• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    На пачатку сьнежня становішча на тэрыторыі былога Саюзу пры адсутнасьці пазытыўнага вырашэньня пагражала канфліктам паміж паасобнымі рэспублікамі і палітычнымі сіламі, што пры наяўнасьці зваротаў да войска магло выліцца ў збройнае супраціўленьне.
    Склалася наступнае геапалітычнае разьмеркаваньне сілаў. Адзін з блёкаў складаюць пяць рэспублікаў Сярэдняй Азіі, дзе захавалі ўладу камуністычныя рэжымы, 3 гэтай групы я не выключаю і Кыргыстан, хаця з суб’ектыўнага пункту погляду, там сітуацыя трошкі іншая (маецца на ўвазе асоба прэзыдэнта Акаева). Палітыку сярэднеазіяцкіх рэспублік дыктуе іхняя гісторыя, мэнтальнасьць і эканамічнае становішча. Эканоміка гэтых рэспублік пабудаваная пераважна на экспарце сыравіны. Напрыклад, Узбэкістан спэцыялізуецца на вывазе бавоўны, a ягоная эканоміка носіць тыповы каляніяльны характар. Патрэбы ўнутранага рынку гэтая рэспубліка са свае вытворчасьці забясьпечвае толькі на 56%. Тое самае тычыцца і усіх астатніх сярэднеазіяцкіх рэспублік, у тым ліку Казахстану, які па аб’ёмах сыравінных рэсурсаў зьяўляецца адной з самых багатых краінаў сьвету.
    У геапалітычным пляне гэтыя рэспублікі аб’ектыўна зацікаўленыя ў захаваньні Саюзу. Камуністычныя рэжымы адчуваюць, што ў варунках вышэй згаданай эканамічнай сітуацыі сваімі сіламі яны толькі зь вялікімі цяжкасьцямі здолеюць выйсьці на новы эканамічны этап. У палітычным аспэкце камуністычныя рэжымы Сярэдняй Азіі занепакоеныя ўздымам ісламу, падтрымкай, якую ісламаскія рухі атрымліваюць зза мяжы, і тым, што рана ці позна гэтыя рухі заявяць пра сябе на ўвесь голас, што будзе азначаць канец камунізму. Каб захаваць уладу і стрымаць іслам, камуністы пайшлі зь ім на пагадненьне, добра ведаючы, што гэтае пагадненьне часовае. Дзеля падтрыманьня часовага парытэту з ісламам сярэднеазіяцкім уладам патрэбна чужое, немусульманскае, найлепш славянскае, войска, якое падпарадкоўвалася б адзінаму цэнтральнаму камандаваньню.
    Асаблівую небясьпеку ў справе рэанімацыі ўнітарнай дзяржавы на тэрыторыі былога СССР цяпер уяўляе войска, якое з часткі дзяржаўнай структуры пасьля краху кампартыі ператвараецца ў асобную ўзброеную да зубоў сацыяльнапалітычную сілу. Захаваньне адзінага войска з усімі ягонымі
    структурамі  гарантыя аднаўленьня таталітарнага Саюзу.
    Другая геапалітычная сіла  Расея, якая ў эканамічным сэнсе зьяўляецца імпэрыяй, будуе сваю эканоміку пераважна на вывазе сыравіны, у першую чаргу, нафты. Расея зьяўляецца імпэрыяй і па сваёй структуры, бо гістарычна сфармавалася як імпэрыя  шляхам прыўлашчаньня і захопу тэрыторыяў. Цяпер Расея ўяўляе велізарную прастору, на якой жывуць розныя нацыі рознага культурнага ўзроўню  ад першабытнага да сучаснага; існуюць розныя эканамічныя зоны  ад тыпова сыравінных да разьвітых прамысловых цэнтраў. Дзяржава з такой велізарнай тэрыторыяй, з такой розьніцай культурнай, этнічнай і эканамічнай шкалы можа нармальна існаваць толькі як таталітарная імпэрыя з моцнай цэнтральнай уладай. Таму палітыка Расеі аб’ектыўна выяўляе імпэрскія інтарэсы. Дзяржаўная пазыцыя Расеі акрэсьліваецца зацікаўленьнем у захаваньні на пэўным этапе саюзных структураў, каб потым, шляхам адпаведных юрыдычных і палітычных захадаў, стаць фактычным пераемнікам Савецкага Саюзу, але ўжо ў форме клясічнай імпэрыі.
    Трэцяя сіла  Украіна, краіны Балтыі, Малдова і Беларусь, якія вядуць палітыку стварэньня незалежных дзяржаўных структураў, дэмакратычнага ладу, рынкавай эканомікі, інтэграцыі ў Эўропу, адыходу ад Расейскай імпэрыі. Таму паміж гэтымі дзяржавамі і Расеяй аб’ектыўна ўзьнікае супярэчнасьць. Кульмінацыю гэтай супярэчнасьці мы адчулі ў пачатку сьнежня ў часе рэфэрэндуму на Украіне, які парушыў інтарэсы як Цэнтру, гэтак і Ельцына. Разьвіцьцё сігуацыі магло б пайсьці або па шляху вайсквых прэтэнзіяў, або ў кірунку палітычнага ўрэгуляваньня. I мы сталі сьведкамі заключэньня белавежскіх пагадненьняў паміж Расеяй і Украінай, з удзелам Беларусі.
    Пагадненьне пра СНД мае часовы характар, бо было падпісанае ў выніку часовага супадзеньня інтарэсаў: імпэрская Расея і незалежная Ўкраіна аб’ядналі намаганьні ў справе зьнішчэньня старога гарбачоўскага цэнтру, які перашкаджаў усім. Аб’ектыўна ў гэтым зацікаўленая і Беларусь. Пасьля таго, як гэтая мэта была дасягнута, суб’екты СНД пачалі цягнуць коўдру кожны на сябе.
    Гэта прадэманстравала менская сустрэча лідэраў СНД, якая адбылася напярэдадні Новага году. Пасьля адыходу Міхаіла Гарбачова ў рамках СНД дамовіцца стала амаль немагчыма. 3 аднаго боку Расея пры падтрымцы сярэднеазіяцкіх рэспублік жадае паступова трансфармаваць пагадненьне, што ў выніку павінна б было прывесьці да стварэньня фэдэратыўнай дзяржавы. 3 другога боку, абсалютна абыякавая да праблемаў незалежнасьці і дзяржаўнага будаўніцтва ў суседніх рэспубліках Украіна абараняе ўласны сувэрэнітэт, што зьяўляецца ускосным станоўчым фактарам для аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, тым больш, што пакуль Леанід Краўчук перамагае.
    Што тычыцца Беларусі, дык яна мае лепшыя ўмовы для інтэграцыі ў эўрапейскую сістэму. Нашая дзяржава арыентаваная на вытворчасьць і вываз тавараў і прадуктаў, а не сыравіны. Мы цалкам забясьпечваем свае ўнутраныя патрэбы і шмат
    74
    што можам экспартаваць (рэспублікадонар). У нас дастаткова збалянсаваная эканоміка, функцыянуе паўнавартасны народнагаспадарчы комплекс на дастаткова высокім арганізацыйным і тэхнічным узроўні, існуе высокі ўзровень кваліфікацыі рабочага клясу, вялікая канцэнтрацыя інтэлекту: фундамэнтальнай і прыкладной навукі  асноўнай вытворчай сілы на сучасным этапе.
    Беларусь мае дастатковыя запасы сыравіны, у тым ліку і стратэгічнай  гаручых сланцаў, бурага вугалю, жалезнай руды, калійных соляў, далямітаў і нафты. Першапачаткова беларуская нафта здабывалася варварскім спосабам, бо ў СССР Беларусь успрымалі як калёнію. Нафты выпампоўвалі з сьвідравіны ў 10 разоў больш, чым можна па тэхналёгіі. Потым шмат якія сьвідравіны замарозілі, бо нафты зза варварскай здабычы дастаць наверх ужо было немагчыма. Унікальнасьць беларускай нафты палягае на яе „ лёгкасьці”, здольнасьці адразу ісьці ў нафтаправод. Ёсьць у нас і радовішчы дыямэнтаў, і многае іншае.
    Дзеля таго, каб скарыстацца з гэтага багацьця, цяпер не хапае добрага дзяржаўнага думаньня, бо ў часе бальшавіцкага панаваньня і савецкай акупацыі была моцна разбурана культура і нацыянальная самасьвядомасьць людзей. У кіраўніцтве стаялі функцыянеры, рэнегаты, здраднікі, якія ненавідзелі свой народ, сваю зямлю. На гэтым будавалася камуністычная ідэалёгія ў Беларусі.
    Цяпер, калі перад намі адкрыліся пэрспэктывы, яны не рэалізуюцца, бо ўлада засталася ў руках ранейшай камуністычнай намэнклятуры. Адбываецца далейшае рабаваньне народу, які застаецца голым. I вінаватая ў гэтым не сістэма эканомікі, a бяздарны ўрад і Вярхоўны Савет. Таму БНФ вырашыў праводзіць рэфэрэндум з патрабаваньнем іх адстаўкі.
    Найперш налі трэба мець гарантыі суверзнітэту і незалежнасьці: сваё войска, валюту, мытную службу, мяжу, міжнароднае прызнаньне на ўзроўні пасольстваў. Неабходна ўпарадкаваць падаткавую сістэму, каб яна зацікавіла вытворцаў, прыняць антыманапольнае заканадаўства. I толькі потым праводзіць прыватызацыю I галоўнае  праводзіць дзяржаўную нацыянальнакулыпурную палітыку...
    Аснова эканомікі  культура. Паняцьце культуры ўключае ў сябе ўсё  і тэхналёгію, і мастацтва, і духоўнасьць. А пачынаць трэба з адукацыі, з дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай школы. Аднак стары Ўрад парводзіць антыкультурную, антынародную палітыку. У гэтым усё зло. Таму нам неабходны новы ўрад народнага даверу. Калі мы здолеем дамагчыся новага ўраду, дык
    праз 58 гадоў ня толькі станем на ногі, але дасягнем узроўню жыцьця такіх краінаў як Данія, Аўстрыя, Фінляндыя і г.д. Гэта не пустыя словы, я маю адпаведныя разьлікі. На жаль, пераменам да лепшага цяпер найбольш перашкаджае тупасьць і кампрадорская пазыцыя старога камунасавецкага дзяржаўнага кіраўніцтва.
    Разумеючы гэта, мы павінны ацэньваць нашае стаўленьне да СНД. На першых этапах сумніўная дамова пра СНД мела пазытыўны зьмест, трэба было ратыфікаваць пагадненьне, бо гэта была добрая магчымасьць дэнансаваць саюзны дагавор 1922 году, адклікаць нашых дэпутатаў з Вярхоўнага Савету СССР, фактычна і фармальна, ліквідаваць СССР і ягоныя ворганы, расчысьціць шляхі да ўмацаваньня суверэнітэту, а менавіта ў пытаньнях, зьвязаных з нацыянальнай валютай, эканомікай і стварэньнем уласнага войска.
    Аднак мы павінны памятаць, што такое Расея, што ёсьць яе гісторыя, яе дыпляматыя, яе мэнтальнасьць, яе нежаданьне выконваць любыя пагадненьні. У дачыненьні да Расеі мы павінны праводзіць узаемаўзгодненую палітыку, падобрасуседзку жыць зь ёю, гандляваць, наладжваць іншыя сувязі, але ніколі, ні пры якіх абставінах мы не павінны ўступаць з Расеяй ні ў якія палітычныя пагадненьні, ні ў якія палітычныя саюзы. Такое „аб’яднаньне” (акупацыя) ўжо было ў канцы XVIII стагоддзя і ў 1922 годзе.
    Аб’ектыўна, у інтарэсах нашага народу, у інтарэсах нашай дзяржавы мы павінны кіравацца ў Эўропу, мы павінны праводзіць толькі незалежную дзяржаўную палітыку. Але на працягу гэтага году старое камунасавецкае кіраўніцтва не зрабіла нічога, каб умацаваць сувэрэнітэт, аслабіць залежнасьць ад расейскай сыравіны.
    Калі разглядаць нашую палітыку на пэрспэктыву, аналягічныя адносіны, хоць з пэўнай карэктыроўкай, у нас павінны быць у стаўленьні да Польшчы. Пры найлепшых дачыненьнях зь ёю мы ніколі не павінны дапусьціцца да сытуацыі, кшталту той, якая ўтварылася ў 1569 годзе (Люблінская Вунія) і якая прывяла ўрэшце да краху вялікай Беларусі (Вялікага Княства Літоўскага). Беларуская гісторыя  гэта найлепшая школа нашай геапалітыкі.
    Зянон Пазьняк
    (Паводле выступу на сьнежаньскім Соііме БНФ (1991 г.). Інтэрв 'ю „ Навінам Адраджэньня ” і газэце „ Свабодны Сахалін ’’ запісаў Валеры Сядоў.)
    Надрукавана: („ Навіны Беларускага Народнага Фронту
    „ Адраджэньне ",  1992, 9 студзеня)
    46. Сымвалы Беларусі.
    75
    АБ СТАНОВІШЧЫ НА БЕЛАРУСІ
    Цяпер, калі на Беларусі крута ўгару пайшла інфляцыя, моцна павысіліся цэны і амаль зусім зьніклі неабходныя тавары, кожны задумаецца  што чакае нашае грамадзтва, у чым прычына зьніжэньня жыцьцёвага ўзроўню і дзе выхад.