• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Аднак гэтае страшнае злачынства было толькі бандыцкім эпізодам крывавай дарогі ля былога Ігумена. Мясцовы краязнаўца і дасьледчык Ігуменшчыны настаўнік Уладзімер Дарагуж вывучыў тут гісторыю сталінскага тэрору і зьвесткі пра злачынствы надрукаваў у раённай газэце «Уперад». Масавыя расстрэлы, аналагічныя, як у Курапатах, пачаліся тут з 1937 года.
    Каля былой ігуменскай турмы, каля могілак, уздоўж дарогі на Бабруйск ля ўрочышчаў Цагельня і Высокі Стан (Высокі Бугор)  скрозь тады расстрэльвалі людзей па начах, чуліся енкі і стогны; скрозь тут цяпер пахаваньні, далы і западзіны магілаў. Ігуменская турма была заўсёды перапоўненая ў час калектывізацыі  «кулакі», потым  «ворагі народа», затым «заходнікі», жыхары Заходняй Беларусі. У чэрвені 1941 многіх забівалі проста ў камэрах. Уладзімер Дарагуж піша, што калі
    50
    33. Шзсьце 26 ліпеня на Ігуменскай „Дарозе сьмерці". Наперадзе Зянон Пазьняк іЛяеон Баршчзўскі.
    пасьля эвакуацыі турэмнага пэрсаналу на тэрыторыю турмы прыйшлі ігуменцы, то найбольш іх уразіла «вузкае памяшканьне з возерам крыві».
    Жыхар Ігумена Іван Адамавіч Тамашэвіч і яго сябра Шпак бачылі і чулі, як у ноч з 17 на 18 жніўня 1937 г. расстрэльвалі ў лесе ля Высокага Стану. «Праз некалькі дзён,  расказваў Ул. Дарагужу Іван Тамашэвіч,  мы знайшлі там тры вялікія ямы, засыпаныя пяском і замаскаваныя яловымі лапкамі. А ў ноч з 4 на 5 сьнежня дзяжурыў я (непадалёк у пажарнай ахове  3. П.). Шэсьць аўтамашын прайшло на Высокі Стан, а затым пачуліся стрэлы. Але ж гэта ня ўсё. Аб’ездчык лясьніцтва Янка Пархімовіч расказваў, што назаўтра шэсьць машын людзей расстралялі на Магілёўцы зьлева перад паваротам на Рудню Астравітую».
    Шмат што расказалі сьведкі тых часоў Уладзімеру Дарагужу. I пра тое, як расстралялі ля Цагельні калёну латышоў, як вазілі людзей ад будынкаў турмы і міліцыі ў лес на сьмерць, як катавалі, як закопвалі ў вялізных ямах, як засаджвалі іх елачкамі, як пясок варушыўся, як шнырылі сексоты і «хапуны» (крытыя машыны НКВД  «чорныя крумкачы»), як вынішчалі народ.
    «Пусьцелі гарады і вёскі,  піша Уладзімер Дарагуж,  удавелі бабы, сірацелі дзеці.
    Расказвае настаўнік Рыгор Мікалаевіч Пятровіч:
    « Калі перад вайной мы, школьнікі, рабілі лыжны агітпаход і прыйшлі ў вёску Гайдукова Слабодка, то ўбачылі, што самыя цяжкія работы на калгасным двары робяць жанчыны.
     Дзе ж вашы мужыкі?  запыталіся мы.
     Хапун пабраў...»
    У чэрвені 1941 года людзі з Ігумена і навакольных вёсак пахавалі ахвяры расстрэлу ў агупьных магілах. «Пахаваньне правод
    зілі мой бацька, іншыя людзі, я таксама ўдзельнічаў  успамінае мясцовы жыхар Іван Міхайлавіч Аляпікевіч,  Большасць забітых ляжала перад Цагельняй зьлева ад дарогі, часгка  справа. Я заўважыў, што дзенідзе стаяў посуд зь ядой і вадой. Відаць, міласэрныя чэрвеньцы дапамагалі як мапіі сьмяртэльна параненым людзям».
    Беларуская жанчына Н. М. Рунцо з сяла Лучнога падабрала аднаго раненага вязьня, карміла, даглядала. Ачуняў праз два месяцы. Гэта быў латышскі пісьменьнік, Калі выздаравеў, пайшоў у лес. Далей лёс яго невядомы.
    Але былі і іншыя адносіны. Ганна Адамаўна Зазека расказала Ул. Дарагужу: «На другі дзень пасля гэтага расстрэлу мы гуртам ішлі ў ягады, бачылі мноства забітых людзей. Справа ад дарогі пачуўся стогн  «вады...» Мы хацелі наліць у конаўку, але чалавек сказаў, што яму з бутэлькі будзе зручней. «А хто вас пастраляў? ііытаем.  Можа, які дэсант? He,  адказвае,  тыя, што прывялі». Пачуўшы гэта, Сакольчык пабег у турму і прывёў салдата. Той дастрэліў параненага».
    «У 1954 годзе,  расказвае Ул. Дарагужу электрык У. М. Алампіеў,  тут бралі пясок для падсыпкі дарогі. Адкрылася вельмі шмат шкілетаў. У час дажджу сюды сцякала вада, утвараючы возера, і чарапы ўсплывалі. А тады ў горадзе насупраць пажарнай бьгў прыёмны пункт другаснай сыравіны, там працаваў нарыхтоўшчык Воранка. Пацаны здавалі яму чалавечыя косці, атрымлівалі грошы на напітак ці марожанае».
    Такі вось «сюррэалізм». Можна шмат расказваць пра варварскія выпадкі... Ня буду камэнтаваць такога роду факты. Зрэшты, я прывёў іх для тых, хто задумваецца над псіхалёгіяй рабства, якім хранічна хварэе душа нашага зьнясіленага «сацыялізмам» грамадзтва.
    51
    20 ліпеня 1991 года, праз 50 гадоў пасля масавага расстрэлу, прайшлі па крывавай дарозе ад Ігумена да Цагельні людзі пасьляваеннага пакаленьня і былыя палітвязьні сталінскіх турмаў. Прайшлі жалобна і ўрачыста не пад канвоем, а з харугвамі і пад сьцягамі, з кветкамі ў руках, каб пакланіцца і ўвекавечыць памяць нявінна забітых суайчыньнікаў, памаліцца за іх душы. Беларускае гісторыкаасьветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі» і Саюз былых палітзьняволеных Летувы пры садзеяньні Беларускага Народнага Фронту і Чэрвеньскага райвыканкама наладзілі чарговыя «Жальбіны», прысьвечаныя ўгодкам нявінных ахвяраў бальшавізму.
    У пачатку шляху на ўскрайку лесу ўзвысіўся сямімэтровы беларускі Крыж пакуты, асьвечаны сьвятарамі чатырох хрысьціянскіх канфэсіяў. Надпіс: «19301941. Ахвярам бальшавіцкага тэрору». У канцы дарогі ля трох агульных магіл  летувіскі Крыж памяці, выразаны ў народных традыцыях з камля вялікага дрэва. Гучаць малітвы і псальмы, лунаюць прыспушчаныя беларускія і летувіскія трыкалёры, маркотна глядзяць вочы Багародзіцы  заступніцы нашай зямлі Беларускай і летувіскія духоўныя гімны ўзносяцца над магільнымі хвоямі.
    Сюды прыехалі людзі зь Менска і з ўсёй Летувы. Прамаўлялі ад мясцовай улады, прадстаўнікі Ігумена, Каўнаса, беларускай інтэлегенцыі. А я зьдзіўляўся, якім, пэўна, аўтарытэтам карыстаецца тут, на гэтай палітай крывёю зямлі, сталінскі бальшавізм. Як да яго прыслухоўваюцца, як баяцца. Напярэ
    дадні камуністычныя ўлады правялі апрацоўку насельніцтва, каб не ішлі на гэтыя «Жальбіны», бо будзе дрэнна, бо прыедзе БНФ і могуць страляць... I ніхто не прыйшоў з навакольных вёсак. Ды й з Ігумена мала хто. Пэўна, страшна? I навошта? Навошта гэта Воранку і Сакольчыку? Як пісаў расейскі паэт: „Чем тяжелей наказанье, Тем нм мнлей, господа.”
    Невыпадкова палітычная апэрэтка са зьездам бальшавіцкай плятформы ў КПСС адбылася менавіта на Беларусі.
    БНФ, як вядома, не стаў супрацьдзейнічаць зборышчу сталіністаў. Мы ня бачым за імі ніякай пэрспэктывы. Да таго ж варта было, каб праявілася КПБ, уся ж улада пакуль у іх.
    I яны «праявіліся», што называецца, ва ўсім бляску сваёй ленінскасталінскай сутнасьці. (Нават нечакана, кашчунства ж якніяк). Прапанавалі сваю лепшую залю, сваю лепшую гасьціньніцу «Октябрьская», сваю прэсу, прысутнічалі высокапастаўленыя функцыянеры ЦК КПБ.
    Скора міне паўстагоддзя, як закончыўся Нюрнбэргскі суд. Суд  які выратаваў духоўна нямецкую нацыю. Што прынясе нам працяг Нюрнбэрга  суд над тымі злачынцамі, якія ўчынялі рэпрэсіі над мільёнамі ні ў чым не вінаватых людзей?
    Зянон ПАЗЬНЯК, народны дзпутат БССР
    Надрукавана: (Народная Газэта,  1991, 9 жніўня)
    * * *
    У памяці застаяіся пробмскі Выразныя, як фатаграфіі:
    — Забраць! — крычыць бальшавік, — Всё забраць!
    Песьня
    О, зялёнае жыта пад ветрамі О, мора жытнёвых хваль! Лунай над палямі песьня мая.
    Сквер
    Вунь бачыш на яаўцы
    Уедліва „Правду” чытае дзядок.
    Замухрышка.
    За Сталінам комкі згяумў яюдзей.
    1987 г.
    * * *
    Памалюся я,
    Каб тысячы год жым Беларусь, I стаяў народ.
    1995 г.
    52
    СЭСІЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
    Выдрукоўка з кнігі Сяргея Навумчыка. „Сем гадоў Адраджэньня альбо фрагмэнты найноўшай Беларускай гісторыі (1988  1995).”  ВаршаваПрага, 2006, стар. 6263. Фрагмэнт з другога дня Сэсіі (25 жніўня 1991 г.) перад галасаваньнем за незалежнасьць.
    Галоўным у гэтым выступе была якраз спроба перашкодзіць прыняцьцю беларускай Незалежнасьці. Лукашэнка не ўспрымаўся значнай часткай дэпутатаў сурьёзна, але выказаныя ім тэзы маглі запасьці ў галовы тых, хто ў пытаньні сувэрэнітэту вагаўся і, такім чынам, паўплываць на вынікі галасаваньня.
    Рашэньне магло і не набраць належнай колькасьці галасоў (а патрабавалася ня простая, а „кваліфікаваная”, „ канстытуцыйная” большасьць  дзьве траціны дэпутатаў).
    кевіч, ці вёў сэсію нехта з намесьнікаў). Цяпер жа, пасьля двух дзён нэрвовага напружаньня, дэпутаты папросту былі стомленыя, і нехта мог падумаць  „ну, калі гэта нерэальна, дык навошта галасаваць” (адсотак тых, хто не галасаваў ці ўстрымліваўся, таксама заўсёды быў значны).
    I тут раптоўна, ад мікрафону, выступіў Пазьняк. Гэты выступ у лёсе Беларусі адыграў вызначальную ролю, таму прывяду яго цалкам.
    Пазьняк З.С. „Я хачу зрабіць некалькі заўваг па гэтаму
    34. Жнівень 1991 г. Беларуская нацыянальная рэвалюцыя. Менск.
    Больш таго: Шушкевіч, прапанаваўшы „давайце заканчваць нашу работу”, выказвае сумнеў у станоўчым выніку галасаваньня: „Вы ведаеце, канстытуцыйная большасьць патрэбна нам. Я б хацеў зьвярнуць вашу ўвагу, што вельмі цяжка гэта пытаньне нават пры самых станўчых аносінах вырашыць”.
    Казаць такое было а ні ў якім разе нельга, бо значная частка дэпутатаў пры галасаваньні (па любых пытаньнях) кіравалася эмоцыямі і была схільная падтрымліваць пазыцыю таго, хто вёў сэсію (не істотна, быў гэта Дземянцей, Шуш
    пытаньню, паколькі тут у зале выступалі некаторыя дэпутаты, у прыватнасьці, дэпутат Лукашэнка, які проста заблытаў гэтае пытаньне.
    Справа ў тым, шаноўныя калегі, што зараз мы ўступілі ў прынцыпова новую сытуацыю. Усе рэспублікі вакол нас аб’явілі аб сваёй нацыянальнай дзяржаўнай незалежнасьці. У тым ліку ўчора гэта зрабіла Украіна. Практычна пытаньне аб Саюзным дагаворы здымаецца на нейкі пэрыяд. Саюз існуе толькі намінальна. I калі ў гэтай сытуацыі мы не прымем адпаведнага закона аб дзяржаўнай незалежнась
    53
    ці Беларусі, мы трапім у вельмі кепскае становішча. Таму што тыя рэспублікі, якія вакол нас, яны будуць разьвівацца, і разьвівацца як нацыянальныя дзяржавы на прынцыпова новай аснове. Яны ідуць да рынку, у іх будзе больш мабільная эканоміка, і мы трапім у непасрэдную залежнасьць ад гэтых рэспублік. Тым больш, я ў сваім дакладзе гаварыў (а я дастаткова добра знаёмы з расейскай дэмакратыяй на працягу многіх гадоў) і з усёю адказнасьцю магу сказаць, што на Усходзе ў нас фармуецца маладая агрэсіўная імпэрыя ў форме дэмакратыі. Тыя дэмакраты, якіх мы добра ведаем, не прызнаюць фактычна нас як нацыю, яны не глядзяць на нас, як на асобную дзяржаву і на асобную тэрыторыю, a глядзяць на нас, як на вотчыну, на якую яны маюць пэўнае права.