• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Амаль усе праекты законаў, пастановаў і прапановы Апазыцыі БНФ, зробленыя на працягу існаваньня гэтага Вярхоўнага Савета, былі адкінуты і заблякаваны намэнклятурнай большасьцю. Прапанаваліся канцэпцыі пераходу да рынку, прыватызацыі, замацаваньне законам права прыватнай уласнасьці на зямлю, закон аб самакіраваньні, закон аб выбарах, пакет законапраектаў па стварэньні сістэмы ўзброеных сілаў Беларусі, прапановы па беларускай валюце і абароне таварнага рынку Рэспублікі і г.д. Усё дарэмна. Аднак прайшоў час, і жыцьцё паставіла гэтыя задачы неадкладна. Але ўжо позна. Ужо выдаткі за шыльдбюргерства нясуць наша краіна і нашыя людзі.
    Расея шматкроць павысіла цэны на прадукты (фактычна, лібэралізацыя цэнаў там ужо пачалася). I паплылі зь Беларусі мяса, яйкі, кілбасы самалётамі, цягнікамі на Маскву. Стаўпатварэньне. Затлумленая чыгунка. Беларускі ўрад на ўсё гэта  нуль увагі.
    Адпусьцілі свабодныя цэны ў Летуве, Латвіі. У выніку па ўсёй паўночнай Беларусі скуплены жывёла, тавары, лякарс
    66
    твы. Засталіся пустыя паліцы. Апазыцыя БНФ лямантуе. Вярхоўны Савет, як звычайна, нічога не разумее. Урад Беларусі  нуль увагі.
    Суседнія рэспублікі паведамілі, што ў бліжэйшы час увядуць свае грошы. Гэта прывядзе да таго, што наша Рэспубліка ператворыцца ў гіганцкую сьметніцу для пустых савецкіх паперакрублёў, якія скінуць на нас (бо ў нас гэта грошы) Украіна, Летува, Латвія. У нас не застанецца тады нічога, ніякіх тавараў. Вывезуць машыны, запчасткі, нават станкі (самі аддадзім).
    Дэпутаты Апазыцыі БНФ зрабілі адчайныя крокі ў глухім парляманце, выступілі на тэлебачаньні, надрукавалі Заяву ў прэсе, паставілі каторы раз пытаньне аб першачарговых мерах па выратаваньні таварнага рынку Рэспублікі. Гэты лямант у пустыні прымусіў Урад зрабіць палітычную заяву ў стылі ЦК КПБ, прыняць некалькі засьцерагальных пастановаў і рашэньне аб выпуску купонаў. Але не шматразовых, якія б мелі функцыю часовых грошай, а аднаразовых у значэньні талонаў  сістэмы, якая нідзе сябе не апраўдала.
    Шматразовыя купоны Урад не выпускае, бо ня хоча „траціць” валюту  прыблізна 100.000 даляраў. Дарэчы, за імпартнае абсталяваньне для сваёй газэты „Рэспубліка” Урад заплаціў значна больш, чым патрабуецца на выпуск купонаў. Ім кажуць: калі захаваеце сто тысячаў, то згубіце мільярды і атрымаеце сацыяльны выбух. „А мы пойдзем усьлед за Расеяй,  адказваюць саўмінаўскія дзеячы,  будзем адпускаць цэны, няхай павышаюцца ў іх і ў нас. ,, Але ж друкарскі станочак у Маскве, панове, грошыкі ж ня нашыя,  пярэчаць ім,  што вы „павысіце”, вы ж ня зробіце пяцітысячную купюру. А калі Расея пасьля Ўкраіны ўвядзе свае грошы, тады што?”
    „Ну, неяк жа ж будзе”,  адказваюць дзяржаўныя людзі. Адным словам, сюррэалізм, тэатр абсурду.
    Хіба ж дрэнна, што летувісы скупляюць у нас тавары, пакідаюць на Беларусі рублі,  кажа ў Наваполацку С. Шушкевіч (трансляцыя па ТБ на ўсю Рэспубліку),  нам жа можна будзе гэтымі грашыма Расеі выплаты рабіць. Словам, як у той гісторыі  гумното згарэла, але затое колькі мышэй ляснула. Каб сам ня чуў, не паверыў бы.
    „Мы,  кажа ў экран наш Старшыня Вярхоўнага Савета,  з Расеяй, зь Ельцыным зьвязаны адной вяровачкай, калі Ельцын скочыць зь дзясятага паверху, то і нас за сабой пацягне... „
    Нейкі мазахізм. Навошта вы зьвязаліся адной вяровачкай з самагубцам, які хоча скакаць зь дзясятага паверху? Каб уратавацца, трэба разьвязацца. Разьвязаліся ж Украіна, Малдова, Летува, Латвія, Эстонія, Грузія, Арменія, нават Азербайджан!
    Хто даў права ставіць пад пагрозу дзяржаўны сувэрэнітэт? Які „саюзны дагавор” насуперак Канстытуцыі Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі надумаўся падпісваць з Гарбачовым? Гэта ж ужо не прэзыдэнт, а „жывая гісторыя”, што ператварылася ў камічную фігуру, вартую жалю, якая заяўляе аб непрызнаньні вынікаў рэфэрэндуму на Украіне як выхаду з СССР, а сам з панядзелка будзе атрымліваць сваю „прэзыдэнцкую” зарплату з бюджэту Расеі. Няўжо і тут вяровачка не разьвязаная?
    Незалежнасьць Беларусі? „Гэта жарт”,  казаў у інтэрв’ю яшчэ летам шаноўны старшыня Вярхоўнага Савета спадар С. Шушкевіч. I вось  перастала быць жартам. Нічога ня зробіш, трэба займацца дзяржаўнай палітыкай. Выкладзіце сваю канцэпцыю палітыкі Беларусі  запатрабавалі ў Старшыні дэпутаты. Чакалі месяц  няма канцэпцыі. Беларускія грошы? „Гэта сьмешна”,  заяўляе Старшыня на сэсіі. Зрэшты, разам з саўмі
    наўскім „неяк жа ж будзе” і намерамі ліквідаваць суверэнітэт Беларусі  гэта і ёсьць канцэпцыя.
    Горыч ад незваротна страчанага. Народ Беларусі ўжо цяпер ня меў бы болыйасьці з тых цяжкасьцяў, ад якіх цяпер пакутуе, калі б раней і Вярхоўны Савет, і Ўраб прынялі б адпаведныя захады, пра якія гаварылася сто разоў. Крыўдна, шпю Беларусь мела найлепшыя ад усіх рзспублік былога СССР зыходныя дадзеныя, каб стаць зканамічна моцнай дзмакратычнай незалежнай дзяржавай, каб вярнуцца ў Эўропу, і не скарыстала сваіх пераваг.
    Важнейшым пытаньнем цяпер становіцца стварэньне беларускага войска. Апазыцыя БНФ падрыхтавала яшчэ ў верасьні пакет законапраектаў па войску. Аднак дэпутаты нават не зразумелі, што ад іх патрабуецца („Зачем нам армня”). Цяпер тое, што мы тлумачылі два з паловай месяцы таму, тлумачыць само жыцьцё, і да некаторых народных выбраньнікаў пачало даходзіць. Аднак сітуацыя стала трывожнай, час страчаны.
    Справа ў тым, што бюджэт неіснуючага СССР канчаецца ў 1991 годзе, і велізарнейшае савецкае войска на Беларусі застанецца без аплаты. Гэта можа выклікаць сацыяльны выбух, прытым надзвычай небясьпечны. Таму стварэньне беларускага войска на аснове Савецкай Арміі ёсьць рэальны выхад з бязвыхаднага становішча. У верасьні ўсё можна было зрабіць лепшым для Рэспублікі чынам. Цяпер час страчаны і ўмовы пагоршыліся. Беларусі нічога не застаецца, як тэрмінова ўзяць на свой бюджэт усё савецкае войска на сваёй тэрыторыі, хутка правесьці яго скарачэньне і спыніць сэрыйнае ўзбраеньне (што дасьць 80 адсоткаў эканоміі ваеннага бюджэту).
    Неабходна прызначыць міністра абароны Беларусі і прывесьці афіцэраў да прысягі Рэспубліцы Беларусь, расходы на войска закласьці ў бюджэт на 1992 г. Калі гэтага не зрабіць да Новага году, то будзе адно з двух: альбо на Беларусі загучаць стрэлы, альбо мы будзем мець на сваёй зямлі расейскае войска і карміць яго. (Расейскі ўрад мае пляны аб’явіць усё савецкае войска расейскім). Я кажу „карміць”, бо сваіх грошай у нас няма, а расейскі ўрад хоча плаціць зарплату свайму войску пустымі рублямі, якія выдрукуе на станку. Але напаўняць таварамі і прадуктамі гэтыя пустыя афіцэрскія рублі будзем мы  беларусы.
    Ізноў жа: яны нам паперкі, мы ім  тавары. Мяркую, што пра лёс сувэрэнітэту, які застанецца толькі фармальна, распавядаць ня трэба.
    Сэсія Вярхоўнага Савета пачнецца толькі 17 сьнежня. Але справа ня ў тым, што часу ўжо, фактычна, ня будзе. Сумняваюся, што і на гэты дзясяты раз Апазыцыі БНФ удасца штонебудзь удзяўбсьці ў бэтон народных выбраньнікаў.
    Сёньня 1 сьнежня, калі пішуцца гэтыя радкі. Па тэлевізары паказваюць, як праходзіць рэфэрэндум аб незалежнасьці Украіны. Які народны ўздым, якое сьвята! Усе людзі, усе грамадзяне Рэспублікі  украінцы, рускія, татары, палякі, габрэі, малдаване  усе галасуюць за вольную незалежную Украіну. Вялікія дзяржавы сьвету ўжо гатовы прызнаць яе.
    О, шчасьце свабоды! Віншую, дарагія ўкраінцы, віншую вас, вялікі свабодалюбны народ! Вы вартыя сваёй будучыні. Бачу акрыленыя ўсьмешкі на вашых абліччах і цешуся разам з вамі. Жыве незалежная Украіна!
    Зянон ПАЗЬНЯК, Народны дэпутат Рэспублікі Беларусь
    1 сьнежня 1991 г.
    Надрукавана: („ Народная газетсГ, 1991, 14 сьнежня)
    67
    СЬНЕЖАНЬ. ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА НА БЕЛАРУСІ
    Заканчваецца 1991 год. Тры галоўныя праблемы стаяць у гэты час перад сувэрэннай Беларусяй: праблема ўлады, праблема нацыянальнай валюты і зьвязаных зь ёю існаваньня таварнага рынку і цэнаў і праблема войска.
    25 жніўня  у дзень абвяшчэньня поўнай незалежнасьці Беларусі і прыпыненьня дзейнасьці структураў КПБКПСС у Рэспубліцы перамаглі ідэі Народнага Фронту, але ўся прадстаўнічая і выканаўчая ўлада зьверху данізу засталася ў руках камуністычнай намэнклятуры. Народны Фронт застаўся ў апазыцыі да Вярхоўнага Савету, Ураду і намэнклятурнакансэрватыўнага рэжыму ў Рэспубліцы.
    У адрозьненьне ад іншых рэспублік былога СССР, камуністычная арганізацыя на Беларусі грунтавалася на ідэалёгіі нацыянальнага нігілізму, была рэзка варожая самабытнасьці, мове, гісторыі і культуры беларускага народу. Гэты кампрадорскі комплекс і адкрытае ўгодніцтва перад Масквой не дазволілі беларускай камуністычнай партакратыі перайсьці на пазыцыі нацыяналкамунізму ці нацыяналдэмакратыі і асядлаць дэмакратычны вызваленчы рух, як гэта здарылася ва ўсіх рэспубліках (не выключаючы балтыйскія). Жнівеньскія падзеі ў Расеі прывялі беларускую партнамэнклятуру ў шокавы стан. Згубіліся прывычныя арыенціры, а новых, не валодаючы дзяржаўным думаньнем, не выяўляючы інтарэсаў народу, яна знайсьці ня можа. Беларусь застыла ў самагубчым супрацьстаяньні. 3 аднаго боку, ідэалягічна падарваная і скампраметаваная намэнклятурная сістэма былой камуністычнай улады, з другога  усё грамадзтва, якое трапіла ў палон дэмакратычных ілюзіяў і фразэалёгіі.
    У выніку Рэспубліка Беларусь, стаўшы дэюрэ незалежнай дзяржавай, не праводзіць, фактычна, палітыкі незалежнай дзяржавы. Ня рухаюцца рыначныя эканамічныя рэформы, не адбываецца пераарыентацыя вытворчасьці на ўнутраны таварны рынак, які адкрыты бяскрайнім прасторам калапсуючай, галоднай і агрэсіўнай Расеі, не ствараецца ўласная валюта, войска, мытная сістэма, не ўпарадкоўваюцца межы, не наладжваюцца міжнародныя сувязі, няма канцэпцыі замежнай палітыкі. Па прывычцы намэнклятурнае кіраўніцтва Беларусі глядзіць на ўсход, на Маскву, якую цяпер адначасна ня любіць і баіцца, бяздумна завязвае кантакты з Азіяй і мусульманскім сьветам, замест таго, каб вярнуцца ў Эўропу, выкарыстаць свае эканамічныя, навуковыя, прамысловыя, геапалітычныя перавагі перад іншымі краінамі былой савецкай зоны, свой высокі ўзровень разьвіцьця.
    Выразьнікам такой горапалітыкі зьяўляюцца Савет Міністраў і зьвязаны зь ім пракамуністычны Вярхоўны Савет на чале з „незалежным” дэпутутам С. Шушкевічам, які за тры месяцы старшынства паказаў ня толькі сваю залежнасьць ад волі намэнклятуры, але і поўнае неразуменьне таго, што адбываецца з Рэспублікай. Некаторыя сэнтэнцыі гэтага кіраўніка, пэўна, увойдуць у гісторыю палітычнага фальклёру. Нядаўна ў Наваполацку Старшыня Вярхоўнага Савета паведаміў, што паабяцаў Гарбачову паслаць „Белполк” у Карабах (гэта насуперак пастанове Вярхоўнага Савета Рэспублікі). Прафэсарская лёгкасьць людзей у белых манішках у дачыненьні да чужой крыві часам зьдзіўляе. Лепш ужо мець справу з ваеннымі  яны больш разьбіраюцца.