• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Пад дрэвамі, дзе цень хаяодных надмагі/іьляў, Каток ласкавы падышоў I замурлыкаў ля нагі.
    3 дарожкі магілу Багдановіча часткова засланяе чорны гранітны помнікглыба. Але становішча можна хораша паправіць. Для гэтага на магіле Багдановіча трэба паставіць высокі, да 4,5  5 я вышыні, крыж зь белага каменю. На могілках тут няма выцягнутых гатычных канструкцыяў. Вакол цёмныя помнікіглыбы, тумбы, паралелепіпеды, цёмная зямля і цёмная зеляніна. Белы высокі крыж стане галоўнай сьветлай плямай і кампазыцыйным цэнтрам усёй гэтай часткі могілак. Ніякая іншая форма і цёмны „ маштаб” ня зьнішчыць такога кампазыцыйнага акцэнту, хоць бы тут панастаўлялі помнікаўаўтамабіляў ці паравозаў.
    Я падзяліўся развагамі ў Уладзем. „Ты лічыш, што Багдановіч павінен заставацца тут?”  спытаў ён мяне. Справа ў тым, што, як кажуць чыноўнікі, „ёсьць пытаньне”. Адны лічаць, што магілы Багдановіча ў Ялце рушыць нельга; іншыя  што рэшткі паэта трэба перавезьці і пахаваць на Беларусі, бо і сам паэт пра гэта пісаў („там хоць у гліне, хоць у брудзе, там, пад зямлёй, найдуць мае слабыя грудзі сабе спакой”). Прыхільнікі такога рашэньня лічаць, што кепска, калі магіла вялікага паэта знаходзіцца далёка за мяжой Беларусі, куды ў хуткім часе невядома нават ці заўсёды можна будзе спэцыяльна (а мо і ўвогуле) прыехаць. Пахаваньне паэта на чужыне  гэта выпадковасьць яго лёсу, мяркуюць яны. Магіла ў Крыме  гэта забыцьцё.
    Сур’ёзныя аргуманты. Але Уладзя Арлоў перакананы, што магілу Багдановіча кранаць нельга. Гэта прывядзе да разбурэньня шчымлівай легенды трагічнага лёсу Максіма Багдановіча, выкліча псіхалягічнае пераасэнсаваньне яго паэтычнай асобы, яго твораў, творчасьці. Наша культура больш страціць, чым прыдбае ад такой акцыі. Нарэшце, гэта і ня надта пахрысьціянску  варушыць яго косьці, якія ўжо зрасьліся з той зямлёй, дзе знайшоў ён апошні прытулак. Хораша ж пахавалі людзі Максіма, паБожаму.
    Тут больш тонкае разважаньне, якое абымае глыбінныя, псіхалягічныя, маральныя пласты кулыуры. Усё будзе залежыць ад таго, ці выздаравее, ці ўстане Беларусь. Магіла Багдановіча ў Ялце становіцца Палесьцінай адроджаных душ, Мэккай, куды імкнуцца нашы сэрцы, каб убачыць і адчуць. Што станецца, калі зробяць зь яе „разрытую магілу”, калі зробяць яе пустой?.. Іншай жа магілы ў Багдановіча няма. Як няма больш дамоў, дзе ён жыў пры жыцьці.
    Добра, калі б у Ялце былі людзі (каб стварылася якое беларускае таварыства), якія б назіралі і даглядалі магілу. Так было б спакайней. Беларусы ў Ялце ёсьць. Праўда, дзе ты іх цяпер знойдзеш, як арганізуеш? Гэта ж не латышы, не эстонцы, што шануюць сваю мову і цэняць свабоду вышэй за кілбасу.
    ЯАТА
    Цікавыя назіраньні на галоўных вуліцах Ялты, асабліва ўздоўж мора. Гучыць у асноўным і паўсюдна мова расейская, часам украінская, зрэдку польская (гэтая чуваць па ўсім сьвеце, дзе ні быў  усюды чуў, самая мабільная нацыя), нават летувіская. Беларускай не чуваць нідзе.
    Людзі з засяроджанымі тварамі паўсюдна швэндаюцца па крамах і магазінах, ніхто не ўсьміхаецца, і невядома, чаго ім трэба. Такое ўражаньне, што трэба ўсяго. Абрыўкі фраз  сапраўдная экзотыка. Тут і адзнака пэўнай культуры, і, як казаў адзін мой знаёмы этнограф,  „хванклёр”, „Надь, а Надь  зайдём, пожрём”, „Да ну  я уже пожрамшн”,  дзьве дамы гадоў пад 50, адна ў капялюшыку.
    „Танька, ты хоть на харюто свою посмотрн”. „А чё, вроде смотрела”.  Відаць, муж з жонкай.
    Чарга ля газэтнага кіёска, чалавек восем. Падыходзіць кабета ў белым халаце. Прадаўшчыца з кіёска: „Ну, как дела, Петровна?” „Ой, мілая, заму...сь”. Я, „замежны” чалавек, аж спыніўся, думаю, што тут будзе? Анічога. Усё нармальна.
    Скрозь вакханалія ўсялякай ларковай шпаны. Прадаюць то амэрыканскую жуйку (з канцэрагенам), то турэцкі ласьён, то ўсялякую каляровую непатрэбшчыну. I маюць жа цярпеньне
    95
    сядзець. Так жа і мышцы могуць атрафірвацца, і гемарой падскочыць. Сямтам сядзяць шарлатаны з кампутарамі і інтэлектуальнай маскай на твары. Вылічваюць год і дзень, калі чалавек памрэ (за плату, вядома). Да іх чарга. Бізнэс на дурнях, відаць, самы выгадны. Словам, „гандаль на ўзьбярэжжы”, „жывое хоку”:
    Цэлы дзень прадае за латком
    жавамную гумку Здаравенны балбес.
    Ніхто не купляе.
    На цеплаходах вісяць чырвоныя сьцягі. Усюды старыя шыльды з гэрбам СССР, нават дошкі з фатаграфіямі „победнтелей соцсоревновання”. У цэнтры помнік Леніну. Бронзы не шкадавалі. Узвышаецца, як пяецца ў той матроскай песьні, „выше пальмы”. Праўда, з гэтай нагоды яго аблюбавалі галубы. Цяпер іх, пэўна, перасталі ганяць, і атрымліваецца канфуз, які я, як чалавек цікаўны і цярпімы, занатаваў у такой „фатаграфіі”:
    Галуб на бронзавай мгсіне Збэсырў позірк правадыра. Ведама, жывёла.
    Тут жа пад „правадыром” жабруюць пэнсіянерыкамуністы. Крым  гэта амаль Савецкі Саюз, аплот камунізму. Вось бабулька з буклямі  гадоў дзевяноста, а можа, сто  іграе на баяне і сьпявае (скрыпіць) „Шнрока страна моя родная”. Пад нагамі талерачка на міласьціну. Вось іншы „товаршц” зь нейкай савецкай узнагародай на кашулі (ці то ордэн, ці мэдаль) „наярнвает на двухрядке” то „раскннулось море шнроко”, то
    55. Помнік на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце. 1992 г.
    (Фота 3. Пазьняка).
    гімн Савецкага Саюзу. Крыху далей нейкі хлышч
    з арыстакратычнагідлівым абліччам сьпявае пад гітару паангельску. На асфальце замест талерачкі  футляр зпад гітары (маўляў, не жабрую  зарабляю). „По русскн пой, сука!”  зароў нейкі п’яніца, вываліўшыся з кавярні. „ Арыстакрат” засьпяваў паруску. А міма, „пожрамшн”, ганарова фланіруе публіка „Танькаў” і „Надзь” у замежным тандэце з 86й вуліцы ў Брукліне (самыя танныя магазіны для неграў, лацінасаў і гарадзкой беднаты) з надпісамі на чорных майках „BOSS” і кідае рублі ды купоны хто гімну СССР, a хто ангельскай білібярдзе. Ну якраз, як у Ільфа і Пятрова. Сумнае гэта відовішча.
    А некалі ж якраз тут, пэўна, у самоце і цішыні хадзіў Максім Багдановіч. I я ўяўляю:
    Мора за кіпарысамі,
    белыя скалы.
    Тут яўпершыню.
    Малочная цепмгня.
    Белы дом, дзе ён жыў, стаяў у самым цэнтры цяперашняга зграю на беразе мора і сапраўды „ля сіняй бухты”. Дом даўно разбурылі, і на яго месцы непадалёк ад набярэжнай пабудавалі
    гмахі санаторыя „Ялта”. Гэта на рагу вуліцы Севастопальскай ля Прыморскага парку. Там, дзе стаяў дом, цяпер будынак санаторнага клюбасталоўкі.
    У Ялце мала засталося адметных старых вуліц з суцэльнай старой забудовай. Бадай, найбольш цікавая ў гэтым сэнсе вуліца Марская. Яна пачынаецца ад царквы Аляксандра Неўскага і заканчваецца на набярэжнай ля берага мора. У царкве А. Неўскага адпявалі Багдановіча. Знойдзены нават запіс у царкоўнай кнізе аб тым, што сьвятар Віктар Багданаў з псаломшчыкам Розавым 15 траўня 1917 года (Багдановіч памёр 12 траўня) ажыцьцявілі абрад памінаньня і пахавалі Максіма на ялцінскім „городском новом кладбніце”, па праваслаўным хрысьціянскім звычаі.
    Мне здаецца, што менавіта па вуліцы Марской праехаў чорны катафалк і пралёг апошні шлях паэта. Тут захаваліся дамы канца ХІХпач. XX ст., Багдановіч, пэўна ж, хадзіў па гэтай вуліцы. Старыя будынкі бачылі яго. Яны таксама гавораць.
    Але вэрхал на набярэжжы працягваецца да позьняга вечара. I ўсё ж, каб штонебудзь зразумець, я вырашыў прыйсьці сюды ноччу, калі ціха, калі размаўляюць прадметы і рэчы, і марская хваля. Мне хацелася пачуць голас Багдановіча.
    96
    56. Плакучая бяроза.
    (Фота 3. Пазьняка).
    МЕСЯЧНАЯ НОЧ
    Чакаць цішыні прыйшлося доўга. He сьціхала вулічная гамана. Узышоў месяц. Дзівосная пара. Месяц над морам, над цёплым змрокам, мігціцца вада, і здаецца, што грае скрыпка...  сьвет, як у шчымлівых навэлах Танідзакі. Памяць нагадала даўнюю карціну:
    Выйшау да мора
    ў мтнюю ноч.
    I не магу вярнуцца.
    Месяц сьвеціць.
    Чаму месячнае сьвятло спараджае маркоту і шчымлівае захапленьне? Зрэшты, каму што. За вакном яшчэ грымела лаянка (вядома ж, не на месяц). Алоўкам напісаў на газэце:
    Серабрыстая ціхая ноч.
    Месячны бляск
    калыхаецца
    ў шэпаце хвам.
    Талькі гэтьгм п ’яніцам
    пад ліхтаром
    Піць сваю „ водіу”
    Ды галёкаць пра Маскву.
    Месяц набраў сілы, падняўся і засьвяціў на падлогу, адбіваючы раму вакна. Пацішэла. Поўніцца ноч. Цікаюць ходзікі. Млосная цеплыня. Чуеш, Максім...
    Месяц на чужыне Сьвеціць мнеў вакно. Як далёка
    да маёй Бацькаўшчьгны.
    Здаецца, граюць паланэз. Я намагаўся ўспомніць хоку пра паланэз, каб прачытаць табе, і ня мог. Я ўсё забыўся. Там было нешта пра травень. Здаецца, і ты быў тут у траўні. Гэта ж твой дом, праўда? Штосьці баліць у грудзях. Пэўна, сэрца. Ты ж памятаеш гэты час, калі сочыцца месячка з засені хмар...
    Ужо цямнее на двары —
    Памірае дзень вясеньні.
    Зноў ляму на мжку белым. Той жа дом і тыя ж сьцены,
    97
    (Фота 3. Пазьняка).
    Toe ж неба за вакном.
    Хуткаўзыйдзе месяц ясны, Вось зьявіўся, яку казцы. Будзь здароў, мой срэбны дружа! Будзь здароў, мой сябра верны! Будзь здароў, мой адзгнокі!
    Пасьвяці на ложак мне.
    Мо ’ ня раз яшчэўбачу
    Бледны твар твойу вакне.
    О, пэўна. Ты яшчэ ня раз яго ўбачыш. „Ты ня згасьнеш, ясная зараначка...” Дзіўна. Калі ты памёр, яшчэ не нарадзілася нават мая маці, а цяпер я табе бацька. Якое глупства. Што могуць значыць чыенебудзь гады перад тваёй вялікасьцю!.. Як ціха на вуліцы Марской. Толькі мае крокі. Мора з гары пад месяцам  нібы расплаўленае серабро. Бачныя, але нячутныя хвалі. Калісьці я гэта бачыў... Зноў грае скрыпка. Грай, грай па маёй Бацькаўшчыне. Вунь яна, вунь за гарамі...
    Соні/а чырвонаеў яіпах дамкіх Блішчыць ззаразгалістых крон. Патухае.
    Коней табун праляцеў на начмг.
    Раствараецца пыяу траве.
    Летняя машкара над дарогай.
    Поўз зяяёнае жыта крочу дамоў
    I бачу,
    Як барвы нябёс адбіваюццаў шыбах.
    Раптам я пачуў шум хваль, нібы лопнула перашкода і згукі мора ўварваліся ў істоту. Сіняясіняя вада з пералівамі, б’ецца ў бераг прыбой. Што за сьветлая краіна?.. 0, любімая зямля!.. Ты ж чуеш мяне, несамотная... Што за яркае сонца на белай сьцяне?.. Прахалода... I заштораныя вокны. Як маркотна лунае гудок парахода, як шчымліва гучыць. А, здаецца ж, машына. Ах, мілая машына, адвязі мяне... ў маю старану... Сэт этуаль... ля плю бэль..* і самая далёкая... О мамо... О, Ганно..., Анно... доміні...
    Мілая зямля!