• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Цяпер неабходна, каб народ уключыўся ў будаўніцтва сваёй незалежнасьці, сваёй Рэспублікі. На жаль, пакуль спрацоўвае ўласьцівая мэнтальнасьці паняволенага камунізмам народу звычка спадзявацца на тое, што ўсё гэта зробіць нехта іншы. Трэба перамагчы нявольніцкую псіхалёгію. Гісторыя дала нам шанец. Шмат што цяпер залежыць таксама ад інтэлігенцыі, ад
    кацыю партыйнай маёмасьці ў карысьць дзяржавы, бо патрэбныя памяшканьні для шпіталёў, школаў, бібліятэкаў, дзіцячых садкоў. Аднак рэальна правесьці нацыяналізацыю можна толькі явачным парадкам. Мэханізм такі: Саветы прымаюць рашэньне адносна маёмасьці, няхай і часовыя, а народу трэба браць тое, што яму належыць. Гэтыя будынкі не павінны стаяць пустыя.
    „Навіны”: Як быць са старымі структурамі ўлады? Ці адпавядаюць яны пераменам?
    Зянон Пазьняк:  У рэформе структураў улады мы адсталі ад Балтыйскіх краінаў на паўтары гады. Цяпер як незалежная дзяржава мы павінны сфармаваць свае структуры ўлады і свае структуры абароны гэтай улады паскоранымі тэмпамі. Ініцыятыва народу ў гэтай справе шмат у чым паскорыць яе рэалізацыю.
    58
    „Навіны”:  Сёньня рычагі выканаўчай улады сканцэнтраваныя ў руках В. Кебіча. У якой ступені дзеяньні Кабінету адпавядаюць сітуацыі?
    Зянон Пазьняк:  Вячаслаў Кебіч, безумоўна, ня той чалавек, які патрэбен цяпер. Гэта былы член ЦК КПБ, які насуперак абяцаньням, дадзеным Апазыцыі БНФ, ня выйшаў з кампартыі, а толькі прыпыніў сваё членства ў ёй. Але нават калі б ён цалкам перайшоў на бок дэмакратыі, яму было б цяжка працаваць у цяперашніх наскрозь пракамуністычных старых структурах. Ён дзейнічае ў рамках былых апаратных сувязяў і вельмі не рашуча. На гэтай сэсіі Апазыцыя БНФ дала В. Кебічу шанец, у выніку ён падтрымаў тады пэўны пакет нашых прапановаў. Пасьля сэсіі ён збавіў актыўнасьць, дэкамунізацыя пайпша квола, Рэспубліка затрымліваецца ў падвешаным стане. Калі так будзе і надалей, Апазыцыя БНФ пойдзе на самыя рашучыя меры.
    Момант вымагае рашучых кадравых зьменаў (маюцца на ўвазе людзі, якія падтрымалі маскоўскую хунту), рашучых рэформаў. Калі гэта ня будзе зроблена, дык паўстане пытаньне аб роспуску Саўміна. На гэтай сэсіі яно не было вырашанае з прычыны таго, што мы не маглі ў пераломны момант пакінуць краіну ўвогуле без выканаўчай улады. Праблема ўпіраецца таксама і ў цяперашні склад Вярхоўнага Савета, які няздольны сфармаваць кампетэнтны дэмакратычны кабінет міністраў. Таму найперш мы павінны распусьціць гэты Вярхоўны Савет, правесьці новыя выбары, і толькі тады можна будзе гаварыць пра сапраўдную рэформу выканаўчай улады.
    „Навіны”:  Асаблівыя пытаньні выклікае той факт, што дагэтуль на сваёй пасадзе Пракурор БССР Г. Тарнаўскі, які санкцыяваў перасьлед за палітычныя пера
    кананьні ўдзельнікаў антыкамуністычнай дэманстрацыі і мітынгу 7 лістапада 1990 года, ня звольненыя міністар юстыцыі Л. Дашук і старшыня Дзяржтэлерадыё БССР А. Сталяроў, якія падтрымалі маскоўскую хунту. Вядома, што В. Кебіч даваў некаторыя абяцаньні на гэты конт. Чаму яны ня выкананыя?
    Зянон Пазьняк:  Абяцаньні былі дадзеныя адносна ўсіх пералічаных асобаў. Г. Тарнаўскага можа вызваліць ад пасады толькі Вярхоўны Савет. Тэрмін ягонага знаходжаньня на пасадзе Пракурора Рэспублікі скончыўся ў жніўні. Як чалавек пэнсійнага ўзросту, Г. Тарнаўскі мог сам зараз падаць у адстаўку, і гэта было б найлепшае выйсьце. He падасьць  слова за Вярхоўным Саветам.
    Што датычыць міністраў, дык на 4й сэсіі Вярхоўнага Савета В. Кебіч атрымаў паўнамоцтвы здымаць і прызначаць іх. Тое, што ён цягне час, якраз і ілюструе ягоную нерашучасьць, пра якую гаварылася вышэй. Калі гэтак будзе працягвацца, Апазыцыя БНФ зьвернецца да грамадзкасьці, што будзе не на карысьць В. Кебічу, які пакуль у адстаўку не зьбіраецца. Калі ён разьлічвае на палітычную будучыню, ён павінны перагледзець лінію паводзінаў.
    „ Навіны”:  Як спрыяе Прззыдыюм Вярхоўнага Савета выкананьню пастановаў і закону пра незалежнасьць Беларусі?
    Зянон Пазьняк:  Прэзыдыюм павінен пайсьці ў адстаўку, бо ў ім сабраліся людзі, далёкія ад палітыкі і разуменьня таго, што мы цяпер жывем у незалежнай дзяржаве.
    (Запісала Ірына Лазоўская)
    Надрукавана: („ Навіны Беларускага Народнага Фронту ,,Адраджэньне", 6’1991)
    38. Маладая Беларусь.
    59
    СТВАРАЮЧЫ  ПЕРАМАГАЕМ!
    Савецкі Саюз палітычна разваліўся пасьля краху камуністычнай партыі, таму што зьяўляўся імпэрыяй КПСС. Гэта значыць  экстэрытарыяльнай імпэрыяй партыйнай бюракратыі і створаных ёю адміністрацыйных структураў. Аднак засталіся яшчэ саюзныя ўстановы і арганізацыі, адміністрацыйнаэканамічныя і фінансавыя путы. Патрэбны час, каб пазбавіцца ад гэтых апошніх старых ланцугоў. Патрэбна палітычная дакладнасьць і разважлівасьць, каб не набыць ланцугоў новых.
    Рэспублікі вакол нас разьвіваюцца як незалежныя дэмакратычныя нацыянальныя дзяржавы. Прытым пераганяюць нас у палітычных і эканамічных рэформах у дзяржаўным будаўніцтве. Мы павінны цяпер хутка, шмат і дакладна працаваць над усталяваньнем дэмакратыі, над адраджэньнем нашай беларускай дзяржавы, гарантыямі яе незалежнасьці, разьвіцця эканомікі, культуры і сацыяльных варункаў.
    На вялікі жаль, Вярхоўны Савет Беларусі, выбраны яшчэ за часы камуністычнай „вандэі”, у большасьці сваёй няздольны эфэктыўна працаваць у новых умовах і заканадаўча вырашаць неадкладныя патрабаваньні незалежнай Рэспублікі. Кожны самастойны стваральны крок, кожнае, нават самае малое, заканадаўчае дасягненьне патрабуе незвычайных высілкаў нешматлікай дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Большасьць дэмакратычных ініцыятываў блакіруецца дэпутатамі ад намэнклятуры. I тым ня менш крок за крокам, сантыметр за сантыметрам мы рухаемся наперад, часам самы зьдзіўляючыся, што яшчэ рухаемся ў такіх неспрыяльных «парляманцкіх» варунках. Найбольшымі дасягненьнямі пасьля жнівеньскай нечарговай сэсіі сталі прыняцьце гістарычнай нацыянальнай сымволікі ў якасьці дзяржаўнай і пастановы аб праве прыватнай уласнасьці на зямлю. Гэтым самым закладзены першыя асновы пад разьвіцьцё нашага суверэнітэту і пэрспэктывы для пераўтварэньня эканомікі,
    Крайне кепскае становішча з Саветам Міністраў, які стаў прыстанішчам былой камуністычнай намэнклятуры і функцыянераў, што падтрымлівалі жнівеньскі пераварот. Банкруцтва Ураду выявілася ўжо даўно. Але асабліва небясьпечнае яно цяпер, калі трэба прымаць энэргічныя захады па эканамічным разьвіцьці і абароне маёмасьці Рэспублікі. 17 верасьня чарговая спроба ціхага перавароту і намэнклятурнага захопу заканадаўчай улады ў адных руках не атрымалася. Старшыня Саўміна В. Кебіч, які балатаваўся на пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета, набраў у другім туры толькі 140 галасоў.
    Тым ня менш адправіць у адстаўку кіраўніка гэтага збанкрутаванага Ураду, улічваючы абставіны ў Вярхоўным Савеце, будзе вельмі цяжка, а сам прэм’ерміністр, як сапраўдны камуніст і член бюро ЦК КПБ, ніколі, ні пря якіх абставінах у адстаўку ня пойдзе, хоць бы тут і ўсё развалілася. Ня выключана і трэцяя спроба захопу адзінаасобнай улады на Беларусі посткамуністычнай намэнклятурай.
    У выніку цяпер у Рэспубліцы  прастой, страта тэмпу. Незалежная Беларусь тым часам павінна праводзіць энэргічную актыўную зьнешнюю і унутраную палітыку. Спазьненьне можа дорага каштаваць.
    Давайце падлічым перашкоды і стымулы нашага незалежнага дзяржаўнага разьвіцьця, эканамічнага ўздыму і нацыянальнага адраджэньня.
    Мы маем даволі магутную і шматгаліновую зканоміку, маем навукаёмкія накірункі, злектроніку, машынабудаўніцтва, разьвітую навуку, пэрспзктывы ў сельскай гаспадарцы; у нас яшчэўмелы працавіты народ, кваліфікаваныя рабочыя, мы валодаем дастатковым запасам інтэлекту і прафэсійна падрыхтаваных спэцыялістаў. У нас «ыключна зручнае геапалітычнае становішча, неблагі клімат, дастатковая колькасьць насельніцтва адносна памераў тзрыторыі, гарманічнае разьмяшчзныіе гарадоў.
    Пачуцьцё ўпэўненай устойлівасьці і грунту дае нам нашая
    39. На адным зь мітынгаў БНФу незалежнай Беларусі Зьлева напр.: Сяргей Мурог (другі плян), Сяргей Папкоў, Зянон Пазьняк, Юры Хадыка.
    тысячагадовая дзяржаўная гісторыя, нашая старадаўняя беларуская культура. Далёка ня ўсе народы, што валодаюць дзяржаўнай незалежнасьцю, маюць такія глыбокія гістарычныя падваліны і культурныя скарбы, як беларусы.
    Тым часам на працягу апошніх 150200 гадоў, пасьля анэксіі беларускіх земляў расейскай імпэрыяй, мала чыю культуру гэтак зьнішчалі і разбуралі ворагі, як культуру беларускую, мала які народ перажыў такі пасьлядоўны мэтанакіраваны этнацыд і фізічнае вынішчэньне, як беларусы. Асабліва страшны па сваіх наступствах стаў пэрыяд бальшавіцкай імпэрыі. Вынішчэньне было ня толькі татальным, але і выбарачным  забівалі лепшых, маральных, працавітых, багатых, адукаваных, разумных. Разбуралі памяць і гістарычную сьвядомасьць, культывавалі мамелюкаў, бяздушнае янычарства. Адбывалася бальшавіцкая сэлекцыя нацыі і адначасна бальшавіцкае пераўтварэньне эканомікі. У выніку сэлекцыі зьнізілі ўзровень нацыі. У выніку пераўтварэньня эканомікі зьнішчылі прыватную ўласнасьць і гаспадара. У новых бюракратычных формах было адроджана прыгоннае права, што спарадзіла самае страшнае  люмпэнізацыю грамадзтва
    60
    і сьвядомасьці насельніцтва. Люмпэн («пралетарыят», па бальшавіцкай тэрміналёгіі) ня здольны ствараць. Яго сьветапогляд  эгалітарызм (роўнасьць па беднасьці). Ен здольны толькі спажываць і разбураць. У люмпэна няма бацькаўшчыны. Ен падвержаны стадным інстынктам, імкненьнем да ахлакратыі. Гэта спажыўнае асяродзьдзе для дыктатуры. Камуністычны рэжым якраз і ёсьць палітычнае выяўленьне ахлакратыі.
    Дэмакратыя ў люмпэнізаваным грамадзтве немагчымая. Крах аднаго таталітарызму прыводзіць да іншага, бо люмпэн ня можа быць свабодным.
    Каб пазьбегнуць гэтага, трэба аднавіць у людзей уласнасьць і культуру. Прыватная ўласнасьць робіць чалавека незалежным. Культура вучыць яго карыстацца незалежнасьцю, пераўтварае ў свабоднага чалавека, нацыю  у вольны народ.
    Павінен зьявіцца сярэдні кляс з канструктыўнай, нерэвалюцыйнай прадпрымальніцкай і гаспадарскай псіхалёгіяй, незацікаўлены ў сацыяльным разбурэньні.
    Цяпер, калі зьнікла з грамадзкіх узаемаадносінаў камуністычная чыннасьць і ідэалёгія, палітычны клімат на Беларусі палепшыўся. Але шмат хто са зьдзіўленьнем назірае, што лавіна глупстваў, бескультур’я, непрафэсіяналізму, дылетантства ва ўсім, амбіцыйнасьці, непамерных прэтэнзіяў і проста папулісцкай дурноты ня толькі ня зьменшылася, але нават павялічылася, набыла нейкі хаатычны суб’ектывісцкі характер, махравее ў рознага роду друку, на радыё і тэлебачаньні, прымітыўны узровень якога ганебны для нацыі. Словам, камуністычны рэжым знік, а вынікі яго дзейнасьці, сістэма  засталіся.