазабойцы! Вашае пустапарожняе, неразумнае крытыканства можа каштаваць грамадзтву мільярды, і самы ж вы будзеце за гэта разьлічвацца і цярпець, бо нацыянальная валюта патрэбная. Незалежная дзяржава ня можа існаваць без уласных грошай. Падымайце іх будучы прэстыж.
    Каб забясьпечыць разьвіцьцё рынкавых рэформаў і стабільнае існаваньне пэўнага цывілізаванага стану грамадзтва, павінен быць адпаведны ўзровень культуры, заснаванай на адзінстве традыцыяў, нацыянальнай сьвядомасьці, гісторыі і мовы. Калі адзінства парушана, яго неабходна аднавіць. Інакш грамадзкаэканамічнае разьвіцьцё затарможваецца, аслабляецца самаарганізацыя грамадзтва, кансалідацыя на зададзеную мэту, на пераадоленьне перашкод, на трываласьць, на працу і цярпеньне.
    Аднаўляць адзінства культуры вымушаны былі шмат якія эўрапейскія народы, што па прычыне гістарычных абставінаў і катастофаў трапілі ў неспрыяльныя ўмовы існаваньня. Тут і анямечаныя Чэхія, Вэнгрыя, Славакія; таксама Славенія і Балгарыя, Летува і Ўкраіна, Фінляндыя і Ізраіль. Шлях адзін  нацыянальнакультурнае адраджэньне, якое адбывалася спосабалі паскоранага разьвіцьця (паскарэньня), дзе галоўнай задачай было аднаўленьне ўнівэрсальнасьці нацыянальнай мовы.
    Беларусь такі шлях ужо праходзіць другі раз. Першае Адраджэньне пасьля стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і напачатку БССР было патоплена рускімі камуністамі ў вялікай крыві і вынішчана амаль дазваньня. Другое Адраджэньне мы перажываем цяпер. Яно рызыкуе захлынуцца зза поўнай неадпаведнасьці ўзроўню кіруючых структураў гістарычным задачам нацыі.
    Варта мець на ўвазе, што ніякі рынак, нават самы цывілізаваны, не зацікаўлены ў разьвіцьці культуры. Культура і рыначныя дачыненьні  антаганісты. Рынак стварае і падтрымлівае камэрцыйную, масавую культуру, г.зн. гандлёвы сурагат культуры, эрзац. Рынак дзікунскі, спэкулятыўны, паразітычны, той, што створаны цяпер у нас, здольны толькі рэпрадукаваць зады камэрцыйнай культуры, дно, кіч, адкіды масавай індустрыі перайманьня. Яго функцыя ў сістэме культуры агрэсіўнаразбуральная. I ня трэба таму зьдзіўляцца. Так было і так ёсьць усюды, дзе існуе рынак. Высокая культура, мастацтва, літаратура, друк і ўсё, што зьвязана з культурнанацыянальным Адраджэньнем і разьвіцьцём,  гэта клопат грамадзянскай супольнасьці і дзяржавы. Дзяржава павінна падтрымліваць, фінансаваць нацыянальнакультурнае Адраджэньне, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне разьвіцьця нацыянальнай культуры. Так было ўсюды. Так паўсюдна ёсьць і цяпер, акрамя Беларусі. Рынку  рынкавае, дзяржаве  дзяржаўнае. Кулыпура ня можа існаваць без датацыяў, толькі сама з сябе. Гэта рэальнасьць, што вынікае з прыроды рэчаў.