Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
2	Статут 1588. Р. I, арт. 2, 4 і інш.
гэтай падставе і было магчымым існаванне ў крымінальным працэсе заступніцтва адной асобы іншай асобай1.
У шырокім сэнсе слова заступніцтва — гэта замена аднаго адказчыка іншым, а ў вузкім сэнсе — адказнасць трэціх асоб у крымінальным працэсе замест злачынца. У апошнім значэнні заступніцтва магло быць неабходным (абавязковым) і добраахвотным, якое ў практыцы сустракалася вельмі рэдка. Аб’ём адказнасці заступцы вызначаўся аб’ёмам правоў, якія даваліся пацярпеўшаму адносна сапраўднага віноўніка ён не мог быць шьгрэй адказнасці «обжалованного».
Статутам была вядома і кругавая парука, якая брала пачатак з глыбокай старажытнасці, аднак ггрымяненне яе было нязначным. Так, у адным артыкуле справа ішла аб абавязку абшчыны кампенсаваць крыўду. У старажытнасці злачынства цягнула помсту з боку пацярпеўшага і яго роду, ггрычым помсцілі не толькі непасрэднаму злачынцу, але і ўсім членам таго грамадскага аб’яднання, да якога ён належаў. 3 цягам часу разам з вызваленнем асобы ад залежнасці сямейных; родавых і абшчынных аб’яднанняў пакаранне набывае ўсё больш індывідуальны характар. У першых заканадаўчых актах Княства замацоўвалася палажэнне: «жоны й детей не займатм... просгупйт лм отец, нно отца казннтм, нроступйт лй сын, йно сына казнмта, а отца за сынню вмну не казнйтм, а сына за отцову вмну не казнмтм, только того самого казннпі, хто вмноват будет»2.
Аднак крымінальнаму праву феадальнай Беларусі XVI ст. яшчэ вядома адказнасць сям’і за злачынства, здзейсненае бацькам. Паўналетнія дзеці, калі яны былі ўжо аддзелены ад сям’і, адказвалі за свае злачынствы самастойна. Іншая справа непаўналетнія дзеці, хаця і яны належалі індывідуальнай адказнасці. Нават маёмасныя спагнанні звяртаюцца на іх маёмасць (а не на бацькоўскую), а пры недахопу яе рэгламентуюцца звычаёвыя наступствы неплацежаздольнасці — выдача ў кабалу на адпрацоўку доўгу3. Жонка за злачынствы адказвае самастойна сваёй маёмасцю.
Адказнасць сям’і за злачынствы главы сям’і па Статутах вельмі абмежаваная і мае галоўным чынам маёмасны характар. Першы Статут не абмяжоўвае ніякімі тэрмінамі такую адказнасць, а проста рэгламентуе, што «детм его маються выробмтй»4. Статут 1566 г. спрабуе замацаваць поўную адмену такой адказнасці: «а есть лй бы е тое сумы до смертм выслужйтмся не мог, а будет лй метм детм, тогды детм не
1 Доўнар Т. I. Заіпупца // Статут 1588. С. 485.
2 Гл., напрыклад: Полацкая грамата 1511 г.// Юхо Н. А. Правовое положенпе населення Белоруссмя в XVI в. Мн., 1978. С. 140.
3 Статут 1588. Р. I, арт. 7.
4 Статут 1529. Р. II, арт. 7.
мають се с тое сумы выроблятн»1. Аднак хутка жыццё ўнесла свае карэктывы і Статут 1588 г. павінен быў зноў вярнуцца да ранейшага, замацаваўшы ў выглядзе каміграмісу абмежаванне: «детн мають с тое сумы выроблятйся вежде не далей адно через сем лет»2.
Заканадаўца прад’яўляе асаблівыя патрабаванні да адказнасці жонкі і дзяцей у выпадку, калі ў доме «лнцо застато й дегм н жона прм том былм м тых речей краденых ведаючы мх бытн краденымм ужмвалм»3. Статуты ў гэтых выпадках згаджаюцца з Судзебнікам Казіміра 1468 г, аднак вучоныя адзначаюць, што жыццёвая практыка ішла па-ранейшаму: «тать бывал за татьбу узят м з жонамм м з детмн», нягледзячы на тое, ведалі яны або не ведалі аб злачынстве главы сям’і4.
Больш жорстка закон ставіўся да дзяржаўных злачынстваў. Шэраг з іх цягнуў за сабой канфіскацыю ўсёй маёмасці злачынца I гэта было не столькі пакаранне злачынца, колькі пакаранне яго дзяцей: «за выстугіу отца своего... от мменя отца своего отпадывають». У сувязі з гэтым у агульнай пастанове Статутаў аб індывідуалізацыі пакарання была ўключана і агаворка: «не маеть нй хто нй за кого терпетм., нм отец за сына нй сын за отца, кроме ображенья маестату нашого м речм посполйтое здрады»5.
На пачатку XVI ст. за здраду брата ў пэўных выпадках адказвалі браты6. Аднак гэта норма не найшла адлюстравання ў Статутах, хаця Статут 1566 г. сгграбаваў гіашырыць адказнасць дзяцей здрадніка (р. I, арт. 3). Жыццё адхіліла гэта палажэнне, і яно не знайшло заканадаўчага ўвасаблення ў Статуце 1588 г.
V старажытнасці адказвалі за злачынства ў пэўных выпадках рабы і жывёлы. Адказнасць жывёл — гэта агульная з’ява для многіх народаў, і ў Заходняй Еўропе яна пратрымалася больш доўгі час, чым у славян7. У перыяд дзеяння Статутаў жывёла не прызнаецца самастойным аб’ектам каральнага права, бо адказвае, як правіла, гаспадар гэтай жывёлы. Тым не менш у пэўных выпадках уладальнік жывёлы можа адхіліць ад сябе ўсялякую адказнасць, калі выдае яе пацярпеўшаму, але не як гградмет, што мае маёмасную каштоўнасць, а як вінаватага ў злачынстве.
Паступова ў XVI ст. інстытут рабства пачынае зжываць сябе. Нявольнікі атрымліваюць некаторыя, хаця і вельмі абмежаваныя, правы, якія прызнаюцца і абараняюцца законам. У прыватнасці, крым-
1 Статут 1566. Р. XII, арт. 7.
2 Статут 1588. Р. XII, арт. 11.
3 Статут 1529. Р. ХШ, арт. 12, 27; Статут 1566. Р. XIV, арт. 21; Статут 1588. Р. XIV, арт. 16, 23.
4	Демченко Г. В, Наказанме по Лнтовскому Статуту в трех его редакцнях С. 151.
5	Статут 1529. Р. I, арт. 2, 4; Статут 1588. Р. I, арт. 3, 6, 7, 18 і інш.
6 АЗР. Т. II. С. 62.
7 Таганцев Н. С Курс русского уголовного права. Т. I. С. 6—8.
інальны закон ахоўваў іх жыццё і цялесную недатыкальнасць.
Дзеля дасягнення адной з асноўных мэт каральнай дзейнасці — застрашвання заканадаўца клапоціцца аб строгасці пакарання. Ужо Судзебнік 1468 г. катэгарычна забараняе здзелкі пацярпеўшага са злачынцам і замацоўвае правіла: «над злодеем ммлостм не надобе»1. Статутнае заканадаўства робіць зноў некалысі магчымым такія здзелкі, хаця далучаюць да іх некаторыя нявыгадныя наступствы для тых асоб, «кто злодея скарата не дал». На працягу XVI ст. строгасць пакарання павялічваецца.' паступова пашьграецца вобласць прымянення больш цяжкіх пакаранняў, запазычваюцца ў іншых народаў новыя віды смяротнай кары дзеля застрашвання насельніцтва і інш. 3 цягам часу «срокгое право» пераўтвараецца ў «окрутное право», супраць чаго энергічна пратэставала само жыццё, аб чым сведчыць судовая іірактыка таго часу. Аднак заканадаўца клапоціцца аб тым, каб закон не стаў празмерна строгім, і прадпісвае, што 6 «каранье было с мплосердмем»2.
Пры разглядзе судовых спраў суд павінен быў падвесці канкрэтны выпадак пад належны закон і прызначыць тое пакаранне, якое рэгламентавалася санкцыяй адпаведнай прававой нормы. Дзеянне крымінальнага закона абмяжоўвалася часам, гграсторай і колам асоб. V сувязі з гэтым суд павінен быў кіравацца тым законам, дзеянню якога належала злачынства як у часе, так і па месцы здзяйснення, а таксама і адносна іншых умоў злачыннай дзейнасці і прававога становішча асоб, вінаватых у здзяйсненні злачынства.
Аб часе дзеяння крымінальнага закона гаворыць сам Статут 1588 г. у сваім апошнім артыкуле: «А тые всм речы, в том статуце опнсаные, мають ся стегата на тые речм прншлые от того часу, яко закон фмрмацыею нашою господарскою ку ужыванью сесь статут выдан...»3, робячы пры гэтым толькі адно выключэнне адносна залогу маёмасці. У адносінах жа прасторы дзеяння крымінальны закон пашьграўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, аднак сфера яго дзеяння была абмежавана ў пэўнай ступені дзеяннем спецыяльных законаў: мясцовых, саслоўных, рэлігійных і інш. У самім Статуце неаднойчы гаварылася аб прымяненні гэтых спецыяльных законаў: «сужоны м сказованы бьпм мають водлуг іграв н прпвмльев, нм наданых»4. Статутныя нормы не тычыліся тых тэрыторый, дзе дзейнічала магдэбургскае гграва, а часам і шляхту пакідалі пад дзеяннем старадаўніх звычаяў і прывілеяў. Аднак увогуле суадносіны асаблівых спецыяльных законаў і агульнага збору законаў разглядаліся як адносіны выключэння з агульнага правіла.
1 БЭФ. Т. I. Мн., 1959. С 130.
2 Демченко Г. В. Наказанне по Лнтовскому Статуту в трех его редакцнях. С. 201.
3 Статут 1588. Р. XIV, арт. 37.
4 Статут 1588. Р. ПІ, арт. 35; р. XII, арт. 7 і інш.
Пры ггрымяненні крымінальнага закона і прызначэнні пакарання суддзі павінны былі кіравацца пэўнымі прынцыпамі, адносна гтрытрымлівання якіх яны пры уступленні на пасаду прыносілі ўрачыстую прысягу. Тэкст прысягі рэгламентаваўся Статутам, а сутнасць гэтых прынцыпаў знаходзіць адлюстраванне ў словах: справядлівасць, законнасць, непрадўузятасць і непадкупнасць1.
Заканадаўца звяртае ўвагу на шэраг абставін, якія павінны былі ўлічваць суддзі пры прызначэнні пакаранняў. Перш за ўсё гэта тыя абставіны, якія ліквідавалі злачыннасць самога дзеяння. Статут аб’яўляе некаральнымі тыя злачынныя дзеянні, якія былі здзейснены ў стане неабходнай абароны і крайняй неабходнасці. У некаторых выпадках сам закон дазваляе дзеянні, якія пры звычайных умовах прызнаюцца злачыннымі. Справа ідзе аб выпадках выканання закона, ажыццяўлення прафесійных абавязкаў і інш.
На падставе закона суд меў права паменшыць або павялічыць пакаранне, прымаючы да ўвагі шэраг суб’ектыўных і аб’ектыўных абставін. Да апошніх можна аднесці: важнасць парушанага праваінтарэсу, памер нанесенай шкоды, сацыяльнае становішча суб’екта злачынства, час, месца, абставіны здзяйснення злачыннага дзеяння, саўдзел, згода пацярпеўшага, некаторыя працэсуальныя ўмовы («зупольны довод», «горячнй учмнок», «лнцо» і інш.).
Адносна важнасці парушанага праваінтарэсу Статут на першае месца ставіць дзяржаўныя злачынствы, а з іншых злачынстваў больш жорстка ставіцца да тых, якія могуць пахістаць асновы грамадскага ладу: сям’ю, уладу пана, бацькоў, «вряд», павагу да царквы, прывілеі шляхты і г. д. У сферы прыватных інтарэсаў, вядома ж, жыццё цанілася вышэй здароўя і гонару. Па агульнаму правілу правы асабістыя абараняліся больш, чым правы маёмасныя.
Памер прычыненай злачынсгвам шкоды ўплываў не толькі на маёмасную, але і на асабістую адказнасць. У многіх выпадках памер маёмасных спагнанняў залежаў ад памеру прычыненых шкод і таму рэгламентавалася навязка, заклад, «совнто», а адносна цялесных пашкоджанняў — навязка за раны і г. д. Па агульнаму правілу голы намер (выказванне пагроз, напрыклад) не належаў пакаранню. Пасяганне ж з’яўлялася падставай для некаторага змякчэння пакарання.