• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Станоўчую засьцерагальную ад палянізацыі ролю адыгрывае праваслаўная царква на Беласточчыне. Нядаўна, разам з ростам польскага шавінізму, тут былі зьдзейсьненыя акты варварства  спаленыя дзевяць праваслаўных храмаў. Аднак праваслаўная царква на Беласточчыне карыстаецца расейскаю мовай, яна не пазбаўлена чужых стэрэатыпаў, выконвае толькі кансэрватыўную, але не адраджэнскую, не генэруючую духоўную, нацыянальную сьведамасьць функцыю. Добра, калі сьвятар стаіць блізка да людзей, ведае ня толькі дзяржаўную мову народу, але й яе жывыя дыялекты, гаворкі („мікрамовы”). Добра, калі беларуспаляшук зпад Берасьця чуе ў царкве й сваю гаворку, адчувае свой дом, а беларус на Браншчыне ці на Смаленшчыне  сваю спрадвечную мову, што ня ўмерла яшчэ й там. А між тым, што чуюць яны, што слухаем мы ўсе?
    Толькі незалежная дэмакратычная дзяржаваБеларусь зможа даць свабоду стваральнай стыхіі народу, гэтаму сьведчаньню гістарызму, шматаблічнасьці й жыцьцёвасьці беларускае нацыі,
    Беларускі Народны Фронт ставіцца аднолькава й падтрымлівае ўсе традыцыйныя канфэсіі на Беларусі. Ніводнай не аддаецца перавагі. Асноваю адраджэньня й кансалідацыі на Беларусі зьяўляецца нацыянальная сьведамасьць, а не рэлігія, як у Польшчы. Рэлігія можа скарыстаць для сябе вынікі беларускага нацыянальнага адраджэньня, дапамагчы альбо запярэчыць яму. Яе справа.
    Але рэлігія, якая не спрыяе людзям у іх нацыянальнадуховым разьвіцьці, рэлігія, што абыякавая да народу, не мацуе культуру і дух нацыі, не дапамагае ёй духова адрадзіцца, выбрацца з сатанінскага камуністычнага балота,  такая рэлігія ня мае ў народзе вялікае пэрспэктывы. На Беларусі росквіт будзе ў той канфэсіі, якая падтрымае адраджэньне Беларусі.
    Надрукавана: („ Свабода", 1991, жнівень, (№ 11). (Адначасна інтэрв ’ю публікуеццаў польскім друку.)
    48
    ВАДА ЗЬМЯШАААСЯ 3 КРЫВЕМ адаўтара
    Гэты артыкул быў напісаны для газэты «Звязда», якая, згодна грыфу на першай старонцы, зьяўляецца, у прыватнасьці, ворганам Вярхоўнага Савета БССР. Рэдакцыя нашай, як я меркаваў, дэпутацкай трыбуны «думала» цэлы тыдзень (нават рэдкалегію сабралі). Нарэшце, намесьнік галоўнага рэдактара М. Міхаевіч паведаміў, што надрукаваць ня могуць, бо «Звязда»  гэта орган ЦК КПБ, які лічыцца заснавальнікам газэты. «Але ў грыфе значыцца, што газэта таксама ворган Вярхоўнага Савета»,  зазначыў я. «Мы ў гэтым не вінаватыя,  было ў адказ,  вярхі ня хочуць здымаць грыф. Мы падпарадкоўваемся ЦК...»
    Дзіўны выпадак. Можа, трэба падаць у суд на гэты ЦК за выкарыстаньне назвы Вярхоўнага Савета і ашуканства чытачоў? Ды й за рэкляму плаціць трэба. Зрэшты, калі і надалей будзе прадаўжацца такая містыфікацыя, то, можа, і мне прыпісаць грыф Вярхоўнага Савета да газэты «Навіны БНФ», заснавальнікам якой я фармальна зьяўляюся? Быць дзяржаўнай газэтай прэстыжна  і вага падымаецца, і значэньне. Варта падумаць.
    Зыходзячы з вышэйсказанага, прашу надрукаваць артыкул на старонках «Народнай газэты».
    Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат БССР.
    АД РЭДАКЦЫ «НАРОДНАМ ГАЗЕТЫ»
    Мы зьвязаліся з кіраўніцтвам „Звязды”, якое пацьвердзіла сваё рашэньне. У той жа час ня бачым падставаў адмовіць народному дэпутату БССР у праве на публічнае выступленьне. Як не адмаўляем яго апанэнтам магчымасьці ўступіць у палеміку.
    * * *
    Сёлета ўвесь гуманны сьвет адзначаў 50 гадоў ад пачатку Другой сусьветнай вайны. Загінулі мільёны нявінных людзей ня толькі на франтах, але і ў лягерах сьмерці ў Асвенцыме і на Калыме, у Дахаў і Карлагу, Бухенвальдзе і Варкуце, ад гестапаўскіх катаваньняў і пад кулямі энкавэдзісцкіх падонкаў розных „спэцатрадаў”, што стралялі салдатам у плечы, стваралі „шпіёнаў” і „ворагаў народа”. Знаёмячыся з дакумантамі, фактамі, сьведчаньнямі і апавяданьнямі людзей пра сталінскі Tapop, зьвяртаю ўвагу на тое, што ў пачатку вайны тысячы невінаватых, неасуджаных людзей былі расстраляныя, задушаныя, замардаваныя энкавэдзістамі ў турмах і на дарогах Беларусі.
    2324 чэрвеня нямецкія самалёты бамбавалі Менск, а энкавэдзісты сьпешна хапалі людзей па сьпісах, аб’язджалі кватэры і адразу  на расстрэл. Расстрэльвалі бесперастанку, калёнамі выводзілі за горад і забівалі, найбольш па Магілёускай шашы.
    Зьнішчаны былі вязьні ў Пінску, Глыбокім, Вялейцы, Ігумене і іншых гарадах. Былая жыхарка Вялейкі спадарыня Алена ШарэпаЛапіцкая расказала мне, як у пачатку вайны энкавэдзісты расстрэльвалі арыштаваных каля вялейскага астрога, як сьпешна вывозілі ў лес на экзэкуцыю за вёскай Касута. Каго не пасьпелі на месцы  гналі на ўсход і расстрэльвалі па дарозе. Так утварыліся ў нас крывавыя дарогі  дарогі сьмерці. Бадай, не засталося ўжо на Беларусі дарог не крывавых. Вось, напрыклад, адна зь іх: Вялейка  Барысаў, 24 чэрвеня 1941 г. каля дзвюх соцен людзей энкавэдзісты расстралялі ў вялейскай турме, а астатніх каля 2.000 пагналі пад канвоем на Барысаў праз Сосенку, Ілью, Плешчаніцы. Па дарозе забілі 700.
    Польская дасьледчыца Крысьціна Ласковіч надрукавала фрагмэнты ўспамінаў тых, хто, прайшоўшы гэтым шляхам, застаўся жывы,  гэта У. Лукша. Я. Дзядуль, А. Колас, В. Ярашэвіч, Ф. Пілярскі, Б. Янцэвіч, Р. Пярун, А. Кузьняцоў, К. Халасьцянаў, Я. Бэздэль і інш. Яны ўспаміналі:
    «...Людзі слаблі, падалі, тых, якія не маглі ўжо падняцца, расстрэльвалі альбо па некалькі разоў прабівалі штыкамі». (А. Колас).
    «...Чуліся енкі. Стралялі па нас, ляжачых. Зь якой прычыны, невядома. Пасьля страляніны на шашы засталося пяць забітых і некалькі раненых (...). Нам сказалі падняцца і ісьці далей.
    Першая група была наперадзе каля двух кілёмэтраў ад нас. 3 той групай была зроблена такая самая апэрацыя. Даходзячы да вёскі Кавалі налічыў шэсьць трупаў, якія ляжалі пад плотам непадалёк ад вёскі». (К. Халасьцянаў).
    Потым людзей пагналі хуткім тэмпам. Хто не вьггрымліваў тут жа забівалі штыкамі, прыкладамі альбо расстрэльвалі. За 20 кілёмэтраў ад Плешчаніц замардавалі такім чынам некалькі сот душ.
    «Людзі падаюць ад стамленьня, іх прабіваюць штыкамі дватры разы  і далей. Па астатніх з тылу (калёны) страляюць без перапынку (...).
    Чую, што сілы мяне пакідаюць. 3 носу хлынула кроў. Павольна адстаю і ўжо скора апынуся ў канцы, дзе без перапынку людзі падаюць ад рэвальверных куль. Перабягаем праз невялікі дол паміж адным і другім лесам. Бачу, што пасяродку лукі забалочаная зарослая рэчка. Адсутнасьць вады, голад, бо ўжо трэці дзень нічога ня елі  адбіралі ў нас рэшткі сілы. Спадзяюся, што тут злаўлю хоць адзін глыток вады. Але, убачыўшы страшнае мардаваньне, адагнаў гэтую думку. Тры вязьні зазяхаўшыся, дабеглі да рэчкі і нахіліліся да вады. Адразу ж падскочыў да іх адзін з энкавэдзістаў і штыком прапароў усіх па чарзе. Целы затапіліся ў вадзе. Перабягаю праз кладку, зробленую з гальля; бачу, што рэчка напоўнена трупамі. Вада зьмяшалася з крывёй, уся чырвоная...» (Ф. Пілярскі).
    «...Пачуўся голас каманды: «бегом!». Змучаныя вязьні пахіліліся наперад, нібы хочучы выканаць гэты загад, але ногі ўжо ня слухаліся. У тую ж хвіліну я пачуў тупы скрыгат штыкоў па касьцях схуднелых вязьняў». (Б. Янцэвіч).
    А вязні  гэта «ворагі народа»: настаўнікі і сяляне, служачыя чыгункі і гімназісты, адвакаты і прафэсары, рамесьнікі і рабочыя, беларусы, палякі, гэбраі (...). Такі быў іх крывавы шлях. Ня знойдзена нават пахаваньняў. Сама дарога стала пахаваньнем.
    Магілай вязьняў стала ў тыя дні дарога з Беразвечы, Глыбокага на УлуТаклінова праз Ушачы. Аднак самай крывавай, відаць, была дарога зь Менска на Магілёў. Да сёньняшняга дня яна яшчэ не раскрыла свае страшныя таямніцы. Але, калі едзеш па ёй, то здаецца, што дарога стогне. Побач жа і Трасьцянец, і магілы замардаваных фашыстамі габрэяў, пакінутых на глум і марадзёрства.
    49
    32. 26 ліпеня. Актывісты Мартыралогу і Беларускага Народнага Фронту на Ігуменскай „Дароіе сьмерці”.
    У ноч з 24 на 25 ліпеня 1941 года па магілёўскай дарозе зь Менска на Ігумен (Чэрвень) пагналі калёну палітвязняў колькасцю, як сьведчылі відавочцы, ад 6 да 8 тысячаў душ. Як і ў вялейскіх, глыбоцкіх і іншых калёнах, ніхто з гэтых арыштаваных ня быў яшчэ асуджаны (хаця які там суд). Некаторых нават не дапытвалі. Сярод вязьняў калёны былі габрэі, летувісы, рускія, палякі, латышы, але, вядома, большасць складалі беларусы. Ужо на вуліцах Менска чэкісты прыстрэльвалі альбо забівалі прыкладамі інвалідаў, цяжарных жанчын, жанчын зь дзецьмі і проста зьнясіленых вязьняў, успамінаў летувіс Ёзас Тумас, якому ўдалося ўратавацца. За горадам гэтая праца сьмерці пайшла больш інтэнсіўна. Па сьведчаньні ўдзельнікаў паходу, на працягу паўтара сутак, пакуль калёна дайшла да Чэрвеня, на шляху было забіта каля 600700 чалавек. 26 чэрвеня арыштаваныя прыйшлі ў Чэрвень, калёну загналі ў турэмны двор. Тут правялі сартаваньне вязьняў: крымінальнікаў запісвалі добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію, астатніх падзялялі на тры групы. Адна зь іх была пакінута ў двары турмы і там дачакалася прыходу немцаў. Дзьве іншыя групы пагналі ноччу па бабруйскай дарозе ў бок урочышча Цагельня. У групе, дзе знаходзіўся Ё. Тумас, было каля 750 чалавек.
    Ё.Тумас успамінаў, што камандзіры і камісары спыніліся і пачалі раіцца, як расстрэльваць вязьняў.
    « Так будет хорошо,  сказау адзін зь іх,  часовых переведнте с правой стороны дорогн на левую, н все будет в порядке. Все равно эту сволочь мы не успеем вывестн».
    Пасля гэтага,  прадаўжае Ё. Тумас,  не засталося ніякага сумненьня, што на гэтым месцы энкавэдзісты нас усіх расстраляюць. Гэта пацьвердзілі і рускія, якія лепш за нас ведалі
    звычкі энкавэдзістаў. Некалькі рускіх, плачучы, сталі прасіць энкавэдзістаў аб літасьці. Адзін вымольваў:
    « Товаршц комнссар, сжалься надо мной, я не «полнтнческнй», я  уголовннк, н только по ошнбке меня определнлн в группу с этой сволочью. Товаршц комнссар, не убнвай невннного человека!».
    Іншы стагнаў:
    « Товарніц комнссар, я нз Казанской губерннн н в Мннске жнл недолго. Я невнновен, только Васька напрасно на меня донес» (...)•
    «Пачуўшы першае слова каманды: «Сволочн!» (гэта быў загад ляжачым устаць), я ўскочыу,  піша Ё. Тумас,  і кінуўся бегчыў лес (...). Пачалася страшэнная страляніна. Энкавэдзісты расстрэльвалі стаячых людзей зь вінтовак і кулямётаў. Праз нейкі час абедзьве групы вязьняў перасталі існаваць».