• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Пытаньне пра новы ўрад будзе, аднак, бессэнсоўным  без вырашэньня пытаньня аб нечарговых выбарах. Бо які б ні быў новы урад, хоць бы сабе геніяльны і самы дэмакратычны, ён ня зможа ажыцьцявіць сацыяльнаэканамічныя пераўтварэньні пры цяперашнім Вярхоўным Савеце. Цалкам верагодна, што пытаньне самароспуску Вярхоўнага Савета БССР і новыя выбары стануць галоўнай палітычнай праблемай бліжэйшага часу. Аднак вырашыць яе можна будзе толькі сумесна, усім народам, пры яго актыўнай і масавай дапамозе. Разглядаецца лёс Беларусі. He прасьпім жа яе Адраджэньне.
    Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат БССР
    Надрукавана: („ Разбуженная Республйка",
     1991, чэрвеньліпень, (№ 1); „Народная Газэта,  1991)
    46
    ТОЛЬКІ НОВЫЯ ВЫБАРЫ МОГУЦЬ ПАПРАВІЦЬ СТАНОВІШЧА
    (Зь лідарам БНФ гутарыць польская журналістка Івона КЛЯМАН)
    нацыі. Таму, пакуль гэтыя кансалідуючыя асновы нацыянальнае сьведамасьці ня будуць адроджаныя, ніякі палітычны рух на Беларусі ня можа быць масавы. Гэта нам было зразумела з самага пачатку стварэньня БНФ. Патрэбны час. Хут
    Карэспандэнт:  Спадар Пазьняк, як Старшыня Беларускага Народнага Фронту „ Адраджэньне”, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР, Вы сёныія вядомы ня толькі на Беларусі. Скажыце, якія, павашаму, найбольш важныя праблемы, зьвязаныя з адраджэньнем Беларусі, яе сувэрэнітэтам, патрабуюць вырашэньня ў бліжэйшы час?
    3.	Пазьняк:  Усе палітычныя, культурнанацыянальныя й эканамічныя пытаньні, якія стаяць цяпер перад Беларусяй,  узаемазалежныя. Тым ня менш палітычная практыка апошніх гадоў добра пацьвердзіла жыцьцёвую праўду, што без свабоды народу й незалежнасьці дзяржавы невырашальныя ніякія іншыя пытаньні нацыянальнага разьвіцьця.
    Свабода й незалежнасьць Беларусі  галоўная задача нацыі. Яшчэ няма паўсюднага й актыўнага ўсьведамленьня гэтае неабходнасьці ў беларускім грамадзтве, перашкаджае камуністычная прапаганда, але сьвядомасьць людзей імкліва разьвіваецца якраз у гэтым накірунку праз разуменьне прычын і прыроды сваёй сацыяльнаэканамічнай эксплуатацыі. Гэта добра пацьвердзілі красавіцкія рабочыя забастоўкі на Беларусі, дзе патрабаваньне дзяржаўнага суверэнітэту было адным з галоўных.
    Для дасягненьня рэальнага й поўнага сувэрэнітэту патрэбныя радыкальныя палітычныя перамены ў сістэме й характары ўлады. Цяперашні камуністычны ўрад на чале з В. Кебічам і цяперашні пракамуністычны Вярхоўны Савет Рэспублікі ня ў стане нічога кардынальна вырашыць з прычыны сваёй мэтанакіраванай антынароднасьці й „ антысувэрэннасьці” ў дачыненьні да Беларусі.
    Паправіць становішча могуць толькі новыя выбары, стварэньне прафэсійнага парляманту й новага пераходнага ўраду. Пытаньне аб новых выбарах і роспуску існуючага Вярхоўнага Савету Апазыцыя БНФ паставіла яшчэ ў канцы 1990 году. У красавіку 1991 г. гэтае патрабаваньне падтрымалі рабочыя. Пакуль існуе старое бальшавіцкае кіраўніцтва, сувэрэнітэт Беларусі будзе толькі на паперы.
    Кар.:  Наколькі папулярны на Беларусі БНФ, ці падтрымлівае народ ягоныя ідэі?
    3.	П.:  Народ Беларусі, у пераважнай большасьці, падтрымлівае ідэі БНФ і жыве яго ідэямі, але часта не здагадваецца, што гэта ідэі Народнага Фронту. На Беларусі татальную дэзінфармацыйную ролю адыгрывае камуністычнагэбельсаўская прапаганда, якая штодня стварае руху БНФ імідж „партыі”, аналягічнай КПСС, толькі антыкамуністычнай. Гэта вельмі цікавая зьява ў палітыцы, калі гінучая таталітарная структура, каб скампрамэтаваць дэмакратычны народны рух, сьвядома параўноўвае яго з сабою, ведаючы сваю нячыстасьць і адмоўнае стаўленьне народу да камуністаў. Маўляў, уся справа толькі ў барацьбе за ўладу. Возьме яе БНФ, і нічога ня зьменіцца. Той самы камунізм, толькі наадварот.
    Улічыўшы, што ўсе сродкі масавай інфармацыі ў руках камуністычнага партапарату, дэзінфармацыйная роля гэтай антыдэмакратычнай прапаганды мае пэўнае ўзьдзеяньне на палітычна адсталыя пласты грамадзтва.
    Беларускую культуру й нацыянальную сьведамасьць за апошнія 70 гадоў моцна разбурылі камуністы і савецкая акупацыя. Яны падарвалі кансалідацыйныя асновы беларускай
    ка будзе тры гады ад пачатку дзейнасьці Народнага Фронту, і гэты час надыходзіць. Большасьць беларускага грамадзтва станоўча ўспрымае ідэі адраджэньня, дэмакратыі, незалежнасьці. Палітычная будучыня БНФ яшчэ наперадзе.
    Кар.:  Ці мае БНФ праграму выхаду Рэспублікі з эканамічнага крызісу, альтэрнатыўную ўрадавай? Якія шляхі яе рэалізацыі і, у сувязі з гэтым, Вашае стаўленьне да калгасаў і іншых формаў гаспадараньня?
    3.	П.:  Праграмы выхаду з эканамічнага крызісу на Беларусі не існуе. Камуністычная адміністрацыя ня можа прапанаваць такую праграму, бо пры камуністычным рэжыме выйсьці з крызісу немагчыма. Трэба перамяніць сістэму. А паколькі ліквідаваць сама сябе намэнклятурная ўлада не зьбіраецца, то пад выглядам праграмы прапануе розную адміністрацыйную халтуру. Колькі ўжо такіх „ праграмаў”халтураў прапаноўвалі ў Вярхоўным Савеце, колькі прынялі. А выніку, вядома, ніякага няма й быць ня можа.
    3 другога боку, Беларускі Народны Фронт, дакладней яго фракцыя ў Вярхоўным Савеце, даўно распрацавала праграмныя прынцыпы эканамічных рэфэрмаў пераходу да рынку. Ствараць жа падрабязную праграму няма сэнсу, бо пры камуністычнай сістэме такую праграму ажыцьцявіць немагчыма. Патрэбныя радыкальныя й дэмакратычныя палітычныя перамены, каб узьніклі гарантыі рэалізацыі эканамічных антыкрызісных праграмаў.
    Што да калгасаў то яны як форма камуністычнага прыгону наўрад ці маюць пэрспэкгыву. Аднак, пасьля таго, як пачнуць існаваць і разьвівацца прыватныя гаспадаркі, калгасы яшчэ застануцца. Я прадбачу пераходны пэрыяд, калі буцуць існаваць розныя формы ўласнасьці, у тым ліку й калгасы. Але зь цягам часу ўдзельная вага розных формаў гаспадараньня будзе пераразьмяркоўвацца. Магчыма, перафармаваўшыся, і калгасы зноўдуць нейкую нішу для існаваньня, але колькінебудзь істотнай ролі ў сельскай гаспадарцы яны адыгрываць ня будуць. Праўда, гэта здарыцца не адразу. Пэрыяд адраджэньня сельскай гаспадаркі будзе ў нас досыць доўгі, бо сялянства ў значнай ступені зьнішчанае.
    Кар.:  Каталійкі касыіёл і расейская праваслаўная царква на Беларусі. Якая, на Вашу думку, роля рэлігіі ў духоўным адраджэныіі беларускага народу?
    3.	П.:  Трагедыя беларускага народу ў тым, што варожыя сілы адарвалі ад яго хрысьціянскую рэлігію. У першай палове XIX стагоддзя расейскі царызм разам з расейскай праваслаўнай царквою зьнішчылі Унію (грэкакаталіцтва) на Беларусі. Гэта быў сапраўдны генацыд на нацыянальнаканфэсійнай аснове  забойствы людзей, разбурэньне цэркваў, спаленьне кніг і абразоў. А між тым 80 адсоткаў насельніцтва Беларусі былі ўніятамі. Кроў уніяцтва ляжыць на расейскім праваслаўі. Я ня бачу ніякай станоўчай ролі, ніякай маральнай будучыні цяперашняга кіраўніцтва расейскамаскоўскага праваслаўя на Беларусі, калі не адбудзецца пакаяньне за пакуты, за кроў нявінна забітых уніятаў, за зьнішчэньне канфэсійнай культуры. 1, як напамінак пра гэта, Сьвятая Унія на Беларусі адраджаецца.
    He сумняваюся, што Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква, што існуе ў вольным сьвеце, пашырыць сваё дзеяньне зь цягам часу і на этнічную Беларусь.
    47
    Праваслаўе на Беларусі для беларускага народу павінна быць беларускае, сьвятое й хрысьціянскае, а не расейскае, бальшавіцкае, чарнасотніцкае, ці якое яшчэ. Яно тут вельмі старажытнае і не павінна падпарадкоўвацца Маскве. Калі Беларусь мела свае вялікія культурныя праваслаўныя цэнтры й квітнеючыя хрысьціянскія гарады, Масквы яшчэ не існавала ў прыродзе.
    Я 25 гадоў жыцьця аддаў ахове помнікаў гісторыі й культуры. Гэта было зьнясільваючае змаганьне з бальшавіцкімі чыноўнікамі, з усёй гэтай д’ябальскай сістэмай. I ведаеце што зьдзіўляе? Праваслаўнае і каталіцкае сьвятарства й кіраўніцтва пальцам не варушылі, каб дапамагчы беларускай інтэлігенцыі і энтузіястам ратаваць ад разбурэньня цэрквы, касьцёлы, кляштары, крыжы, капліцы, могілкі. Калі што тут і засталося пасьля бальшавікоў (а ў Менску, напрыклад, прышлося змагацца за кожны дом), то гісторыя павінна быць удзячна беларускай інтэлігенцыі. Дарэчы, і атэістычнай таксама.
    У той самы час ксяндзы й папы сядзелі ціха, як мышы, і нават тлусьцелі ад бязьдзеяньня. Выгадная бьша пазыцыя, апраўданая ганеньнем. Памятаю, якая зацятая барацьба адбывалася за захаваньне ад разбурэньня касьцёла Сымона й Алены ў Менску (так званага „Чырвонага касьцёла”. Я, дарэчы, займаўся яго гісторыяй). Сто разоў яго зьбіраліся разбурыць, зьнесьці. Беларускай інтэлігенцыі, мастакам, гісторыкам зь вялікай цяжкасьцю ўдалося абараніць будынак. Знайшлі яму прызначэньне, каб не ўзарвалі, каб толькі стаяў. I вось цяпер, калі выяўляюцца першыя вынікі дэмакратычнага руху, калі дамагліся перадачы храмаў вернікам (а гэта было запісана ў першай праграме БНФ), беларуская дэмакратычная інтэлігенцыя атрымала смуродлівы плявок у твар ад ціхіх сьвятароў, якія раней і на Беларусі не жылі. А між тым, паводле бальшавіцкіх плянаў, на месцы Чырвонага касьцёла ў
    31. Народная пазыцыя.
    Менску даўно павінен стаяць кінатэатар „Космас”. Сталася б так  і праблемы б не было.
    Ксяндзы і асабліва папы цяпер падтрымліваюць камуністычную намэнклятуру, начальства, засядаюць у Вярхоўным Савеце і, дарэчы, блякуюцца з партгрупай КПБ, нават падпісваюць агульныя лісты з камуністамі супраць дэмакратаў.
    Аднак камунізм канае. Распад камунізму  аб’ектыўны гістарычны працэс. Народ Беларусі, ў адрозьненьне ад папоў і некаторых ксяндзоў, не падтрымлівае камуністычную намэнклятуру. Цікава, што яны скажуць потым, і прытым скора?
    Выснова з гэтага адна  сьвятары не павінны займацца палітыкай, засядаць у Вярхоўных Саветах і парлямантах. Hi да чаго добрага гэта не прыводзіць.
    Бяда ў тым, што, пасьля зьнішчэньня Уніі, рэлігія на Беларусі стала зброяй палітыкі й маніпуляцыяў варожых беларускаму народу сілаў. Праз расейскае праваслаўе царызм і расейскія шавіністы (а цяпер камуністы) праводзілі тут палітыку русіфікацыі.
    Каталіцызм імкнуліся выкарыстаць на Беларусі польскія шавіністы як сродак палянізацыі беларусаў, чым нанесьлі вялікую шкоду беларусам і ня меншую самым сабе і каталіцызму. Ня ведаю толькі, ці ў стане цяперашнія шавіністы гэта зразумець. Будучыню каталіцтва ў вольнай Беларусі мы бачым разам з беларускім народам, зь яго мовай, культурай і адраджэньнем. Інакш гэтую будучыню чакае марнае жыцьцё. Шавіністам трэба пазбаўляцца ад ілюзіяў. Вольная незалежная Беларусь будзе. Будзе, як ёсьць Бог на небе.