• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Нейкі школьны сумбур выплывае на палосы газет: «Слова, слова. Незавнснмость. Сувереннтет. Частная собственность. Где? Да у нас с вамн! Почему не чувствуется? Может, потому, что не под тем, не под нсторнческнм флагом ходнм? Нлн чтото в названнн республнкн опять не то? А может, в головах  не то?» Вось прыклад.
    Адукаваныя, здавалася б, людзі не разумеюць элемэнтарных рэчаў  першачарговага значэньня гэрба і сьцяга незалежнай дзяржавы, сувязі дзяржаунай сымволжі з міжнародным прызнаньнем незалежнасьці, разьмеркаваньнем інвестыцыяў і крэдытаў, з магчымасьцямі эканамічных пагадненьняў і палітычнай падтрымкі. He разумеюць першачарговасьці законаў аб дзяржаўнай сымволіцы. Нават некаторыя дэпутатыветэраны зразумелі гэта і галасавалі за дзяржаўныя сымвалы (гэтаму я быу сьведкам), усьведамляючы аб’ектыўную і тэрміновую неабходнасьць для Рэспублікі такога акту. А тут спатыкаеш людзей маладых, сучасных, з вышэйшай адукацыяй  і поўным зацьменьнем у галаве.
    Дзяжурнае і цалкам бясспрэчнае пытаньне аб адмене сталінскага самадурства і вяртаньні цяперашняй сталіцы Беларусі яе сапраўднай дзевяцьсотгадовай назвы загразла ў непатрэбных і недарэчных дыскусіях, ператварылася ў нейкі маразматычны фарс. «Перайменаваньне», «Мільёны рублёў», «прылаўкі не напоўняцца», «кілбаса не зьявіцца» і г. д. Якаясьці фантасмагорыя. Пэўна, бяссэнсава тлумачыць тут, што перайменаваньне старажытных гістарычных гарадоў (як і ўвогуле гістарычных тапонімаў і гідронімаў) ёсьць злачынства супраць культуры. Што яно павінна выпраўляцца аўтаматычна ў сфэры ўлады, што свабодны народ ня можа і ня будзе трываць зьнявагу сваёй годнасьці, што ён адновіць свае назвы і ацэнкі падзеяў. Але пра тое, што вяртаньне гістарычнай назвы не каштуе НІЧОГА (практычна  капейкі), бо ўводзіцца на працягу пэўнага часу і аксэсуары замяняюцца
    па меры амартызацыі  трэба б было ведаць. He, прадстаўнікі нашага насельніцтва з вышэйшай адукацыяй над гэтым таксама не задумваліся.
    Мы становімся аб’ектам асьмейваньня з боку суседзяў. 19 верасьня польская дэмакратычная «Газэта выборча», пацяшаючыся зь беларусаў, нібы з шыльдбюргераў, размазала нас, што называецца, «па сьцяне». Адны загалоўкі чаго значаць: «Проста спрасонку», «Паміраючы народ», «Думаньне страўнікам» і г.д. «Двох рабочых Менскага трактарнага завода, пачуўшы пра незалежнасьць, не выглядаюць узрадаванымі,  паведамляе карэспандэнт.  Будзем незалежнымі і здохнем з голаду. Уся сыравіна прыходзіць зза межаў Беларусі, а прадукцыю прадаем толькі ў Савецкім Саюзе.
    Іхны таварыш філясофствуе, што незалежнасьцю яшчэ ніхто не наеўся і не напоўніў бэнзінавы бак у машыне» і г. д. Цытуюцца, як экзотыка, дэбільныя выказваньні, якія, паводле журналіста, павінны сьведчыць пра дрымучае нашае рабства. I як вьнік прыгадвае газэта горкую і сымвалічную гісторыю пра графіню Косэль, якая з волі Аугуста II прасядзела ў замкавай цямніцы 17 гадоў. Калі ж кароль памёр і далі свабоду графіні, яна адмовілася ад яе, сцьвярджаючы, што прывыкла ўжо да няволі і засталася пад замком да канца жыцьця яшчэ 32 гады, толькі цэлю сваю турэмную папрасіла лепш упарадкаваць. «Так і з Беларусяй,  піша карэспандэнт.  Яе жыхары пакідаюць уражаньне, што гатовыя пайсьці па сьлядах графіні і задаволіцца роляй кватаранта ў старой савецкай турме народаў, толькі ў камеры павышанага стандарту».
    Выдатны журналіст. Нічога не скажаш. Трапна. Толькі падобны ён на чалавека, які заўважыў, што цела нашае народнае хворае, пакрыта струпамі, і апісвае гэтыя струпы, і прыглядаецца, не заўважаючы іншага, і мяркуе, ці не памром.
    He памром, бо дыягназ хваробы нам вядомы даўно. I лякарства вядомае. Вось толькі жаданьне лячыцца прыходзіць павольна.
    Па сутнасьці мы азначылі вузел унутраных праблемаў, ад вырашэньня якіх залежыць нашая дзяржаўнасьць, дабрабыт і нацыянальнае існаваньне. Гэтыя праблемы можна зьвесці да формулы: прыватная ўласнасьць, культура плюс свабода роўна разьвіцьцё. Верагоднасьць вырашэньня формулы вызначаецца простым тэстам: «Чаго б хацелі  свабоды ці тавараў?» У Эстоніі хочуць свабоды. На Беларусі, як правіла, тавараў.
    I справа тут не ў адсутнасьці разуменьня прычыннавыніковай сувязі паміж свабодай і таварамі. Свабода  першасная аснова разьвіцьця. Будзе свабода, будуць і тавары. Стваральнае імкненьне чалавечай асобы да свабоды, да незалежнасьці нацыі і дзяржавы, пашана да гісторыі і культуры народа ідзе не ад разуменьня, а ад сьвядомасьці. Няма сьвядомасьці  няма нацыі. Мы такія, якімі сябе ўяўляем.
    На вырашэньне (альбо невырашэньне) гэтага вузла праблемаў (уласнасьць  культура  свабода) і накіравана парознаму палітыка Беларускага Народнага Фронту і КПБ, дэмакратыі і намэнклятуры. Мы бачым, што нацыянальны нігілізм КПБ, і разбурэньне культуры, і недапушчэньне прыватнай ўласнасьці на зямлю, і адмова ад суверэнітэту  усё гэта было сістэмна абгрунтавана, вынікала з акупацыйнай і сацыяльнай сутнасьці камуністычнага рэжыму на Беларусі. I толькі цяпер, з адыходам КПБ з палітычнай арэны, зьявіліся варункі для ажыцьцяўленьня дэмакратычных патрабаваньняў. Відаць першыя вынікі, здабытыя неверагоднымі высілкамі Народнага Фронту, усяго нацыянальнадэмакратычнага руху, іхных дэпутатаў і народа.
    61
    Спыненьне дзейнасьці КПБ і вяртаньне нарабаванай маёмасьці дзяржаве павінна б значна аздаравіць становішча ў грамадзтве і нават у Саветах. Павінны б зрушыцца зь месца рэформы. Аднак хуткага і пасьлядоўнага разьвіцьця пры засільлі старой намэнклятуры ўсё роўна не прадбачыцца. Толькі новыя дэмакратычныя выбары ў прафэсійны парлямант здольныя істотна паўплываць на становішча людзей і дзяржаўную будучыню Беларусі.
    Статус незалежнай дэяржавы паставіў перад беларускім грамадзтвам і ўрадам шэраг першачарговых задачаў, вырашэньне якіх трэба пачынаць амаль што з нуля. Неабходна хутка стварыць сістэму аховы рэспубліканскай маёмасьці, рынку, структуры абароны суверэнітэту, распачаць актыўную міжнародную палітыку.
    Тым часам у замежнай палітыцы амаль поўная пасіўнасьць. Ня зроблена амаль ніякіх крокаў да ініцыяваньня працэсу міжнароднага прызнаньня незалежнасьці Беларусі. He наладжана інфармацыя. He прарвана інфармацыйная блакада, створаная нам Расеяй і варожымі ведамствамі былога СССР, He вядуцца актыўныя ўзаемадзеяньні з суседзямі. Першы візыт кіраўніка дзяржавы С. Шушкевіча ў Нямеччыну і спатканьне яго там з дзесяціразраднымі бізнэсмэнамі адбыўся ў парушэньне элемэнтарных дыпляматычных правілаў, вызначаных для асобаў такога ўзроўню, выклікаў іронію і кпіны ў замежным друку. (Дарэчы, шаноўнаму спадару Шушкевічу нельга доўга прывыкаць да таго, што ён прадстаўляе нацыю і Рэспубліку Беларусь. У кіраўніка дзяржавы больш абавязкаў, чым свабоды).
    Некаторыя працэсы ўвогуле набываюць некантралюемы ход. Гэта датычыць нядаўняга нечаканага падпісаньня ў АлмаАце дагавора аб эканамічнай супольнасьці Старшынёй Саўміна Беларусі В. Кебічам. 3 тэксту дагавора добра відаць імкненьне рэанімаваць старыя саюзныя структуры з адзінай эканамічнай прасторай, адзінай падаткавай, мытнай, цэнавай, валютнай палітыкай, адзінай грашовай адзінкай, адсутнасцью права «вета» за кожнай рэспублікай і г. д.
    3 12ці былых рэспублік былога СССР гэты недарэчны дагавор падпісалі тры: Беларусь, Казахстан і Узбэкістан. Украіна не сьпяшаецца весьці перамовы аб эканамічнай супольнасьці, не заручыўшыся міжнародным прызнаньнем сваёй незалежнасьці. Расея, зыходзячы з сваіх інтарэсаў, таксама робіць выгляд, што асьцярожнічае. Тое, што Беларусь падпісала сумніўную дамову з пракамуністычнымі азіяцкімі рэспублікамі, якія знаходзяцца недзе на другім канцы сьвету, факт сам па сабе сімптаматычны і характарызуе наш Савет Міністраў (успомнім стасункі з Карэяй I Кубай). Баюся толькі, што калі прадставяць такі, з дазволу сказаць, „дагавор” на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет, ці разьбяруцца ў гэтай авантуры народныя дэпутаты?
    Пасьлядоўную незалежную палітыку, спрыяльную народу, праводзяць толькі рэспублікі Балтыі. Беларусь, як звычайна, ня робіць ніякай палітыкі. Кіруючыя намэнклятуршчыкі прывыклі, што ўсё вырашаюць за іх і ўсё пойдзе само сабой. Нічога дзіўнага, што пры такім кіраўнічым узроўні Беларусь зноў залазіць у старую «эсэсэсэраўскую» пятлю, разважае пра адзіную саюзную эканамічную прастору і г.д. Хоць вядома, што «адзіная эканамічная прастора» заканамерна прыводзіць да ўнітарнай дзяржавы, да страты суверэнітэту, асабліва калі ў яе ўключана такая імпэрская структура, як Расея. Той, хто хоча застацца самым сабой, захаваць свой народ, яго працу і дабрабыт, той клапоціцца, перш за ўсё, аб стварэньні ўласнай
    дзяржаўнай, эканамічнай, валютнай і мытнай праспюры. A потым ужо можна падумаць і пра агульныя рынкі.
    Поўнае няведаньне і неразуменьне гісторыі Беларусі аказваецца вялікая бяда для палітыкаў. Інакш яны змаглі б адэкватна ацаніць працэсы, што разьвіваюцца вакол нас.
    Беларусаў выратуе толькі поўная незалежнасьць і вяртаньне ў Эўропу, толькі паварот і арыентацыя на культурны Захад, а не на разбэшчаны, разбуральны, імпэрскі Усход. Пяць стагоддзяу спыняла Беларусь спачатку татарамангольскую арду, потым агрэсіўную Маскву. Закрывала Эўропу. 500 гадоў супрацьстаяньня і вайны. Вялікую беларускую дзяржаву разбурылі толькі тады, калі расейцы аб’ядналі сеае намаганьні зь немнамі. Захапіўшы ЛітвуБеларусь, царызм паставіў задачу зьнішчыць беларусаў як нацыю, зглуміць культуру, разбурыць беларускую цывілізацыю, зрусіфікаваць. Справу рускіх цароў прадоўжыла руская чэрнь  ленінскія бальшавікі. Акупаваўшы Беларускую Народную Рзспубліку, яны прынесьлі з сабой ня толькі забойствы і «чрезвычайкй», ня толькі антычалавечую ленінскую ідэалёгію, але і антыкультуру, хамства, распусту і п ’янстеа, расейскае брыдкаслоўе, ляноту, нянавісьць і хлусьню. Нашае грамадзтва атручанае брыдотай рускага бальшавізму.
    Нават пабежны погляд на грамадзкія працэсы ў Расеі не павінен пакідаць ніякіх ілюзіяў аб намерах. Што б ні зьмянілася ў РСФСР  зьнікнуць бальшавікі, прыйдуць дзяржаўныя «дзмакраты», попіым генэралы, лібэралы, «патрыёты», ахлакраты  усе роўна. Імпзрыялістычная палітыка Расеі, пакуль яна будзе існаваць як шматнацыянальная шпэрская дзяржава, ніколі не пераменіцца. У першую чаргу гэтая палітыка будзе пагражаць Беларусі і Ўкраіне. Прычыны ў самой Расеі, у яе імпэрскай мзнтальнасьці, гісторыі, унутранай структуры. Вельмі малаеерагодна, шпю Расея ўвогуле стане дэмакратычнай краінай.