Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
* Карэспандэнт мае на ўвазе СССР (рэд.)
39
да пары, да часу карыстацца звычайнай сучаснай беларускай літаратурнай мовай, якую вывучала ў школах, а таму добра ведае, не адно пакаленьне нашых суайчыньнікаў?
Чалавек, які любіць Бацькаўшчыну, шануе і яе мову. Існуе пэўная небясьпека для ўсёй беларускай нацыі распаўсюджваць і замацоўваць скалечаную сталінскімі сатрапамі мову. У дачыненьні да жывога гістарычнага комплексу беларускай мовы „ сталінскі піджын” не стыкуецца з гістарычнай памяцьцю народа, што немалаважна якраз пры адраджэньні нацыі і разьвіцьці асобы, фармаваньні яе паняцьцяў і інтэлекту. Мова гэта спосаб думаньня і асэнсаваньня сьвету. У кожнай мове гэты спосаб свой. Неўсьвядомленае зьмяшаньне паняцьцевых структураў розных моваў прыводзіць да зьбядненьня інтэлекту, нераскрыцьця яго і толькі яму прыналежных магчымасьцяў. У сфэры культуры плодзяцца хімеры, у псіхалёгіі несумяшчальнасьць. Урэшце горшыцца нацыя.
На Беларусі яшчэ большую разбуральную функцыю, чым „сталінскі піджын”, выконвае „трасянка” (сумесь рускай і беларускай моваў). Сталінізм сваімі антычалавечымі рзформамі ў беларускай мове нанёс непараўнальна большую шкоду нашаму народу, чым царызм моўнымі забаронамі. Адраджэньне мовы павінна адбывацца не на скалечанай, а на здаровай аснове. Вось чаму адраджэнцы зьвярнуліся да мовы Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Гарэцкага, да 20х гадоў, калі яе яшчэ не паклалі на пракруставы ложак. Мову трэба адраджаць у сьвятасьці, а не ў сталінскім паскудзтве. Нельга заставацца нявольнікамі.
Што мяне ўражвае як гісторыка гэта адраджэньне дзяржавы Ізраіль і аднаўленьне старажытнай мовы народа іўрыта. Праз дзьве тысячы гадоў, фактычна, страчаная, гэтая мова ізноў адноўлена нашчадкамі, стала дзяржаўнай мовай квітнеючага гаспадарства. Удумайцеся ў глыбокі сэнс гэтай мудрай дзеля народа зьявы. Магчымасьці народнага духу бязьмежныя.
У студзені гэтага года ЦТ паказала рэпартаж А. Няўзорава аб вядомых падзеях у Вільні. Сярод тэлегледачоў ён выклікаў яіырокі рэзананс і даволі супярэчлівыя меркаваньні. Што б Вы маглі сказаць аб гэтай перадачы і аб тых падзеях і працэсах, якія адбыліся і адбываюцца ў Летуве?
Што датычыць ленінградзкай перадачы па ЦТ, то, як пісаў нехта з расейскіх клясыкаў, „в Петербурге всегда было много нечнстн”. Мяркую, што пасьля 1917га года нячыстай сілы там нітрохі не паменшала. А Летува? Летува ступіла яшчэ адзін крок да незалежнасьці.
Як вядома, Летувіскі парлямант абвясьціў сваю рэспубліку сувэрэннай дзяржавай, у якой жыхары нелетувіскай нацыянальнасьці зьяўляюцца як бы людзьмі другога гатунку. БНФ аднадумец „Саюдзіса”. Ці ўваходзіць у пляны БНФ, скажам, у мэтах культурнага і нацыяналыіага адраджэньня беларусаў як нацыі, у выніку большасыіі ў Вярхоўным Савеце, абвясьціць Беларусь для беларусаў, а грамадзян іншых
28. Сьпявае моладзь Адраджэньня. (Менск, 1990 г., 25 Сакавіка).
нацыянальнасьцяў ушчыміць у правах, так, як гэта зрабілі ў прыбалтыйскіх рэспубліках?
На гэтае ваша пытаньне можна адказаць словамі іншых двух расейскіх клясыкаў: „не чнтайте большевнстскнх газет”, каб не меркаваць усьлед за імі пра „сарты” і „Беларусь для беларусаў”. Дарэчы, цэнтральныя маскоўскія газэты і ЦТ нясуць сваю долю адказнасьці за кроў, што праліта ў рэспубліках. Пішацца і перадаецца хлусьня, цынічная і бессаромная.
Газэта БНФ „Навіны” неяк закранула тэму аб спрадвечных беларускіх землях: Беласточчыне, Смаленшчыне, Чарнігаўшчыне. Аб Вільні і Віленскім краі я гавару асобна, таму што гэта Ваша радзіма. На ўспомненых тэрыторыях пражывае шмат нашых суайчыньнікаў. Ці не уваходзіць у аддаленыя пляны Руху вярнуць гэтыя землі ва ўлоньне Беларусі?
Мы не забыліся пра гэтыя землі. Які будзе лёс, пакажа будучыня.
Ці ня страціў актуальнасьць Ваш тэзіс пра будучую асацыяцыю дзяржаваў ад Балтыйскага да Чорнага мора, паколькі вядома, што летувісы і латышы ня вельмі сьпяшаюцца, выйшаўшы з аднаго Саюза, уступіць у другі?
Гэтая ідэя прадаўжае адыгрываць сваю ролю. Магчымасьць яе ўвасабленьня пры пэўных варунках ня выключана, бо існуе палітычная і эканамічная неабходнасьць.
Падзеі апошняга часу ў краіне* паказалі, што на uiocтым годзе дэмакратызаныі і перабудовы ў тагосяго зь яе ініцыятараў пачынаюць здаваць нэрвы. Ці не здаюць яны ў Вас? Інакш кажучы, ці не прабіў час адкрытай канфрантацыі з цэнтрам, як тое адбылося ў Прыбалтыйскіх рэспубліках? Ці не бывае ў Вас хвілін роспачы і адчаю, ці не ўпадаеце ў капітуляннкі настрой, калі хочацца адцурацца ад ідэй і палітыкі і аддаць сябе якомунебудзь іншаму полю дзейнасьці, скажам, навуцы альбо літаратуры, ці чамунебудзь яшчэ? Тым больш, што ў апошні час супраць Вашай асобы як дэпутата кансэрватыўныя сілы, якія аб’ядноўваюцца пад мудрагелістай назвай „Совет ветеранов” (хаця кожнаму хоць трошкі адукаванаму чалавеку вядома, што галоўную скрыпку ў гэтым „Совете” адыгрываюць ветэраны КПСС і адстаўныя палкоўнікі) разгарнулі сапраўдную вайну, здаецца, не на жыйьцё, а на сьмерць.
Прычын для роспачы ня бачу. Усё ідзе сваёй чаргой. Што датычыць пэнсіянераў партыі, так званых „ветэранаў”, то, як вы маглі заўважыць, яны і іхнія гаворкі мяне не цікавяць. Гэта людзі бяз будучыні. Тупіковая сьвядомасьць.
Вельмі ўдзячны Вам за размову і хацелася б, каб на разьвітаньне лідар БНФ Зянон Пазьняк выказаў якіянебудзь пажаданьні чытачам „Віража”.
Пажадаю ўсім чытачам „Віража”, уладальнікам аўтамабіляў, быць асьцярожнымі на віражах. Тым больш, што, калі падумаць, то сьпяшацца няма куды.
(Размову вёў А. ЧЭЧКА)
Надрукавана: („ Вйраж", 1991, №5)
* Карэспандэнт мае на ўвазе СССР. (Рэд.)
40
ЧАМУ НАМЭНКЛЯТУРА ЗА ПРЭЗЫДЭНТА
Набліжаецца да завяршэньня 4я сэсія Вярхоўнага Савета БССР, якую, прабачце за вобразнае параўнаньне, я назваў бы сэсіяй партыйнай дэградацыі. Дэградацыі, перш за усё, палітыкі КПБ у Вярхоўным Савеце, калі нават у іхнім «маналітным адзінстве» пачаўся раскол.
Перад гэтым па Беларусі пракацілася хваля рабочых забастовак, дзе рабочымі былі выстаўлены асноўныя палітычныя патрабаваньні, якіх ужо трэці год дамагаецца Беларускі Народны Фронт, аб суверэнітэце Беларусі, дэпартызацыі вытворчасьці, прававых ворганаў, вяртаньня нарабаванай маёмасьці КПСС народу, дэмакратызацыі ўлады, выхаду з эканамічнага паралічу, переходу да рынку і г. д.
Забастоўкі і патрабаваньні разглядзець дамаганьні рабочых на сэсіі Вярхоўнага Савета моцна напалохалі камуністычную намэнклятуру і асобных камуністаў, што, выехаўшы на сьпіне БНФ у Саветы, разыгрывалі з сябе дэмакратаў «на 95 працэнтаў». Забастоўкі ўсё паставілі на месца «дзевяностапяціпрацэнтнікі» перакінуліся на сто працэнтаў да намэнклятуры, якая, як вядома, на недахоп халуёў ніколі не скардзілася.
Аднак партыйная намэнклятура і былыя дзевяностапяціпрацэнтныя «дэмакраты» зусім ня думалі хаця б часткова выконваць патрабаваньні рабочых. За кароткі час быў складзены плян ціхага дзяржаўнага перавароту і зацьверджаны ў павестцы дня 4й сэсіі, нягледзячы на супраціўленьне дэпутацкай Апазыцыі Народнага Фронту. У аснове падрыхтоўкі перавароту пакет антыканстытуцыйных, проціпраўных законапраектаў, якія меркавалі прыняць, як заусёды, пад сілавым націскам намэнклятурнай большасці, шляхам ашуканства і грубых парушэньняў рэгляманту. Ставілася задача стварыць бачнасьць заканадаўчай базы для ўсталяваньня намэнклятурнакамуністычнага дыктатарскага рэжыму на Беларусі. Галоўнымі з гэтага пакета зьяўляюцца законапраекты «Аб прававым рэжыме надзвычайнага становішча», «Аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж вышэйшымі дзяржаўнымі ворганамі Беларускай ССР» і «Аб заснаваньні пасады прэзыдэнта Беларускай ССР». Ва ўсіх гэтых законапраектах прадугледжаны грубыя парушэнні правоў чалавека з боку дзяржауных структураў. Бяспраўе прапануецца ўвесьці ў ранг закона. Рухавіком задумы, які ажыцьцёвіць плян, павінна стаць прэзыдэнцкая ўлада.
Справа ў тым, што ў тых сацыяльнапалітычных варунках, што існуюць зараз на Беларусі, прэзыдэнцкая ўлада аўтаматычна вядзе да магчымасьці адміністрацыйнапартыйнай дыктатуры. Нельга параўноўваць Беларусь з Расеяй, дзе ёсць беспартыйны лідар, надзелены дэмакратычнай ўладай і паўнамоцтвамі, дзе неабходнасьць прэзыдэнцтва вынікала з перыпетыяў палітычнай барацьбы паміж Гарбачовым і Ельцыным, паміж магчымасьцямі дэмакратычнай Расеі I аўтарытарнататалітарным СССР (Цэнтрам), паміж магчымасьцю суверэннай Расейскай Федэрацыі і ўнітарным Савецкім Саюзам. Вось па гэтай лініі падзелу з глыбіні дэмакратычнага руху і ўсплыло прэзыдэнцтва ў Расеі і было падтрымана народам, бо аб’ектыўна спрыяе суверэнітэту і дэмакратыі ў РСФСР.
Прэзыдэнцтва ў Беларусі ўсплыло як ідэя партыйнаапаратная ў выніку жаху партыйнай бюракратыі і бездапаможнасьці перад размахам дэмакратычнага рабочага руху, усплыло як апошні шанец вярнуць і сцьвердзіць былы абсалютызм улады КПБ праз прззыдэнцкія формы праўленьня.
I сапраўды. Што перашкаджала Савету Міністраў, Вярхоўнаму Савету БССР, прэм’еру В. Кебічу ажыцьцяўляць сваю ўладу, спраўджваць свае законы, рабіць дэмакратычныя пераўтварэньні, рухацца да рыначнай эканомікі, да выхаду з крызісу? Што? Уся ўлада ў іхніх руках. Усюды камуністычная „падаўляючая большасьць”. Яна магла прыняць любы закон, любое рашэньне. I прымала, і вырашала, і рабіла, што хацела, і не зьбіралася ўводзіць пасаду прэзыдэнта. Пакуль не адчула, як пад энэргіяй народнага рабочага руху захісталіся крэслы і намэнклятурная верхавіна. Вось тут і пачалі ратавацца, марыць пра моцную прэзыдэнцкую руку і надзвычайныя паўнамоцтвы, дэмагагічна абгрунтоўваючы свой кармушачны страх інтарэсамі народа і «Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».
Уся структура кіраваьня на Беларусі зь верху да нізу наскрозь партыйнанамэнклятурная. Камуністычны апарат поўнасьцю ці амаль поўнасьцю кантралюе выканаўчую і савецкую ўладу, прэсу, радыё, тэлебачаньне усе сродкі масавай інфармацыі. Наша Рэспубліка гэта, вобразна кажучы, запаведнік камунізму. Цэлыя групы, пласты насельніцтва (напрыклад, сялянекалгаснікі) поўнасцю сацыяльна залежныя ад камуністычнай адміністрацыі, творыцца шмат бяспраўя, беззаконьня.
У такіх варунках выбраць свайго «прэзыдэнта» намэнклятуры будзе няцяжка. Нядаўні ашуканцкі фарс з «рэфэрэндумам» добра тое пацвярджае. Калі ж недзе надарацца цяжкасьці пойдуць напралом, топчучы законы і мараль, выкарыстаюць і галасы чужога войска, і фальсіфікацыі, і ўсе сродкі, што апраўдваюць іхнія мэты. Камуністы заўсёды так рабілі. Успомнім выбары ў Саветы.