Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Для нармальнага функцыянаваньня прэзыдэнцкай пасады неабходны, перш за ўсё, прафэсійны дэмакратычны парлямант, які зьяўляецца процівагай уладзе прэзыдэнта і кантралюе яго. Добра, калі існуе грамадзянская супольнасьць і дэмакратычныя інстытуты кантролю за функцыямі кіраваньня, калі жывуць традыцыі шматпартыйнасьці, дзейнічаюць сьпелыя палітычныя партыі. Неабходна адпаведная вертыкальная структура прадстаўнічай і выканаўчай улады, а не яе імітацыя ў выглядзе Саветаў і іх ворганаў. Неабходна замацаваньне гэтай структуры ў Канстытуцыі Беларусі, патрэбны закон аб грамадзянстве, аб муніцыпальным кіраваньні. Усё гэта распрацавала Апазыцыя БНФ, і ўсё гэта было адкінута намэнклятурнай большасцю Вярхоўнага Савета.
Калі ж усяго гэтага няма, а існуе толькі партыйнасавецкая | сістэма адміністраваньня пад кантролем і кіраўніцтвам ЦК | КПБ выбраньне прэзыдэнта з усімі яго паўнамоцтвамі аўтаматычна адчыняе магчымасьці да дыктатуры яго асобы і карпарацыі, што за ёй стаіць. Адным словам, зьяўляецца рэальная магчымасьць вяртаньня да абсалютнай улады першага сакратара ЦК КПБ, або крэатуры ЦК, толькі праз інстытут прэзыдэнцтва з бачнасьцю фармальнай легітымнасьці і законнасьці.
А зброя да новага дыктатарскага рэжыму камуністычнай намэнклятуры ўжо падрыхтавана. Гэта законапраект «Аб пераразмеркаваньні паўнамоцтваў паміж вышэйшымі дзяржаўнымі ворганамі», дзе функцыі Вярхоўнага Савета перадаюцца яго Прэзыдыюму, і законапраект «Аб прававым рэжыме надзвычайнага становішча», які ў поўным сэнсе антынародны.
Трэба заўважыць, што ў цяперашніх варунках на Беларусі нават дэмакратычны прэзыдэнт, калі б раптам ён быў выбраны (што, практычна, выключаецца), ня змог бы правесьці ніякіх
41
рэформаў. Яны захлынуліся б у партыйнабюракратычным балоце Вярхоўнага Савета, Саўміна і ва ўсялякіх ворганах так званай савецкай улады. А ўсе свае грахі камуністы пастараліся б зваліць на гэтага дэмакратычнага прэзыдэнта і абвінавацілі б у пагаршэньні жыцця дэмакратычны народны рух. Гэта быў бы, як кажуць, прэзыдэнткамікадзэ.
Рэальнай альтэрнатывай намэнклятурнаму «прэзыдэнцтву» можа стаць прафэсійны дэмакратычны парлямант. Пакуль што Беларусі трэба ісьці па шляху парляманцкай рзспублікі. Яна да гэтага больш падрыхтаваная. Акрамя таго, такі шлях гарантуе дэмакратыю на Беларусі, разьвіцьцё рэформаў, сацыяльныя перамены, рэалізацыю правоў чалавека, паступовую дэпартызацыю вытворчасьці, арганізацыяў, установаў, прававых ворганаў, палітычную дэманапалізацыю грамадзтва. Ён стасуецца з нашай палітычнай мэтай незалежнай суверэннай Беларусяй як бязьядзернай зонай і нэўтральнай дзяржавай. Найбольш верагодны шлях да прафэсійнага парляманта нечарговыя выбары.
Аднак прэзыдэнцтва патрэбна намэнклятуры не праз паўгода, не праз год, а цяпер, неадкладна. Яна баіцца восені. Бо ведае, якое жыцьцё падрыхтавала свайму народу. Таму ў законапраекце прадугледжана, што першы прэзыдэнт выбіраецца на сэсіі Вярхоўнага Савета. На сэсіі ж цяперашняга Вярхоўнага Савета, калі ЦК загадае, можна выбраць прэзыдэнтам нават каня, ня тое што першага сакратара.
Тым ня менш гэтае палажэньне законапраекта пры галасаваньні пакуль не прайшло. Большасьць прагаласавала за ўсенароднае выбраньне. Я кажу «пакуль», бо пытаньне пра заснаваньне пасады прэзыдэнта на Беларусі не зьяўляецца канстытуцыйнай нормай і будзе прынятае толькі тады, калі за адпаведную папраўку ў Канстытуцыю прагаласуе 2/3 дэпутатаў. (Дарэчы, камуністычны друк поўнасьцю дэзінфармаваў грамадкасьць Рэспублікі, паведаміўшы, што пытаньне з прэзыдэнцкай пасадай ужо вырашана.) Намэнклятуры неабходна правесьці канстытуцыйную папраўку аб прэзыдэнцтве. У ход пушчана хітрая дэмагогія, мэта якой стварыць у тых дэпутатаў, што выступаюць за выбраньне прэзыдэнта ўсім народам, a не на сэсіі, перакананьне, што папраўка ў Канстытуцыю гарантуе гэтае палажэньне.
I шмат якія дэпутаты не разумеюць, што, як толькі будзе прынята папраўка ў Канстытуцыю аб пасадзе прэзыдэнта і аб выбраньні яго ўсенародным галасаваньнем, партгрупа тут жа правядзе звычайным галасаваньнем палажэньне ў закон аб выбраньні першага прэзыдэнта на гэтай сэсіі. Прыёмы і мэтады добра вядомыя. Тут і перагаласаваньне, і пастаноўка на галасаваньне фармальна зьмененай папраўкі пра выбраньне першага прэзыдэнта, і іншыя магчымасьці, пра якія намэнклятура добра ведае. У выніку ўсе дэпутаты, хто паверыць, будуць проста абдураны.
Таму дэпутатам належыць быць вельмі ўважлівымі. Але не прайграць у гэтай намэнклятурнай гульні можна толькі тады, калі тыя дэпутаты, што стаяць за прэзыдэнта, выбранага ўсенародна, і супраць выбраньня яго на сэсіі, не прагаласуюць за папраўку ў Канстытуцыю аб увядзеньні пасады прэзыдэнта на Беларусі. Калі ж гэтыя дэпутаты, наіўна паверыўшы, прагаласуюць за папраўку яна можа набраць 2/3 галасоў і пройдзе. Тады можна не сумнявацца, што прэзыдэнта прапануюць выбраць зараз жа, на гэтай сэсіі.
Што датычыць Апазыцыі Народнага Фронту, то яна, як было аб ’яўлена, не галасуе ні за якія прапановы аб прззыдэн
цтве і ня йдзе ні на якія перамовы з партгрупай па гэтым пытаныіі. *
У апошні момант намэнклаятура распаўсюдзіла новы тэкст законапраекта «Аб пераразмеркаваньні паўнамоцтваў паміж вышэйшымі дзяржаунымі ворганамі БССР». Працытую, чаго яны дамагаюцца:
«Предоставйть Презйдйуму Верховного Совета Белорусской ССР право:
вносйть в случае необходймостй йзмененйя в действуюіцйе законодательные акты Белорусской ССР;
давать толкованйе законов Белорусской ССР;
отменять решенйя областных н Мннского городского Советов народных депутатов в случае несоответствня йх закону;
пройзводйть необходнмые йзменення в структуре Совета Мйнйстров БССР;
вносйть йзмененйя в состав Верховного Суда Белорусской ССР, областных й Мйнского городского судов, Высшего хозяйственного суда БССР;
обьявлять мораторйй на забастовкй, мйтйнгй, ултные шествня, демонстрацйй й пйкеты, дестабйлйзйруюіцйе обстановку в республйке;
рассматрйвать представленйя Прокурора Белорусской ССР й давать согласне на прйвлеченйе народного депутата местного Совета яародных депутатов к уголовной ответственностй, арест йлй прймененйе мер адмйнйстратйвного взысканйя, налагаемых в судебном порядке, npu omcymcmeuu на то согласйя соответствуюіцего местного Совета народных депутатов. Прй даче согласйя на прйвлеченйе народного депутата местного Совета к ответственностй Презндйум Верховного Совета БССР лйшает народного депутата депутатской непрйкосновенностй».
Як бачым, гэтыя палажэньні гавораць самы за сябе. Калі такі закон прыняць, то Вярхоўны Савет, практычна, ўжо непатрэбны. Усім будзе распараджацца Прэзыдыюм. Дэпутаты ўсіх узроўняў будуць бяспраўныя перад ім, гэтак жа, як і насельніцтва. Неабмежаваную ўладу атрымаюць члены Прэзыдыюма.
Аналягічныя таталітарныя паўнамоцтвы павінен атрымаць Саўмін і прэм’ер В. Кебіч. Працытую толькі некалькі зь іх (у Вярхоўным Савеце ігнаруюць закон аб мовах. Большасьць дакумантаў рыхтуюць парасейску):
« устанавлнвать нмуіцественную отетственность предпрйятйй, учрежденйй й органйзаціш, а также матернальную ответственность йх руководшпелей за отказ йлн уклоненйе от заключенйя хозяйственных договоров на поставку продукцйй, товаров, пройзводство работ e coomeemcmeuu с государственным заказом...» А некалькімі абзацамі вышэй фальшыва пішацца пра пераход да «рыначнай эканомікі».
Прэм’ер В. Кебіч будзе «отстранять от йсполненйя обязанностей руководягцйх работннков предпрйятйй, учрежденйй й органйзацйй, относяйріхся к коллектйвным (!) формам собственностй... освобождать от занймаемых должностей членов правйтельства.., назначать членов правйтельства.., отстранять от йсполненйя обязанностей должностных лйц йсполнйтельных органов местных Советов народных депу
* У выніку правільна пабудаванай тактыкі і дружных умелых дзеяньняў дэпутацкай Апазыцыі БНФ, удалося злучыць ўсіх сумніўных і нязгодных, раскалоць камуністаў і, пасьля пераможнай парляманцкай дыскусіі, галасаваньнем праваліць на Сэсіі камуністычную авантуру пра прэзыдэнцтва. (3. П.)
42
29. Шматсоттысячны пратзст рабочых Менска супраць дзеяньняў камуністыччых уладаў. Красавік 1991 г.
татов» і г. д. Законапраект, якім хочуць ліквідаваць функцыі Вярхоўнага Савета і ўвесьці партыйнаадмінстрацыйную дыктатуру ў выпадку, калі праваліцца задума аб увядзеньні прэзыдэнцтва.
Разгляд законапраекта аб увядзенні пасады прэзыдэнта прадоўжыцца зноў з 26 чэрвеня. I няма гарантыі, што пры апусь
целай плошчы і маўклівай апатыі народа не пачнецца на Беларусі яе чарговая ціхая драма.*
Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат БССР.
Надрукавана: (Народная Газэта, 1991, 26 чэрвеня)
Шаях 2
Няма нічога цяжзйшага, Як бачыць, што трава, Якой прысьвяціў жыцьцё, Падае, разбураецца на вачах. Іўсе твае вынікі Руйнуюццаў друз, Рагочуць ворагі на папялішчах... Ам не апускайма рук, He спыняймася.
Бо томкі кл/іі выйдзем на шяях, Убачым будучыню.
2004 г.
* * *
Бягуць гады.
Так уутка.
I, як раней, пакутуе наш народ.
2003 г.
* Працяг драмы адбыўся 19 жніўня камуністычны апаратны путч у Маскве (ГКЧП). Спроба ўвесьці „прэзыдэнцтва” на Беларусі (дыктатуру) перад маскоўскім путчам наводзіць на думку аб інфармаванасьці кіраўніцтва ЦК КПБ пра маскоўскія пляны а магчыма і ўдзел у іх. (З.П.).
43
ПАДЫМАЕЦЦА БЕЛАРУСЬ
Ужо ў канцы лютага гэтага года стала зразумела, што вылазка намэнклятурных камуністаў, як яны кажуць, «з акопаў», што пачалася з восені 1990 года, правалілася. Палітычны фарс з рэфэрэндумам*, адміністрацыйная бездапаможнасьць у эканоміцы і сацыялістычная дэмагогія усё гэта павінна было прывесьці да сацыяльнай актывізацыі пратэсту супраць бальшавіцкага рэжыму на Беларусі. Чакалася, што выступленьне людзей і ўздым масавага дэмакратычнага руху ў Рэспубліцы пачнуцца дзесьці ў траўні праз месяцпаўтара пасьля гвалтоўнага павышэньня цэнаў. Ведаючы цярплівасьць нашага народа і дэмагагічныя прыёмы камуністычнай прапаганды, можна яшчэ было меркаваць, што нашы людзі стрываюць і гэтую зьнявагу. Але, дзякуй Богу, на гэты раз народ не сьцярпеў. У пачатку красавіка, адразу пасля павышэньня цэнаў, рабочыя выйшлі на вуліцы.
На Беларусі склаліся дагэтуль такія абставіны, што ніякі грамадзкі рух ня мог стаць масавым. Камуністы больш чым за 70 гадоў так разбурылі беларускую культуру, так фізічна, духоўна і нацыянальна абяскровілі наш народ, што людзі ў большасці згубілі нацыянальную сьвядомасьць у выніку нацыя стала разьяднанай, бясьсільнай, а народ безабаронным перад сацыяльным прыгнётам, эксплуатацыяй, пошасьцямі і катаклізмамі (напрыклад, чарнобыльскай катастрофай) перад зьявамі, якія патрабуюць для змаганьня зь імі аб’яднаньня народнага духу і нацыянальнага адзінства. Патрэбен быў час, каб аднавіць асновы грамадзянскай супольнасьці і каб пачаўся працэс адраджэньня народа. Два з паловай гады цярпліва працаваў Беларускі Народны Фронт на ніве дэмакратыі і свабоды, набліжаючы час яднаньня. I вось гэты час настае. На Беларусі пачаўся рабочы рух, народ выйшаў на плошчы з патрабаваньнямі, якія вось ужо каторы год выстаўляе Народны Фронт. Мінулі дні, і людзям, якія здольны нешта разумець у палітычных працэсах, становіцца зразумела, што ў сацыяльнапалітычным сэнсе масавы рабочы рух і рух БНФ, практычна, адно і тое ж. Невыпадкова, што Народны Фронт, яго дэпутаты ў Вярхоўным Савеце адразу ж без ваганьня рэальна патрымалі страйкуючых, невыпадкова, што ў Народным Фронце шмат рабочых, што ў БНФ яшчэ ў 1989 годзе нарадзілася ідэя рабочага руху і пачаў стварацца рабочы саюз, невыпадкова, што БНФ ня только яднаецца, але часам зьліваецца з рабочым рухам. Бо і Народны Фронт, і выступ рабочых Беларусі гэта рух народа, змаганьне за правы чалавека, за дэмакратыю і справядлівасьць, за паляпшэньне жыцьця, за волю і свабоду Бацькаўшчыны.