Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Бальшавікі ж пачалі „раўняць” са зьнішчэньня ўсіх іншадумцаў, потым усіх уласьнікаў (сялян, так званых „кулакоў”, „буржуяў”)> потым ліквідавалі ўвогуле ўласнасьць, рынак, таварную вытворчасьць і сканцэнтравалі ўсё ў руках дзяржавы, якая стала іх адзінай і абсалютнай прыватнай уласнасьцю. У выніку стварылі лягерную сістэму грамадзтва („соцналнстнческнй лагерь”), заснаваную на прымусе, хлусьні, беднасьці і бяспраўі людзей, сістэму, якая ня здольная самаразьвівацца, заканамерна вядзе да застою, дэградацыі і распаду культуры. Гэтую сістэму нельга гуманізаваць, палепшыць. Яна не рэфармуецца, як не рэфармуецца КПСС форма ўлады гэтай сістэмы.
Так можна адказаць на пытаньне, чаго можна дасягнуць „ва ўмовах існуючага ладу”. Камунізм гэта сьмерць культуры, распад грамадзтва. Гэта сатанінская пастка для чалавецтва, сьмяртэльная хвароба, зь якой няпроста выздаравець.
Ці ёсьць у Вас вольны час, як яго праводзіце?
* Часопіс на рускай мове (рэд.)
Вольны час быў толькі ў маладосьці. Да 1988 года яшчэ можна было вар’іраваць клопаты і заняткі і такім чынам пазбаўляцца ад стамленьня і руціны. Цяпер катэгорыя „вольны час” сьціснулася, як шагрэневая скура.
У пачатку размовы Вы ўжылі выраз „ Божы чалавек”. A самі Вы чалавек набожны ці не? Вашы адносіны да рэлігіі?
Я католік. Лічу сябе веруючым хрысьціянінам. Аднолькава адчуваю сябе сярод вернікаў усіх хрысьціянскіх канфэсіяў на Беларусі: праваслаўных, католікаў, уніятаў, пратэстантаўэвангелістаў. Усіх нас павінна аб’ядноўваць хрысьціянская вера, наша народная гісторыя, культура і БацькаўшчынаБеларусь.
Вы ўзвалілі на свае плечы цяжкую і няўдзячную ношу палітычнага лідара. Чым гэта тлумачыцца імкненьнем да славы і пашаны, ці гэта звычайны альтруізм з гуманных і патрыятычных пабуджэньняў?
Рэпутацыю „лідара” мне ў значнай ступені стварылі камуністы, разам зь ярлыкамі, вядома. Што датычыць „лідарства”, то я адношуся да яго з унутраным недаверам, бо, каб быць палітычным лідарам, трэба любіць палітыку. Я лічу палітыку апошнім заняткам, хоць усё жыцьцё прыходзілася сунуць у яе hoc, а цяпер яшчэ горай увесь там. Каб вы лепш зразумелі маё становішча, раскажу прыпавесьць.
Жыло некалі каля Балтыйскага мора балцкае племя прусаў. Надышлі немцы, захапілі іх зямлю, пабудавалі замкі і давай панаваць над прусамі, ціснуць і прыгнятаць. Ды так, што неўзабаве тыя прусы і кулыуру сваю забыліся, і мовы выракліся, пачалі шваргатаць панямецку і зьнікаць як народ. I вось, калі яны гэткім чынам амаль зусім вырадзіліся і зьбяднелі, прышоў аднекуль з глухамені ў горад апошні прускі бард і пачаў сьпяваць на рынку прускія народныя песьні на прускай мове. Але яго ніхто ня слухаў, бо ніхто з прусаў ужо не разумеў сваёй мовы. Толькі два падгулялыя нямецкія рыцары спыніліся і, пацяшаючыся, загадалі сьпяваць. I бард сьпяваў пра свой народ, пра лясы і рэкі Прусіі, пра каханьне і любоў да сваёй бацькаўшчыны. I калі ён скончыў сьпяваць, немцы голасна зарагаталі яму ў твар і, як узнагароду за сьпеў, сыпнулі ў шапку жменю пустых арэхаў, шалупіньня.
Хто цяпер памятае, ведае што пра прусаў? Немцы нават назву прыўлашчылі сабе ад іхняй зямлі і гэтым канчаткова пахавалі ў гісторыі цэлы народ.
Дык вось, паважаны спадару, калі б на маёй Бацькаўшчыне не было камунізму, я б таксама песьні пеў, ці проста жыў, як усе добрыя людзі. Але ў гісторыі настае крытычная пара, калі толькі песьнямі ўжо не ўратуеш Айчыну. I тут трэба займацца агульным, палітыкай, змаганьнем. Мы перажываем такую пару. Ня станем рупіцца пра агульнае, будзем толькі сьпяваць, займацца толькі сабой, унурыўшы голаў у пер’е, дачакаемся: прыдуць прыблуды з рогатам слухаць апошняга песьняра і сыпнуць у твар шалупіньнем.
35
22. Беларускі Народны Фронт. Зьлева напр.: Лртур Вольскі, Зянон Паіьняк, Вячаслаў Сіўчык.
маў хваробу сэрца і выбіраўся зь яе гадамі. Асноўная прычына у дысертацыі прысьвяціў шмат месца дасьледваньню творчасьці Францішка Аляхновіча, дзейнасьці Каруся Каганца, Леапольда Родзевіча, братоў Луцкевічаў, Беларускай Сацыялістычнай Грамады, „Нашай Нівы” і „Беларуса” і ўвогуле ўсяму таму пласту беларускай культуры, пра які тады было забаронена нават успамінаць.
Зянон Станіслававіч, у Беларускім парляманце Вы прадстаўнік БНФ, прычым не радавы, а заснавальнік руху. Нашым чытачам цікава ведаць, што сабой уяўляе гэтая арганізацыя? Яе структура, парадак уступленьня, ці выдаюцца сябрам БНФ якіянебудзь дакуманты накшталт партыйнага білета ці якога пасьведчаньня? Ці ёсьць праграма, статут? Якія рэформы прадугледжваюцца ў сфэрах палітыкі і эканомікі? I наогул, больш падрабязна спыніцеся на дзейнсьці руху „Адраджэньне”.
Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне” гэта грамадзкі дэмакратычны рух, які яднае людзей шырокіх дэмакратычных перакананьняў. Рух БНФ мае пэўныя арганізацыйныя формы і даволі свабодную структуру. Могуць утварацца групы падтрымкі ці суполкі БНФ, могуць быць сва
Будзе Беларусь, будзе народ, будзе свабода напішуць за мяне ненапісанае, скужуць несказанае, прасьпяваюць нясьпетае, і ў сто разоў лепей. Я ж вельмі не хачу атрымаць жменю пустых арэхаў.
Як палітычны дзеяч, вядомы шырокім колам народных мас, Зянон Пазьняк зьявіўся адносна нядаўна. A ці займаліся Вы палітычнай дзейнасьцю, скажам, у так званыя застойныя гады? Які характар яна насіла і чым гэта тлумачыцца? Ці былі канфлікты з органамі міліцыі і дзяржаўнай бясьпекі?
Пратэст супраць сістэмы ўціску чалавека, дзякуй Богу, адчуў рана. Яшчэ ў школе. Двойчы выключалі з інстытута. Першы раз у 1964 годзе падстроілі камуністы, партбюро і т.п. (не падабалася ім мая беларуская мова і крытыка Хрушчова), другі раз КГБ. Было гэта ў 1967 годзе, калі я здаў усе экзамены за апошні курс, засталася толькі абарона дыплёма. Быў я ў добрым настроі, аж паклікалі мяне ў рэктарат, дзе рэктар Тэатральнамастацкага інстытута палкоўнік у адстаўцы HexTa Захараў аб’явіў, што я выключаны, і спаслаўся на данос аб маёй нядобранадзейнасьці выкладчыка „навуковага камунізму”, таксама былога ці то палітрука, ці то зампаліта. Паколькі выключэньне было зроблена з казарменнай просталінейнасьцю, палкоўніку Захараву прыходзілася на працягу амаль года даваць тлумачэньні розным маім абаронцам. (Нават шаноўны Максім Танк хадзіў паглядзець на таго рэктара.) Вось тады Захараў і тлумачыў, што „КГБ жмет” і г.д. Гэтыя „тлумачэньні”, відаць, каштавалі яму пасады рэктара. Неўзабаве яго ціхенька зьнялі на пэнсію. Маўляў, гуляй у даміно, калі някемлівы.
Наступныя рэпрэсіі адбыліся ў 1975 годзе. Таксама апынуўся бяз працы, бяз сродкаў да існаваньня. Тут было ўсё жорстка і доўга і допыты ў КГБ, і траўля і г.д. Загналі ў шпіталь, атры
бодныя ўдзельнікі і прыхільнікі Фронту. Суполкі ўтвараюць раённыя Рады БНФ і дэлегуюць туды сваіх упаўнаважаных. Зьезд БНФ выбірае Сойм, старшыню Сойма і намесьнікаў. Сойм утварае выканаўчы орган Управу і камісіі па розных накірунках дзейнасьці. Сяброўства і сяброўскія білеты ў БНФ уведзены на 2м зьезьдзе Фронта. Любая партыя і сябра любой партыі могуць удзельнічаць у БНФ, калі падзяляюць яго праграмныя палажэньні і калі іх дзейнасьць не супярэчыць прынцыпам і праграме Фронту.
Народныя франты, якія ўтварыліся ў 19881989 гадах у рэспубліках СССР, адрозьніваюцца ад клясічнага народнага фронту 30х гадоў у Эўропе, дзе ён уяўляў асацыяцыю ці канфэдэрацыю дэмакратычных партыяў, што злучылі свае сілы ў змаганьні з таталітарызмам. Народныя франты канца 80х гадоў у рэспубліках СССР выявілі напачатку фэнамэнальную зьяву канфэдэрацыю дэмакратычных людзей, асацыяцыю ўсёй нацыі супраць таталітарнай сістэмы, за дэмакратыю, адраджэньне народа, незалежнасьць. 3 цягам часу з утварэньнем партыяў дэмакратычнага накірунку франты сталі набываць клясычныя рысы.
Беларускі Народны Фронт грунтуецца на прынцыпах дэмакратыі, незалежнасьці Беларусі і адраджэньня нацыі. Як і належыць у такога роду рухах, усіх яднае антытаталітарызм, які да сярэдзіны 1990 году ў выніку палітычнага высьпяваньня грамадзтва канкрэтызаваўся ў антыкамунізм.
БНФ пасьлядоўна прытрымліваецца асноўных дэмакратычных крытэрыяў: абароны правоў чалавека, права нацыяў на самавызначэньне, а нацыянальных супольнасьцяў на дзяржаўную незалежнасьць, права чалавека на свабоду, на працу, на свабоднае перамяшчэньне, на свабоду веравызнаньня і выяўленьня поглядаў і г.д.
36
23. Рыгор Барадулін.
24. Васіль Быкаў і Зянон Пазьняк.
Два гады таму БНФ распрацаваў падрабязную праграму сваёй дзейнасьці, дзе былі адлюстраваныя рэфарматарскія задачы і шляхі іх ажыцьцяўленьня ва ўсіх вобласьцях жыцьця грамадзтва ад палітыкі і эканомікі да рэлігіі. Некаторыя палажэньні праграмы ўжо часткова рэалізаваныя, шмат якія ідэі ўвайшлі ў інтэлектуальны багаж нашага грамадзтва, большасьць жа і асноўнае ажыцьцявіць яшчэ не ўдалося. Перш за ўсё таму, што ў Беларусі захавалася цалкам камуністычная каманднаадміністрацыйная сістэма, якая трымае ў руках усю заканадаўчую, выканаўчую, судовую ўладу, прэсу, радыё і тэлебачаньне. Словам, Беларусь засталася рэліктавай камуністычнай вандэяй у бурным моры пераменаў, а БНФ дагэтуль ня стаў масавым агульнаграмадзкім рухам, які б падняў і аб’яднаў усю нацыю.
Асноўная прычына тут адна нізкая нацыянальная (а адсюль і грамадзкапалітычная) сьвядомасьць, разьяднанасьць і раскансалідаванасьць насельніцтва Беларусі. У нас зьнішчылі ня толькі грамадзянскую супольнасьць, але моцна разбурылі супольнасьць нацыянальную. Між тым нацыянальная супольнасьць кансалідуе людзей на выжываньне і разьвіцьцё. Таму там, дзе нацыянальная супольнасьць толькі пашкоджана, але не разбурана, дзе яна яшчэ жыве, як напрыклад, у Балтыйскіх рэспубліках, там людзі здольныя аб’яднацца, змагацца за свабоду, за бацькаўшчыну, адстойваць разам свае чалавечыя правы. Там франты як правобразы грамадзянскай супольнасьці сталі масавымі рухамі, у іх удзельнічае і іх падтрымлівае ўвесь народ.
Невыпадкова БНФ называецца „Адраджэньне”. Без адраджзньня нацыяналыіай супольнасьці сьвядомасьці, беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці, беларускай школы, рэлігіі ніякая свабода недасягальная, ніякія рзформы нерэальныя, ніякага паляпшэньня жыцьця ня будзе. Таму што ўсё гэта дасягаецца толькі актыўным сьвядомым народам, а не айіуканым, застрашаным і азлобленым насель