• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Расею. У той жа час Расея зьяўляецца адзіным пастаўшчыком нафты і газу на Беларусь. (Здабыча сваёй нафты невялікая  25 адсоткаў ад гадавой энэргетычнай патрэбы і 9 адсоткаў ад эканамічнай патрэбы.) Такое становішча, асабліва ўлічваючы імпэрскую палітыку Расеі, вельмі небясьпечнае для Беларусі. Тут неабходна было перамяніць, пераарыентаваць патокі рэсурсаў і вытворчасьці, умацаваць суверэнітэт Беларусі, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў дзяржавы, адчыніць дарогу рынкавым рэфэрмам у эканоміцы і дэмакратычным пераўтварэньням.
    Аднак прайшоў год, і ні Вярхоўным Саветам, ні ўрадам ня зроблена, парктычна, нічога ў гэтым накірунку. Большасьць канструктыўных прапановаў Апазыцыі Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце адмяталася з парогу. Ня вырашанае пытаньне пра прыватную ўласнасьць на зямлю, няма закона аб прыватызацыі, сабатуецца стварэньне нацыянальнай фінансавакрэдытнай сістэмы і пераход на ўласную валюту. Сьледаваньне ўраду ў хвасьце расейскай палітыкі прывяло да бурнага росту інфляцыі, да некіруемага росту цэнаў, да рабаваньня сыравіны і багацьця дзяржавы, да катастрафічнага дэфіцыту бюджэту, да зьбядненьня насельніцтва, да беспрацоўя, да згортваньня дэмакратычных пераменаў.
    Выхад з гэтакага становішча быў толькі адзін: зьмена старога камуністычнага кіраўніцтва на дэмакратычны парлямант і дэмакратычны ўрад шляхам нечарговых выбараў. Такая магчымасьць узьнікла пасьля прыняцьця закона Аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме).
    У пачатку 1992 года стараньнямі Беларускага Народнага Фронту і дэмакратычных партыяў была створана Ініцыятыўная група па правядзеньні рэфэрэндуму аб роспуску камуністычнага Вярхоўнага Савета і правядзеньні нечарговых выбараў парляманта. У вызначаны тэрмін было сабрана больш чым 442 тысячы подпісаў (па Закону неабходна 350 тысячаў). Падпісалася больш 6 адсоткаў выбаршчыкаў. Збор подпісаў адбываўся пры моцных перашкодах з боку ўладаў. Тым ня менш Ініцыятыўная група рэфэрэндуму скрупулёзна выканала задачу, прытрымліваючыся сэнсу і літары Закона. Закон нідзе ня быз парушаны.
    Цэнтральная камісія па рэфэрэндуму, якая прызначаецца Вярхоўным Саветам, праверыла, згодна Закона, правільнасьць сабраных подпісаў, прызнала іх законнасьць і сапраўднасьць і адлюстравала гэта ў Заключэньні  дакуманце, якім прымаецца рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму. Згодна Закона аб рэфэрэндуме (артыкул 14), Вярхоўны Савет пасьля атрыманьня такога Заключэньня Цэнтральнай камісіі па рэфэрэндуме павінен прызначыць дату правядзеньня рэфэрэндума, альбо сам прыняць рашэньне, якое прапануецца на рэфэрэндум.
    Такім чынам, Ініцыятыўнай групай па рэфэрэндуму і дэмакратычнымі сіламі Беларусі (з датрыманьнем усіх патрабаваньняў Закона) працэс выхаду на рэфэрэндум быў даведзены да лягічнага і юрыдычнага завяршэньня. У Вярхоўнага Савета не было іншага выйсьця, як выканаць Закон, Канстытуцыю і прызначыць дату рэфэрэндуму. Камуністычная намэнклятура была загнаная ў кут сваімі ж уласнымі законамі, якія выканаў народ.
    I тут намэнклятура пацьвердзіла сваю бальшавіцкую прыроду, непавагу да закона, да правоў чалавека, да думкі народа. У канцы красавіка 1992 г. Вярхоўны Савет, каб не разглядаць пытаньне пра рэфэрэндум, раптоўна, парушыўшы пры гэтым рэглямант, спыніў сэсію і распусьціўся на паўгадавыя каніку
    115
    лы. Калі ж праз паўгода прышлося ўсё ж сабрацца і вырашаць пытаньне аб прызначэньні даты рэфэрэндуму, намэнклятурнакамуністычная большасьць Вярхоўнага Савета, якая складае 86 адсоткаў усіх дэпутатаў, груба і цынічна парушыла Закон, Канстытуцыю Беларусі, правы людзей, забараніла рэфэрэндум, адхіліла яго правядзеньне. Гэта адбылося 29 кастрычніка 1992 года.
    У пастанове Вярхоўнага Савета пры гэтым мае месца адкрытая фальсіфікацыя, галаслоўнае сцьверджаньне аб быццам бы парушэньні Закона Ініцыятыўнай групай, без спасылкі на якіянебудзь доказы, рашэньні, палажэньні Закона.
    Ацэнка рашэньня аб адхіленьні рэфэрэндума і грубага парушэньня Вярхоўным Саветам Беларусі Канстытуцыі, Закона пра рэфэрэндум дадзена Народным Фронтам, парляманцкай Апазыцыяй БНФ і Ініцыятыўнай групай рэфэрэндуму ў адпаведных дакумантах, зваротах і заявах, якія часткова надрукаваныя. Паколькі на рэфэрэндум вынесенае пытаньне пра роспуск камуністычнага Вярхоўнага Савета і пра нечарговыя выбары, вынік рашэньня Вярхоўнага Савета ёсьць ня што іншае, як незаконнае ўтрыманьне ўлады і фактычная ўзурпацыя яе посткамуністычнай намэнклятурай. 29 кастрычніка 1992 г. Вярхоўны Савет Беларусі, фактычна, паставіў пад сумненьне сваю легітымнасьць.
    Апазыцыя БНФ прышла да высновы аб неабходнасьці заставацца, аднак, ў Вярхоўным Савеце легітымнай яго часткай, заняўшы жорсткую крытычную пазыцыю, ня лічачы абавязковым для сябе прымаць удзел у галасаваньні, але крытыкаваць, кантраляваць прыняцьцё законаў, назіраць і дамагацца адмены антыканстытуцыйнай пастановы. Асноўная цяжкасьць працы пераносіцца за сьцены Вярхоўнага Савета, дзе галоўным стане стварэньне камісіяў па кантролю за раскраданьнем дзяржаўнай уласнасьці намэнклятурай, фармаваньне новых і ўмацава
    ньне існуючых дэмакратычных структураў, выбарчых камісіяў па рэфэрэндуме.
    Што датычыць палітычнай заявы Вярхоўнага Савета пра I парляманцкія выбары вясной 1994 г. пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі  гэта блеф.
    Справа нават ня ў тым, што дзяржавай кіруюць крымінальнымі мэтадамі. Камуністычны ўрад Беларусі, пад уплывам якога знаходзіцца Вярхоўны Савет, дамагаецца праз сваё лобі рэанімацыі структураў КПССКПБ на Беларусі. Пытаньне пра гэта пастаўлена ў парадак дня 10й сэсіі, якая адбываецца. Яны сур’ёзна думаюць пра рэанімацыю старога камуністычнага рэжыму на Беларусі, пра аднаўленьне СССР, зьнішчэньне нэўтралітэту Беларусі, ваенны саюз з Расеяй і т.п.
    Нам абходзяць пытаньні дэмакратычных каштоўнасьцяў, якія на нашай Бацькаўшчыне трэба яшчэ ўсталёўваць і абараняць. Мы ўдзячныя Злучаным Штатам Амэрыкі за ўвагу да праблемаў дэмакратыі, законнасьці і правоў людзей на Беларусі, вынікам чаго была нота ЗША Міністэрству Замежных справаў Беларусі, дзе выказана шкадаваньне і занепакоенасьць ігнараваньнем волі людзей і забаронай рэфэрэндуму на БелаРУеі.
    Нельга дапусьціць рэстаўрацыі камунізму ў нашай краіне. Мы поўныя рашучасьці змагацца за аднаўленьне законнасьці і адмену антыпраўнага, антыканстытуцыйнага рашэньня Вярхоўнага Савету, разумеючы ролю Беларусі ў гэтай частцы Эўропы, шансы і пэрспэктывы беларускага нацыянальнадэмакратычнага Адраджэньня. Мы спадзяемся, што падзеі з забаронай рэфэрэндуму на Беларусі не застануцца паза ўвагай Эўрапейскай дэмакратычнай супольнасьці.
    Зянон Пазьняк
    1992 г. Брусэль
    68. Жнівеііь 1991 год.
    116
    1993
    „МЫ ВЫЙДЗЕМ
    ШЧЫЛЬНЫМІ РАДАМІ”
    Бальшавіцкую сістэму першай стала тараніць моладзь. Пачалося з песьні, зь любові да роднага слова, да сьведчаньняў даўніны. Успалашыліся парторганы, КДБ, міліцыя. Татальнае сачэньне. Напады на кватэры, дзе зьбіраліся пасьпяваць і пагаварыць маладыя. Машыны, сабакі і вадамёты супроць купальскіх вогнішчаў. Злосьць, шаленства і лютая нянавісьць да
    дзяцей, якія азваліся беларускай мовай і песьняй. А ў выніку перамаглі тыя, што сьмяяліся і сьпявалі. Мілыя, слаўныя хлопцы і дзяўчаты.
    Ці была ў нас сьпеўная рэвалюцыя? Была. Толькі не гучэла яна на плошчах сотнямі тысячаў галасоў, як у Латвіі ці Летуве, бо пачыналася ў хворым ад саветаў народзе. Народ, якому заняло мову, ня можа сьпяваць. Наша песьня выходзіла з хатаў, з маладых сэрцаў, падымалася з падпольля, зь нізінаў, з далёкіх дарог, ад зруйнаваных сьвятынь, дзе не відаць было кадэбісцкіх вушэй, не гучэў прапагандысцкі брэх.
    Наша добрая моладзь ладзіла талаку і танок. Шырылася песьня, гучэла сярод муроў. Тады накіравалі супроць яе ўсіх засьлепленых, усё, што не паддаецца лячэньню ні словам, ні гукам, ні ласкай. Ды дарэмна, аднак, бо:
    „ Нроці цячэньня еады Зможа томкі жывое папміць, Хваяг жракг заўсягды Тое цягнуць, што скончым жыць”.
    Так мовіў вялікі паэт. Менавіта наша жывая здаровая моладзь першай пайшла за Пагоняй, першай узьняла наш сьвяты БелЧырвонаБелы, нацыянальны сьцяг. Гэта здарылася 30га кастрычніка 1988 года ў полі пад Курапатамі ў акружэньні батальёнаў міліцыі і савецкіх унутранных войскаў. „Жыве Беларусь!”  гучэла тады, як малітва, як „Ойча наш”, як прызнаньне ў каханьні. Вецер і сьнег над дратамі, над
    мерзлай зямлёй, над вяршынямі хвояў, над Курапатамі...
    Жыве Беларусь!
    „ Рушымся, брацьця, хутчэй Ў бой з жыцьцём, пакідаючы жах, Крыкі пужлівых людзей
    He стрымаюць хай бітвыразмах... ”
    Хіба можна стрымаць Пагоню? Хто можа запярэчыць рыцару? Угледзьцеся ў гэтыя ўзьнёслыя маладыя прыгожыя абліччы. Гэта было ў Вільні праз пару месяцаў пасьля „30га кастрычніка” на
    69. 2гі Вальны Сойм Беларускіх Моладзееых Суполак. Вільня, 1989 г.
    Другім Вальным Сойме беларускіх маладзёвых суполак. Яны сьпяваюць: „Фронт, Фронт, Фронт, ён маё і тваё Адраджэньне...”
    Гэй вы, па закутках, у каморах і крамах панад сьмецьцем дзён, слухайце, Фронт ідзе! Сьвежы вецер веснавы вее над нашай зямлёю. Ніхто не ўцячэ ад ветру, як ніхто не схаваецца ад самога сябе.
    Мерна гучаць крокі, важка, днём і ўначы, на зямлі і на небе. Уздымаюцца. Капаюць кроплі на замшэлы бэтон. Раздва, раздва, раздва... Трапечуць харугвы  „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
    Зянон Пазьняк
    Надрукавана: („ Навіны Беларускага Народнага Фронту „ Адраджэньне", 1993 г., студзень, №1(36)
    117
    БЕЛАРУСЬ, РАСЕЯ, СНД
    У паездках па Беларусі, спатыкаючыся з выбаршчыкамі, прыходзіцца чуць у розных месцах шмат аднатыпных пытаньняў. Відаць, людзі ня маюць належнай інфармацыі па асобных галінах ведаў альбо атрьмліваюць скажоныя зьвесткі. На некаторыя пытаньні паспрабую папулярна адказаць у гэтым артыкуле, выкарыстаўшы таксама меркаваньні сваіх калег па БНФ (напрыклад, С. Гусака пра перамену знэргетычнага забеспячэньня, Л. Баршчэўскага пра інтэграцыю ў Эўропе) і выказанае раней. Думаю, аднак, што паўтарэньне не зашкодзіць, асабліва калі іншыя паўтараюць адваротнае.
    Галоўным пытаньнем для Беларусі, пачынаючы з XIII стагоддзя, зьяўляецца пытаньне дачыненьняў з Усходам. Узьнікла яно са зьяўленьнем коньніцы манголаў пад сьценамі беларускіх гарадоў, а потым, пасьля адбіцьця мангольскай навалы,  з утварэньнем Залатой Арды, затым Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі. Беларусь, знаходзячыся на ўсходнім краі эўрапейскай цывілізацыі, вымушана вяла няспынныя абарончыя войны з агрэсіўным суседам. У той час, калі наша дзяржава распрасьціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, ствараючы ўсходні пояс Эўропы, дачыненьні з Расеяй ня мелі для Беларусі фатальнага выніку, нават улічваючы адвечнае становішча паміж Сцылай і Харыбдай (Расеяй з усходу, Нямеччынай і Польшчай з захаду). Фатальны зыход пачаўся тады, калі Сцыла і Харыбда аб’ядналі свае намаганьні. XVIII стагоддзе  мядовы час яднаньня расейсканямецкіх дынастыйных і геапалітычных інтарэсаў. У канцы стагоддзя гэта прывяло да падзелу тэрыторыяў паміж трыма імпэрыямі  расейскай, прускай і аўстрыйскай. Рэч Паспалітая разам зь Вялікім Княствам Літоўскім перасталі існаваць. Зьнік „усходні пояс Эўропы”, і сябрышвагрысупернікі з усходу і захаду, задаволеныя і падазроныя, сталі адзін супраць другога.