Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
На працягу двух апошніх гадоў мы былі сьведкамі фэнаменальнай камуністычнай хлусьні пра Народны Фронт, хамскіх паклёпаў, брыдоты, якую вылівалі на галовы кіраўнікоў і акты | вістаў БНФ партыйныя апаратчыкі і прадажныя журналісты. Пры гэтым апэлявалі да рабочага класа, фальшыва ўсхвалялі яго, называлі апорай «партыі», дэзінфармавалі і настройвалі супраць «экстремнстов нз БНФ, рвуіцнхся к властн».
Але вось рабочы кляс застрайкаваў. Яму надакучылі сацыялістычныя экспэрыменты. Ён больш ня хоча быць аб’ектам эксплуатацыі і ашуканства. I што ж? Гэта, аказваецца, таксама «экстремнсты», «деструктнвные снлы», «элементы». Супроць рабочых заклікаюць ужыць сілу, абвінавачваюць міліцыю
* Маецца на ўвазе „Гарбачоўскі” рэфэрэндум аб захаваньні СССР. (Рэд.)
ў бязьдзейнасьці, яна быццам бы дрэнна абараняла асноўныя партыйныя азадкі, іхнюю антынародную палітыку і прывілеі. Камуністы аказаліся няздольнымі весьці сумленную размову з рабочымі.
КПССКПБ цяпер гэта партыя намэнклятурных апаратчыкаў, якія абапіраюцца самі на сябе, на сваю сістэму ўлады, што ўзурпавалі ў народа. Гэта партыя злачынных банкрутаў, якія топяцца і цягнуць на дно ўсю нашу Рэспубліку, даводзяць да галечы, да культурнага заняпаду і радыяцыйнага выміраньня наш народ. Нарэшце, працоўныя людзі Беларусі перамаглі страх і голасна сказалі пра свой стан на ўвесь свет.
Якія ж бліжэйшыя пэрспэктывы Беларусі і дэмакратычнага руху? Рабочыя выставілі палітычныя патрабаваньні Вярхоўнаму Савету БССР. 21 траўня пачалася сэсія, на якой будуць разглядацца патрабаваньні рабочых. Аднак цяперашні Вярхоўны Савет БССР, дзе засільле камуністычнай намэнклятуры і партгасактыву, няздольны вырашыць пытаньні, што стаяць перад Рэспублікай. Тады аб’ектыўна зноў паўстане пытаньне пра яго самароспуск. (Пра гэта было заяўлена Апазыцыяй БНФ на нечарговай сэсіі ў кастрычніку 1990 г.).
Апазыцыя БНФ ў Вярхоўным Савеце падрыхтавала праект закона аб выбарах. Ён будзе прапанаваны на сэсіі для прыняцьця замест існуючага антыдэмакратычнага закона, згодна зь якім выбрана цяперашняя складовая частка Вярхоўнага Савета і згодна зь якім вось ужо другі год працягваюцца на Беларусі карыкатурныя выбары, у якіх народ ня хоча ўдзельнічаць.
Дэпутацкая Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту прааналізавала становішча, якое склалася ў Рэспубліцы ў выніку дзейнасьці КПБКПСС і камуністычнага ўраду за апошні год. (Нагадаем, што ў 1990 г. фракцыя БНФ адмовілася прымаць удзел у галасаваньні за склад цяперашняга Ўраду БССР, прадбачачы яго банкруцтва.) У вьніку гарбачоўскага павышэньня цэнаў жыцьцёвы ўзровень насельніцтва Беларусі панізіўся, a кошт жыцця падаражэў ў сярэднім у 2,3 раза. Дарэшты расхістана фінансавая сістэма Рэспублікі. Законы аб нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасьці, як і іншыя законы, не выконваюцца. Дэклярацыя пра дзяржаўны суверэнітэт ператворана ў фікцыю. За чатыры месяцы бягучага года дэфіцыт бюджэту Рэспублікі павялічыўся амаль у два разы і да канца года (а мо і раней) дасягне звыш 7 мільярдаў рублёў (35 працэнтаў). А гэта значыць, што пры захаваньні існуючага становішча Беларуская ССР у канцы гэтага года пацерпіць жахлівы фінансавы крах і поўнае банкруцтва. Такі чакаецца вынік самаадданай працы беларускага народа пры каляніяльнай палітыцы Масквы і кампрадорскім кіраўніцтве рэспубліканскай партыйнай бюракратыі.
Які выхад? У становішчы, якое склалася ў Рэспубліцы, патрэбны хуткія радыкальныя, безадказныя рэформы і пераход на іх аснове да рыначнай сістэмы гаспадаркі. Умацаваньне рзспубліканскай фінансавай структуры (свая канвэрсуемая валюта, нацыянальны банк, ліытная прастора). Прыватызацыя зямлі і дзяржаўнай маёмасыіі на аснове грамадзянства Беларусі. Прыватызацыя сродкаў вытворчасьці.
Нагадаю, што рэформы павінны быць хуткімі і поўнымі (г.зн. завершанымі). Павольны, палавіністы, расьцягнуты пераход да рынку немагчымы, як немагчымая расьцягнутая на гады апэрацыя жывога арганізма (бо чалавек сканае). Уся гэтая цяперашняя эканамічная гарбачоўшчына, рыжкоўшчына, абалкіншчына з іх дактрынай паступовага пераходу да рынку
44
(а на справе імкненьнем мадэрнізаваць адміністрацыйнапартыйную дзяржаўную сістэму) усе гэта ёсьць сацыяльнае невуцтва і эканамічнае злачынства супраць рэспублік і народаў. Усё гэта прывяло замест рынку да спэкуляцыі, марнатраўства працы, да зьбядненьня людзей.
Аднак вопыт паказвае, што рэформы і выратаваньне Рэспублікі пры існуючых палітычных ўмовах немагчымыя. Беларусь ня зможа правесьці рэформы і выйсьці з крызісу, ня маючы самастойнасьці і знаходзячыся ў каланіяльнай залежнасьці ад СССР. Становішча, калі на Беларусі вырабляюцца тавары, а грошы (паперкі) друкуюцца ў Маскве, адлюстроўвае тое цынічнае рабаўніцтва, якому падвяргаецца наш народ. Толькі зза так званага падатку з абароту ад Рзспублікі адбіраюць 5,5 мільярда рублёў. Гэта значыць, што тавары, вырабленыя на так званых саюзных прадпрыемствах Беларусі, нас вымушаюць прадаваць Саюзу ССР па нізкіх антовых цэнах, a СССР прадае іх па розьнічных (у дзясяткі разоў вышзйшых).
На ваенныя расходы, утрыманьне Савецкай Арміі, яе базаў, гарнізонаў і генэралаў Беларусь выдаткоўвае мільярды (!) рублёў. Пры гэтым на тэрыторыі чарнобыльскай Беларусі знаходзяцца 23 стратэгічныя ядзерныя базы з 44 існуючых у СССР (!). Велізарныя плошчы лясоў і палёў Беларусі занятыя пад ваенныя палігоны і гарнізоны, і за гэтыя занятыя землі Рэспубліка не атрымлівае ні капейкі. На нашай зямлі топчац
ца больш чым паўмільённае савецкае войска, і колькасць яго нястрымана расьце за кошт перадыслацыраваных сюды частак зь Нямеччыны, Вэнгрыі, Чэхаславаччыны. Ім на чарнобыльскай Беларусі (але ў чыстых зонах) будуюць у першую чаргу жьшьлё і кватэры. Нямецкі ўрад па дамоўленасьці з урадам СССР выдаткаваў на гэтае будаўніцтва 7,8 мільярда марак, на якія будзе пабудавана 2 мільёны квадратных мэтраў жыльля для савецкіх ваенных.
Наша Бацькаўшчына ператворана савецкай ваеншчынай у стартавую пляцоўку для ядзерных ракетаў, у ваеннастратэгічны пляцдарм, прысутнасць беларускага народа на якім немэтазгодная і непатрэбная. Таму першым нашым патрабаваньнем павінна стаць: «забірайце вашы ракеты і войска зь Беларусі!»
Мы маем чыгункі, але прыбытак ад іх эксплуатацыі (1,5 мільярда руб.) забірае ад нас Масква. Мы перажываем чарнобыльскую трагедыю, ядзерны генацыд, створаны для нас камуністычнай сістэмай, але выратавацца ад яго вось ужо шосты год не маем магчымасьці. Бо, па сутнасьці, не распараджаемся сваёй эканомікай, вынікамі сваёй працы, нашымі сродкамі і вымушаны прасіць у Савецкага Саюза сваё, пытаць дазволу, якой нагой ступаць на ўласнай зямлі, дзе праводзяць над намі радыяцыйныя экспэрыменты.
У такіх варунках ніякія эканамічныя рэформы, ніякі „выхад з крызісу” ня будуць пасьпяховымі. Для паратунку бела
30. Народны іаклік.
45
рускага народа і беларускай эканомікі неабходны суверэнітэт Рэспублікі дзяржаўная незалежнасьць Беларусі. Гэта першая аб’ектыўная ўмова паляпшэньня жыцьця.
Другой абавязковай палітычнай умоеай сацыяльназканамічных рэформаў зьяуляецца бэкамунізацыя грамадзтва і, упершую чаргу, дэпартызацыя дзяржаўных установаў, суда, пракуратуры, МУС, КДБ, школаў, вучэльняў, арганізацыяў і прадпрыемстваў. КПСС як карпаратыўная ценявая структура таталітарнай улады выяўляе сацыяльную сутнасць бюракратыі. Яна антырыначная па сваёй прыродзе і ідэалёгіі. У КПССсістэме адсутнічае механізм самаразьвіцьця, таму яна ў прынцыпе не рэфармуецца.
Разважаньні намэнклятурных перабудоўшчыкаў пра «паступовы» пераход да «рэгулюемага» (?) рынку пры авангарднай ролі КПСС, увесь гэты шасцігадовы блуд ужо немагчыма слухаць. Ніякага рынку, ніякага «паляпшэньня» жыцьця не адбудзецца, пакуль пануе КПСС, пакуль яна апутвае ўсе структуры грамадзтва, усе сфэры чалавечай дзейнасьці.
Без выкананьня гэтых дзвюх палітычных умоваў рэальныя сацыяльнаэканамічныя рэформы на Беларусі не адбудуцца. Тым часам яны абавязковыя і павінны праводзіцца хутка. Становішча такое, што нельга марудзіць,
Беларускі рабочы кляс паказаў ня толькі сваю згуртаванасьць, але і кемлівасць, разуменьне сітуацыі, патрабуючы дзеля паляпшэньня сацыяльнаэканамічнага стану палітычных пераменаў. Камуністычная прапаганда (праз прафсаюзы і т. п.) імкнецца часам зьбіць рабочы рух на шлях толькі эканамічных дамаганьняў. Так афіцыёзныя прафсаюзы і камуністы хочуць забратаць рабочых у сваю аброць і захапіць ініцыятыву. Але нічога не атрымаецца. Стварэньне адпаведных палітычных умоваў аб’ектыўна неабходнае для руху рэформаў на Беларусі. Тут патрабаваньне жыцьця. У гэтым даўно разабраўся Народны Фронт і, дзякуй Богу, працоўныя людзі Беларусі таксама.
Безумоўна, рабочых будуць старацца застрашыць, падкупіць, дэзарганізаваць, дэзарыентаваць і ашукаць. Подлую ролю камуністы рыхтуюць для так званых савецкіх прафсаюзаў бюракратычнай структуры, на сумленьні якой мільёны растранжыраных народных грошай, здрада працоўным і поўнае супрацоўніцтва з таталітарнай партсістэмай. Можна не сумнявацца (гэта ўжо відаць), што, калі камуністычныя арганізацыі на прадпрыемствах будуць рэфармаваныя, бальшавікі
пастараюцца ўзьлезьці на шыю працоўных праз «савецкія прафсаюзы». Тут ёсць, над чым падумаць, але гэта пакуль што ня так актуальна.
У рэчышчы патрабаваньняў суверэнітэту і дэпартызацыі становіцца зразумелым, што існуючы камуністычны ўрад БССР, які засьведчыў сваю няздольнасьць і некампетэнтнасьць, павінен пайсці ў адстаўку. Імкненьне тых, хто вядзе Рэспубліку ў бездань, прыдумаць нейкую антыкрызісную праграму выратаваньня існуючай сістэмы ўлады і яе адміністрацыйнай эканомікі выглядае недарэчным. Хоць Старшыня Савета Міністраў В. Кебіч і выяўляе тут пэўныя вынаходніцтвы. Так, напрыклад, у якасці «экспэртаў» «антыкрызіснай праграмы» Ўрада БССР ён запрасіў маскоўскіх эканамістаўлібэралаў М. Шмялёва і Лісічкіна. М. Шмялёў ужо пасьпеў нават даць інтэрв’ю па радыё, дзе пахваліў праграму Урада БССР і зганіў наш рабочы рух за палітычныя патрабаваньні і асабліва за непашану да Гарбачова. Гэта вельмі засмуціла эканаміста, бо, як ён сказаў, упершыню «мы» дэмакратычным шляхам атрымалі прэзыдэнта, жыць да жыць і на табе у адстаўку.
Памятаю, неяк Янка Брыль вельмі дасьціпна пісаў пра адсталасць думаньня і правінцыялізм маскоўскіх літаратараў. Зьява гэта, вядома, шырэйшая за літратуру. Але спадару Кебічу не адмовіш у веданьні халуйскай псіхалёгіі і паніжэньня перад Масквой партыйных намэнклятуршчыкаў, што сядзяць у Вярхоўным Савеце БССР. Пэўна, посьпех экспэртызе спадара Шмялёва забясьпечаны.