Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Сымвалічнае для беларусаў і месца Ворша. (Тут Барыс Мікалаевіч ізноў апраставалосіўся). У 1514 годзе пад Воршай адбылася вядомая ў гісторыі бітва паміж войскамі Масковіі (Pace!) і ЛітвыБеларусі. Трыццацітысячнае беларускае войска ўшчэнт разьбіла адборную васьмідзесяцітысячную рускую армію. Прытым беларускія рыцары прасьледвалі маскоўцаў і секлі на працягу дзясяткаў вярстоў. Тых, што цудам ацалелі і разьбегліся па лясах, дабілі мужыкі каламі. Беларускія харугвы спыніліся толькі на мяжы Беларусі за Дарагобужам (Смаленшчына). А Вялікі Гэтман польны Канстанцін Астрожскі на памяць аб выйгранай бітве паб Воршай пабудаеаў царкву ў Вільні. Беларускае еойска змагалася тады пад БелЧырвонаБелымі штандарамі, што адлюстравана на еядомай карціне XVI стагоддзя „Бітва пад Оршай” (захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве).
Вось як кепска займацца палітыкай і ня ведаць гісторыі.
Апазыцыя БНФ яшчэ два месяцы таму выступіла супраць падпісаньня Рэспублікай Беларусь дамовы аб эканамічным су
70
польніцтве дзяржаваў былога СССР на той падставе, што ён Беларусі нявыгадны і што Расея ніколі не выконвала і ня будзе выконваць ніякіх дамоваў гэта палітычная гульня, крок да новага „саюзнага дагавора” і рэанімацьй СССР. Так і атрымалася. Цяпер добра відаць, што дамова аб эканамічнай супольнасьці блеф, што Расея не выконвае і не зьбіраецца выконваць палажэньняў дамовы, што яна займаецца эканамічным шантажом, што „ саюзны дагавор” увогуле ўтапічны абсурд, што Беларусі трэба мацаваць свой сувэрэнітэт і перагледзець свае прыярытэты ў выбары гандлёвых партнёраў і „саюзьнікаў”.
Позна ноччу 8 сьнежня стала вядома пра палітычную згоду двух паўнамоцных прэзыдэнтаў і старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі аб „ садружнасьці” Ўкраіны, Беларусі і РСФСР з адзіным рублём, адзінай мытнай і эканамічнай прасторай і адзіным стратэгічным войскам. I што вельмі характэрна цэнтрам заплянаванай садружнасьці хочуць зрабіць Менск. (Каб мацней трымаць Беларусь.) Зразумела, што такое пагадненьне вы
гаднае найбольш Расеі. Таму паводзіны спадара Краўчука ня вельмі стасуюцца зь ягонымі ранейшымі заявамі, у тым ліку перадвыбарчымі. С. Шушкевіч як „службовая” фігура ў гэтай падзеі ў разьлік не бярэцца.
Думаю, што беларускі народ хутка скажа сваё важкае слова і адкіне гэтую сэрыйную авантуру і маніпуляцыі зноў загнаць яго ў імпэрыю, якімі б хітрымі шыльдамі яна ні прыкрывалася.
Для Беларусі няма іншай альтэрнатывы, як вяртаньне на Захад, як шлях у аб’яднаную Эўропу, як незалежная дзяржаўная палітыка ў інтарэсах свайго народа. Таму пытаньне аб зьмене Ўраду і ўлады на Беларусі, аб урадзе народнага даверу, аб новых дэмакратычных выбарах на шматпартыйнай аснове застаецца надзённым і неабходным.
Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь
9 сьнежня 1991 г.
ЗАЎВАГІ НА ПААЯХ АРТЫКУАА
Зьмяшчаючы артыкул 3. Пазьняка, рэдакцыя разам з тым лічыць неабходным даць кантэкст пэўных, адпаведных месцаў з выступленьня Б. Ельцына, бо трактаваць яго можна парознаму. Карацей кажучы, няхай ва ўсім чытач разьбіраецца сам.
У прыватнасьці, адказваючы на адно з пытаньняў і называючы тэрмін лібэралізацыі цэнаў у Расеі, ён зазначыў: „Дарэчы, мне спадабалася ўчора інтэрв’ю Станіслава Станіслававіча і калі ён сказаў, што мы ў адносінах пытаньня пераходу да рынку, канешне, павінны весьці ўзгодненую палітыку. Але менавіта палітыку, але ня значыць, што мы павінны вось літаральна дзень у дзень праводзіць усе абсалютна свае крокі. Гэта несур’ёзна. Так не бывае, вядома. Розныя ўмовы, розная абстаноўка, іншая справа трэба ўсё палічыць. Аднак, калі вы вырашаеце на два тыдні пазьней, ну, гэта ваша пытаньне ўжо, ваша рашэньне. Ці раней... Мы аб’явілі загадзя на Дзяржсавеце аб гэтым, гэта было месяц таму назад...”
Далей наконт дапамогі рублямі (дарэчы, закраналася чыста тэхнічнае пытаньне). „А ў адносінах грашовых знакаў... Ну, вы ведаеце, скажам, Украіна зьвярнулася, мы трохі дапамаглі ім грашовымі знакамі, спачатку 500 мільёнаў, можа быць яшчэ мільярд. Я думаю, што вядома, калі будуць у вас цяжкасьці, мы павінны дапамагаць адзін аднаму. Абавязкова."
I чарнобыльская тэма. Прагучэла наступнае пытаньне: „Беларусі нанесены шматмільярдныя страты, вялікія пакуты народа ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Ваш пункт погляду на выплату кампэнсацыі за прычынены ўрон рэспубліцы Мінатамэнэргапрамам былога Саюза?”
Адказ: „Ну, думаю, што зноў гэта ваша пытаньне, вашага кіраўніцтва ў адносінах, так сказаць, да Саюза... Ну, а да каго мы, калі ён сёньня банкрут, Саюз, да каго мы прад’явім прэтэнзіі? Ён банкрут, і Герашчанка на ўвесь сьвет заявіў: „Савецкі Саюз банкрут, у Дзяржбанку грошай няма, і вы, паважаныя партнёры ва ўсім сьвеце, не зьвяртайцеся за тым, каб мы вам выплачвалі хоць адзін даляр, хоць адзін рубель”. Дык пра што гаварыць тут? Памойму трэба справу рабіць”.
Варта выказаць некалькі заўваг. Напэўна, толькі ў апошнім выпадку можна залічыць Б. Ельцыну „імпэрскі” грэх. I то, відаць, грэх гэты ад таго, што захапіўся расейскі прэзыдэнт крытыкай былога „цэнтра”. Прычым варта нагадаць тут: выступаў ён у парляманце да перагавораў у Віскулях, а ўжо там вырашана ўзгадняць дзеяньні, у тым ліку і па ліквідацыі вынікаў Чарнобыля.
Прынамсі, ня будзем ідэалізаваць Б. Ельцына, ды і справа ўвогуле ня ў ім, а ў поўным адмаўленьні аўтарам артыкула дасягнутых пагадненьняў, любога саюза з Расеяй. Хоць, зрэшты, няйначай, знойдуцца і іншыя погляды і меркаваньні. I яны ёсьць: многія ўбачылі ў гэтай „згодзе трох” хоць нейкі тусклы агенчык у канцы нашага бясконцага тунэлю, хоць нейкія крокі да стабілізацыі, да здаровага сэнсу, які адзіны і павінен перамагаць. Між іншым, гэты ж здаровы сэнс падказвае: бяз пэўных, як палітычных, так і эканамічных пагадненьняў з Расеяй, з іншымі рэспублікамі (што, вядома, ні ў якім выпадку не павінна рэанімаваць ранейшы цэнтар) нікуды нам ня дзецца. Ва ўсякім выпадку пакуль што. Вельмі ж моцна зьвязала нас папярэдняе сумеснае жыцьцё. Ды і вось бяда: скажам, тыя ж скандынавы, да якіх хіляцца прыбалты, зусім ня „родзічы” нам, ня возьмуць ня буксір... Словам, палітыка здаровага сэнсу заўсёды павінна крочыць разам з разважнасьцю, памяркоўнасьцю. I ня толькі ў справах.
Іван БАРАНОЎСКІ, аглядальнік „Зьвязды”
Надрукавана: („Звязда”, 1991, 11 сьнежня)
71
ЗЕНОН ПАЗНЯК:
„ СОГЛАШЕНМЕ ДОЛЖНО РАБОТАТЬ НА СУВЕРЕНМТЕТ ГОСУДАРСТВ, A HE НА БУДУШ.УЮ ММПЕРМЮ”
(Ннтервью Зенона Позняка накануне открытня ceccuu ВС)
Как вы оценнваете нтогн встречн в Беларусн лндеров трех государств?
Мы обсуждалн прннятые решення о Содружестве в парламентской Оппознцнн БНФ н прншлн к выводу, что нх можно рассматрнвать только как этап к подлннному сувереннтету. Содружество выгодно только Росснн. Это обходной путь с целью загнать потом всех назад, в нмперню. Но есть н положнтельные моменты. Это шаг к разрушенню старой нмпернн Советского Союза н отстраненню от властн ,, центральных органов”, являюіцнхся нсточннком дестабнлнзацнн. Еслн же смотреть на перспектнву, то соглашенйе опасно тем, что оно, с одной стороны, унйчтожает одну ймперйю, но с другой, раскрывает возможностй для новой ймперйй Россйй. Потому что Россня по своей структуре н соцнальной, н полнтнческой, н нсторнческой это нмперня. С этой точкн зрення соглашенне небезопасно, н поэтому должно рассматрнваться только как временный этап. В этой связн мы будем выставлять определенные условня: определенне срока действня соглашення, вопрос о денонсацнн соглашення, вопрос об нсключнтельно
республнканской армнн, о ненужностн ннкакой столнцы н т.д. Одннм словом, это соглашенне должно работать на сувереннтет государства, а не на будуіцую росснйскую нмперню.
Почему, на ваш взгляд, в Содружество вошла Укранна?
Она тоже заннтересована в устраненнн центральных структур. Но н для нее это временный этап. На мой взгляд, в заключенном соглашеннн домнннруюіцую роль нгралн Кравчук н Ельцын, Шушкевнч выполнял чнсто служебную функцню. В целом соглашенне в определенной мере выгодно для всех республнк в той частн, где выгодно, но там, где оно опасно, оно нанболее опасно для Беларусн.
Ваше отношенне к нзвестню о том, что Мннск станет центром Содружества?
Нн в коем случае вообіце не должно быть ннкакой столнцы. Нлн какойто резнденцнн для размеіцення обіцнх структур. Потому что это выгодно, прежде всего, росснйской нмпернн, которая хочет закннуть к нам свой якорь. Должно быть несколько направленнй, которые коорднннруются н могут размеіцаться в разных городах на временный пернод. К прнмеру, по военным проблемам, внешнеэкономнческнм н т.д. Но на временный пернод, пока республнкн не укрепят свой сувереннтет.
( Подготовйл к печатй Олег ГРУЗДНЛОВЯЧ)
Надрукавана: („ Знамя юностй”, 1991, 11 декабря)
44. Сьцягі над дюдзьмі.
72
Вяртаньне
з Аўганскай вайны
„Іванька малодзенькі Ідзе невясёленькі...” (3 народнай песьні)
Іванка вяртаўся.
Як зdoўжьгўcя шлях над гарамі.
Азе Вы, бацька мой любы
I маці мая любая, Што на заводзе футаралаў Фарбуе тэмвізары...
Як гайдаецца цынкавы мой самалёт Had Азьвгной,
Як вобмкі серабрацца...
А вуньу садочку дзяўчына мая.
А вунь на парозе матуля мая.
А еунь каля брамы мой бацька стаіць...
He спаткай, не гляdзi на мяне да сьвітаньня.
He кладзі мне
чьгрвоныя кветы.
Лепш хай прыме труну
той маскальваенком.
Мне яго не дастаць з таго сьвету... Паслухайма...
Як чыркаюць вераб’і на могілках У бэзавьгх кустах, Як лгсьце шуміцьу таполі.
Там, daлёкa,ў пустыні ухой, Азе вецер гарачьі на волі, Плача Фатх і бедная Сулейма Had сынам сваіму mdoM. Пракяінае мянеў труне. Праклінае мянеў палёце. Праклінае мой край, Праклінае Hapod мой харошы. Згрні.., як яастаўкіў небе рунаюць Had правабамі.
Напўна, заплоцяць Табе за мяне. Талоны на грэчку і льготы... — Кончаем обряб, — ваенком загадаў, — Он doM свой отдал.
Онумер, как все патрйоты.
1988 г.
(3 цыклу „Чужая вайна ”. 1988 г.)
45. Расейцы. (3 цыклу „Акупацыя”).
(Фота 3. Пазьняка. 1964 г.).
73
1992
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
„МЫ ПАВІННЫ КІРАВАЦЦА Ў ЭЎРОПУ’’
У палітыцы БНФ і ў палітыцы кіраўніцтва Беларусі павінна быць вызначаная галоўная канцэпцыя, якая акрэсьліць нашае існаваньне ў пэрспэктыве. Гэтая канцэпцыя ёсьць незалежнасьць. Мы павінны грунтаваць нашую палітыку на прынцыпе незалежнасьці, умацаваньня сувэрэнітэту, стварэньня структураў незалежнай дзяржавы, разьвіцьця эканімікі Беларусі як незалежнай дзяржавы і г.д. Адмаўленьне прынцыпу незалежнасьці прывяло б нашу Рэспубліку і наш Рух да краху. 3 гэтага пункту гледжаньня хацелася б зрабіць ацэнку апошніх падзеяў і сітуацыі, якая склалася на прасторы былога СССР.