Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Сярэдні ўзрост у БНФ 35^10 гадоў. У руху ўдзельнічаюць дзясяткі тысячаў людзей розных сацыяльных групаў. Больш за ўсё інтэлігенцыі і рабочых. Вельмі малы працэнт сялянкалгасьнікаў. Сацыялагічныя дасьледваньні незалежных службаў, праведзеныя ў чэрвені 1992 года, высьветлілі, што 34 адсоткі насельніцтва Беларусі бачаць у БНФ палітычную сілу, здольную вывесьці Рэспубліку з крызісу. Каля 4 адсоткаў лічаць, што гэта могуць зрабіць камуністы, 4,3 адсоткі спадзяюцца на
92
прафсаюзы, 4,2 адсоткі на саюз аграрнікаў, 4 адсоткі на ўсе астатнія палітычныя партыі, 54,2 адсоткі ня ведаюць,што адказаць на гэтае пытаньне.
Такое становішча тыповае для Беларусі вось ужо некалькі гадоў. У апошні час у сувязі з падрыхтоўкай да рэфэрэндуму і актыўнай намэнклятурнай „ прыхватызацыяй” дзяржаўнай маёмасьці пазначылася агульная тэндэнцыя да больш рашучай падтрымкі Народнага Фронту.
Істотна тое, што на Беларусі апазыцыю намэнклятурнаму кіраўніцтву складаюць не рэакцыйныя, не антыдэмакратычныя колы, як ў Расеі, а нацыянальнадэмакратычныя сілы. Таму мы з аптымізмам глядзім на нашу дзяржаўную і нацыянальную пэрспэктыву*. Будучыня БНФ і наша дэмакратычная свабода яшчэ наперадзе.
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: (Выбар, 1992, 23 верасьня)
54. Устаноўчы Зьезд БНФ. Вйьня 1989 г. Перапынак.
* Аптымістычныя спадзяваньні не спраўдзіліся. 29 га кастрычніка 1992 года намэнклятура (Ўрад Кебіча), заручыўшыся падтрымкай кіраўніцтва Вярхоўнага Савета (С. Шушкевіча), сілавых структураў ў Беларусі і Расеі, пайшла на пралом і, груба паламаўшы закон, галасаваньнем забараніла рэфэрэндум. Службовую, нізкую і надзвычай нечыстаплотную ролю ў забароне рэфэрэндума адыграў дэпутат Дзімітры Булахаў (пазьней набліжаны да Лукашэнкі і член ягонай групы). Намэнклятура даручыла яму брудную працу дакладчыка па „завале” рэфэрэндума, скарыстаўшы той факт, што Булахаў быў пад крымінальным сьледзтвам за забойства, учыненае ім на дарозе і павінен быў сесьці за краты. Выкананьне бруднай працы пазбавіла яго ад турмы.
Булахаў ўсяляк ганьбаваў рэфэрэндум і прыдумваў неіснуючыя прычыны, каб яго не дапусьціць, стараўся скампрамэтаваць працу БНФ і рашэньне ЦВК па выбарах і рэфэрэндумах, імкнуўся даць фармальны павад намэнклятуры, каб прагаласаваць супраць.
Істотную ролю ў гэтых падзеях адаграла, аднак, татальная (і, як выявілася, непрадказальная) здрада Народнаму Фронту літаральна ўсіх дэмакратычных і так званых „незалежных” дэпутатаў у Вярхоўным Савеце. Ня будучы ў бальшыні палітыкамі (працавалі па сваіх спэцыяльнасьцях), ніхто зь іх не захацеў раставацца з мандатам дэпутата. Апазыцыя Народнага Фронту ў момант галасаваньня засталася адна са сваімі 30цю галасамі. Немалаважнай была і пазыцыя старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча, які канчаткова перайшоў на бок намэнклятуры. Узьняць хвалю масавых шматлюдных грамадзкіх пратэстаў не ўдалося з прычыны моцных халадоў і апатыі грамадзтва. 56 тысячаў пратэстантаў (якія выйшлі на плошчу ў Менску) нічога не зьмянялі. Лёс рэфэрэндуму быў загублены. Беларусь страціла шанц пераменаў да дэмакратыі і вольнага нацыянальнага разьвіцьця, шанц збавіцца ад прадажнай прамаскоўскай палітыкі савецкай намэнклятуры. Гэтая страта стала паваротным этапам у падзеях на Беларусі. Пачалася антыбеларуская рэакцыя, якая махрова ўзмацнела ў 1993 годзе і ўрэшце прывяла да ўсталяваньня антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі, дыктатуры і ўнутраннай акупацыі ўлады ў Беларусі. (З.П.)
93
Мне даўно хацелася пабываць на магіле Максіма Багдановіча ў Ялце. He скажу, каб мяне туды цягнула, але добра б было пахадзіць па тых мясьцінах, дзе крочыў ён, паўзірацца на тыя горы і прадметы, шліо, як адлюстраваньне, засталіся ў юнацкай вечнай яго душы. Я ж веру, што і на тых прадметах і берагах засталіся сьляды яго позірку і адбіткі духу. Крым для мяне адухоўлены Максімам. Памятаеце: „там мы зьліём зь ёй пагляды свае...” Гэта зь Мілавіцай. I калі б я ні глядзеў на гэтую зорку памятаю Багдановіча. А тут цэлая краіна, дзе можна хадзіць пехатой...
Зянон Пазьняк
СЬВЕТЛЫ ДАРАГІ МАКСІМ.
Тралейбус з Сімферопаля пад’ехаў да ўзьбярэжжа, калі ўжо цямнела, на вяршынях гор грувасьціліся цёмныя хмары, крапаў дождж. Само сабой думалася пра Багдановіча. Часам успыхвалі сполахі і неахвотна грымеў гром. Адна з тых прыродных сітуацыяў, якія я назваў для сябе „жывыя хоку”, ці яшчэ зручней „фатаграфіі”. Вядома ж, я запісаў гэтую „ фатаграфію”:
Бмснула ма/іанка
I асьвяці/іа Тваё абмчча — Вобразу маёй галаве.
Пайшоў спорны дожджык, зашапацеў па лісьцях сьлівы, па ігліцы сасны, па жоўтых кветках духмянага дроку. Нешта восеньскае нагадаў мне гэты вечаровы стан у цёмным маўклівым тралейбусе. Пад шоргат шын і дажджу душэўны спакой. Як даўно такое было. Рэдкія пасажыры задуменна маўчалі, гледзячы ў вакно, пэўна, як і я, паглыбленыя ў свае ўяўленьні, Усплыла даўніна, гадоў дзесяць таму, восень у родным доме. Дождж сячэ ў сьцены, як і сёньня, тут, на дарозе. Чытаю Багдановіча адзін у цішыні да болю ў вачах прыцемак напаўзае. Гольле груш пагойдваецца за вакном. Тады я занатаваў той стан для сябе, стан Максіма гэта калі сьвет бачыш быццам ня сам, а вачыма Багдановіча. Памятаю добра:
Смяпы дождж
ў вакно бесканечна ме.
Вечарэе, зьнікаюць абрысы, Зьліваюцца кроплг на шкм. Аісьце жоўтай фасом
на тычках дрыжьгць.
Стынеў шэрай імгле.
Крокі гяухнуцьу шэпце дажджу. Нехта міма прайшоў .ія вакна I растаў, быццам цень на вадзе.
Чую, каўкі на вежы касьцемнай
ляніва клінчаць.
Адрьгваю пагляд ад радкоў.
Вые вецер жалобнаў яюхтах I гучыць, як маяітва, у душы верш аб тым,
Як паэт паміраў у краіне м бухты...
Горад набліжаўся з падножжа гор, зь нізіны яркімі агнямі ў чарнаце. Заўтра ўбачу гэтую „ бухту”, але найперш схаджу на магілу паэта.
* Артыкул быў адзначаны прэміяй лепшай публікацыі ЛІМа за 1992 год. (рэд.)
* МОГІАКІ
Беларуса можна спаткаць усюды. Так здарылася і тут. На могілкі мы пайшлі чатырох: спадарыня Валянціна Аксак, Уладзя Арлоў, іхні сынок дзевяці гадоў і я. Мне здалося, што мы ці не паўдня блукалі з букетамі кветак каля могілак, шукаючы тыя могілкі. Ніхто толкам нічога ня ведаў. Усе казалі: „гдето здесь”, „гдето там”. Уладзя пачаў быў ужо касавурыцца на гэтых „непомняіцнх” і „незнаюіцнх”, асабліва калі мы даведаліся, што яны мясцовыя жыхары і „ в Ялте с детства”.
Зрэшты, нічога дзіўнага тут няма. Традыцыі культуры жывуць і перадаюцца там, дзе існуе пастаяннае насельніцтва. Прышлае насельніцтва ня мае каранёў ні ў гісторыі горада, ні ў мясцовасьці. Утвараецца культурны вакуум, дзе плодзяцца хімеры і спажывецтва, утвараецца разарваны соцыюм, атамізаванае грамадзтва. Асабліва калі ўлічыць, што ў Ялту прыехалі ў асноўным савецкія расейцы, якія прынесьлі з сабой своеасаблівую мігранцкую псіхалёгію „саўка”. Такі тып людзей настроены на спажываньне, а не на ўкараненьне ў мясцовы грунт. Як правіла, ён не цікавіцца, не прымае, адвяргае новую зямлю гэтак жа ўпарта, як лёгка пакінуў сваю. Заканамерна, што пражыўшы жыцьцё, ён ня ведае, што робіцца на суседняй вуліцы, ня кажучы ўжо пра мову ці гісторыю мясцовых людзей. Зрэшты, камуністы аблегчылі сабе „неудобства”, насільна выселіўшы татараў, што складалі некалі больш за 70 адсоткаў насельніцтва Крыма. Пазьней, ходзячы па старым татарскім Гурзуфе, я быў уражаны мноствам п’яных і аднатыпнасьцю фізіяноміяў. Тут жа, на крывой вулачцы, і ўбачана бьшо „жывое хоку”:
У татарскай сак/іі
Сядзгць lean, п ’яныў бэлю.
Ніводнага татарына.
Іншая карціна. Пакінуты горад ЧуфутКале. Мярзота запусьценьня, зарослыя вуліцы, сыплюцца сьцены. Маўзалей дачкі хана Тахтамыша ДжаныкеХанум. 1437 г. Сьпісаны, спаскуджаны. „Вася” і „Вова”. Зарослы лебядой, закінуты сьмецьцем. I натоўп турыстаў. Фатаграфуюцца. На фатаграфіі маўзалей:
Разрабаваны расейцамг.
За плату аглядаюць нашчадкі
Брыдоту продкаў.
Зрэшты, не такія простыя гэтыя ўражаньні для мяне, беларуса. Згадваецца далёкая, сівая наша Літва Вялікае Княства. У гэтым я пераканаўся ў Бахчысараі, бясформенным, запушчаным, занэнджаным мястэчку некалі татарскай сталіцы. Ідзе гандаль. Абыякавы гандаль чужой гісторыяй. Распрадажа. „Пьют внно нз черепа врага”. Але тут... Тут злавесна ільсьніц
94
ца зброя і сантымэнтальны мармур ханскі плача вадой. Я добра, да глыбіні істоты запомніў гэта:
Томкі жорсткі, чуммвы Усход Мог прыдумаць сьлязы фантан.
Задуменна глядяу
на крывы ятаган. Ручка зашмальцавана.
Нарэшце мы знайшлі могілкі без дапамогі „мясцовых” жыхароў. Могілкі даволі вялікія, разьмешчаныя на схіле гары, зарослыя дрэвамі і кустамі. 3 хваляваньнем мы спускаемся па шырокіх бэтонных прыступках да магілы Багдановіча. Мы ўбачьші яе здалёку за велічэзнай чорнай глыбай граніту. У белай абгародцы сьціплы сьветлы цэмэнтавы помнік без крыжа з пяціканцовай зоркай (О, Матка Боска!), з сінімі валошкамі і словамі зь верша. Прызнаюся, стараўся схаваць ад сяброў душэўнае трымценьне, што міжволі знутры пачало ахопліваць маю істоту. Шум у верхавінах дрэў і магільнае маўчаньне над Максімам. Пуста, бязьлюдна. I раптам...”мяў, мяў”, данеслася зьнізу. Прыгожы чорны каток зь белай пыскай ласкава цёрся аб нагу, мурлыкаў без перастанку і даверліва пазіраў у вочы. „Адкуль ты ўзяўся, каток? зьдзіўлена ўсклікнуў я, зпад зямлі выйшаў, ці што?”
Мы ўсе былі ўзрушаныя. „Кацікацікаці”, паклікаў Уладзя, і каток пабег да яго лашчыцца. Зьдзіўленьню Уладзі не было мяжы. „Гэта ж трэба, рускі кот, а пабеларуску разумее „кацікаці”, паўтарыў ён, звычайна рускія каты на „кацікаці” нават не рэагуюць, сам пераканаўся”. Пагаварыўшы гэтак яшчэ трохі пра кацячую лінгвістыку, я спытаў: „А ты ўпэўнены, што гэта кот?”
Уладзя змоўк. „А гэта, во, якраз і ёсьць Максім, сказаў я, душа яго зьявілася ў вобразе катка.” „Ты лічыш, што гэта фантом?” асьцярожна пацікавіўся Уладзя. „Гэта Максім”, маркотна ўздыхнуў я, а Уладзя неяк дзіўнападазрона, мне здалося нават з засьцярогай, паглядзеў на мяне. Але я быў сур’ёзны, як на сэсіі Вярхоўнага Савета. Даруй мне, Максім, ты ж таксама любіў пажартаваць.
Як бы там ні было, але мілы рухавы каток нас вельмі ўсьцешыў. Нам сапраўды хацелася б убачыць тут сувязь з Максімам. А хіба ж не? Дык будзем жа цаніць непрыкметныя, маленькія радасьці. I я занатаваў сабе гэтую „фатаграфію”: