Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
ніцтвам. Ва ўмовах, што існуюць на Беларусі, ніякі рух ня можа стаць масавым. Для гэтага трэба прайсьці цяжкі і дастаткова доўгі шлях ад запалоханага, паняволенага насельніцтва да нацыянальна сьвядомага вольнага народа. Так што будучыня БНФ яшчэ наперадзе.
Беларусь ідзе да свабоды і незалежнасьці сваім шляхам і ня можа ісьці чужым. Ідзе мэтанакіравана. Мы гэта ўсьведамляем. Мяркую, што разумныя людзі і цяпер, і потым у гэтым разьбяруцца.
Адраджэнская, дэмакратычная і антытаталітарная сутнасьць БНФ зьяўляецца прычынай неверагодна шалёнай, пагромнай і дэзінфармацыйнай крытыкі Фронта з боку КПСС. Тут яны пераўзышлі самых сябе, перакрочылі ўсе межы прыстойнасьці, маралі, лёгікі і сэнсу. Матэрыял для дасьледчыкаў псіхалёгіі эпохі распаду камунізму.
Фэнамэнальнымі зьяўляюцца і прычыны такой шалёнасьці з боку КПССКПБ. Адносіны гэтай партыі да беларускага народа цяпер і на працягу ўсёй гісторыі яе існаваньня характарызуюцца нацыянальным нігілізмам, нянавісьцю да беларускай мовы, культуры, традыцыйнага беларускага быту і нацыянальнага жыцьця. Гэтая партыя ня толькі ажыцьцяўляла генацыд, яна мзтанакіравана вынішчала ўсе праявы нашага нацыянальнага жыцьця. Гэта яна разбурыла нашу спадчыну, цэрквы і касьцёлы, замкі і старыя гарады, вынішчыла і скалечыла нашу мову, разбурыла фальклёр, пазачыняла беларускія школы, абалваньвала моладзь. Хто адкажа за гэтае зло перад народам? Я ўжо не кажу пра Чарнобыль.
Ня трэба сумнявацца: за дзеяньні супраць чалавечнасьці камуністычныя злачынцы не пазьбегнуць свайго Нюрнбэргу. Зло абавязкова павінна быць раскрыта перад людзьмі і пакарана. Гэта закон Сусьвету. Інакш ня будзе падставы для пакаяньня, грамадзтва ня зможа ачышчацца ад скверны і вырадзіцца, вымра, як Садом і Гамора.
37
Hiў адным народным фронйе краінаў, акрамя беларускага, няма камуністаў. Як гэта разумець як тактыку ці падлашчваньне, паколькі добра вядома Ваша пазыцыя ў адносінах да КПССКПБ: ніякага кансэнсусу?
Палітыка БНФ у дачыненьні да камуністаў выкладзена мной у артыкуле „Пра У. I. Леніна і камуністаў”, зьмешча | ным у „Народнай газэце” у канцы сьнежня 1990 года. БНФ не супрацоўнічае з КПСС. Тым часам мы добра ведаем суадносіны асабістай і калектыўнай адказнасьці. Кожны камуніст нясе палітычную і маральную адказнасьць за паводзіны сваёй партыі. Аднак чалавек не адказвае юрыдычна (гэта значыць па суду) за калектыўныя дзеяньні арганізацыі, калі сам ён іх не ажыцьцяўляў. Таму кожны член КПСС, які падзяляе праграмныя палажэньні БНФ, можа ўдзельнічаць у руху Фронта. Партыя таталітарная, антыдэмакратычная, антынародная. Але кожны чалавек мае свабоду волі і можа выбіраць. Навошта ж мы будзем пазбаўляць камуністаў свабоды выбару?
КПСС як ценевая нелегітымная ўлада бьша ў асобым становішчы. У партыю, глыбока не задумваючыся, пад прымусам ці дабраахвотна, уступіла шмат сумленных людзей. Прыход камуністаў у БНФ сьведчаньне дэмакратычнасьці яго поглядаў і сумленьня. Наступны крок выхад з КПСС.
Бальшавікі не аддзялялі ідэалёгію ад носьбітаў ідэалёгіі. Гэта прымітыўная крымінальная лёгіка, якая прывяла іх да масавых забойстваў. Змагаючыся з камунізмам, мы не зма | гаемся зь людзьмі, бо думаем пра адраджэньне і адзінства нацыі, успрымаем камунізм як цяжкую хваробу грамадзтва. Мы імкнемся ўсталяваць такія дачыненьні, каб камунізм зьнік, як дым, а нацыянальнае адзінства грамадзтва, нароб,
плён адраджэнскаму руху і маральную перакананасьць. Злосныя пасажы ў камуністычным друку , што там нехта „рвется
к властн”, хоча яе захапіць ці зьбіраецца зьнішчаць камуністаў ня трэба і чытаць. Уся ўлада ў КПСС. Яна давяла Рэспубліку „да ручкі”. Яна будзе і адказваць за свае справы і кіраўніцтва.
БНФ не арганізацыя, ня мае ні структуры, ні мэханізму за | хопу ўлады, ні адпаведнай для такога роду дзеяньняў ідэалёгіі, | ні патрэбы гэтую ўладу захопліваць. Увогуле, гэта несусьвет | нае глупства. Нельга і блізка параўноўваць БНФ і КПСС, як | заяўляюць пра гэта партыйныя функцыянеры. Маўляў, БНФ | гэта тая ж КПСС, толькі з адваротным знакам. Нават такім мэтадам (параўноўваючы з сабой) не гнушаюцца нашыя апа | ненты, каб скампраметаваць Народны Фронт.
Ці ёсыіь сярод дэпутатаў ад Апазыцыі Вашы аднадумцы так сказаць, браты па духу з супадзеньнем поглядаў? Ці існуюць фракцыі ў БНФ?
У асноўным нашы погляды зыходзяцца. Фракцыі ў БНФ ужо ёсьць. Утварылася некалькі партыяў. Гэта добра.
На сьнежаньскай сэсіі мінулага года парлямант рэспублікі прыняў Закон аб зямлі, згодна якога селянін можа карыстацца надзелам пажыцьцёва з правам перадачы яго ў спадчыну, але без права купліпродажу. Атрымліваецца, што так званы землеўладальнік ніколі ня зможа адчуваць сябе поўныіч гаспадаром свайго ўчастка і таму поўнасьцю раскрыць свае магчымасьці ў вытворчай працы. Як Вы галасавалі на прыняцьці гэтага Закона і якія Вашыя адносіны да ўласнасьці на зямлю і да прыватнай ўласнасьці наогул?
Уласнасьць аснова сацыяльнага быцьця чалавека, гарантыя яго сацыяльнай свабоды. Чалавек без уласнасьці развучваецца ствараць. Ён здольны толькі спажываць і разбураць. Сярод пы
25. Сьпяваныіе песьні. Зянон Пазьняк і Аляксей Марачкін.
таньняў пра ўласнасьць зямельнае самае галоўнае. Апазыцыя БНФ прадставіла праект Кодэкса пра зямлю, дзе прадугледжваліся ўсе формы ўласнасьці на зямлю, адлюстраваны прынцып яе прыватызацыі. Камуністычная „падаўляючая” большасьць не прапусьціла наш праект. Прыняты праект, прадстаўлены камісіяй Вярхоўнага Савета, захоўвае панаваньне калгаснасаўгаснай сістэмы. Ёсьць у ім і станоўчыя моманты, за якія я галасаваў. У асноўным жа, я ня ўдзельнічаў у галасаваньні.
Што б Вы сказалі аб сучасным эканамічным становішчы у краіне** і рэспубліцы, аб зьнікненьні таварў з прылаўкаў магазінаў? Як Вы лічаце: такое становішча старанна сплянавана, падрыхтаваны сабатаж ці то сюрпрызы хвалёнай плянавай эканомікі, заканамернасьць сацыялістычнага ладу жыцьця?
Гэта заканамернасьць так званага сацыялістычнага ладу жыцьця на этапе перабудовы. Тут вынік эканамічнай эклектыкі, сумяшчэньне каманднаразьмеркавальнай эканомікі і рыначных экспэрыментаў, што прыводзіць да хаосу і спэкуляцыі. Сабатаж тут ні пры чым.
Hi для каго ні сакрэт, што, як у краіне,** так і ў нашай рэспубліцы, становішча з правапарадкам драматычнае. Ня лепшае яно і з бясьпекай руху на дарогах краіны. Для параўнаньня, у 1989 годзе ў аўтамабільных катастрофах загінула 59 тысячаў чалавек, у 1990 годзе амаль 64 тысячы. У чым, на Ваш погляд, шляхі да зьніжэньня злачыннасьці і што можа спыніць смутную крывавую статыстыку на дарогах?
Камуністычнае грамадзтва распадаецца. У такія пэрыяды злачыннасьць расьце. Пажынаюцца плады злачыннай сістэмы. Зьмяншэньню злачыннасьці будзе спрыяць дзяржаўная неза
38
26. Анатоль Грыцкевіч і Зянон Пазьняк. (Сядзіба БНФ).
лежнасьць Беларусі і творчае разьвіцьцё нацыі на прынцыпах свабоды. Што датычыць зьмяншэньня аварыяў, то добра было б мець першаклясныя адпаведным чынам уладкаваныя і дагледжаныя дарогі.
У час перадвыбарчай барацьбы многія кандыдаты ў дэпутаты абяцаюць выбаршчыкам нават тое, што заведама нельга выканаць, абы заручыцца іх падтрымкай, a потым звычайна забываюцца пра свае абяцанкіцацанкі. Хацелася б ведаць, як праводзіцца ў жыцьцё Ваша перадвыбарная праграма?
Праграма асобнага кандыдата нонсенс, глупства. Яе, практычна, немагчыма ажыцьцявіць. У Вярхоўным Савеце прадугледжана 360 дэпутатаў, і праграма аднаго зь іх у варунках галасаваньня ад дэпутата амаль не залежыць. Выбары лепш праводзіць па партыйных сьпісах. Мая перадвыбарная праграма гэта праграма БНФ. Як яна ажыцьцяўляецца, можна меркаваць па дзеяньні дэпутацкай Апазыцыі Народнага Фронта.
Гледзячы на тое, як сёньня марна праходзяць выбары ў Саветы (часам большасьць выбаршчыкаў не прымае ўдзел у галасаваньні, і выбары не адбываюцца), можна ўпэўнена адзначыць спад палітычнай актыўнасьці грамадзян. Усё больш людзей расчароўваюцца ў выніках перабудовы. ім надакучыла быць нібы ў асадным ці то ў блякадным становішчы, надакучылі парляманцкія баталіі, дзе кожны з супроцьстаячых бакоў, здавалася б, абараняе інтарэсы народа і выступае ад яго імя, але яго (народа) становішча штодня пагарпіаецііа. У сувязі з гэтым зьніжаецца папулярнасьць дэмакратычных сілаў, у прыватнасьці людзі губляюць веру ў БНФ, зза чаю рух траціць нрыхільні
27. Алесь Адамовіч і Зянон Пазьняк. (Менск, 1989 г., „ Чарнобыльскі Шлях”).
каў і „выходзіць з моды”. Ці не палохае Вас такі паварот падзей і такая інэртнасьць масаў? Прытым можа стацца і так, што Вярхоўны Савет БССР (з улікам палітычнага становішча рэспублікі і краіны*, а таксама адпаведных настрояў грамадзкасьці) зробіць, як кажуць, ход канём. Іншым словам, выбярэ такую тактыку сваёй дзейнасьці, нры якой роля Апазыцыі зыйдзе на „не”, ці будзе, у лепшым выпадку, чыста сімвалічнай.
У такім разе полымя руху пачне наогул затухаць, а лідэры БНФ стануць маршаламі без салдат. Як Вы будзеце дзейнічаць у падобным выпадку прадаўжаць палітычную барацьбу адпаведна мяняючы і ўдасканальваючы сваю праграму і тактыку, каб захаваць рух як палітычную структуру, а разам з тым і супроцьстаяньне ў грамадзтве, ці Апазыцыя пойдзе на частковыя саступкі і кансалідуецца з кансэрватыўнай большасьцю ў Вярхоўным Савеце?
Я бачу сітуацыю інакш. Наступ рэакцыі ўжо забуксаваў і хутка захлынецца. Цалкам верагодна, магчыма, ужо летам, актывізацыя дэмакратычных сілаў. Аднак мяне не палохае і „дыктатура”, бо гэта неабходны этап распаду камунізму. У СССР яна ня можа быць працяглай. He тыя варункі. Што датычыць БНФ, то становішча яго ўмацоўваецца. Фронт на парозе новага дыханьня.
Неяк давялося чытаць газэту БНФ „Навіны” і, шчыра прызнаюся, страціў да яе цікавасьць. I перш за ўсё, па той прычыне, што яе цяжка чытаць. Зьявілася шмат незнаёмых слоў, якіх не знайсьці у сучасных слоўніках, павялічылася колькасьць друкаваных знакаў у звычайных словах, а ў многіх падоўжыліся канчаткі, ужываюцца дыялекты ў публіцыстычных матэрыялах і гэтак далей. Думаю, што менавіта па прычыне гэтай арфаграфічнай рэвалюцыі рух не далічваецца многіх прыхілызікаў. Людзей палохае нешта незвычайнае, быццам чужое. Ці ня лепей было б, хаця б