Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Упершыню за 73ы гады праз увесь Менск па галоўным праспэкце пракрочыла шматтысячная (больш 30ці тысячаў)
* Часткі тэксту гэтага артыкула скарыстаныя потым у артыкулах „Д’яблы”, „Пакараньне” і інш. (3. П.)
** Дзень кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту ў 1917 г. у Расеі, галоўнае камуністычнае сьвята ў СССР. (Рэд.)
з дзесяці чалавек для вяртаньня „дароў”. Быў парушаны закон і парадак ворганамі правапарадку. Аб правапарушэньні народныя дэпутаты падалі заяву ў пракуратуру.
Рэакцыя КПБ на гэтыя падзеі была блізкай да істэрыкі. Антыдэпутацкая кампанія, якую праводзіць партнамэнклятура, узмацнілася яшчэ больш. Зьявілася непрадуманая, нястрыманая, месцамі паклёпніцкая палітычная заява бюро ЦК КПБ; пачалася шалёная траўля і дыскрэдытацыя БНФ. Падключылі парткакмы, пракуратуру, пэнсіянераў партыі.
Зьмест допісаў і заяваў розных „ ветэранскіх” арганізацыяў сьведчыць, што гэтыя людзі захлынуліся ў нянавісьці, страцілі кантроль над сваімі словамі, над элемэнтарнай лёгікай і сэнсам. I такімі 30мі гадамі патыхнула ад гэтых лістоў. Фэнамэнальная псіхалёгія. Сталіністы людзі асобага складу: толькі запахла ганеньнем, толькі пачулі кліч „кусі!” тут як тут, цэлай чарадой. Устаюць амаль што з труны, пішуць дрыжачым
31
старэчым почыркам „сьмерць БНФ”. Нячшасныя людзі, скалечаная сьвядомасьць. (...)
Раскол грамадзтва, абвастрэньне дзеяньняў партыйнабюракратычнай рэакцыі ня можа не засмучаць. Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 года, Беларускаму Народнаму Фронту, знаходзячыся, фактычна, на паўлегальным становішчы, удаецца стрымліваць агрэсіўнасьць КПБКПСС, шляхам, перш за ўсё, гуманістычнай кансалідуючай палітыкі. БНФ на сёньняшні дзень гэта адзіны Фронт з усіх аналягічных рухаў у СССР, які прынцыпова дапускае ўдзел камуністаў у сваіх арганізацыях, прытым нават партыйных функцыянераў. Толькі функцыянеры ня могуць мець ніякага кіраўнічага становішча ў БНФ. Шэраговыя ж камуністы (былыя камуністы) абмежаваньняў ня маюць. (...)
Пастаўлена пытаньне пра роспуск КПБКПСС і праводзіцца адпаведная палітыка Фронту. Роспуск павінен пачынацца шляхам вываду парткамаў і партарганізацыяў з прадпрыемстваў, шляхам дэпартызацыі дзяржаўнаправавых ворганаў, шляхам нацыяналізацыі нарабаванай у народа партыйнай маёмасьці, шляхам агітацыі і зваротаў да камуністаў пакідаць шэрагі КПСС. Вось гуманістычны спосаб пазбаўленьня ад таталітарызму, калі накінуты нам камунізм зьнікне, як туман, а людзі, нацыянальнае адзінства, народ застануцца. (...)
Такая палітыка дала станоўчыя вынікі. У БНФ цяпер шмат былых камуністаў, якія адмовіліся ад КПСС і плённа працуюць на карысьць грамадзтва, нацыі, дэмакратыі, беларускага законатворства і культуры.*
Усё, пра што я тут пішу, добра вядома партыйнай намэнклятуры. Нічога канструктыўнага супраць нашай пазыцыі яны ня могуць прапанаваць. Таму ўзяліся за трады
19. Антыкамуністычны мітынг БНФ 7.X1.1990 г. у Менску.
20. Антыкамуністычны мітынг БНФ 7 лістапада 1990 г. у Менску.
цыйную сваю зброю дэзінфармацыю насельніцтва, хлусьню, паклёп, выстаўленьне ўдзельнікаў і лідараў БНФ у якасьці новых ворагаў народа, нацкоўваньне на іх пэнсіянераў, ветэранаў партыі, ашуканства, даведзенае да ажыятажу. Аказываецца, бальшавікі гэта не бальшавікі, а БНФ. Гэта БНФ, маўляў, імкнецца да захопу ўлады (у камуністаў, вядома), да таталітарызму і дыктатуры, да крыві і нават да „людаедзтва”. (...)
* За часы СССР кампартыя ў Беларусі налічвала 600 000 членаў (6 % насельніцтва). Гэта была кіруючая, грамадзкая і дзелавая праслойка нацыі. Кіруючыя пасады, пачынаючы ад брыгадіра ў калгасе. загадчыка сектара ці аддзелу ва ўстанове, брыгадзіра і майстра на прадпрыемстве маглі займаць толькі камуністы. Кар’ера без партбілету была немагчымая. Задача БНФ была вырваць з КПБКПСС гэтых людзей на свой бок. У часы змаганьня разрыў з КПСС і пераход на бок БНФ заўсёды быў учынкам для „адказьнікаў”, якія часта падвяргаліся ганеньням за ўдзел у БНФ. Разрыў з антыбеларускай КПБКПСС і пераход ў Народны Фронт адбываўся амаль выключна па праблеме нацыянальнай палітыкі, дачыненьнях да нацыянальнага Адраджэньня і беларускай культуры. (3. П.)
He магу надзівіцца, як гэта камуністам 73 гады ўдаецца абдурваць народ. I абдурваюць жа, як і раней. У 1986 годзе здарылася найвялікшая Чарнобыльская катастрофа трагедыя нацыі, а кіраўніцтва Рэспублікі адцуралася ад народа, пакінула яго ў бядзе, засакрэціла яго сьмерць, садзейнічала ў антычала
вечым экспэрыменце.
У канцы 1988 года арганізаваўся Беларускі Народны Фронт і ўжо ў 1989 праламаў злачыннасакрэтную сьцяну чарнобыльскага маўчаньня. Памятаеце „Чарнобыльскі Шлях”, „Гадзіну смутку і маўчаньня”, „Чарнобыльскую асамблею народаў”, экалягічныя мітынгі, паніхіды, сымпозіумы, артыкулы, заявы замежным карэспандэнтам, інтэрв’ю, сумесныя дзеяньні з Акадэміяй Навук БССР, публікацыі, зборы подпісаў, патрабаваньні і г.д.? Што рабіла ў адказ камуністычнае кіраўніцтва Рэспублікі? За Чарнобыльскі Шлях цягнула ў несправядлівы суд лідараў БНФ, перашкаджала дзейнасьці Камітэту БНФ „Дзеці Чарнобыля”, які арганізаваў замежную дапамогу, пасЗ прыяў тысячам чарнобыльскіх дзяцей § і тысячам чарнобыльскіх сем’яў. Можа, 5 каб не БНФ, маўчалі б дагэтуль пра раg дыяцыйны генацыд і беларусы ня мелі “б пэрспэктывы вылезьці з чарнобыльскай гразі.
Канешне, партыйная намэнклятура памятае пра гэта пасвойму. Канешне, ёй не падабаецца адкрыцьцё Курапатаў, абнародваньне зьвестак пра яе махінацыі, сьведчаньняў пра яе інтэлектуальную бясплоднасьць і бяздарнасьць у палітыцы. Таму яна паклёпнічае на Народны Фронт, імкнецца давесьці, што непатрэбная гэтая спра| ва нацыі, што ня дзеля людзей працуе | Народны Фронт, а каб захапіць уладу; х што Народны Фронт гэта не палі| тычна сьвядомая дэмакратычная частка народу, а кучка экстрэмістаў. (...) I слухаюць жа, і чытаюць, і пішуць агрэсіўныя заявы абураныя партый
ныя ветэраны. Прыкра глядзець на старасьць, што не набыла мудрасьці. (...)
Захапіўшы ўладу, ленінскія бальшавікі адабралі ў сялянаў зямлю, ператварылі іх у калгасных нявольнікаў, мільёны расстралялі, згнаілі ў лягерах і турмах, вымарылі голадам. Цяпер зьявілася магчымасьць у шматпакутнай Беларусі паквітацца і адрачыся ад гэтага ленінскасталінскага злачынства, вярнуць сялянам права ўласнасьці на зямлю. Куды там. Хіба могуць гэта зрабіць нашчадкі тых, хто адбіраў, спадкаемцы рэвалюцыйных ідэй, насьледнікі ўсяленскага гістарычнага зла. Нявольнікаў можна ашуківаць вечна і бясконца, бо несвабодныя вераць ашуканству. Толькі ня могуць быць людзі вечна несвабоднымі. Качаецца час вялікай хлусьні, час апошнага цёмнага культу, час камунізму і сацыяльнага ідалапаклонства.
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: („ Народная Газэта", 1990, сьнежань)
32
1991
ПРА ІЛЛПЭРЫЮ I УЛАСНАСЬЦЬ АЛЬБО ЎЛАДА БЮРАКРАГЬІІ
У працэсе распаду таталітарных імпэрыяў назіраюцца заканамернасьці. Прыклады гісторыі і вывучэньне гэтых заканамернасьцяў дае магчымасьць прагназаваць падзеі. Цяпер і камуністы, і дэмакраты пачалі палохаць адзін аднаго вайсковым пераваротам і ваеннай дыктатурай. Гэтае палоханьне вельмі выгаднае крамлёускім партыйным функцыянерам і асабліва М. Гарбачову для ўмацаваньня сваёй пазыцыі. Зразумела, што ніякага ваеннага перавароту і ніякай ваеннай дыктатуры ў СССР не прадугледжваецца. Камуністы трымаюць уладу ў сваіх руках і не зьбіраюцца ад яе адцурацца, перадаваць ваенным і г. д. Ці, можа, хто думае, што з уладай хоча разьвітацца Гарбачоў, Палазкоў ці Малафееў? Партыя трымаецца за ўладу.
У СССР, я лічу, адбываецца адчайная спроба захаваць імпэрскую дзяржаўную сістэму праз умацаваньне і абсалютызацыю прэзыдэнцкай улады, праз пераход да аўтарытарнага кіраваньня М. Гарбачова.
«Серп н молот», як казаў мне адзін стары селянін, заўсёды заканчваецца «престолом» (прачытай наадварот зразумееш). Аднак заканамернасьць не ў гульні слоўных сымвалаў сістэмы, а ў высьпяваньні працэсаў. Рэстаўрацыя камандавых прынцыпаў, надзвычайнае праўленьне, дыктатура і г. д неабходны этап распаду таталітарызму, апошні яго пэрыяд, выяўленьне агоніі, пасьля якой настае крах. Рэстаўрацыя не наканаваньне, але так складваецца становішча, што СССР павінен прайсьці і гэты шлях, як прайшла яго нядаўна Польшча. Толькі, магчыма, у СССР ён адзначыцца больш балесна. Менш пацерпяць тыя рэспублікі, якія не падпішуць Саюзны дагавор. Аднак гарантаваць пазбаўленьне народаў ад бяды і чарговай бальшавіцкай авантуры можна будзе толькі тады, калі ня толькі рэспублікі, якія засьведчылі ўжо сваю адмоўную пазыцыю, але і Украіна, і Беларусь не падпішуць гарбачоўскі праект Саюзнага дагавора і выступяць за незалежнасьць сваіх краін. Я не кажу ўжо пра Расею. Тады ўзьнікне рэальная магчымасьць раўнапраўных эканамічных узаемадачыненьняў і каардынацыі дзеяньняў паміж суверэннымі дзяржавамі.
Каб растлумачыць паводзіны саюзнага кіраўніцтва і рэспублік і зразумець, чаму нельга падпісваць Саюзны дагавор, трэба мець выразнае веданьне і адказ на два пытаньні: што такое Савецкі Саюз і што азначае для яго прыватная ўласнасьць. Цяпер, асабліва пасьля ўзьнікненьня ідэі расейскага суверэнітэту, стала выразна відаць, што СССР гэта таталітарнабюракратычная унітарная імпэрыя з ценевай (партыйнай) структурай улады і нацыянальнаадміністрацыйным падзелам.
Савецкі Саюз уяўляе, перш за ўсё таталітарную сістэму строга субардынаванай улады партыйных, заканадаўчых, выканаўчых, інфармацыйных, судовых, праваахоўных, ваенных ворганаў, што абапіраецца на гаспадарчапрамысловы комплекс ведамстваў і прадпрыемстваў. Пры тым Савецкі Саюз (гэтая сістэма ўлады) ня мае сваёй нацыянальнай тэрыторыі, хоць і распараджаецца плошчамі рэспублік. Яго прасторавая апора
экстэрытарыяльная. Гэта тэрыторыі, занятыя пад урадавыя, кіраўнічыя ворганы і ведамствы, пад саюзныя прадпрыемствы, пад ваенныя гарнізоны, базы і палігоны, пад саюзныя дарогі і дзяржаўныя межы імпэрыі. Гэта тыя апорныя кропкі, лініі і плошчы, на якія, нібы шчупальцамі, абапіраецца пірамідальны спрут Сістэмы з цэнтрам у Крамлі.
Пасьля таго, як рэспублікі аб’явілі пра свой дзяржаўны суверэнітэт, савецкі саюзны спрут, раней скрыты і закамуфляваны, стаў відавочным усім (асабліва, калі суверэннай назвала сябе Расея). Цяпер убачылі, што саюзная Сістэма павісла ў паветры і аднолькава смокча ўсе рэспублікі, усе народы і Беларусь, і Украіну, і Казахстан, і Грузію, і Эстонію, і ўсіх астатніх. Стала зразумела, што рэспублікам не патрэбна больш гэтая сістэма зь яе Вярхоўным Саветам, зьездам, ўрадам, КПСС і «прэзыдэнтам». Яна замінае ім, паразітуе на іх працы і жыцьцядзейнасьці. I тут спрут, перш чым выпусьціць чарнільную вадкасьць, пачырванеў, напружыўся і пачаў варушыць шчупальцамі. Як кажуць, усё па законах прыроды.