• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Мушу заўважыць, што на глебе мастацтва, дакладней, літаральнага ці кічавага (пазаэстэтычнага) яго ўспрыняцьця, узьнік шэраг псіхапатычных комплексаў (хваробаў) каханьня. (Я ўжо не кажу пра злачынствы). Гэта і вядомы комплекс «пігмаліянізму», якім пакутуюць некаторыя мужчыны, і жаночая псіхапатыя, якую я нядаўна для сябе адкрыў і назваў комплексам Асоль. Дзяўчына, маючы на ўвазе канкрэтнага чалавека, зь якім, аднак, ніколі не сустракалася, стварае сабе ідэальны вобраз гзтага мужчыны і жыве зь ім у фантазіях, піша яму бясконцыя лісты, якія нагадваюць трызьненьне, зьвяртаецца да яго „мой капітан” (памятаючы Грэя) і г. д., словам, псіхічна пакутуе ў неадэкватных абставінах, якіх яна ня здольная перамяніць. Вось чаму, калі б у мяне была дачка ці сын, я абавязкова пастараўся б навучыць іх эстэтычна разумець і ўспрымаць мастацтва, паклапаціўся б пра культуру іх эстэтычных пачуцьцяў.
     Паняцьці «Радзіма» і „жанчына”. Ахвяраваць першай у імя другой, ці наадварот? А выбар жа часам узнікае. Калі б вам прыйшлося выбіраць  што б вы абралі? I якога кахання сабе пажадалі б  ахвярнага, пакутліваўзьнёслага, наіўнага, бурнага ці спакойнага, і ці настолькі каханьне значная рэч, каб сур’ёзна аб гэтым размаўляць?
     Радзіма і жанчына  сутнасці непараўнальныя для тых, каму дарагая Радзіма. Тым больш, што я яе люблю, як сябе помню. Жанчыны ж, якія не любілі маю Радзіму, да мяне не набліжапіся і на гарматны стрэл (па маёй ініцыятыве, вядома).
    Ці значнае каханне? Ці трэба пра яго размаўляць? Значнае і трэба. I ня толькі размаўляць, але і вучыцца паводзіць сябе ў каханьні. Найлепшая школа  сям’я. Адносіны бацькі і маці, іхныя словы, іхны аўтарытэт. Потым добрая літаратура і розныя псіхалягічнаэтычныя даследаваньні. Вядома ж, не пра ўсё можна гаварыць публічна. Бо ёсць сфэра інтымнага, якая датычыць толькі дваіх. Гэта іх права на таямніцу, набытае доўгім шляхам разьвіцьця культуры і замацаванае на ўзроўні інстынкту. Пачуцьцё інтымнасьці ёсць набыты (культурны) інстынкт чалавека, які нельга і небясьпечна разбураць  гэта шлях да зьдзічэньня.
    Калі жыве проста чалавек нічым не прыкметны, у якога няма ні талентаў, ні становішча ў грамадзтве, ні багацьця, ні славы, ні любімай працы, але ёсць топькі каханьне, любімая жанчына і ўзаемнасьць  жыццё яго напоўнена сэнсам, яно зьмястоўнае, яму ня сумна жыць. Для жанчыны  гэта асноўны зьмест жыцьця, бо дае ёй магчымасьць рэалізаваць інстынкт,
    166
    патрэбу мацярынства і мацярынскую любоў  самую моцную любоў на Зямлі.
    Шчасьце жанчыны ў каханьні, у сям’і і ў дзецях. Гэта сапраўды так. Хоць шчасьлівых жанчын становіцца ўсё менш. Мы назіраем распад, дэградацыю сям’і і ўпадак маралі. Чаму так адбываецца  асобая размова. Метафізічная сутнасць зямной гісторыі  барацьба паміж дабром і злом. XX стагоддзе характарызуецца шалёнай актывізацыяй зла. Хрысьціянству, духоўным людзям вядомыя сэнс і мэтады гэтай барацьбы. Зьмест таго, што адбываецца, лягчэй зразумець веруючаму чалавеку. Аднак яшчэ раз нагадаю пра тое, што казаў у пачатку. Грамадзтва трымаецца на культуры, культура  на маралі, у аснове маралі  дачыненьні мужчыны і жанчыны, адлюстраваныя ў зьмесьце рэлігіі. Хіба не адчуваеце, як зло пастаянна б’е ў
    адну кропку? Як адбываецца падмена паняцьцяў, прафанацыя каханьня і замена яго сэксам, зьнявага жанчыны, разбэшчваньне моладзі? Хіба людзі, што дбаюць пра будучыню нацыі, павінны на гэта спакойна глядзець?
    ...Увечары мы праглядалі „Гісторыю дарэвалюцыйнага Менска”, якую рэцэнзаваў Пазьняк, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі. Зноў пакутліва разважаючы аб усё тым жа ідэалізме пад шум восеньскага ветру...
    (Запісалі: Ціна КЛЫКОЎСКАЯ, Вольга МАМЧЫЦ).
    Надрукавана: ( Звязда, 1993, 11 сьнежня. (Назваў газэце: „ Хто сказаў, што каханьне не хвалюе палітыкаў? ’’)
    94. Фронтаўскі плякатны кіч („ кічмайстры” А. Мікалайчанка і У. Кармілкін).
    167
    ПМСЬМА ТОВАРМШ.ЕМ
    (Памфлет)
    Ня ведаю, што рабіць з ананімкамі. Праўда, у апошні час колькасьць іх зьменшылася па невядомай мне прычыне. Ці то сілы „пісацеляў” падупалі, ці то шэрагі парадзелі. Складваю іх (лісты, значыць) у мяшок і думаю: і захоўваць няма патрэбы, і выкінуць шкада. Усё ж такі нейкая гісторыя. Гісторыя паміраньня камунізму. Для псіхолагаў  знаходка. Вось, напрыклад, першы, лепшы: „У Сакратарыят Вярхоўнага Савета БССР” пішуць „працоўныя” Вілейскага раёна. „Слухаючы выступленьні 3. Пазьняка на мітьшгах і ў Вярхоўным Савеце, мы бачым, што 3. Пазьняк  гэта новы гаўляйтэр Кубэ ў Беларусі. Ад аднаго крывавага злачынцы наш народ пазбавіўся ў гады вайны. I вось цераз столькі часу зьявіўся новы  Зянон Пазьняк  новы кат беларускага народа. Мы перажылі вайну і пагэтаму з перашых крокаў разгледзелі крыважэрнае нутро 3. Пазьняка. У выступленьнях гэтага старшыні Сойма БНФ гучыць адкрыты заклік  зьнішчаць камуністаў і ўсіх тых, хто за савецкую ўладу. Сваімі выступленьнямі 3. Пазьняк імкнецца ўцягнуць наш народ ў крывавую бойню. Ён прапануе нянавісьць паміж народамі, нянавісьць да партыі, да савецкай улады. Ён прагне чалавечай крыві... Гэта самы рэакцыйны і драпежны чалавек у Беларусі”. Подпіс М. Крыніцкі (выдуманы, вядома).
    Ну, хіба ня цуд? Тут эпоха, як у люстэрку. Нават у Сакратарыяце ацанілі і перадалі ліст мне. (Ведама ж, бюракраты  не, каб адразу расстраляць.)
    Альбо такі інтэлегентны ліст: „Мы, жнтелй Краснопольского района, протчв БНФ, протнв создання этой фашйстской нацйстской органнзацйй, протнв ее регйстрацйй на легальное положенне. Тебя (г. зн. мяне  З.П.) й твонх сообіцнйков  в Куропаты! Ваша помоіць по Чернобылю нам не нужна. He нужна ваша помоіць й нашчм детям. Чернобыльскую беду решйт правйтельство БССР й Совет Мнннстров СССР”.
    Ці піша нейкі „Болдырев” з Гомеля (без зваротнага адраса, вядома). Праўда, грубіян і маветон, затое які стыль: „Господйн Позняк, будуіднй царь белорусскйй, не занймайся ерундой! He рвйсь к власта, йшь, захотел быть царем у нас. Мы будем жйть. йдн в Лнтву й целуйся там. Хочешь попасть в нсторйю, а может, й похоронйться у Кремлёвской стены. Захотел кровй, зверь. Мой все предкй воевалн за родйну, прапрадед, прадед, дед, отец н мать, а ты все хочешь забрать к себе, все завоевання”.
    Я лічу, што гэта маленькі бальшавіцкі шэдэўр. Тут шчыры згук бальшавіцкай душы, асабліва пра Крамлёўскую сьцяну. Уяўляеце: ляжыш, значыць, пад сьцяной, а над табой таблічка  „ Болдырев”, Эх, мечты, пыль да туман.
    Вельмі шмат ёсьць гэткай, можна сказаць, дробнакамуністычнай клясікі. Напрыклад: „Вы н ваша банда сплелйсь с кровавымй палачамй украйнского народа Бендера й душнтелем свобод Саюдйс”. Альбо „Ты только мйтчнгуешь й рвешься к властй, на нашем rope й чернобыльской беде хочешь захватнть власть н устронть себе благополучне” (ліст з Оршы). Ці: „Думаеш стаць беларускім Гітлерам? He выйдзе! Найміт замежных разьведак”. (подпіс Янка Беларус) Ці вось гэтая. Пісаная дрыжачым почыркам, літаркі зьбіліся ў кучу, з сярэдзіны ліста папаўзьлі ўніз і абарваліся. 3 цяжкасьцю можна разабраць толькі асобныя словы і склады: „предате...”, „повесйть”, „соцйалнзм”, „собачья смерть”, „свол...”, „расстрел...”, „уб...”, „ыы...”
    Відаць, ручка вывалілася з рук. Аж шкода робіцца гэтага старога вернага ананімшчыка. Відаць, адданы ветэран СМЕР
    Шу і пэрсанальны пэнсіянер НКВД аслабеў. A раней бывала... эх, як усадзіш абойму ў патыліцу „ врагу” дзенебудзь у Катыні ці ў Курапатах, толькі пырскі ляцяць. Да... не тот коленкор пошел, не тот, ананімачкі драпаем.
    „ Вы хотнте кровй нашей,  піша другі гэтакі самы зь Менска,  „бездельнйкй вы, пропойцы, дурные, пьяные. Что вы знаете? Что вы умеете? Только пнть да секс. Поскуды, вы, молодежь”.
    Некалькі бальшавікоў, відаць, ужо зусім перастарэлых, такім жа дрыжачым почыркам паведамляюць, што купілі аўтамат і будуць мяне расстрэльваць „за предательство соцйалнстйческой роднны” й „внедренйе” секса. (Гм...).
    Ёсьць у мяне і любімыя ананімкі. Асабліва мяне зачараваў адзін ленінец, які напісаў літаральна наступнае: „...а чем вы заннмалйсь в 1941 году в то время, когда немецкне танкн рвалйсь к Москве?”
    Цікавяцца наконт нямецкай паліцыі, дачаў, мерседэсаў, кватэраў, прывілеяў, „почему развелся с третьей женой?”, крытыкуюць за сувязь з ЦРУ, з „еврейской мафіей” і з сіянізмам, за „оголтелый антнсемйтнзм”, за „антнрусскйе настроенйя”, за „расстрел мйллйонов коммунйстов” і т.д. Тут шмат зьяў, як мне здаецца, ужо чыста геранталагічнага парадку.
    Але былі іншыя ананімкі. Ах, якія лісты! Страсныя і „волннтельные”. Проста лістапад. Пачытаеш гэткае, пракрочыўшы паўстагоддзя і, як той стары Фауст, задумаешся: „Вас іст лёс унд вас іст дас?” Што азначае  „ну і ну!”.
    „С тех пор, как я ўвідзела вас па целявізару, образ ваш не выходзіт у меня із галавы”,  пісала нейкая таемная асоба цьвёрдым „рэгулярным” почыркам. Прысылалі „буські” з ліловай памадай колеру кіселя ў надушаных канвэртах, называлі чорт ведае чым і кляліся за мяне памерці „после встречй” там і там у 2000, „в руках у меня будет” тое і тое і г.д. Абзывалі нават „верабейкам”. (Што, дарэчы, чэсна скажу, нават бянтэжыла, бо сярод пярнатых ёсьць і лепшы выбар. To табе „кроў мільёнаў”, то нейкі нават не шпак.)
    Але справа ня ў гэтым. Вялікі эпісталярны блуд скончыўся раптоўна і нечакана. Пачынаючы з 21 жніўня 1991* года замоўклі ўсе ананімныя „паштовыя любоўніцы”. Як заняло. Ну вось табе, думаю, й раз! Такое, здавалася б, сур’ёзнае ведамства. Можна сказаць, „боевой отряд партйй”  і такі правал! A я ўжо думаў быў, ці не пакінуць палітыку і ўваліцца „в разврат”? Пракляты ГКЧП. I адпісаць няма каму. Зрэшты, каб ім усім не было крыўдна, прыпамінаю я тут адзін стары польскі вершык, які даклярую былому Камітэту дзяржбясьпекі:
    Кахайуе верабейку, Кахайце верабейку! Гэтая мск/іенькая птушачка, Бедная і безабаронная, Так жалмна пішчыць...
    Дзяўчаты!
    Кахайце верабейку, Хамра на васі
    Ананімак шмат, але зьмест іх амаль аднолькавы. Вар’іруецца некалькі тэмаў, часам з даслоўнымі супадзеньнямі. Ды і пад
    * У гэты дзень праваліўся кагэбоўскакамуністычны путч у Маскве, так званы ГКЧП. (Рэд.)
    168
    пісваюцца (калі падпісваюцца) найбольш адным прозьвішчам „Іваноў”, „Іван Іваноў”, „Іван Іванавіч”... Адным словам, разгул фантазіі. Усё гэта спрошчвае маю, здавалася б, невырашальную задачу  адпісваць кожнаму ананімшчыку. Перачытаўшы з паўмеха такіх лістоў, я зразумеў, што можна адказаць усім, адпісаўшы аднаму. Раблю гэта з пачуцьцём выкананага абавязку.