Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Турмы знаходзіліся пры судах і падзяляліся на звычайныя, земля-
1	Статут 1529. Р. III, арг. 14; р. VI, арт. 21; р. XIII, арт. 23.
2	Статут 1566. Р. III, арт. 18; р. XIV, арт. 4.
’ Статут 1588. Р. XIV, арт. 11.
ныя і каменныя. Апісанняў пабудовы ў каменных турмах помнікі права не змяшчаюць. Напэўна, гэта любыя каменныя пабудовы, у якіх было зручна размяшчаць злачынцаў і выключаць умовы пабегу. Звычайныя турмы ўяўлялі сабой тэрыторыю, агароджаную драўляным плотам (астрожны двор), дзе знаходзіліся адна ці некалькі хат з бярвенняў, таксама агароджаных плотам. Земляныя турмы прызначаліся для асабліва небяспечных дзяржаўных злачынцаў, а таксама царкоўных мяцежнікаў і раскольнікаў. Яны складаліся з вырытай у зямлі ямы са зрубам з бярвення, які быў апушчаны ў яе, наверсе зруба знаходзіліся кроўля з невялікай адтулінай (акном) і другі, знадворны зруб. Турэмнае зняволенне адрознівалася па сваёй цяжкасці: падземны астрог прызначаўся для самых небяспечных злачынцаў, астатнія ж змяшчаліся ў «верхняй» турме. Асуджаныя за асабліва цяжкія, перш за ўсё дзяржаўныя, злачынствы змяшчаліся « в замке Внленском».
У Статуце 1588 г. лічба выпадкаў турэмнага зняволення павялічваецца ў паўтары разы (параўнальна з папярэднім Статутам) і аліаль у шаснаццаць разоў параўнальна за Статутам 1529 г, прычым з’яўляюцца новыя артыкулы, якія рэгламентуюць парадак утрымання злачынцаў у турмах1. Статут іградугледжваў таксама наяўнасць пры кожным гродскім судзе «турмы добре оправеные м выкопаные... глубоко шесть сажон землм за певною сторожою»2.
У адносінах да шляхты статутнае заканадаўства прадугледжвала такую меру пакарання, як пазбаўленне гонару, што было звязана са стратай «вольнасцей шляхецкіх». Часцей пазбаўляліся гонару асуджаныя на смяротную кару і памілаваныя злачынцы, а таксама асобы, якія ўхіляліся ад воінскага абавязку, і тыя асобы, якія пабывалі ў руках ката. За ўсе дзяржаўныя злачынствы ў якасці дадатковай меры пакарання прадугледжвалася, што злачынец «честь горло п пменье тратать»3. Справы аб пазбаўленні гонару звычайна разглядаліся на сойме. Пазбаўлены гонару не меў месца сярод «добрых людей рыцарскмх», г. зн. губляў права на прывілеі шляхецкага саслоўя. Гэта — бяспраўная істота, якую пад страхам пакарання забаранялася укрываць, уваходзіць з ім у кантакт і якому заставалася адно выйсце — эмігрыраваць у іншую дзяржаву. Статут 1529 г. указваў і іншае — зрабіцца рабом (р. XI, арт. 13).
Закон рэгламентаваў і такую меру пакарання, як вызваленне ад пасады. Яна ўжывалася ў якасці дадатковай меры за дзяржаўныя і воінскія злачынствы, а таксама за злачынствы суіграць правасуддзя (злоўжыванне службовым становішчам, хабарніцтва і інш.). Пазбаўленне пасады аўтаматычна цягнула за сабой страту гонару. Заканадаўца асаб-
1	Статут 1588. Р. IV, арт. 31, 32 і інш.
2	Там жа. Р. XI, арт. 9.
’ Там жа. Р. I, арт. 3.
ліва клапаціўся пра гонар і годнасць асоб, якія належалі да саслоўя шляхты. За абразу шляхціца прадугледжвалася і такое пакаранне, як публічнае прынясенне прабачэння пацярпеўшаму, якое рабілася ў будынку суда ці якім-небудзь грамадскім месцы.
Асаблівым відам пакарання ў Вялікім княстве Літоўскім была аб’ява па-за законам і выгнанне за межы дзяржавы («баніцыя», «выволанье»), да якога прысуджаліся шляхціцы, абвінавачаныя ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў і не прыйшоўшыя ў суд па павестцы, а таксама тыя асобы, якія адмаўляліся выконваць судовыя пастановы (Статут 1588. Р. IV, арт. 30, 35, 96), прычым на «вечнае выволанье» без права вялікакняжацкага памілавання асуджаліся тыя, хто не выконваў судовых пастаноў ці, атрымаўшы ахоўную грамату для пошуку доказаў сваёй невінаватасці («лмст железны»), не апраўдаўся за ўстаноўлены тэрмін. Звычайна гэта грамата выдавалася не болей як на адзін год і шэсць тыдняў. Жонка «вечного выволанца» лічылася ўдавою, а дзеці — сіротамі, яго забойства не каралася. Афармлялася выгнанне вялікакняжацкай граматай («лмсг выволаны»), у якой меліся звесткі пра асобу злачынца, ггра змест і абставіны ўчыненага ім злачынства, а таксама ўтрымлівалася забарона жыхарам дзяржавы даваць прыстанішча такому злачынцу (р. XI, арт. 4).
Акрамя выгнання за межы дзяржавы, Статут прадугледжваў высылку з гарадоў так ззаных «гульцяеў» ці «лёзных» — асоб, якія «без службы жмвучн нмякой работою не бавятся, на кострыстве й пьянстве час свой тратять». Іх належала два разы папярэдзіць, а потым «дубцы бьючн, вон з мест м местечок выганятн...»1.
За некаторыя віды злачынстваў закон прадугледжваў у выглядзе дадатковай меры пакарання пакаянне. Напрыклад, у выпадках прычынення цяжарнай жанчыне цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх яна сграціла плод, злачынец, акрамя зняволення ў турме і выплаты «навязкм», павінен быў чатыры разы на працягу года ля дзвярэй царквы па вялікіх святах «на месцы поднеслом на то наготованом на локоть землм стоятй й грех свой перед людьмй входячнмм й выходячймм вызнаватм, a потом того обецаватм с пнльностью стречмся м не допуіцатм»2.
Усе гэтыя віды пакаранняў, розныя па свайму характару, патрабавалі пастаянных данаўненняў адных пакаранняў іншымі, і на практыцы праяўлялася гэта ў выглядзе самых мудрагелістых спалучэнняў, усю разнастайнасць якіх заканадаўца не ў стане быў загадзя прадугледзець і рэгламентаваць.
Увогуле, інсгьпуг пакарання гістарычна прайшоў некалькі стадый развіцця. Адпаведна мяняліся і мэты пакарання, і толькі ў канцы XVI ст. галоўнай мэтай сталі не толькі інтарэсы пацярпеўшага, але і гра’ Статут 1588. Р. XII, арт. 24.
2	Там жа. Р. XI, арт. 15.
мадская карысць. Ідэя застрашвання, якая найбольш праявіла сябе ў нямецкім праве, не зусім была запазычанай, бо з’яўлялася пэўнай стадыяй у развіцці крымінальнага права ва ўсіх народаў і развівалася адначасова з развіццём і асэнсаваннем дзяржавай абавязкаў праследавання і пакарання злачынцаў. Аднак у гэты час заканадаўца даволі выразна пачынае вызначаць, што адной з галоўных мэт пакарання з’яўляецца папярэджванне злачынстваў.
Уся крымінальная палітыка будавалася ў адпаведнасці з дэклараванымі законам. ігрынцыпамі. Адносна асобы, якая ўчыніла злачынства, заканадаўца прадпісвае сумзям улічваць усе аб’ектыўныя і суб’ектыўныя іірыметы, што ўваходзяць у склад злачынства, усе абставіны, што выключаюць злачынны характар дзеянняў, усе абцяжарваючыя і змякчаючыя віну абставіны і пры прызначэнні пакарання кіравацца пэўнымі прынцыпамі, адносна якіх яны прыносілі прысягу пры ўстуііленні на пасаду суддзяў (тэкст прысягі рэгламентаваўся законам) і сутнасць якіх можна выказаць словамі: законнасць, справядлівасць, непадкупнасць, непрадузятасць. У выпадку сумненняў суддзяў (пры недастатковасці доказаў, іх няпэўнасці і інш.) закон прама гградпісваў кіравацца разумным і гуманным правілам: вызваляць падсуднага ад пакарання’. Заканадаўчае замацаванне гэтага палажэння выводзіла Статут у лік самых прагрэсіўных законаў свайго часу.
§ 8. Прызначэнне пакаранняў
За злачынствам павінна ісці пакаранне. У старажытныя часы пакрыўджаны мог помсціць крыўдзіцелю непасрэдна адразу пасля здзяйснення злачынства. Аднак у больш познія часы помста падпарадкоўваецца пэўным правілам і пачынае дазваляцца толькі пасля судовага прыгавору. У Вялікім княстве Літоўскім прызнаецца «зверхннм врядом» Вялікі князь, і таму менавіта яму належыць вышэйшае права забараняць пэўныя дзеянні пад пагрозай пакарання, а таксама права праследаваць і караць парушальнікаў гэтых забарон. Асоба, што здзейсніла злачынства, павінна быць пакарана па прыгавору суда і ад гэтага яе не можа ахаваць «жаден прмвмлей, анм зацность, анн достоенсгво»2. Толькі суд, кіруючыся законам, якім нават сам Вялікі князь павінен «одным тым правом судмтмсе»3, прызначае пакаранне з улікам рэгламентаваных законам абставін: грамадскай небяспекі і характару злачыннага дзеяння, асобы падсуднага, змякчаючых і абцяжарваючых абставін і інш. Пакаранне прымяняецца толькі ў выніку судовага разгляду справы і ў адпаведнасці з судовым прыгаворам.
1	Статут 1588. Р. XII, арт. 12.
2	Там жа. Р. I, арт. 4.
3	Там жа. Р. I, арт. 16.
У пачатку Статута Вялікі князь адразу заяўляе аб тым, што завочна «каратп» не будзе нікога Тая ж асоба, што самавольна і самаўпраўна пакарае свайго крыўдзіцеля (асабістым пакараннем або спагнаннем шкоды), будзе адказваць за свавольныя дзеянні выплатай навязкі (за раны, пазбаўленне свабоды і г. д.), гвалту (за насілле), галоўшчыны (за забойства), а таксама будзе вяртаць аднятую маёмасць у двайным памеры («совмто»)1.
3 аналізу зместу крымінальна-прававых норм Статутаў і прадмовы да Статута 1588 г. можна зрабіць вывад адносна асноватворных прынцыпаў, якімі павінен быў кіравацца суд пры прызначэнні меры пакарання злачынцам. Гэта вельмі прагрэсіўныя іірынцыпы: законнасць, справядлівасць, індывідуалізацыя пакарання, строгасць, а таксама замяняльнасць пакарання і адмена яго пры ўмове задавальнення пацярпеўшага.
Статут 1588 г. абвяшчае, што пакаранне павінна быць справядлівым. Толькі пры гэтай умове мапыма дасягненне пастаўленых заканадаўцам мэтаў пакарання. Заканадаўца лічыць, што справядлівым з’яўляецца толькі тое пакаранне, якое выцякае з патрабаванняў божай і чалавечай справядлівасці і якое з’яўляецца вынікам віны, а таксама роўным і аднолькава непазбежным. Закон прытрымліваецца аднаго з важнейшых прынцыпаў: без віны няма пакарання і таму абавязвае «карата вннного за высгуп», прычым прызначаць пакаранне «подле тяжкостн й легкостп выступов свомх, водлуг заслугн, водле вмны й учннку своего, водле важностм выступу»2.
Трэба адзначыць, што гэта патрабаванне закона вельмі часта разыходзілася з жыццёвай практыкай і «зацный п можный» шляхціц мог адкуітіцца, або папрасіць аб памілаванні, або проста не выканаць судовай пастановы. У адносінах жа роўнасці пакарання для ўсіх, якое дэкларавалася Статутамі, то гэты прынцып перш за ўсё тычыўся саслоўя шляхты і сам закон рэгламентаваў феадальную справядлівасць — больш лёгкае пакаранне для шляхты, чым для простых людзей.
Заканадаўца лічыў, што для таго, каб пакаранне было справядлівым і мэтазгодным, яно павінна ігрызначацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі іірыццыпу індывідуалізацыі пакарання. За сваю віну павінен «терпсгь» сам «вмнный». Аднак у законе часта робяцца выключэнні з гэтага агулыіага правіла. Так, маёмасныя пакаранні часам кладуцца не на вінаватую асобу і яе маёмасць, а на тую маёмасць, якая ўжо ёй не належыць. А самае вялікае адступленне ад гэтага прынцыпу — існаванне інстытута заступніцтва. Пры поглядах на пакаранне як на задавальненне пацярпеўшага ад злачынства заканадаўца часам абыякавы да таго, хто менавіта будзе задавальняць пацярпеўшага. На 1 Статут 1529. Р. XII, арт. 5.