• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Трагедыя цяперашняга Другога беларускага Адраджэньня ў супадзеньні шэрагу неспрыяльных чыньнікаў  разбуранасьці грамадзянскай супольнасьці, традыцыяў і амаль поўнай адчу
    108
    жанасьці ад нацыянальнай культуры беларускай посткамуністычнай дзяржавы. У такіх варунках „дзікунскі рынак”, куды кінуліся, дарэчы, шматлікія „руководяшне товарніцн”, можа даламаць тое, чаго не пасьпелі зьнішчыць камуністы.
    Істотным геапалітычным пытаньнем для Беларусі ёсьць выйсьце зпад сыравіннай, рынкавай і валютнай залежнасьці ад Расейскай Фэдэрацыі і наладжваньне зь ёй раўнапраўных дачыненьняў. Гэта трэба рабіць неадкладна, пакуль сітуацыя на ўсходзе кардынальна не зьмянілася ў горшы бок (на што спадзяюцца некаторыя былыя савецкія генэралы і палітрукі з Мінабароны і Саўміна Беларусі). У адваротным выпадку, маючы на сваёй тэрыторыі расейскую армію, будзем мець і ваенныя дзеяньні. Бяскроўная акупацыя Беларусі ўжо не атрымаецца. Расейскія вайсковыя часьці павінны быць поўнасьцю выведзеныя зь Беларусі да паловы 1994 года. Вывад чужога войска з нашай тзрыторыі  важнейшая задача.
    Умацаваньне „ельцынаўскай дэмакратыі” таксама нічога добрага не абяцае Беларусі і ўсім астатнім, хто застанецца ў СНД. Пра гэта некаторыя балбатлівыя расейскія „дэмакраты” ўжо выказаліся. Выкарыстоўваючы СНД, рубель і нафту, зьбіраюцца ўзмацняць націск і загон у „дэмакратычную імпэрыю”.
    Тым часам СНД як часовае, штучнае, пераходнае ўтварэньне ўжо вычарпала свае магчымасьці, і для Беларусі няма ніякай неабходнасьці зьвязваць сябе дагаворам з так званай Садружнасьцю Незалежных Дзяржаваў. Пэрспэктыву маюць двухбаковыя міждзяржаўныя дачыненьні. Шлях Беларусі пралягае не ў Азію, а ў эўрапейскую цывілізацыю, адкуль наш народ сілком вось ужо амаль дзьвесьце гадоў спрабавалі вырваць.
    Дэзінтэграцыйныя працэсы на абшарах былога СССР  натуральныя і аб’ектыўныя. Ім недарэчна перашкаджаць. Бо рэальнай альтэрнатывы нацыянальнаму вызваленьню і незалежнасьці няма і быць ня можа, паколькі ўсе дзяржавы СНД знаходзяцца ў беднасьці, эканоміка СССР лопнула яшчэ ў 80х гадах і цяпер дэградуе. У такіх абставінах інтэграцыйныя тэндэнцыі не ўзьнікаюць. Разьвіваюцца якраз адваротныя зьявы, як рэакцыя на выжываньне, як імкненьне да самазахаваньня. Палітычныя ж патрабаваньні „аб’яднаньня” цяпер беспэрспэктыўныя і ілюзорныя, супярэчаць сутнасьці ўзаемадачыненьняў. Мы ўсе перажываем зараз апошнюю стадыю сацыялізму  „намэнклятурызм”, пераходную ўладу посткамуністычнай дзяржаўнай бюракратыі.
    Эўропа пачала інтэгравацца тады, калі дзяржавы дасягнулі пэўнага высокага ўзроўню разьвіцьця вытворчасьці і зьявіліся лішкі багацьця, якое неабходна было не змарнаваць, а разумна скарыстаць для грамадзтва. Аб’ядноўваюцца заўсёды багатыя, а не бедныя. Аб’яднаньне жабракоў нічога не дае, акрамя агульнага жабрацтва і жабрацкіх сварак. Акрамя таго, у Эўропе стварыуся ўраўнаважаны балянс дзяржаваў (па тэрыторыі, колькасьці насельніцтва, эканамічнай магутнасьці і г.д.  Францыя, Нямеччына, Вялікабрытанія, Італія), чаго няма і ня можа быць у СНД. Велізарная Расейская Фэдэрацыя, ды яшчэ з імпэрскай мэнтальнасьцю, гісторыяй і палітыкай, ня мае сурёзнай супроцьвагі. У такіх варунках зацісканьне і паглынаньне іншых дзяржаў з боку Расеі будзе аб’ектыўна ўзьнікаць увесь час, нават ад простай несуадноснасьці мас (ня кажучы ўжо пра іншае).
    СНД  гэта часовы, нестабільны і небясьпечны стан. Своечасова выйсьці з такога становішча  ёсьць важная стратэгічная задача ўсходнеэўрапейскіх дзяржаў. Ад яе
    ажыцьцяўленьня будзе шмат што залежаць для будучыні Беларусі, Украіны ды іўсёй Усходняй Эўропы.
    Прадбачачы магчымае разьвіцьцё падзеяў, Беларускі Народны Фронт яшчэ ў 1989 годзе прапанаваў ідэю БалтыйскаЧарнаморскай садружнасці ці асацыяцыі. У 1990 годзе ў Менску па ініцыятыве дэпутацкай Апазыцыі БНФ адбыліся дзьве міжнародныя канфэрэнцыі па БЧС на ўзроўні парляманцкіх дачыненьняў. Распрацаваныя асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяньня, падпісаныя дакуманты. (Што, дарэчы, выклікала тады шалёнае непрыняцьце з боку камуністаў.)
    БЧС з апорай на сярэднюю Эўропу магла б стаць пэўнай процівагай агромністай Эўраазіяцкай Расеі, ураўнаважыць балянс сілаў наўсходзе Эўропы, стабілізаваць разьвіцьцё, гарантаваць суверэнітэт. Гэта вельмі неабходная і добрая ідэя (паўтаруся, яна ўзьнікла ў 1916 годзе), і грэх, калі яе не скарыстаюць, не ажыцьцёвяць шэсьць балтыйскачарнаморскіх дзяржаваў.
    Чаму ж па ўсіх агавораных вышэй пазыцыях са жніўня 1991 года не адбылося на Беларусі, практычна, ніякіх істотных зрухаў? Мне ўжо прыходзілася пра гэта пісаць. Галоўныя прычыны  эгаістычныя сацыяльныя інтарэсы посткамуністычнай намэнклятуры, што выяўляецца ў пераразьмеркаваньні („ прыхватызацы”) дзяржаунай маёмасьці ў прыватную ўласнасьць дзяржаўнай бюракратыі і, другое  адсутнасьць у кіруючых структураў канцэпцыі дзяржаўнай палітыкі, заснаванай на нацыянальных інтарэсах Беларусі.
    Прычыны аб’ектыўныя. Таму выправіць становішча можна толькі перамяніўшы палітыку ўлады, што магчыма шляхам новых нечарговых выбараў парляманта, якія могуць адбыцца пасьля станоўчых вынікаў усебеларускага рэфэрэндуму.
    Узаемадачыненьні ў Вярхоўным Савеце перамяніліся пасьля таго, як Апазыцыя БНФ выйшла з ініцыятывай рэфэрэндуму, і асабліва пасьля таго, як былі сабраныя подпісы і правядзеньне ўсенароднага галасаваньня стала справай вырашанай. Выявілася незадаволенасьць дэпутатаў гэтым рашэньнем, у тым ліку і некаторых дэпутатаў Дэмакратычнага клюбу (тых, што у большасьці не ўваходзілі ў партгрупу КПБ). Выступілі супраць рэфэрэндуму некалькі членаў Апазыцыі і, фактычна, пакінулі яе. Стала добра відаць, што дэпутацтва для шмат якіх так званых „незалежных дэпутатаў” было ня столькі вынікам перакананьняў, палітычным чыньнікам і грамадзкім абавязкам, колькі прыватнай справай у пэўным сэнсе асабіста выгаднай, на якой рэфэрэндум, зразумела, ставіць крыж. Усё гэта пры пасіўнасьці шмат якіх дэпутатаў дало магчымасьць былой камуністычнай бальшыні ў Вярхоўным Савеце адкрыта не выконваць Закон аб рэфэрэндуме і ўвогуле актывізавацца ў барацьбе за самазахаваньне.
    Намэнклятурная рэакцыя пры падтрымцы некаторых дэмакратычных дэпутатаў (пакрыўджаных на рэфэрэндум альбо ўзлаваных) пачала рэвізію раней прынятых дэмакратычных палажэньняў заканадаўства. У парадак дня ўнесена пытаньне аб аднаўленьні КПБКПСС. Пакрыўджаны на Апазыцыю Герой Савецкага Саюза дэпутатгенэралкасманаўт У.Кавалёнак (на той час ўжо грамадзянін Расеі) за тое, што паднялі пытаньне аб адпаведнасьці закону дэпутацкіх паўнамоцтваў шэрагу генэралаў, назваў Беларускі Народны Фронт „настояіцнм фашнзмом” і сарваў бурныя апладысменты намэнклятуры. У залі і потым у саўмінаўскім друку яго назвалі ,, нацыянальным героем”. Мушу дадаць, што нацыянальныя героі, калі б такія цяпер былі, не кіруюцца у Маскву і не ад
    109
    маўляюцца ад нацыянальнага грамадзянства дзеля маскоўскага мундзіра, акладу і цёплага месца. Нацыянальныя героі, паводзяць сябе інакш, а высакародныя людзі ўмеюць годна выходзіць з парляманту*
    Пры абмеркаваньні праекта Канстытуцыі з шырокай рэвізіянісцкай праграмай выступіла намэнклятурная партгрупа „Беларусь” і партыйныя ветэраны. Імі прапанавана вынесьці на рэфэрэндум шэраг пытаньняў. Самыя абсурдныя зь іх  гэта аб дзяржаўнапалітычным ладзе і аб рускай дзяржаўнай мове.
    Пытаньні, якія простым ці ўскосным чынам ставяць пад пагрозу існаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай мовы, на рэферэндум не выносяцца. Гэта агульнапрынята і адлюстравана ў законе Беларусі пра ўсенароднае галасаваньне. Мовай не распараджаецца адно пакаленьне. Мова  важнейшая зьява, чыньнік і сродак культуры. Яна належыць гсторыі, сучаснасьці і будучыні. Яе працяг у вечнасьці, і ніхто ня мае права сныніць гзпіы працяг, а толькі спрыяць. Гэта вышэйшы маральны закон культурнага існаваньня, замацаваны ў шматлікіх традыцыях і законах. Калі мова ў занепадзе, тады дапамагаюць яе адраджэньню. У гэтым сутнасьць культурнай палітыкі ўсялякай цывілізаванай дзяржавы, пра што я ўжо казаў.
    Беларуская мова  гэта мова карэннага (аўтахтоннага) насельніцтва беларускай дзяржавы. Калі прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, што апынуліся на Беларусі, маюць за сваёй сьпіной нацыянальныя дзяржавы, дзе жыве і функцыянуе іхняя мова, то беларускі этнас, беларуская мова можа спраўдзіцца і існаваць толькі тут, на сваёй тэрыторыі, у сваёй беларускай дзяржаве. Гэтае натуральнае права ўзаконена і не падвяргаецца сумненьню.
    Таму ставіць пытаньне, як гэта робяць цяпер камуністы, пра другую дзяржаўную мову іншай дзяржавы (рускую) ёсьць палітыканства і абсурд. Зразумела, калі б такое здарылася, бе
    ларускую мову, ды і нашу дзяржаўную незалежнасьць, пачалі б душыць.
    3 прычыны неспрыяльных ранейшых палітычных абставінаў і русіфікацыі беларускай школы шмат якія беларусы дрэнна валодаюць беларускай мовай. Але гэта не бяда. Трэба спрыяць, каб беларускай мовай авалодалі вашы дзеці. У гэтым галоўная сутнасьць нацыянальнакультурнага разьвіцьця і адраджэньня мовы. Ніхто нікога ніколі не прымушаў, нідзе не прымушае і ня будзе прымушаць гаварыць на беларускай мове. Бо калі мова дзяржаўная, то кожны сам будзе імкнуцца яе ведаць. Дзяржаўная мова  гэта абавязак перш за ўсё для дзяржаўных афіцыйных установаў. I тут намэнклятура выглядае нізка.
    Хацеў бы адзначыць адну вельмі істотную акалічнасьць. Пытаньне пра дзяржаўнасьць рускай мовы раптам узьнікла летам гэтага года пасьля рашэньня аб рэфэрэндуме, разам з актывізацыяй расейскай палітыкі адносна Беларусі і на Беларусі.
    Усебеларускі рэфэрэндум пагражае ельцынаўскай Расеі стратай некаторых сваіх інтарэсаў на Беларусі. Цяперашняе беларускае кіраўніцтва расейцаў і расейскі ўрад цалкам задавальняе. На гэтай сэсіі стала вельмі выразна відаць прарасейскае праімпэрскае лобі ў нашым Вярхоўным Савеце, якое вытыркаецца з партгрупы „ Беларусь” і хавае за дэмагогіяй сваю антыбеларускую дзейнасьць. Што значыць вынесьці насуперак закону, здароваму сэнсу і нацыянальным інтарэсам пытаньне на рэфэрэндум пра дзяржаўнасьць расейскай мовы на Беларусі? Акрамя міжнароднага ганьбішча, тут яшчэ і спроба ашуканства. Але я ня думаю, што беларускае грамадзтва змогуць так лёгка абдурыць розныя намэнклятурныя палітрукі.**