• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Матывы антынацыянальнай палітыкі кіруючай намэнклятуры і паводзінаў Ураду добра вядомыя. Імкнучыся захаваць сваю ўладу, сумясьціць несумяшчальнае  адміністрацыйную сістэму і адміністрацыйную эканоміку з рынкам і, ня ставячы ніякіх пэрспэктыўных дэяржаўных эадачаў (акрамя, вядома, задавальненьня ўласных інтарэсаў), старое кіраўніцтва Беларусі зайшло ў тупік, стала банкрутам, але раптам і са страхам усьвядоміла, што СССР больш няма, што на Маскву ўжо не спашлешся і адказваць перад грамадзтвам за ўсе свае дзеяньні, за дрэнныя вынікі сваёй дзейнасьці і квазіпалітыку прыйдзецца ім самім. Ім, і нікаму больш.
    Гэта адна з прычынаў (бадай асноўная) капітулянцкага павароту Ўраду і большасьці белкамнамэнклятуры ў бок Расеі.
    Другой прычынай стала ажыўленьне камуністычнага, імпэрскага рэваншызму ў Расейскай Фэдэрацыі, дзе гэтую палітыку ўзначаліў былы расейскі Вярхоўны Савет. Зь лета 1992 года мы мелі магчымасьць назіраць, як адпрацоўваўся расейскі камуністычны сцэнар на Беларусі. Рэарганізуецца структура Саўміна па ўзору ЦК КПБ. Там утвараюцца розныя ўпраўленьні і аддзелы, павялічваецца штат чыноўнікаў і саветнікаў зь ліку народных дэпутатаў пракамуністычнай арыентацыі, потым зьяўляюцца нават дзяржсакратары накшталт былых сакратароў ЦК. У выніку міністры, зацьверджаныя Вярхоўным Саветам, апынуліся ў падначаленьні гэтых нелегітымных структураў і асобаў. Савет Міністраў перастаў быць Саветам Міністраў, перастаў лічыцца легітымным урадам.
    Наступны крок. Былыя палітрукі, што атрымалі пасады ў гэтым | „структурным урадзе”, пачынаюць па прыкладу краінаў Балтыі і Масквы ствараць грамадзкае апірышча кіруючай намэнклятуры  нешта накшталт „інтэрфронту”, Каардынацыйны Камітэт, пе| райменаваны потым у „Народное двнженне”, куды ўвайшлі ўсе камуністычныя і пракамуністымныя арганізацыі, праімпэрскія фантомы, так званыя баталісты, марыністы, яцьвягі і, як паведамлялі, нават скіфы і готэнтоты. Зразумела, што ўсё гэта мішура, | створаная агентурай КГБ для прыкрыцьця камуністычных арганізацыяў, каб свабодней было манеўраваць Ураду.
    У гэты ж час па адпрацаваным у іншых месцах сцэнару эьяўляецца і пачынае раптам узмоцнена паўтарацца сцьвярдI жэньне пра неабходнасьць двухмоўя. Дарэчы, з усёй камунаімпэрскай палітыкі гэты прыём (як і іншыя мэтады зьнявагі мовы) найбольш подлы, бо вядзе да расколу грамадзтва і стварае ўмовы для напружанасьці.
    У гэты ж час восеньню на сэсіі Вярхоўнага Савета пачынаюцца першыя нападкі на нэўтралітэт і зьневажэньні дзяржаў
    150
    ных гістарычных сымвалаў Беларусі. Выказваюцца думкі аб пагрозе нападу блёку НАТА на Беларусь і аб неабходнасьці ўступаць у ваенны саюз і ў «калектыўную бясьпеку» з Расеяй і краінамі СНД. 29 кастрычніка 1992 г. забараняецца рэфэрэндум, падвяргаецца нападкам закон пра грамадзянства, зьяўляюцца імкненьні да рэвізіі прынятага заканадаўства, скасаваньня дэмакратычных палажэньняў. Пачасьціліся кантакты з расейскімі камуністамі, ставіцца пытаньне аб скасаваньні белавежскіх пагадненьняў, аб канфэдэрацыі Беларусі з Расеяй, аб зьняцьці Старшыні Вярхоўнага Савета як аднаго з удзельнікаў пагадненьня ў Віскулях.
    Перамога Ельцына на рэфэрэндуме ў Расеі ў красавіку 1993 г. на нейкі момант прыпыніла рэваншысцкую актыўнасьць на Беларусі. Але ўжо ў траўні стала эразумела, што расейскія „ чырвонакарычневыя” экстрэмісты разам зь Вярхоўным Саветам Расеі ўзялі кірунак на рашучыя і крайнія сілавыя дзеяньні, дзе Беларусі рыхтавалі ролю камуністычнага пляцдарма маскоўскіх бальшавікоў і імпэрыялістаў.
    Падзеі разгортваліся даволі планамерна. Рыхтавалася агульная акцыя ў Расеі і Беларусі па абмежаваньні прэзыдэнцкай упады ў Расеі, рэанімацыі СССР і ліквідацыі дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Пра гэта голасна сталі гаварыць дэпутаты пракамуністычнай большасці; яны ўступаюць у адкрыты хаўрус з Хасбулатавым* і расейскімі эстрэмістамі, удзельнічаюць у правакацыйным кангрэсе савецкіх камуністычных сілаў у Менску, дзе ў выступах і прамовах зьневажаецца наша дзяржава і прымаюцца рэзалюцыі ў якасьці грамадзкіх аргумантаў для будучых урадавых і палітычных рашэньняў. Адчуваецца стаўка на сілу. Сыплюцца пагрозьлівыя і прэтэнцыёзныя заявы.
    А што ж урад Беларусі? Урад спрыяе ўсяму гэтаму шабашу, забараняе беларускія дэмакратычныя мерапрыемствы і, што ўжо зусім фантастычнае, нават адмаўляецца ад нацыянальнай гісторыі беларускага народа, пра што засьведчыў у спэцыяльнай заяве. Старшыня Савета Міністраў Кебіч у гэты час публічна крытыкуе СНД, раскайваецца ў белавежскіх пагадненьнях, выступае за аднаўленьне Савецкага Саюза, за дзяржаўную інтэграцыю з Расеяй. Разам з Чарнамырдзіным** і Кучмай прапаноўвае заключыць то чарговы „эканамічны саюз”, то ўвайсьці ў новую рублёвую зону, то падпарадкавацца расейскаму рублю, расейскаму банку, расейскім законам, расейскаму бюджэту і „ суверэнна” існаваць разам з Расеяй.
    Апошні план абазначае не што іншае, як поўную ліквідацыю беларускай дзяржаўнай незалежнасьці, праграмаваньне поўнага разбурэньня нашай эканомікі, выпампоўваньня рэсурсаў, маёмасьці і капіталу, згортваньне беларускага бізнэсу і прадпрыймальніцтва і падпарадкаваньне іх расейскай эканамічнай мафіі.
    Тое, што ліквідацыяй дзяржавы займаецца ўрад дзяржавы, выглядае дзіўным абсурдам, непраўдападобнай зьявай. Але, тым ня менш, гэта факт рэчаіснасьці.
    Якая ж сітуацыя склалася цяпер, пасьля правалу камуністычнага мецяжу*** ў Расеі? Спадар Кебіч тут жа перавярнуўся на 180 градусаў, пачаў хваліць жыцьцяздольнасьць СНД, га
    * Руслан Хасбулатаў, старшыня пракамуністычнага Вярхоўнага Савета Расеі; у 1993 годзе ўзначальваў там антыельцынскія сілы. (Рэд.)
    ** Віктар Чарнамырдзін, Прэм’ерміністар Ураду Расеі пры Ельцыну. (Рэд.)
    *** Маецца на ўвазе 1993 г., кастрычніцкі камуністычны мяцеж у Маскве і задушэньне яго Ельцыным. (Рэд.)
    варыць пра ўрадавыя перамогі на працоўным фронце і нават міралюбна паляпаў па плячы спадара Шушкевіча, які, займеўшы ў сябры Ельцына, пачаў быў ужо нават і задзіраць Урад. Міралюбнага паляпваньня яму аказалася дастаткова, каб зноў казаць, што Урад стаў працаваць з патроенай энэргіяй, адначасна адмовіцца ад скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета і ад рашучых захадаў, на чым настойвала дэпутацкая Апазыцыя БНФ. Аднак тут мая размова не пра нікчэмнасьць тых, хто воляй выпадку кіруюць нашай дэяржавай, а пра рэчы больш аб’ектыўныя і сур’ёзныя.
    1991 год паказаў, што тады беларуская кіруючая намэнклятура, бадай што, аднолькава, а можа нават і мацней, ненавідзела Ельцына, чым свой дзяржаўны суверэнітэт. Гэта, як ні дзіўна, адыграла нават пэўную станоўчую ролю на першым этапе намэнклятурнай разгубленасьці. Але як жа будзе цяпер, пасьля прылюднага і агрэсіўнага засьведчаньня свайго нешанаваньня да дзяржавы і яе суверэнітэту? Павольна, цяжка, са скрыпам, але рынкавыя рэформы ў Расеі ўжо йдуць і нават даюць некаторыя таварныя вынікі. 72 адсоткі гандлю нафтай належаць расейскім камэрцыйным структурам. Гэты адсотак будзе павялічвацца. Тое ж здарыцца ў іншых расейскіх галінах ] гандлю і эканомікі. 3 кім жа і як будзе тады гандляваць бела| рускі Саўмін на сваім дзяржаўнаадміністрацыйным востраве, тым больш, што ён сто разоў перад гэтым заявіў: „ Без Росснн нам нельзя”?
    На адміністрацыйным узроўні гандаль і дачыненьні ўжо не атрымаюцца. 3 расейскімі камэрцыйнымі структурамі”? Калі дзяржава гандлюе з камэрцыйнымі структурамі, вынік вядомы і, дарэчы, ва ўсім сьвеце ён аднолькавы  карупцыя дзяржаўных функцыянераў і рабаваньне нацыянальнага багацьця. Крах наступіць хутка, бо эканоміка ў такіх варунках проста можа спыніцца. Пайсьці па шляху рынкавых рэформаў?  Нельга паступіцца прынцыпамі і ўвогуле „как тогда насчет государственного строя?” Дый адсталі ўжо ад усіх на некалькі гадоў. Пайсьці зноў здавацца ў Расею? Ужо страшна  там Ельцын. Іншая справа, праўда, спадару Шушкевічу, той гатоў цяпер здавацца „сябру” нават падскокваючы. Такая вось трагікамэдыя.
    Ня ведаю, якія варыянты выхаду з урадавай безвыходнасьці могуць прыйсьці ў галовы намэнклятурным урадавым адміністратарам, але, мяркую, што толькі не варыянт асэнсаваньня ўласнага банкруцтва і адстаўкі, бо не такія яны па прыродзе, каб гэтакія крокі рабіць. Я не сумняваюся, што калі іх не папрасіць, то яны застануцца на сваіх пасадах нават у стадыі поўнага паралічу, калапсу і клінічнай сьмерці.
    Тым часам гісторыя дае Беларусі чарговы шанец выйсьці на сваю дорогу. Часу адпушчана некалькі месяцаў  пакуль Расея разьбярэцца са сваімі выбарамі. Потым можна чакаць усяго: і дзікага мафіёзнага лібэралізму, вынікі якога мы адчуем на сабе, і чарговай унутрырасейскай канфрантацыі, і войнаў на яе межах, і нават шырокамаштабнага ваеннага канфлікту. Але, што б там ні было, Расея, разабраўшыся з уладай і незалежна ад характару упады, будзе надалей працягваць сваю экспансіянісцкую геапалітыку. Дачыненьні Расейскай імпэрыі да нашай дзяржавы складваліся стагоддзямі і сзнс іх ніколі не зьмяняўся. Гісторыя дае нам зноў крыху часу, каб умацавацца. Яна сьведчыць, што трэба сьпяшацца.
    Калі пры ўладзе эастанецца гэты антынацыянальны Урад, адзін з магчымых варыянтаў разьвіцьця падзеяў будзе заключацца ў тым, што расейскае кіраўніцтва, цяперашняе і будучае,
    151
    падтрымае і урад Кебіча, і гэты Вярхоўны Савет. Няхай сабе кансэрвуецца на Беларусі адміністрацыйнакамуністычны запаведнік, маўляў, вашая суверэнная справа. Хай гіне, развальваецца беларуская эканоміка, марнуюцца рэсурсы, бяднее народ, расьце зьнешні доўг, хай пануе намэнклятура. Дадуць ім, чаго тыя па прывычцы папросяць  нафты і газу (больш жа атрымліваць няма адкуль, не паклапаціліся), а потым у патрэбны час, дзенебудзь перад зімой, павядуць жорсткую палітыку. На піск не будуць зьвяртаць увагі. Няма валюты  расплочвайцеся нафтаправодамі, заводамі, чыгункамі, лясамі, вадасховішчамі і г. д. Спадары „ШушКебічы” спусьцяць усё, можна не сумнявацца. I ня трэба будзе ніякіх палітычных рашэньняў, акупацыяў, запальваньня дамовай вайны. Ціха і непрыкметна ашуканы беларускі народ перастане быць уласьнікам сваёй маёмасьці і гаспадаром на сваёй зямлі, і ўсяму так званаму „ цывілізаванаму сьвету” будзе глыбока напляваць на чужое гора вялага бесталковага грамадзтва нейкай там „ беларашы”.