• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Зьвярніце ўвагу, цяпер народныя франты ў іншых краінах ўжо ранейшай вырашальнай ролі не іграюць. Ва ўсіх рэспубліках (асабліва ў балтыйскіх) яны зрабілі сваю галоўную справу: вывелі грамадзтва на палітычную арэну, прывялі да ўлады нацыянальныя сілы, дэмакратычных дэпутатаў. У гэтых рэспубліках зараз ужо ідуць працэсы на ўзроўні ўлады. У нас у 1990 годзе сітуацыя яшчэ не насьпела да такой ступені, каб да ўлады прыйшлі нацыянальныя змагары і беларускія дэмакраты, і яны не прышлі. Сёньня ўжо нацыянальная палітыка вырашаецца не на ўзроўні франтоў і рухаў, а на ўзроўні дзяржавы. А яна ў нас  камуністычная. Зараз мы проста выпадаем з міжнароднай палітыкі. Беларусь ніхто не заўважае. Беларусь на міжнародным ўзроўні не існуе. Мы апынуліся ў палітычным хвасьце.
    Цяпер паглядзіце на стан нашай культуры. Мы гаворым, што ідзем да рынку. Іншага выйсьця няма. Рынак цэмэнтуе нацыю, аб’ядноўвае яе, абагульняе. Эканоміка робіць сваю гуманітарную задачу. Але, перш чым прыйсьці да таварных адносінаў, павінна быць у наяўнасьці нацыянальная, духоўная і культурная аснова. Калі гэта аснова ёсьць, то рынак становіцца нацыянальным, выводзіць нацыю на новы ўзровень жыцьця, яна творча разьвіваецца і жыве. Калі гэтага няма, рынак ва ўмовах суседняга існаваньня імпэрскай Расеі можа стаць кампрадорскім. Такі рынак разломлівае нацыю, нішчыць яе. У нас пайшлі працэсы Адраджэньня ў культурным сэнсе і ўвогуле, але яны яшчэ ня сталі рэальнай асновай нацыі. У пытаньнях улады, скажам, ня сталі; у пытаньнях мовы  таксама.
    Прыклады ўздзеяньня кампрадорскага, шалёнага рынку ў нас ужо ёсьць. (Паруску кажучы, „нзвраіценного” рынка.) Зараз зьявілася мноства ўсялякіх газэтаў. Яны выходзяць на рускай мове. „Звязда” нешта там ужо друкуе на рускай мове, „Мінская праўда” і іншыя  таксама. „Добры вечар” ніколі ня стане беларускай газэтай, антынацыянальны рынак дыктуе
    56
    вам такое існаваньне. Вы вымушаны быць і чэзнуць на рускай мове, таму што мова гэтая ў ненармальных акупацыйных умовах больш чытабельная.
    Змаганьне за агульную нацыянальную справу патрабуе ахвяраваньня і вялікай аддачы. Такім быў шлях кожнай нацыянальнай дзяржавы. Немагчыма ўзбагаціцца і зарабляць на нацыянальнай справе, бо ў пэрыяд змаганьня і станаўленьня яна патрабуе аддачы вольнага часу, працы і сродкаў, а не зарабляньня на змагарнай справе. (Тут можна мець толькі юдавы грошы.) Але калі ў выніку змаганьня ўтвараецца нацыянальная дзяржава  яна спрыяльная і патрэбная ўсім, рынку і культуры найперш.
    Дзеля таго, каб нармальна разьвівалася нацыя, вельмі патрэбна інфармацыя. Трэба, каб у кожную сям’ю пайшла беларуская газэта, якая распавядае аб нашай культуры, аб нашых праблемах. А што на справе? Мы ўваходзім у рынак (зьбіраемся ўваходзіць) без падрыхтаванай культурнай глебы. Камуністычнае ж кіраваньне вядзе беларускі народ да бездані, у прорву. Мы, паўтаруся, можам зьнікнуць, як нацыя, як культура, як дзяржава. Бо тое (ізноў паўтаруся), чаго мы не зрабілі ўчора, сёньня можам ужо не пасьпець...
    Пра рэлігію. Недапушчальна, каб чужыя палітычныя сілы выкарыстоўвалі нашыя рэлігійныя канфэсіі ў антыбеларускіх інтарэсах. Беларускі Народны Фронт змагаўся за вяртаньне храмаў вернікам, за тое, каб хрысьціянства вольна разьвівалася. Бо дасканалы чалавек ня можа быць бездухоўным. Але грамадзкую функцыю рэлігіі чужародны клір ў нас стараецца адрадзіць ў варожым для Беларусі духу.
    Давайце ўспомнім. Хто ў 60я, 70я гады ратаваў помнікі культуры, храмы, цэрквы, касьцёлы? Беларуская інтэлігенцыя. Трэба было змагацца з камуністычнай сістэмай. Я дваццаць гадоў гэтым займаўся і добра ведаю, якая гэта была цяжкая барацьба. Чырвоны касьцёл, напрыклад, толькі дзякуючы беларускай інтэлігенцыі ў Менску захаваны. Яго б даўно ўзарвалі. Кінатэатр „Космас” быў бы на яго месцы. Але за гэты час (я добра ведаю) ні адзін non, ні адзін ксёндз не варухнуў пальцам, каб дапамагчы выратаваньню цэркваў, касьцёлаў  усіх гэтых помнікаў. Тады, каб выратаваць храмы ад разбурэньня, прапаноўвалі прыстасаваць іх ці пад музэй, ці пад нейкую залю, каб хоць будынак захаваць. Цяпер тое, што выратавана, аддаюць (і справядліва) канфэсіям, а музэі зьбіраюцца выкідваць на вуліцу. Руская Праваслаўная царква на Беларусі аб’ектыўна зноў працуе супраць беларускай культуры.
    3 каталіцкага боку некаторыя ксяндзы з Польшчы вядуць нелаяльную палітыку ў адносінах да Беларускай рэспублікі і беларускай культуры. Усё робіцца з ведама камуністычнай намэнклятуры.
    Паглядзіце, якія адносіны да Вуніі, якая цяпер адраджаецца. Яе гатовы ўтапіць у лыжцы вады, таму што яна адраджаецца на нацыянальнай аснове, на беларускай мове. Праваслаўная царква ў Расейскай імпэрыі разам з царызмам здзейсьнілі ў XIX стагоддзі генацыд супраць Вуніі. Тысячы людзей былі зьнішчаны, пасечаны казацкімі шаблямі толькі за тое, што яны былі вуніяты. Вунію гвалтам ліквідавалі. А вуніятамі было 80 адсоткаў беларускага насельніцтва!
    Вось вам адна з прычынаў таго, чаму ня дзейнічае даўно прыняты Закон аб дзяржаўнай беларускай мове. Толькі тады, калі мы самы будзем распараджацца сваім лёсам, мы зможам праводзіць сваю культурную палітыку. Зараз выратаваньне  гэта незалежнасьць. Народ павінен быць свабодным! Сва
    бода  найвялікшае дабро. Душа чалавека, думкі яго  свабодныя. Свабода і сувэрзнітэт для чалавека  натуральнае неад ’емнае права.
    Народ ня можа быць увесь час несвабодным. Ён альбо гіне, альбо будзе змагацца за сваю свабоду. Наш народ вельмі спадзяецца на працу. Кажуць: „працалюбівы беларускі народ”. Але праца ня выручыць. Багацець будзе ня той, хто працуе, а той, хто гаспадарыць, той, хто ўмее арганізаваць працу, у каго будзе ўласнасьць.
    Калі ж народ губляе свабоду і самастойнасьць, ён абавязкова трапляе пад эксплуатацыю. У такім выпадку праца людзей ня будзе творчай і ня будзе вольнай. Такі народ ніколі не багацее, бо на яго працы багацеюць іншыя...
     Палітыка, культура. Зь імі непарыўна зьвязана мараль. Вас, як вядомага чалавека, акружае нейкі арэол славы. У чыіхсыіі вачах  добрай, а для каго і... He сакрэт, што сёньня ў грамадзкай думцы бытуе вобраз Пазьняка як нейкага бальшавіцкага крывасмока, які толькі хоча дарвацца да ўлады, а потым пачне біць і страляць...
     Ведаеце, ці варта гаварыць на гэтую тэму? У добрым грамадзтве не размаўляюць на такім узроўні. У нас жа: выказаў нехта самую неверагодную думку  пачынаюць яе абмяркоўваць. I людзі, здавалася б, інтэлегентныя. Зразумела, што да такога роду гэбэльсаўскай прапаганды існуюць чыста маральныя адносіны. Людзям, што вядуць падобныя размовы, мне хацелася б хіба параіць павышаць свой культурны ўзровень.
     Існаваньне ўсялякіх чутак, паклёпніцкіх брудных размоваў, вядома, акружае многіх вядомых людзей. Чым больш чалавек індывідуальны, тым больш бруду выліваецца яму на галаву. На жаль, так і існуем. А ўсё гэта наводзіць на думку: можа, хопіць ужо жыць па законах джунгляў, пара прывыкаць нам да нармальных чалавечых, маральных умоваў жыцыія. Дарэчы, вельмі варта было б камусьці пры наступным непрыстойным абмываньні костачак памятаць добрую беларускую прымаўку: „Бог не гуляе, а добра мяняе”. Зразумела, Пазьняка, як і любога на яго месцы, засмучаюць усялякія гаворкі і выдумкі...
     Я  чалавек па прыродзе аптымістычнага складу. У любой сітуацыі бачу выхад, пэрспэктыву, і мне вельмі праціўныя дэкадэнцкія настроі. Таму на ўсё гэта гляджу як тэатразнаўца. Толькі гэта не тэатар на падмостках, а камэдыя, якая разыгрываецца вакол мяне. Часам з цікавасьцю за ўсім назіраю. Гэта забаўляльна. Забараніць жа  не забароніш. Адказваць на розныя выпады? Ня той узровень, і шмат гонару. Таму, як кажуць, няхай сабе брэша цюцька, не шкада... Мастак працуе ў цішыні, палітык дзеіць пад брэх сабак. Кожнаму сваё.
     Сапраўды, палітыку, культуру, мараль нельга падзяліць. I калі наша грамадзкая думка мяняецца па напрамках амбіцыёзных палітычных ветраў, то гэта вынік нашай няволі, асабістай і агульнанацыянальнай несвабоды. Так, народ павінен быць свабодным, тады будуць у яго і свае думкі, і свая культура, мова. Толькі тады заможна зажыве наш люд.
    Амаль на разьвітаньне Зянон Станіслававіч сказаў:
     Ніякага дабрабыту мы не дасягнем, ня маючы свабоднага маральнага чалавека, у якога ёсьць пачуцьцё абавязку, сумленьне, вера ў душы, жаль і міласэрдзе. Раб заўсёды жорсткі...
    Гутарыла Галіна ПРЫГАРА
    14 жніўня 1991 г.
    Надрукавана: („Добры вечар", 1991, 6 верасьня)
    57
    ЗЯНОН ПАЗЬНЯК:
    „ БЕААРУСЬ  НЕЗАЛЕЖНАЯ НЕКАМУНІСТЫЧНАЯ КРАІНА”
    (Інтэрв ’ю)
    „Навіны”:  На апошняй сэсіі ВС БССР былі прынятыя рашэньні, якія кардынальным чынам зьмянілі дзяржаўны статус Рэспублікі. Бастыён камунізму раптоўна абрынуўся. Гэта стала прычынаю разгубленасьці многіх людзей.
    Зянон Пазьняк:  Беларусь  незалежная некамуністычная краіна. I гэтым цяпер ўсё сказана. Аднак дзеля замацаваньня дасягненьняў патрэбная сіла. Гэткай сілаю зьяўляецца наш народ. Менавіта ягоная грамадзкая падтрымка патрэб
    грамадзкіх арганізацыяў і партыяў, якія апошнім часам некуды зьніклі з палітычнага небасхілу. Працаваць трэба цяпер. Потым можа быць позна.
    Перад Беларусяй стаіць задача стварэньня структураў, якія будуць абараняць нашу краіну, заваёвы дэмакратыі. Трэба сфармаваць нацыянальную гвардыю. Магчымасьць для гэтага (пакуль што) ёсьць, падтрымка Вярхоўнага Савета  таксама. Пытаньне толькі ў народнай ініцыятыве.
    Я хачу падкрэсьліць, што ўсе захады, зьвязаныя з роспускам камуністычных структураў, дэпартызацыяй і абаронай незалежнасьці  законныя. Камунізм больш ня вернецца.
    „Навіны”:  Мяркуем, найбольш зацятыя рэшткі камуністычнай намэнклятуры без супраціўленьня не аддадуць партыйную маёмасьць дзяржаве.
    Зянон Пазьняк:  Саветы зараз ахвотна пойдуць на канфіс
    37. Дэманстрацыя БНФу Менску. Першы год неяалежнасьці.
    ная зараз ВС, а дакладней  Апазыцыі БНФ. Першае. Народ павінен дапамагчы правесьці дэпартызацыю, г.зн. працоўныя калектывы павінны расфармаваць камуністычныя партыйныя структуры. Другое. Народ павінен паспрыяць саветам у справе апячатваньня маёмасьці КПСС і ЛКСМБ праз асабісты ўдзел, устаноўкі пікетаў, арганізацыю патрулёў, збор подпісаў. Інакш цяпер ужо былыя партапаратчыкі па дамоўленасьці са сваімі прадстаўнікамі ў саветах будуць паранейшаму хадзіць у свае кабінеты, выносіць маёмасьць.