• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Дзялілі яшчэ сто гадоў. Дзялілі ў першую сусьветную вайну ў Берасьці і ў Рызе. Перадзельвалі ў 1939м і 1941м. I ўвесь гэты час, негледзячы ні на што, не зьнікаў нямецкарасейскі альянс, ён дасягнуў асаблівай шчыльнасьці паміж фашыстамі і бальшавікамі. Яшчэ б трохі, і ўвесь сьвет быў бы ў руках двух параноікаў. Аднак па крымінальнай лёгіцы нехта зь іх павінен быў першы сапсаваць „справу”. Сапсаваў Адольф. I так кардынальна, што амаль 200гадовае нямецкарасейскае супрацоўніцтва і таемнае сяброўства разьляцеліся ўшчэнт. У гэтым галоўная перамена ў Эўропе і галоўны палітычны вынік Другой сусьветнай вайны. Зьвер узмацнеў... I застаўся адзін. Яму супрацьстаяў цяпер увесь вольны сьвет.
    Нашаму пакаленьню выпала доля прысутнічаць пры кананьні гэтага крывавага зьвера  поўраспадзе апошняй імпэрыі. Беларусь здабыла ўнікальны гістарычны шанц адраджэньня сваёй незалежнай дзяржавы. Палітычны вопыт гісторыі, пра які я распавёў, паказвае, што цяпер, як ніколі, Беларусі неабходна і выгадна бало б, пакуль сітуацыя не перамянілася, наладжваць сьціслыя стасункі з адроджанай хрысьціянскай дэмакратычнай Нямеччынай. Падлікі і разважаньні паказваюць таксама, што пакуль не ўзмацнілася Расея, з усіх заходніх дзяржаваў Нямеччына магла б стаць найбольш зручным эканамічным партнёрам для Беларусі. Гэтае партнёрства цяпер стасуецца як узаемавыгаднае. Важным захадам было б стварэнне ўмоў для нямецкіх інвестыцыяў. Такія ўмовы, аднак, можна стварыць, правёўшы шэраг эканамічных і заканадаўчых рэ
    формаў, сярод якіх пытаньне аб прыватнай уласнасьці на зямлю і прыватызацыя  галоўныя. Аднак зразумела, што ў бліжэйшы час, пакуль існуе такі анахранізм, як камуністычнанамэнклятурная (да таго ж дэмаралізаваная і не валодаючая статусам легітымнай улады) большасць у Вярхоўным Савеце, рэформы не адбудуцца.
    Ад унутраных рэформаў эканомікі і рэформаў улады залежыць цяпер нашая зьнешняя палітыка на Захадзе і асабліва на Усходзе. Нагадаю сітуацыю: беларускія пастаўкі прамысловых і харчовых тавараў у Расею складаюць больш 70 адсоткаў усяго нашага нацыянальнага экспарту, прытым многія тавары (напрыклад, мяса) мы пастаўляем выключна ў Расею (назавем гэта залежнасць1). У той жа час такія энэргарэсурсы, як нафту і газ, а таксама метал, мы атрымліваем выключна з Расеі (залежнасць 2). Знаходзячыся ў зоне распаўсюджваньня расейскага рубля (дзякуй Богу, гэтая зона ўжо развальваецца) і не валодаючы эмісіяй, ня маючы ўласнай нацыянальнай валюты, мы поўнасьцю залежым ад усіх хваробаў расейскай эканомікі, ад эканамічных авантураў яе ўраду, ад капрызаў і дзеяньняў яе палітыкаў (залежнасць 3).
    Дзяржава ня можа ў такіх варунках багацець. Праца і дзейнасьць беларусаў трацяцца надарэмна, колькі б і як бы добра яны ні працавалі. Плён працы распыляецца па вялізных рублёвых абшарах, па замежных чорных рынках у спэкулятыўных каскадах пасрэдніцкіх перапрадаўцаў і да т.п. У такіх варунках не адбываецца накапленьня капіталу, прыўлашчаная ж на інфляцыі грашовая масса пераводзіцца дзеячамі „дзікунскага рынку” ў цьвёрдую валюту і ўкладаецца ў замежныя банкі (у асноўным нямецкія і швайцарскія). Такім чынам, частка грошай у нашы банкі не вяртаецца. Вось вам адзін з вар’яцкіх парадоксаў беларускай эканамічнай залежнасьці, інфляцыі і неадпаведных законаў. Камэрсанты Беларусі  краіны з нерэфармаванай эканомікай  фактычна, падтрымліваюць эканоміку багатых краінаў Эўропы (Нямеччыны і іншых). 3 багатых жа краінаў на Беларусь едуць аўтамабілі з гуманітарнай дапамогай насельніцтву  лякарствы, адзеньне, цукеркі, алей... Гэта пачатак афрыканізацыі, ператварэньня ў залежную краіну.
    Нагадаю яшчэ пра характар нашай вытворчасьці, з’арыентаванай на былы СССР і на прывазную сыравіну, пра мясны ўхіл сельскай гаспадаркі з той жа аднабаковай арыентацыяй, каб стала зразумелым, якія жыцьцёва неабходныя захады ва ўнутраным разьвіцьці і ў зьнешняй палітыцы павінна б была ажыцьцявіць Беларусь.
    Погляды БНФ на пэрспэктыўнае разьвіцьцё дзяржавы і незалежнасьці шмат у чым пераклікаюцца з палітыкай Народнага Фронту Эстоніі і створанага ім ураду. Невыпадкова аб становішчы справаў у Эстоніі поўнае маўчаньне ў беларускім урадаваманапольным друку. Посьпехі там відавочныя.
    За два гады эстонцы зрабілі тое, што на Беларусі трэці год убівае ў намэнклятурнасавецкія галовы Беларускі Народны Фронт. Падрыхтавана фінансавакрэдытная сістэма і ўведзена эстонская крона. Прытым хутка пераарыентавана сістэма эканамічных прыярытэтаў, перабудаваныя балянсы паставак і дачыненьняў па экспартуімпарту. Калі раней гэты балянс Эстоніі з Расеяй складаў больш за 30 адсоткаў, то на канец 1992  менш 15ці. Затое з Фінляндыяй узрос да 60ці адсоткаў, зь Нямеччынай  больш за 12, з Швэцыяй  каля 9ці і г.д. Эстонія „прывязалася” да нямецкай маркі. Пасьля ўвядзеньня кроны летам 1992 года інфляцыя эстонскай валюты кожны месяц зьніжалася напалавіну. Цяпер крона ўваходзіць у трыц
    118
    цатку стабільна канвэртуемых валютаў сьвету, перагнаўшы ў гэтым карэйскую і філіпінскую. Японія прыняла рашэньне ўкладваць інвэстыцыі ў эстонскую эканоміку, убачыўшы гарантыі. Па ўзроўню сярэдняй зарплаты (на восень 1992 года) і па ўзроўню жыцьця (калі лічыць па спажывецкім кошыку) Эстонія ўжо ў 3,5 разоў пераганяе Беларусь, дзе жыцьцёвы ўзровень прадаўжае апускацца, намэнклятура працягвае красьці, а большасьць абалваненага прапагандай насельніцтва працягвае маўчаць, практыкуючыся ў нянавісьці да самых сябе, сваёй дзяржавы, незалежнасьці і нават (сорамна казаць  сусьветны фэномен!) да сваёй мовы. Замест імкненьня да адраджэньня, да свабоды, да паправы  тэндэнцыі да самаедства. Зрэшты, „ феномен” гэты вядомы  спадчына каляніяльнага ладу думак і адсутнасьць сьпелай нацыянальнай сьвядомасьці, гэта значыць асэнсаваньня сваёй народнай ідывідуальнасьці ў адзінстве і ў сувязі з развіцьцём нацыянальнага грамадзтва і культуры.
    Праўда, Эстонія  маленькая краіна з культурным, салідарным і гераічным народам. Працэсы эканамічнага абнаўленьня ў малых краінах па зразумелых прычынах ідуць значна хутчэй. Каб выйсьці, напрыклад, па ўзроўні жыцьця на „зыходныя рубяжы” такой краіны, як Фінляндыя, Беларусі пры нармальным ходзе справаў спатрэбіцца не менш 56 гадоў, агромністай Расіі  нашмат болей.
    Справа там, аднак, ня толькі ў аб’ектыўнай запаволенасьці працэсаў. Справа ў праблематычнасьці дэмакратыі ў Расеі. Пэрспэктывы дэмакратыі на ўсходзе Эўропы канчаюцца там, дзе зьнікае павага і самакаштоўнасьць чалавечай асобы; там, дзе гістарычна спынілася распаўсюджаньне „магдэбургскіх” гарадоў, гэта значыць па ўсходняй этнічнай мяжы Беларусі і Ўкраіны. Уся гісторыя Расеі была вельмі жорсткай, тыранічнай, крывавай і таталітарнай. У ёй адсутнічаў нават мінімальны вопыт дэмакратыі, нават на ўзроўні ідэяў (ня будзем блытаць тут антытыранічныя, антытаталітарныя памкненьні з дэмакратычным усьведамленьнем). Ідэя, што аб’ядноўвала ўсё  чалавека, рэлігію, дзяржаву,  гэта ўсьведамленьне сябе імпэрыяй, экстэнсіўная псіхалёгія, ськіраваная на зьнешняе разьвіцьцё дзяржаўнай сістэмы, дзе чалавек заставаўся толькі функцыяй гэтай сістэмы. У такіх напаўазіяцкіх умовах фармавалася своеасаблівая імпэрская мэнтальнасьць расейскага жыхара.
    Лібэральныя забурэньні ў Расеі і крытыка рэжыму зыходзілі амаль выключна ад людзей заходняй арыентацыі („западннков”), знаёмых з жыцьцём і каштоўнасьцямі Эўропы.
    Гэтая лінія, закладзеная ў Расеі спачатку беларусамі, а потым немцамі і рэформамі цара Пятра I (шалёнага), датрывала да сёньняшняга дня. Лібэральныя, свабодалюбныя выступленьні „западннков” заўсёды прыўносілі нестабільнасьць, дыскамфорт у расейскае грамадзтва. „Западннкн” заўсёды цярпелі паражэньне, і пасьля гэтага расейскае грамадзтва зноў дасягала рэжымнай стабільнасьці. Так было ў 1812, у 1825, у 1831, у 1864, у 1906, у 1917, у 1921 гадах. Падобнае адбываецца ў Расеі і цяпер. Таталітарызм  найбольш стабільны стан імпэрыі.
    Імпэрская мэнтальнасьць, імпэрыялістычная палітыка  і дэмакратыя  несумяшчальныя. I не мае значэньня, як і што пры гэтым гаворыцца расейскімі палітыкамі. Дэмакратыя для Расеі  гэта хутчэй „прывід”. У Расеі адбываецца чарговая зьмена рэжымаў, і задачы дзяржаваў (якія вызваліліся зпад акупацыі)  не расьціць ілюзіяў і не спазьніцца са сваімі інтарэсамі.
    Ня мець ілюзіяў, значыць не спадзявацца, што ўсё ўладкуецца само сабой ці нехта „нам” дапаможа. Трэба не спазніцца
    стаць на ногі, умацаваць дзяржаву, пераарыентаваць і рэфармаваць эканоміку, падняць культуру, умацаваць мараль.
    Трэба не спазьніцца навязаць добрыя двухбаковыя стасункі з суседзямі, і ў тым ліку раўнапраўныя, цывілізаваныя дачыненьні з Расеяй праз моцную і цывілізаваную мяжу. Дарэчы, вось тут якраз і пачынаецца найбольш злосны і фальшывы лямант каляніяльных мастадонтаў, шавіністаў і проста нядобразычліўцаў, якім хацелася б захаваць нераўнапраўнасьць Беларусі, яе штучную залежнасьць ад усходняга суседа. Пачынаюць зноў гучаць выдумкі пра „нсторнческую обіцность”, заклінаньні, што „надо быть вместе”, пра дружбу, „скреплённую кровью” (вось ужо сапраўды крыві нам пусцілі шмат таварышыдабрадзеі), пра тое, што Эўропа, маўляў, аб’ядноўваецца, а „мы”, маўляў, разьядноўваемся і г.д.  увесь імпэрскі набор.
    Што датычыць „обіцностн” „дружбы”, „старшего брата” і іншай каляніяльнай тэрміналёгіі, то ўсе гэтыя фальшывыя сантымэнты стануць хутка зьнікаць, як толькі пачнецца пераход у гандлі і эканамічных дачыненьнях на сусьветныя цэны. А гэта наканавана. Тады мы ўбачым, як раптоўна паразумнеюць нават некаторыя зацятыя каляніяльныя намэнклятуршчыкі і імгненна пазбавяцца ад нястрыманага сантымэнталізму. Як кажуць, гром не грымне  мужык не перахрысьціцца.
    Спынюся, аднак, на іншым прапагандысцкім шулерстве  на савецкім „разьяднаньні” і эўрапейскай „ інтэграцыі”. Тут трэба ведаць, што станоўчы зьмест можна атрымаць, калі інтэгруюцца і аб’ядноўваюць інтарэсы багатыя дзяржавы. Жабракі, як правіла, не аб’ядноўваюцца, з аб’яднання бедных нічога добрага не вынікае, хіба што склокі, перадзелы, узаемныя папрокі ды імкненьне „выехаць” на іншых. Бо няма дзеля чаго бедным аб’ядноўвацца  усім не хапае. Адпаведна і тэндэнцыі да такога аб’яднаньня ўзаемна не ўзьнікаюць, а калі зьяўляюцца, то, як правіла, у аднабаковым парадку зза палітычных ці іншых якіх рацыянальных мэтаў.