• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    Рэспублікам цяпер вельмі важна, абмінаючы Крэмль, падтрымаць адна адну, заключыць міждзяржаўныя палітычныя і эканамічныя пагадненьні, аб’яднаць свае намаганьні супраць Спрута. Аднак у цэлым сітуацыя больш складаная і разьвіваецца далека ня проста. Супроцьстаяньне Ельцына і Гарбачова, Расеі і Саюза, манеўры Расеі з краінамі Балтыі, з Украінай і Беларусяй, сьведчаньні за існаваньне Саюза і адначасна супраць саюзнага дагавора, канфрантацыя з Гарбачовым і адначасна імкненьне дамовіцца за плячыма рэспублік і іншае,  усё кажа аб складанасьці дачыненьняў, якія б я ацаніў як працэс трансфармацыі таталітарнай партыйнай імпэрыі СССР (партакратычная дыктатура  экстэрытарыяльнасьць) у імпэрыю клясічную (метраполія  калёніі), працэс, які адзін рускі шавіністычна настроены пісьменьнік назваў «обустройством Росснн».
    Пройдзе час, і калі толькі гарбачоўскае супроцьстаяньне скончыцца ў карысць Б. Ельцына, палітыка Расеі рэзка пераменіцца  у гэтым можна не сумнявацца. Зарукай таму імпэрская псіхалёгія, якая зжываецца ў трамадзтве доўга, праз пакаленьні дэмакратычнага разьвіцьця.
    Структура ўлады ў Сістэме аналягічная пабудове партыйнай імпэрыі. Яна, так бы мовячы, таксама з двайным дном  эксканстытуцыйная, экслегітымная  і арганізавана па прынцыпу масонскай ложы (адкуль, уласна, і вырас камунізм).
    Карпаратыўную ўладу над грамадзтвам партбюракратыя ажыцьцяўляе праз двухступенную сістэму партыйнай улады, дзе асноўную функцыю выконвае вышэйшая, ценявая, партыйнамафіёзная ступень (ЦК, абкамы, гаркамы, райкамы і г.д.). Выканаўчую функцыю ажыцьцяўляе ніжняя «службовая» легальная ступень улады (дзяржаўныя ворганы, саветы, пракуратура, суды і г. д.).
    «Службовая ўлада» вядзе дакумэнтацыю, пакідае сьведчаньні сваёй дзейнасьці. Ценявая ступень улады кіруе, дае указаньні, распараджаецца кадрамі, але не пакідае за сабой ніякіх канкрэтных дакумантаў, што дае магчымасьць пры любых паваротах ці правалах справы застацца ў цяні, знайсьці казла адпушчэньня ў «службовай ступені», а пры посьпеху  усё
    33
    прыўлашчыць сабе. Ужо ў самой структуры бюракратычнай сістэмы закладзены механізм хлусьні, ашуканства людзей. Такі сьвет гэтай двухступеннай ложы партыйнай алігархіі, якая можа паразітаваць толькі пры адной умове  адсутнасьці прыватнай уласнасьці і права асобы на прыватную ўласнасьць.
    Зьнішчэньне прыватнай уласнасьці ёсць аснова ідэалёгіі марксізму, у гэтым яго найвялікшая шкода для грамадства. Ідэя злачынная, бо пазбаўляе чалавека свабоды. Інстытут уласнасьці створаны ў выніку гістарычнага разьвіцьця чалавечай цывілізацыі. Гэта сацыяльная прастора чалавека, што стымулюе яго працу і творчасьць для сябе і для грамадзтва, дае яму жыццёвую пэрспэктыву і спараджае пачуцьцё абавязку. Чалавек без уласнасьці ператвараецца ў люмпэна. Ён здольны толькі спажываць і разбураць.
    Марксізм  адзін зь відаў сацыяльнай утопіі. (У Савецкім Саюзе, праўда, дзякуючы антычалавечым намаганьням бальшавікоў, была ажыцьцёўлена ўтапічная мадэль грамадзтва хутчэй па Томасу Мору, чым па Марксу). Аднак ведама, што ніякая ідэя, ніякая справа, ніякімі мэтадамі ня будзе рэалізавана, калі за ёй не стаіць грамадзкі інтэрас нейкай вялікай і дастаткова ўплывовай сацыяльнай групы людзей. Зьнішчэньне прыватнай уласнасьці магло быць успрынята толькі люмпэнам і асацыяльнымі пластамі грамадзтва, адчужанымі ад уласнасьці як сродка вытворчасьці. Такой асацыяльнай, магутнай і вялікай праслойкай у Расейскай імпэрыі была бюракратыя. Марксізм, які разьвіваўся ў карпаратыўных (партыйных) структурах, аб’ектыўна выяўляў гістарычныя інтарэсы бюракратыі, прыватнай уласнасьцю якой зьяўляецца дзяржаўная ўлада. Бальшавізм як найбольш агрэсіўная люмпэнізаваная палітычная сіла, зьнішчаючы носьбітаў уласнасьці (важнейшай уласнасьці  зямлі), расчысьціў шлях для бюракратыі.
    Адмяніўшы прыватную ўласнасьць і абдзяржавіўшы яе, бюракратыя ўпершыню у гісторыі заваявала абсалютную палітычную, эканамічную і духоўную ўладу над грамадзтвам. Улада гэтага кляса, «сродкамі вытворчасьці» якога зьяўляецца дзяржаўная структура і сістэма ўлады, а прыватнай уласнасьцю сама дзяржава, яго ўлада стала самай жорсткай, самай бязьлітаснай, самай разбуральнай, а ідэалёгія (у дадзеным выпадку марксізмленінізм) і палітычныя ворганы  самымі бесчалавечнымі.
    Зьнішчаны былі асновы сацыяльнага чалавечага быцьця, перапынена эстафета свабоднага разьвіцьця асобы. Сьвет сацыяльнай сістэмы бюракратызму, дзе няма ўласьніка і вольнага чалавека, аснованы не на натуральных працэсах творчага разгортваньня грамадзтва, а на працэсах штучных, у грунце якіх прымус (што рэалізуецца сістэмай) і хлусьня (якая ажыцьцяўляецца ідэалёгіяй). Прымус і хлусьня  вось генератары руху, дакладней, існаваньня бюракратычнай цывілізацыі камунізму.
    Адносіны да ўласнасьці бюракратыя выяўляе, так бы мовячы, на «відавым» узроўні, альбо, як казалі
    21. Савецкі лёзунг у Менску.
    марксісты, на «клясавым». Бюракратыя, будучы ва ўладзе, ніколі не дапусьціць прыватнай уласнасьці, асабліва на зямлю, ўсьведамляючы небясьпеку для свайго карпаратыўнага сацы
    яльнага існаваньня. Калі мы з гэтага гледзішча прааналізуем паводзіны савецкай партакратыі, то стане зразумелай яе непрымірымасьць да прыватнай уласнасьці, асабліва ў такой рэакцыйнакамуністычнай рэспубліцы, як Беларусь. Тым часам, ніякая дэмакратычная палітыка, ніякія палітычныя праграмы ня будуць мець істотнага значэньня, калі ня вырашацца гэтыя два пытаньні  дзяржаўная незалежнасьць і ўласнасьць на зямлю. Бюракратычнае грамадзтва не скранецца зь месца.
    Цяжка ўсьведаміць, але Беларусь на сёньняшні дзень стала рэспублікай без сацыяльнай пэрспэктывы. Камуністы, якія выступілі супраць прыватнай уласнасьці на зямлю, у каторы раз закрылі яе. Потым жыцьцё, вядома, прымусіць дазволіць прыватную ўласнасьць на зямлю, але страты ўжо будуць вельмі вялікія. Цана ім  марнаваньне працы, прагрэсіруючая адсталасьць, зьбядненьне і залежнасьць ад іншых дзяржаваў. Калі ў гэты пэрыяд будзе падпісаны яшчэ і гарбачоўскі саюзны дагавор, становішча беларускага народа можна будзе параўнаць з самазабойствам.
    Ня трэба толькі ставіць пры гэтым рытарычныя пытаньні накшталт: «Няўжо яны гэтага не разумеюць?» Пытаньні бессэнсоўныя. Бо для партакратычнай бюракратыі не існуюць гуманістычныя каштоўнасьці народа, нацыі, свабода і правы чалавека. Бюракратыя па прыродзе сваёй касмапалітычная. Для яе ўласныя карпаратыўныя інтарэсы вышэй за народныя і тым больш за гуманістычныя каштоўнасьці.
    На жаль, амаль усе сродкі інфармацыі і вялікі паслужны корпус журналістаў на Беларусі ў руках КПСС. Абалваньваньне народа працягваецца. Яму кажуць, напрыклад, што БНФ  за роспуск калгасаў і саўгасаў, каб зямлю прымусова раздаваць сялянам. Нават спрачацца пачынаюць самы з сабой, «дескать», як гэта насільна раздаць зямлю  прымусовая дэкалектывізацыя? Камуністы, аднак, выдатна ведаюць пазыцыю Народнага Фронта. БНФ  за ўсе формы ўласнасьці, за права ўласнасьці на зямлю, за прыярытэтнае разьвіцьцё вёскі. Селянін павінен мець права атрымаць, калі захоча, зямлю ва ўласнасьць бясплатна і навечна. Дзяржава павінна спрыяць сялянскай гаспадарцы. Але, як ужо адзначана, у праве ўласнасьці на зямлю закладзена свабода селяніна і канец камунізму. Таму і хлусяць намэнклятурныя латыфундысты, таму і скажаюць патрабаванні БНФ, каб ашукаць народ.
    Я ужо не кажу пра партыйную агітацыю за гарбачоўскі саюзны дагавор і супраць незалежнасьці і свабоды Бацькаўшчыны. Тут ужо проста палохаюць беднага нявольніка. Як гэта мы без Масквы? Хоць пытаньне стаіць інакш  як гэта Масква бяз нас? Ня можа, аказваецца. 23 ракетныя базы паставіла з 44, існуючых у СССР, заняла дарогі, лясы, палі, нават радыяцыі не баіцца. Бедны «Спрут». Як яму цяжка. Пэўна, калі беларус разьбярэцца, што да чаго,  тады ўсё і вырашыцца. Хутчэй бы ўжо разабраўся.
    Зянон ПАЗЬНЯК, народны дэпутат БССР.
    Надрукавана: (Народная газэта,  1991, 24 студзеня)
    34
    НА ПРННЦНПАХ ДЕМОКРАТМН* I IАРОДНЫ ДЭПУТАТ БССР ЗЯНОН
    П СТАНІСЛАВАВІЧ ПАЗЬНЯК  адзін зь нямногіх дэпутатаў, чыя кандыдатура не абмяркоўвалася і не зацьвярджалася ў кулуарах і пакоях парткамаў і выканкамаў. У Вярхоўным Савеце БССР Зянон Станіслававіч адзін зь нямногіх інтэлэктуалаў, чые зьмястоўныя выступленьні заўсёды прыемна слухаць. Яны разважлівыя, абгрунтаваныя, маюць рацыю. Прамоўца цудоўна валодае роднай мовай і ніколі не карыстаецца шпаргалкамі.
    Да ўсяго сказанага дазволю сабе назваць яго асобу яшчэ мужнай і самаадданай, таму што, каб у такім высокім форуме ці на масавым мітынгу называць рэчы сваімі імёнамі і тым самым выклікаць на сябе шквал агню крытыкі і нянавісьці, трэба і сапраўды быць мужным, адданым сваёй справе і ўпэўненым у сваім інтэлектуальным патэнцыяле.
    Госьць нашага часопіса Зянон ПАЗЬНЯК адказвае на нашы пытаньні.
    * * *
     Зянон Станіслававіч, раскажыце, калі ласка, коратка аб сабе. У якім матэрыяльным становішчы прыходзіцца жыць, ці маеце такія звычайныя сучасныя атрыбуты дабрабыту, як дача і аўтамабіль? Калі не, то па якой прычыне такая сьціпласьць  гэта рыса Вашага характару, даніна модзе ці ва ўмовах існуючага ладу большага дасягнуць нельга?
     Нарадзіўся ў 1944 годзе на Віленшчыне (цяпер Горадзеншчына). Скончыў Беларускі Дзяржаўны ТэатральнаМастацкі Інстытут. Кандыдат мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй тэатра. 3 1976 года пасьля чарговых адміністрацыйнапалітычных рэпрэсіяў зьмяніў прафэсію, займаюся археалёгіяй і гісторыяй Беларусі. Працую старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР. Дачы і аўтамабіля ня маю і не імкнуся мець: гэта вышэй за мае матэрыяльныя магчымасьці і ніжэй за інтарэсы.
    Кожны Божы чалавек павінен мець мінімум у жыцьці: мець, што есьці; мець, што адзець і абуць; і мець, дзе жыць. Тысячы людзей у нас гэтага ня маюць. Да 1980 года ня меў і я. Нішто так не прыгнятае, ня душыць і не калечыць чалавека, гэта калі ён галодны, бяздомны і несвабодны. Нездарма бальшавікі адразу пачалі будаваць сваё панаваньне на гэтых прынцыпах. У нэндзы таталітарная ўлада можа існаваць вечна.
    Бальшавікі парушылі дыялекгычнае адзінства роўнасьці людзей, ліквідавалі іх фактычную няроўнасьць і стварылі грамадзкую сістэму з псіхалёгіяй эгалітарызму, калі раўненьне ідзе не на багацьце, а на беднасьць, не на ідэал, а на стандарт, не на духоўнасьць, а на шэрасьць, не на арыгінальнасьць, а на пасрэднасьць. Раўняць, як вядома, можна толькі па ніжэйшым, а не па вышэйшым. Таму людзей, грамадзтва нельга і немагчыма выроўніваць. Выроўніваць можна правы, умовы, магчымасьці.