Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Сойм БНФ „Адраджэньне”.
9 лістапада 1991, Менск.
Надрукавана: (Навіны Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», 7’ 1991)
64
„ I ДАМ Я IM САМАЕ ГОРШАЕ НА СЬВЕЦЕ НАЧААЬСТВА..." (БОГ)
Гэтыя словы зь вядомай народнай казкі маглі б стаць эпіграфам даўсёй акупацыйнай беларускай гісторыі.
Гэты артыкул напісаны ў сувязі з цяжкім становішчам Беларусі, пагрозай новаагароўскага дагавора*. Таму ў ім не адлюстраваны апошнія палітычныя падзеі. Але, як лічыць аўтар, асноўныя накірункі грамадзкіх і эканамічных
працэсаў у Рэспубліцы прынцыпова не зьмяніліся, што дае яму падставу пазнаёміць чытачоў са сваім пунктам гледжаньня.
(Рэдакцыя „Народнай Газэты”)
Свае разважаньні я хацеў бы адрасаваць людзям, якія ні ў чым не вінаватыя, не вінаватыя, што стаяць у чэргах, што так цяжка стала жыць. Яны не чытаюць ні інтэлектуальных інтэрв’ю расейскіх эканамістаў, ні твораў самаўпэўненых журналістаў, начытаных гэтымі эканамістамі. Надакучыла, ды й часу няма. He сумняваюся, што яны не чытаюць і, пэўна, ня будуць чытаць мае нататкі. I ўсё ж, разважаючы, я пішу менавіта для іх, бо сэрца маё зь імі.
У апошні час прыходзіцца перажываць, бадай, самае вялікае пачуцьцё горычы, якое калінебудзь на мяне навальвалася. Назіраю і думаю: як усё ж такі добра некаторым людзям нічога не разумець у краіне „мудрых”. Увесь сэнс пралятае праз цябе, як праз буйное рэшата. Іншыя мітусяцца, а ты жыві сабе і радуйся. Успамінаюцца шыльдбюргеры, што пабудавалі ратушу бяз вокнаў і, каб напоўніць дом сьвятлом, вырашылі нанасіць у яго таго сьвятла мяшкамі. „Думмэ Гэнзэ”, як кажуць праклятыя капіталісты, што азначае „бардзо мондрыя”.
Узвалілі нашы змагары на галовы нашых бардзо мондрых думмэ гэнзаў сувэрэнітэт. Заселі яны ў тым сувэрэнітэце бяз вокнаў і гагочуць, як з хрэну рэдзьку зрабіць, ня бачачы, што за сьценамі пажар, усё гарыць, што агонь восьвось перакінецца на нашую беларускую хату. „Мудрацы, крычаць ім, згінем, насіце ваду!” „Нет кворуму”, адказваюць бардзо мондрыя думмэ гэнзы і паехалі ў Каракумы лапці плесьці.
Далёка тым шыльдбюргерам да нашых думмэ гэнзаў, далёка. Толькі не да сьмеху, шаноўныя спадарове. Жудасна педантычна пачынаюць збывацца самыя кепскія папярэджваньні, якія дэпутацкая Апазыцыя Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце рабіла яшчэ год і паўтара гады таму, зь месяца ў месяц, з сэсіі ў сэсію.
Ня зроблена амаль нічога, каб своечасова абараніць наш сувэрэнітэт, наш рынак, нашую культуру, нашае насельніцтва. Простыя людзі ніяк ня могуць зразумець куды ўсё падзелася. Дзейнічаюць фабрыкі і заводы Беларусі, выконваюць заказ, вырабляюць тавары, крамы выконваюць плян, людзі працуюць, а тавараў няма, хоць цэны растуць нічога ня купіш. Людзі разгубленыя што адбываецца?
А адбываецца тое, што адбывалася ўвесь час, толькі дайшло да абсурду. Беларусь працуе, тавары вырабляе, а Масква грошы (паперкі) друкуе, на Беларусь прысылае. Мы тыя іхныя рубліпаперкі сваімі таварамі напаўняем. Вось такі „падзел працы”. Яны нам рубліпаперкі, мы ім тавары. Толькі бяда, што тавараў мы ня можам прадукаваць, колькі хочам, а толькі колькі здолеем. „Паперак” жа ў Маскве здатны надрукаваць, колькі захочуць, нават закідаць імі ўсю Расею. I кожны можа прыехаць на Беларусь з „паперкамі” па тавары. Таму мы ня маем тавараў, якія вырабляем, ні грошай, бо працуем, як ка
жуць, „на чорта лысага”. (Нездарма пра нас кажуць „хорошнй белорусскнй народ, трудолюбнвый”.)
Калі б пад свае тавары мы мелі свае беларускія грошы, то валодалі б і адным, і другім. Тады з сваёй працы і народ, і Рэспубліка багацелі б. Цяпер жа, чым больш мы працуем, тым больш бяднеем. Усе зьдзіўляюцца і шукаюць вінаватых, замест таго, каб шукаць прычыны.
Але могуць запярэчыць: раней „пры камуністах” „усё было”, а цяпер пры дэмакратыі нічога ня стала. Што было пры камуністах да 1953 года, усе ведаюць. У 1953 годзе скончылася эпоха рэпрэсіўнага камунізму, эпоха „ калючага дроту”, жудаснай прымусовай працы і эксплуатацыі чалавека. Пачаўся іншы пэрыяд, пэрыяд адміністрацыйнага прымусу, варварскага выкарыстаньня рэсурсаў і эксплуатацыі прыроды. У гэты час быў дасягнуты пэўны параўнальны эфэкт. Зьявіліся замежныя і мясцовыя тавары, ніхто не галадаў, а п’янства стала асноўным артыкулам выратаваньня бюджэту. Аднак ужо з сярэдзіны 70х гадоў пачалося пагаршэньне. Адміністрацыйнанамэнклятурная сістэма, што разраслася да неверагодных памераў, вычарпала ўсе свае рэсурсы і ўсе магчымасьці. Скончыліся „нафтадаляры”; зьявіўся востры дэфіцыт тавараў; неверагодная гонка ўзбраеньняў раздула і без таго дзіравы бюджэт; была растаптана прырода; экалягічныя абставіны сталі небясьпечнымі для жыцьця. I ўсе гэтыя працэсы разбурэньня каціліся з паскарэньнем.
Той, хго топіцца, каб уратавацца, гатовы схапіцца за брьгтву. Каб уратаваць уладу і імпэрыю КПСС, намэнклятура схапілася за перабудову. Аднак на гэты раз народ ашукаць не ўдалося, бо стала зразумела, што камуністычная сістэма не рэфармуецца, што яна безвыходная, коціцца ў бездань грамадзкай дэградацыі і сацыяльнага небыцьця. Тады ў 1988 годзе інтэлектуаламі Эстоніі, народамі Балтыі, а затым здаровымі дэмакратычнымі сіламі ўсіх эўрапейскіх рэспублік СССР быў прапанаваны выхад з камуністычнай імпэрскай і эканамічнай магілы. Гэты шлях сувэрэнітэт і дзяржаўная незалежнасьць рэспублік, дэмантаж СССР, рынкавая эканаміка на збалянсаванай асновеўсіх формаў уласнасьці, дэкамунізацыя граліадзтва, дэмакратычны лад.
Наступныя тры гады гэта працяг распаду камуністычнай імпэрыі і адміністрацыйнанамэнклятурнай сістэмы, які адбываецца ў жорсткай і нават месцамі крывавай барацьбе паміж намэнклятурнай уладай, камуністычнымі перабудоўшчыкамі імпэрыі, з аднаго боку, і сіламі дэмакратычнай альтэрнатывы, нацыянальнай незалежнасьці з другога.
Такім чынам, мы перажываем незваротны працэс распаду камунізму, працэс аб’ектыўны, выхад зь якога ўзьнікае толькі тады, калі зьяўляецца альтэрнатыва. Таму бессэнсоўна азірацца назад ззаду небыцьцё.
* Маецца на ўвазе новы дагавор аб Савецкім Саюзе, які хацеў заключыць М. Гарбачоў, каб жорстка замацаваць цэнтральную ўладу (маскоўскую цэнтралізацыю) і імпэрскую палітыку СССР. Перамовы і падрыхтоўка новага дагавора адбываліся ў НоваАгарове пад Масквой. На Беларусі некрытычным прыхільнікам гэтай гарбачоўскай ідэіфікс быў С. Шушкевіч і, практычна, падтрымлівала ўся камуністычная намэнклятура. (З.П.).
65
41. Пахаваньне камунізму. Гтзнінг на вуліцах Менска 24 жніўня 1991 г.
Нашае беларускае грамадзтва цяпер апынулася ў становішчы, не раўнуючы, нібы той беларускі салдат, загнаны саветамі на поле бою 2й Сусьветнай вайны. Сьпераду па ім страляюць немцы. Ззаду ў сьпіну страляюць кулямёты энкавэдзістаў. Куды ні бяжы ўсюды сьмерць. Спынішся расстраляюць з абодвух бакоў. Выхад толькі наперадзе, толькі ў атаку, дабегчы да нямецкіх акопаў і перамагчы.
Падобнае на тое, што нашыя кіраўнічыя шыльдбюргеры спыніліся пасярэдзіне поля. Ззаду камунізм, сьпераду страшна. Рэспубліку ўжо расстрэльваюць, а „бардзо мондрыя думмэ гэнзэ” круцяцца на месцы і кажуць, што дождж ідзе.
Беларусь у апошнія месяцы літаральна рабуюць, вывозяць тавары, ваенныя склады, медыкамэнты, тэхніку, скупляюць жывёлу, бензін, нават шклатару. Як гэта растлумачыць? У чым прычына? Працоўны народ ня ў стане сябе абуць, пракарміць. Рэспубліка вытварае мяса на душу насельніцтва столькі ж, як і ЗША, а мяса і мясных вырабаў, практычна, няма. Беларусь вымушана купляць тысячы тон збожжа, завозіць нават чужую харчовую соль, у той час, як свая ідзе ў адвалы Старобінскага радовішча. Пры гэтым нас імкнуцца пераканаць розныя „ бардзо мондрыя думмэ гэнзэ”, што Беларусь ня можа сама сябе ўтрымаць і памрэ без расейскай нафты.
Тым часам жыцьцё складваецца так, што людзі, іх этнічныя супольнасьці жывуць там, дзе яны могуць сябе пракарміць. Дзе ня могуць, там і не жывуць. Эскімосы ледзяной Грэнляндыі жывуць у сьнягах, таму што там можна існаваць і пракарміцца. А тут раптам Беларусь, багатая, эканамічна разьвітая краіна ў цэнтры Эўропы, са старажытнай гісторыяй і культурай, а насельніцтву яе хутка ня будзе чаго есьці.
Такое можа здарыцца ў выніку дзьвюх прычын альбо зза каляніяльнай эксплуатацыі, альбо зза антынароднай палітыкі дзяржаўных уладаў. На Беларусі было і першае, і другое. КПБКПСС рашыла правесьці над рэспублікай каляніяльны экспэрымэнт перапрафіляваць яе гаспадарку на вытворчасьць мяса. Зьявіліся жывёлагадоўчыя комплексы па 50.000 галоў. Акрамя таго, што гэтым атруцілі падземныя воды і рэкі, сапсавалі палі і паветра, стапталі лугі, лясы, зямлю жывёле скормлівалі зерне, якое пачалі завозіць і купляць па высокіх
цэнах, а мяса, якога вытваралі неверагодна шмат, пачалі пастаўляць 24 губерні Расеі, Маскву, Пецярбург, Паўночны і Балтыйскі флаты па нізкіх цэнах. У выніку „трудолюбнвый белорус” ня мае ні мяса, ні зерня.
Прыкладаў такога каляніяльнага варварства і кіраўнічага халуйства перад Масквой можна прывесьці шмат і па нашай беларускай нафце, і па калійных солях, і па бульбе, праданай за бясцэнак, і па вынішчэньні і вывазу нашых лясоў, і па нізкім узроўні зарплаты, не адпаведным стану вытворчасьці ці працы на Беларусі. Справа ня ў тым. Вы скажаце, што так было раней, а цяпер Беларусь сувэрэнная дзяржава. Чаму ж нічога не перамянілася?
А не перамянілася якраз таму, што не перамянілася. Зьмянілася толькі фразэалёгія. Яна перастала быць дзяржаўнакамуністычнай. Уся ж улада, усе структуры ўлады, усе ключавыя пасады нават у сістэме інфармацыі, як былі, так і засталіся на Беларусі ў руках камуністычнай намэнклятуры, іхных стаўленьнікаў і функцыянераў. Больш таго, гэтыя структуры нават умацаваліся за кошт прытоку туды папаўненьня з апячатаных партыйных камітэтаў. Якой самастойнай дзяржаўнай палітыкі можна ад іх чакаць, калі ў іх адсутнічае дзяржаўнае думаньне, калі яны навучыліся і прывыклі выконваць указаньні з Масквы ды ЦК КПСС.
Беларускі Народны Фронт як быў, так і застаўся надалей у апазыцыі да камуністычнанамэнклятурнай улады ў Рэспубліцы, выставіў да яе дакладныя і жорсткія патрабаваньні.
Суверэнная дзяржава павінна праводзіць сваю ўнутраную і зьнешнюю палітыку. Калі яна такой палітыкі ня мае, то становіцца залежнай ад дзеяньняў іншых дзяржаваў, ідзе ў хвасьце іхніх працэсаў, што прыводзіць, як правіла, да разбурэньня эканомікі, зьбядненьня насельніцтва, страты незалежнасьці, расчляненьня тэрыторыі суседнімі краінамі. Бяздзейнасьць, непрафэсіяналізм цяперашняга кіраўніцтва, які вынікае з поўнага неразуменьня таго, што адбываецца, адпаведна зь няўменьня рабіць прагнозы усё гэта падводзіць Рэспубліку і наш народ менавіта да такога выніку.