Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
калі будзем мець нацыянальную незалежнасьць), мы трапім у вельмі цяжкае эканамічнае і залежнае становішча. Ужо Расія некалькі тыдняў назад паведаміла, Ельцын паведаміў аб тым, што зьбіраецца павысіць цэны на нафту. Гэта быў у пэўнай ступені шантаж нашай Рэспублікі. I ён быў ня першы раз.
Калі мы не будзем мець дзяржаўнай незалежнасьці, ня зможам свае рэсурсы, свае ўсе сродкі, свае вынікі працы ўкладваць на дабро нашага народа і нашай дзяржавы, мы не зможам супрацьстаяць гэтай палітыцы. А яна будзе, і будзе абавязкова.
Мы ўступаем у новы стан дзяржаўных узаемаадносінаў. Таму, шаноўныя калегі, я вельмі вас прашу, паколькі палітычная абстаноўка зьмянілася рэзка і хутка і некаторыя з
35. Жнівень 1991 г. Менск.
36. 1991 год. Канец камунізму ў Беларусі.
На вялікі жаль, гэта так. I менавіта зыходзячы з гэтых меркаваньняў, я неаднойчы выказваўся і пісаў аб тым, што я сумняваюся ў дэмакратычным характары будучай Расеі. Таму што асноўны прынцып дэмакратыі гэта прызнаньне права нацыі на самавызначэньне. Калі ў грамадзтве існуе імпэрская мэнтальнасьць, дасягнуць дэмакратыі поўнасьцю вельмі цяжка. I тыя высновы, якія мы можам зрабіць зараз, сутыкаючыся з палітыкай з Усходу, прыводзяць нас да думкі, што зараз нам, каб выратаваць наш народ, нашу эканоміку, абавязкова патрэбен дзяржаўны сувэрэнітэт. Тыя хуткія тэмпы, якімі зараз пойдуць разьвівацца дзяржавы, якія заснаваны на дзяржаўнай незалежнасьці, яны прывядуць да таго, што іхняя эканоміка высмакча з нашай рэспублікі рабочую сілу, высмакча тавары. I калі ў нас ня будзе сваёй валютнай сыстэмы (а мы можам яе мець талькі тады.
нас не пасьпелі яе адразу ацаніць, я заклікаю ўсіх дэпутатаў зараз ацаніць гатую абстаноўку самым належным чынам. Таму што ўсялякае замаруджваньне пойдзе нам на шкоду.
Ня трэба баяцца, што тут, як казалі некаторыя дэпутаты, узьнікне Альбанія, Куба, Карэя. Нічога падобнага. Працэсы, якія пайшлі ў нас, нават ход нашай сэсіі пацьвярджаюць: яны неабарачальныя, яны ідуць на карысьць нашаму грамадзтву. А сувэрэнітэт дасьць нам магчымасьць стаць свабоднымі і незалежнымі, дасьць нам магчымасьць разьвіць тыя асновы, якія мы закладваем, ідучы да рэформ. Я прашу вас паставіць гэтае пытаньне і вырашыць яго сёньня. Бо заўтра можа быць позна. Нас тут ня вельмі многа, і патрэбна канстытуцыйная большасьць. Таму я вырашыў выступіць перад вамі, і, можа, для некаторых было гэта нечаканым. Але я дастаткова добра ведаю, якія ўзаемаадносіны ў тых
54
маладых структурах, якія зараз нараджаюцца. I калі мы спаткаемся зь імі потым, не падрыхтаваўшыся, мы проста апынемся ў невырашальным стане. Дзякуй за ўвагу”.
Гэты выступ Пазьняка потым шматкроць крытыкаваўся лібэральнымі публіцыстамі у тыя дні Ельцын у грамадзтве (як і ва ўсім сьвеце) успрымаўся выключна як абаронца дэмакратыі, пераможца ГКЧП і камунізму, і было проста немагчыма ўявіць, што дэмакратычную рыторыку выцесьняць імпэрскія амбіцыі. Павінен прызнацца, што ў тыя сэкунды і ў мяне ўзьнікла думка „ Навошта ён так пра Ельцына? Ельцын цяпер на піку папулярнасьці” (потым даведаўся, што быў не адзіным дэпутатам БНФ, хто так падумаў. Але ў той момант у Пазьняка не было магчымасьці раіцца з намі. Усё вырашалі сэкунды).
Тут зноў жа падкрэсльлю, што дэпутатыкамуністы былі супраць незалежнасьці Беларусі, але баяліся трапіць пад уладу Ельцына (які забараніў КПСС у Расеі), а на Гарбачова яны ўжо не спадзяваліся. Спадзяваўся хіба адзін Лукашэнка, пра што і сьведчыў ягоны істэрычны выступ. Некаторыя стаялі на раздарожжы і ня ведалі што рабіць. Задача выступу Пазьняка перад самым галасаваньнем напалохаць камуністаў Ельцыным, каб прыдбаць больш галасоў за незалежнасьць. I настроіць залю галасаваць цяпер, не адкладаючы на „потым” (гэтага „потым”, як паказалі падзеі наступных месяцаў, магло і ня быць). Гэтую тактычную мэту Пазьняк выдатна рэалізаваў, што пацьвярджаюць выступы нашых апанэнтаў.
У палітыцы вельмі важная здольнасьць аналізаваць зьявы, вызначаць правільныя мэты і пасьлядоўна дамагацца іх рэалізацыі, Гэтаму, напэўна, можна навучыцца з вопытам. А вось палітычнай інтуіцыі навучыцца нельга. Можна правільна растаўляць словы і сказы але каб напісаць „Лілеі” ці „Знак бяды”, трэба быць Барадуліным ці Быкавым.
Можна стварыць партыю і нават прывесьці яе да ўлады але для стварэньня дзяржавы патрабуюцца іншыя якасьці. Шмат разоў у Вярхоўным Савеце (але ня толькі ў ім) Пазьняк рабіў крокі, якія маглі падавацца спантаннымі, нечаканымі, нават супярэчнымі традыцыйнай лёгіцы падзеяў але потым, пры спакойным аналізе, яны падаваліся адзіна правільнымі і адзіна магчымымі. Як мінімум двойчы (у ліпені 1990га, пад час прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, і ў жніўні 1991га, пры наданьні ёй статусу канстытуцыйнай сілы), гэтыя крокі вызначылі лёс Беларусі (Інтуіцыі не пазбаўлены і Лукашэнка, але ў яго яна накіраваная выключна на ўласнае палітычнае самавыжываньне тым часам як інтуіцыя Пазьняка накіраваная на выжываньне Беларусі).
Адразу пасьля Пазьняка ўстае дэпутат Міхаіл Мачуленка, другі сакратар Гомельскага абкаму партыі не выходзячы да трыбуны, непасрэдна з сэктару заяўляе, што „я стопроцентно поддержнваю народного депутата Пазьняка н предлагаю здесь же, сейчас же, проголосовать за то, что он сказал (аплядысмэнты)”.
(Ч. 3 з цыклу,, Вялікае Княства ”.)
Зброя
Як запыніць арду, Што распаўзаецца, як ноч, Па нашых гонях?
Як цемру цемраў зваяваць, Каліў прстэчы душы?
Пойдзем жа, сябра,у пачатак, На беларускіўбіты шлях, Дзе прамаўляе
Наш вечны і любімы Бог,
Дзе ляжыць наша вострая зброя, Дзе чакаюць нас моцныя коні. Шкода мне, што яўжо не юнак, Пагуляў бы пад посьвіст Пагонг. Зброя — смва I зброя — меч.
Ушіадаймаў рукі іў голаў — I наперад! Жыве Беларусь!
Сяава! Слава народным героям!
2002 г.
55
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
„ НАРОД ПАВІНЕН БЫЦЬ СВАБОДНЫМ”
Так склалася, што Зянона Пазьняка сёньня ўспрымаюць пераважна як палітычнага дзеяча, прызнанага лідара дэмакратычных сілаў на Беларусі. Але больш дасьведчаным людзям ён выдомы яшчэ і як гісторык, мастацтвазнаўца.
У такім спалучэньні можна ўбачыць сымвал. Сапраўды, ня можа зараз існаваць беларуская культура без узаемасувязі з палітыкай.
Зянон Станіслававіч згадзіўся падзяліцца сваімі думкамі з чытачамі „Добрага вечара”. Праўда, гутарка наша адбылася за пяць дзён да путчу і за адзінаццаць да прыпыненьня дзейнасьці КПБКПСС, абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Аднак, мы нічога ў ёй не мянялі...
Ня ведаю, пагадзіцеся Вы са мною ці не, але думаю, што народ беларускі ўпершыню сказаў уголас „Пазьняк” 30 кастрычніка 1988 года. Тады, калі сабраліся на полі пад першым сьнегам вакол Вас людзі, Вы, Зянон Станіслававіч, намагаліся павярнуць іх да роднай культуры, да роднай мовы. Чым, Вы лічыце, займаецеся зараз?
Я ўжо ня раз адказваў раней на гэтае пытаньне. Яно фармулявалася парознаму, але сутнасьць адна: ці тым я займаюся, што б прынесла карысьць грамадзтву і задавальненьне мне? Хачу сказаць, што займаюся я не сваёй справай. Мне непрыемна займацца палітыкай, як і большасьці нармальных здаровых людзей. Гэта работа цяжкая, і хто б ты ні быў, але, калі працуеш у гэтай сфэры, ад бруду не ўсьцеражэшся, цябе вымажуць. Асабліва, калі даводзіцца займацца палітыкай у наш час і змагацца з такой сатанінскай зьявай, як бальшавізм, як уся гэтая антычалавечая сістэма. Зразумела, што трэба адважыцца зрабіць адпаведную ўстаноўку на такую работу.
Я вымушаны займацца палітыкай, таму што, калі зараз ёй не займацца, то ўсе пляны, якія б мы хацелі рэалізаваць у сфэры нашай народнай культуры, каб адрадзіць нашу мову, зрабіць яе дзяржаўнай, выратаваць помнікі гісторыі, даць магчымасьць уздыхнуць людзям на сваёй зямлі, не здзяйсьняльныя без кардынальных зьменаў у грамадзтве. I не выпадкова, што ў палітыку пайшлі сёньня і пісьменьнікі, і мастакі, і юрысты. Зараз без вырашэньня палітычных задачаў вырашыць астатнія немагчыма. Hi эканамічныя, ні праблемы мастацтва, ні праблемы культуры непапраўныя, пакуль ня вырашацца праблемы ўлады, калі не ліквідаваць таталітарную сістэму ў першую чаргу. Тут можна прывесьці такую аналёгію: калі дом гарыць, няма часу іграць на флейце. Хаця і на флейце трэба ўмець іграць. Бо народу трэба і васількі, і жыта.
Але мы перажываем такі час, калі патрэбна рабіць тое, што самым карацейшым шляхам прыводзіць да стварэньня ўмоў, якія дадуць магчымасьць рухаць і разьвіваць усё нашае нацыянальнае жыцьцё. На мастацтва, на навуковую, творчую работу, на жаль, часу амаль не застаецца. Тут яшчэ ёсьць небясьпека: чалавек, які займаецца палітыкай, працуе ў даволі звужанай і напружанай сфэры ўзаемаадносінаў. Творчую асобу гэта можа прывесьці да дэградацыі. Для творчасьці патрэбны вольны час і раскаванасьць, а не напружаньне і „ вечны бой”. I тут трэба абсалютна дакладна сказаць, што яшчэ парунекалькі гадоў і я, як археолаг, як мастацтвазнаўца, як мастацкая асоба проста загіну. Гэта я адчуваю.
Шкадуеце?
Разумееце, шкадаваць тут няма чаго. Пытаньне стаіць: альбо альбо. Зараз вырашаецца лёс нашай будучыні, нашага народа. Мы перажываем сёньня такі момант: альбо мы будзем жыць як здаровая нацыя, альбо нас ня будзе. He застанецца ні культуры нашай, ні мовы нічога, калі ня будзем за гэта змагацца. Калі не змагацца, то на працягу аднагодвух пакаленьняў, нават раней, нас сатруць. Да такога стану даведзена грамадзтва, народны наш этнас, розум і дух. Калі зараз мы гэта не зразумеем як нацыя, у нацыянальным маштабе, не апамятаемся і не падымемся, то тады шкадаваць ня будзе чаго і ня будзе каму. Ужо за нас чужынцы напішуць гісторыю, прапануюць сваю інтэрпрытацыю, і ня будзе каму ўжо гэтага аспрэчваць, даказваць і рабіць высновы. Так што сёньня палітыка, палітычнае змаганьне ключ да існаваньня нацыі. Вось чаму мы, непрафэсійныя палітыкі, вымушаны займацца ёю.
Ці ж ёсьць яшчэ надзея на выратаваныіе беларускай культуры, нацыі наогул?
Я тут хацеў бы сказаць вось што. Беларускую нацыю, беларускую дзяржаву і ўсю нашу сітуацыю выратуе адно дзяржаўная незалежнасьць, сувэрэнітэт. Калі зараз мы гэтага не дасягнем, то потым я сумняваюся. Увогуле, тое, што мы не пасьпеем зрабіць сёньня, заўтра альбо ня зможам, альбо зробім, пераскочыўшы цераз некалькі прыступкаў. Адбудзецца так званы працэс паскоранага разьвіцьця. У гісторыі працэсаў гэта вядома. Але гэта непаўнацэнны працэс, вось у чым небясьпека.