Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Нестабільнасьць у кіраўніцтве РСФСР, развал дэмакратыі, імпэрыялізацыя афіцыйных структураў, тупік, бездапаможнасьць у эканоміцы і фінансавых дачыненьнях усё гэта не выклікае даверу, сьведчыць пра магчымы абвал, пра крах папулісцкай палітыкі.
Беларускаму грамадзтву трэба навучыцца глядзець наперад, каб засьцерагчыся ад гангрэны. Дачыненьні з Захадам, пэрспэктывы ўваходу ў эўрапейскі агульны рынак будуць залежаць ад нашага ўнутранага становішча, ад рэалізацыі нашымі грамадзянамі права прыватнай уласнасьці на зямлю, ад разьвіцьця рыначных ўзаемадачыненьняў, ад умацаваньня дзяржаўнага суверэнітэту. Мы павінны цяпер забыцца пра турму народаў і не азірацца на яе казематы, як бы цяжка нам ні было, як бы нас ні правакавалі абяцанкамі, эканамічнай супольнасьцю, калектыўнай бясьпекай і рознай імпэрскай лухтой, бо за сьпіной сьмерць. Мы спыніліся на краі бездані народнага небыцьця. У нас зьявіўся шанец на выратаваньне, і, калі мы яго не скарыстаем, іншых шанцаў ужо можа ня быць.
Мы вельмі адстаём са стварэньнем беларускага войска і ўвогуле з вырашэньнем вайсковага пытаньня, якое цяпер першачарговае. Суверэнітэт Беларусі бяз войска гэта ўтопія. Гзтак жа ca.ua, як без нацыянальнай валюты, без міжнародных сувязяў на ўзроуні пасольстваў, без мытнай прасторы. Зацягваць з вайсковым пытаньнем нельга, бо фінансаваньне Савецкай Арміі хутка скончыцца. Беларускі народ ня можа ўтрымліваць і цярпець чужое войска на сваей тэрыторыі. Войска павінна быць сваё. Узброеныя сілы Рэспублікі можна
62
стварыць на аснове фармаваньняў Беларускай ваеннай акругі з наступным іх скарачэньнем як мінімум на адну трэць. Войскі, што разьмешчаны на тэрыторыі Рэспублікі і не ўваходзяць у БВА, павінны быць выведзены зь Беларусі. Дзеля гэтага заключаецца дагавор на пераходны пэрыяд з рэспублікамі і пераходнымі структурамі СССР, у якім прадугледжаны тэрмін і графік вываду, прынцып базавага ўтрыманьня ваенных частак, памеры аплаты Рэспубліцы за арэнду зямлі, за выкарыстаньне рэсурсаў, інфраструктуры і г. д., квоты плацяжоў Рэспублікі на утрыманьне гэтых пакуль што агульных войскаў.
Ядзерная зброя Беларусі не патрэбная. Але было б рызыкоўна перадаваць яе камунебудзь. Таму ўсё атамнае ўзбраеньне на Беларусі павінна быць зьнішчана ў рэчышчы агульнага міжнароднага працэсу раззбраеньня з запрашэньнем міжнародных экспэртаў і назіральнікаў. Рэспубліка Беларусь павінна выступіць з ініцыятывай такой акцыі.
Задачы важныя, неадкладныя і працаёмкія. На Беларусі настаў пэрыяд самы адказны, час самай цяжкой працы, якая патрабуе мноства людзей, спэцыялістаў, ахвярнасьці, цярпеньня, сьмеласці і сілы. Раней, калі змагаліся з камунізмам, было прасьцей. Усё было бачна, шмат што зразумела і нескладана. Цяпер жа патрэбныя ня толькі адмаўленцы, але і стваральнікі. Ды вось бяда працы шмат, а працаўнікоў мала. Давайце ж тады кожны па слоўцу, кожны па жмені, па цаглінцы прынясём у падмурак нашай свабоды і незалежнасьці. Змагаючыся і ствараючы пераможам.
Зянон ПАЗЬНЯК, старшыня БНФ, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана: (Народная Газэта, 1991, 15 кастрычніка)
40. 1991 год. Жнівеньскія дні. Менск.
63
ЗВАРОТ СОЙМУ БНФ ДА НАРОДУ БЕЛАРУСІ
Беларусь перажывае цяжкі, трывожны час. Людзі ў разгубленасьці ад няяснасьці эканамічных пэрспэктываў. Абвешчаная незалежнасьць застаецца на паперы, Рэспубліка не вядзе ўласнае дзяржаўнае палітыкі: свая беларуская валюта дзейсны сродак абараніцца ад хвалі пустых рублёў з усяго былога СССР ня ўводзіцца, не абароненыя межы, не ствараюцца ўзброеныя сілы. Колішняя залежнасьць ад савецкае імпэрыі на вачах ператвараецца ў залежнасьць ад Расеі, дзе нарастае палітычная й эканамічная нестабільнасьць.
Беларусь мае надзвычай выгаднае эканамічнагеаграфічнае становішча, пэрспэктыўную структуру прамысловасьці, каштоўную сыравіну, досыць разьвітую сельскую гаспадарку, што карміла й корміць ладны абшар былога СССР, добрыя працоўныя традыцыі. Жнівеньскія падзеі здабыцьцё незалежнасьці далі ўнікальную магчымасьць рэалізаваць дэмакратычны, інтэлектуальны, эканамічны патэнцыял Беларусі ў незалежнай дзяржаве. Стварыліся ўмовы для пераходу да рынку з выкарыстаньнем нашых перавагаў. Аднак Рэспубліка не выкарыстоўвае гістарычнага шанцу стаць сапраўды незалежнай і дэмакратычнай краінай са свободнай эканомікай. Беларусь ня толькі адстае ў палітычным разьвіцьці ад суседніх рзспублік, але коціцца ў бездань эканамічнага краху й новага каляніяльнага заняволеньня.
Адказнасьць за гэта цалкам ляжыць на Вярхоўным Савеце, яго кіраўніцтве, на Савеце Міністраў Рэспублкі Беларусь.
Спадзяваньні на тое, што Вярхоўны Савет возьме на сябе адказнасьць за лёс Рэспублікі ды яе народу ня спраўдзіліся. Непрафэсійная, непадрыхтаваная да самастойнай дзяржаўнай дзейнасьці намэнклятурная большасьць так і не зразумела, што вяртаньня назад ня будзе. Раней гэтая большасьць арыентавалася на Маскву як на носьбіта камуністычнае ўлады ў апошняй інстанцыі. Цяпер жа, калі ўсе суседнія рэспублікі былога Савецкага Саюзу, і найперш Расея, умацоўваюць свой суверэнітэт заканадаўча й практычна, Вярхоўны Савет Беларусі лічыць разгляд гэтых пытаньняў непатрэбным і неактуальным. Ня маючы праграмы палітычных, эканамічных ды сацыяльных пераўтварэньняў, ён здольны толькі глядзець усьлед падзеям у іншых былых рэспубліках СССР. Апазыцыя БНФ мае дакладную канцэпцыю вываду Беларусі з крызісу й абароны яе суверэнітэту. Але законатворчая праца Апазыцыі ў Вярхоўным Савеце аказалася змарнаванай тымі, хто ня здольны да стваральнае дзейнасьці.
Старшыня Вярхоўнага Савета С. Шушкевіч адмаўляецца ажыцьцяўляць нават відавочныя тэрміновыя захады па абароне суверэнітэту Рэспублікі ды яе спажывецкага рынку. Старшыня ВС прыкрывае сваёй бязьдзейнасьцю Саўмін. Ён дэзыарыентуе людзей, разважаючы пра быццам безвыходнае становішча Беларусі, якая мусіць уступаць у эканамічны й палітычны саюз абноўленую імпэрыю. Але палітычны ратунак Беларусі у поўнай незалежнасьці й у сістэме двухбаковых пагадненьняў з былымі партнёрамі па былым СССР. Незалежная Беларусь павінна падпісваць дагаворы, выгадныя ёй, а ня тыя, якіх дамагаецца Масква.
Савет Міністраў Беларусі гэта намэнклятурная структура, якую без перабольшаньня можна назваць ЦК КПБ у новым абліччы: тыя ж людзі, тое ж думаньне ды інтарэсы. Урад сабатуе нават тыя нешматлікія й куртатыя прагрэсіўныя законы, якія ўсё ж прыняў Вярхоўны Савет. Палітыка Саўміну на чале з дасьведчаным партапаратчыкам В.Кебічам ськіраваная толькі на тое, каб ня выпусьціць з рук намэнклятуры нарабаванае ў народа, каб не дапусьціць эканамічных рэформаў у інтарэсах народу й здаровае эканомікі. На Беларусі не адбываецца прыватызацыі, у якой мог бы ўзяць удзел кожны грамадзянін Рэспублікі, не ствараецца эканоміка роўных шанцаў. Зямля паранейшаму ў руках калгаснасаўгасных кіраўнікоў стаўленьнікаў кампартыі. Беларускі народ вядуць у бездань фізічнага вынішчэньня пасьля Чарнобыля.
Намэнклятурны ўрад Кебіча забясьпечвае прастору незаконнай прыватызацыі, калі ранейшыя партыйнакамсамольскія дзеячы, дырэктарат, міністэрскія апаратчыкі пераўтвараюць дзяржаўную ўласнасьць у сваю прыватную. Такі „пераход да рынку” няўмольна прыводзіць да захаваньня манапалізму ў эканоміцы й да страты нават тых нязначных перавагаў у дабрабыце перед суседнімі рэспублікамі, якія былі дагэтуль. Расею, якая спрабуе распачаць эканамічныя рэформы, гэтая сітуацыя на Беларусі аб’ектыўна задавальняе. Толькі ці задавальняе наш народ становішча, калі эканоміка рэфармуецца не дзеля інтарэсаў Рэспублікі ды яе людзей, але пад чужым націскам і ў інтарэсах намэнклятуры, калі нас чакае не аздараўленьне эканомікі, а чарговае і галавакружнае падвышэньне цэнаў?
БНФ патрабуе неадкладнай адстаўкі такога Савету Міністраў. Вярхоўны Савет жа павінен прыняць новы закон аб выборах і пасьля выбараў заявіць аб самароспуску. Апе так бывае ў дэмакратычных дзяржавах, дзе ў палітыкаў ёсьць пачуцьцё адказнасьці й няпісаны кодэкс гонару. У нас так ня будзе. Узьлёт цэнаў, не зьвязаны з эканамічнымі рэформамі, непазьбежна выклікае сацыяльны выбух, уладу можа зьмесьці хваля народнага гневу. I гэты гнеў мае падставы.
Аднак стыхія не бывае стваральнаю. Нам хапіла рэвалюцыяў. Беларускі Народны Фронт прапаноўвае законны шлях зьмены скампрамэтаванае ўлады рэфэрэндум.
3 1га студзеня 1992 г. уступае ў сілу Закон аб рэфэрэндуме. Калі да канца году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусі ня прыме заканадаўчых актаў, якія забясьпечаць незалежнасьць Беларусі, яе эканамічную й палітычную абарону, эканамічныя рэформы, калі Вярхоўны Савет не адправіць у адстаўку намэнклятурны й антынародны ўрад Кебіча Беларускі Народны Фронт распачынае падрыхтоўку да рэфэрэндуму. На рэфэрэндуме мэтазгодна паставіць пытаньне аб датэрміновым роспуску Вярхоўнага Савету, аб адстаўцы Ўраду, аб нацыяналізацыі маёмасьці КПССКПБ.
Закон дазваляе выносіць на рэфэрэндум законапраекты. Паколькі няма спадзяваньняў на тое, што цяперашні Вярхоўны Савет, адыходзячы, прыме дэмакратычны выбарчы закон, можа ўзьнікнуць неабходнасыдь прыняць усенеродна, праз рэфэрэндум, закон аб выбарах на шматпартыйнай аснове, распрацаваны Апазыцыяй БНФ.
Уся дзейнасьць Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, навуковыя й палітычныя парады Фронту, у тым ліку навуковапрактычная канфэрэнцыя БНФ „ Незалежнасьць і адраджэньне” (Менск, кастрычнік 1991) засьведчылі, што Народны Фронтздольны аб'яднаць намаганьні навукоўцаў, палітыкаў і практыкаў у распрацоўцы шляхоў і ажыцьцяўленьня выхаду Рэспублікі э крызісу. Мы і надалей запрашаем да інтэлектуальнага супрацоўніцтва людзей навукі, кіраўнікоў, адміністрацыйных работнікаў, бізнэсмэнаў тых, хто бачыць, што альтэрнатывы незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, альтэрнатывы здаровай рынкавай эканоміцы няма.
Баларускі Народны Фронт рух беспартыйных, а таксама ўдзельнікаў новых дэмакратычных партыяў. Фронт разам з усімі нацыянальнадэмакратычнымі сіламі Рэспублікі валодае дастатковым разумовым патэнцыялам і палітычным вопытам, каб узяць на сябе адказнасьць за лёс Бацькаўшчыны. Заклікаем усіх, каму дарагая будучыня Беларусі, перад вызначальнымі гістарычнымі падзеямі гуртавацца ў шэрагах БНФ.