Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Сацыяльнае сгановішча («стан»), у залежнасці ад якога вызначаўся памер пакарання, магло абумоўлівацца саслоўем злачынца і пацярпеўшага, полам, нацыянальнасцю (або расавай ці рэлігійнай прыналежнасцю), службовым станам, заняткамі, аседласцю і некаторымі іншымі абставінамі. Асабістыя і маёмасныя правы шляхты ахоўваліся больш жорсткімі пакараннямі. Пол асобы прымаўся да ўвагі пры 1 Гл., напрыклад, прысягу суддзяў земскага суда // Статут 1588. Р. IV, арт. 1.
прызначэнні пакарання за злачынствы супраць жанчын. У першай палове XVI ст. гонар і цялесная недатыкальнасць жанчыны абаранялася двайнымі («совмто») штрафамі. Пасля прыняцця Статута 1566 г. гэта было пашырана і на «головіцнны белых голов». Двайнымі штрафамі сталі абараняцца не толькі гонар і здароўе жанчын. Некаторыя двайныя асабістыя спагнанні (напрыклад, «совмтое везенье») прызначаліся за нанясенне ран, пабояў жанчыне і інш.1
Статут гаварыў і аб асобах, якія знаходзіліся не толькі ў больш прыніжаным становішчы адносна іх абароны, але закон увогуле ставіўся да іх з некаторай пагардай у сувязі з іх саслоўным становішчам або нараджэннем. Так, Статут упамінае аб незаконнанароджаных («бенкартах»), аб неаселай шляхце, якая «ннкому не служачп, а толко костырством п опмльством бавнтся», аб «жонцы, которая мужа не мела м не маеть». Незаконнанароджанасць служыць акалічнасціо для змякчэння пакарання ў выпадку забойства «бенкарта»2. Неаселая шляхта часам прыраўноўвалася да простых людзей3. Жанчыне, якая не мела мужа, прызначалася мінімальная галоўшчына і навязка
3 акалічнасцей, што ўплывалі на адказнасць, закон выдзяляе час здзяйснення злачынства (у час вайны, у перыяд судовых пасяджэнняў і інш.), месца (перад гаспадаром, перад судом, у царкве, дома, «на торгу» і інш.). Уплывала на адказнасць саўдзельніцтва, асабліва ў дзяржаўных і цяжкіх злачынствах. Папярэдняя згода асобы на супрацьзаконнае дзеянне толькі ўпамінаецца ў Статуце. 3 ліку працэсуальных умоў, якія ўплывалі на від і памер пакаранняў, асаблівае значэнне мелі «лмцо» — рэчавы доказ, след злачынства, сама ўкрадзеная рэч і гарачы ўчынак — затрыманне на месцы злачынства. Мера пакарання залежала ў гэтых выпадках і ад кошту ўкрадзенай рэчы, і ад таго, у які раз асоба зрабіла крадзеж Рэцыдывістаў і тых, каго затрымалі з пакражаю на месцы, ггрыгаворвалі да больш суровых пакаранняў, аж да пакарання смерцю. Статут дазваляў забіваць злодзея на гарачым учынку4.
Пры прызначэнні пакарання суддзі павінны былі ўлічваць, «зупольны» ці «незупольны» быў доказ злачынства. Тэрмін «зупольны» азначаў пераканаўчыя, поўныя доказы, а «довод незупольны» — г. зн., няпоўны, не зусім пераканаўчы5. Гэты тэрмін ужываўся тады, калі віна ў здзяйсненні злачынства не выключалася, але доказаў яе было недастаткова. Пры наяўнасці такіх «доводов незупольных» (напрыклад, адсутнасць пэўнай колькасці сведкаў) па справе аб забойстве забойца не мог быць пакараны смерцю, але плаціў галоўшчыну6.
1	Статут 1588. Р. XI, арт. 27.
2	Там жа. Р. XIV, арт. 32.
3	Там жа Р. XII, арт. 7.
4	Там жа. Р. XIV, арт. 21.
5	Доўнар Т. I, Марыскін А. у. Довад зупольны // Статут 1588. С 480—481.
6	Статут 1588. Р. XII, арт. 12.
Да суб’ектыўных акалічнасцей, якія ўплывалі на адказнасць, на думку заканадаўцы таго часу, можна было аднесці ўсё тое, што ўказвала на напружанасць злой волі або на ступень сапсаванасці злачынца. Асаблівая ўвага надавалася псіхічнаму стану і ўзросту злачынца, рэцыдыву злачынства, пераадольванню асаблівых перашкод пры здзяйсненні злачынства, асаблівым адносіналл паміж злачынцам і пацярпеўшым, ступені саўдзельніцтва і некаторым іншым акалічнасцям. У няпэўных выпадках (недастатковасці доказаў, іх няпэўнасці і інш.), сумненнях суддзяў пры вынясенні судовага рашэння закон абавязваў іх вызваляць падсудных ад пакарання1.
§ 9.	Вызваленне ад крымінальнага пакарання і замена пакарання
Злачынец, віна якога даказана, павінен панесці пакаранне, калі толы<і заканадаўца дапускае магчымасць яго непрымянення па меркаваннях крыллінальнай палітыкі або якіх-небудзь іншым акалічнасцях. Няўхільнасць пакарання з’яўляецца адным з самых неабходных умоў папярэджвання злачынства. I. Кант лічыў, што злачынца нельга памілаваць ні пры якіх умовах2. Заканадаўца XVI ст. замацоўвае ў Статуце палажэнні, адносна якіх асоба, што здзейсніла злачынства, павінна падвергнуцца пакаранню, якое рэгламентавана законам і вызначана судом, аднак пры наяўнасці пэўных умоў адпадае неабходнасць прымяняць пакаранне і яно можа быць адменена (поўнасцю ці часткова) або заменена іншым. Выпраўляць жорсткасць закона (а ў цэлым крымінальны закон Вялікага княства Літоўскага можна прызнаць дастаткова строгім) суд мог з дапамогай магутнага і прытым легальнага сродку, — адмены пакарання ці яго замены. Па Статуту ўсякае пакаранне магло быць заменена іншым або ўвогуле адменена ггры ўмове задавальнення пацярпеўшага. Закон прадугледжваў наступныя выпадкі вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання: смерць вінаватага, сканчэнне тэрмінаў даўнасці, памілаванне злачынца, прымірэнне злачынца з пацярпеўшым, выкуп ад пакарання або залік пакарання.
Выпадкі адмены пакарання з ггрычыны смерці вінаватага ў Статуце выключныя3. Смерць мела значэнне пры прымяненні асабістых пакаранняў. Маёмасныя ж пакаранні ўскладаліся на маёмасць вінаватага ў любым выпадку: памёр ён да судовага разгляду справы, у час судовага пасяджэння або пасля яго4.
' Там жа. Р. XIV, арт. 3.
2 Асмус В. Ф. Дмалектмка Канта. 2-е мзд. М., 1957. С. 37.
3 Статут 1588. Р. V, арт. 22.
4 Статут 1529. Р. VII, арт. 4; Статут 1588. Р. XI, арт. 20, 48.
Статутам добра вядома даўнасць злачынства (даўнасць прыцягнення да судовай адказнасці) і даўнасць выканання абвінаваўчага прыгавору — «промешканне часу позванью млн отправы». Пропуск даўнаснага тэрміну меў пэўныя юрыдычныя наступствы, калі быў зроблены па ўласнай віне, недагляду ці нядбайнасці істца. У выпадку, калі ісцец прапусціў тэрмін даўнасці па неабходнасці, з прычыны якіх-небудзь знешніх перашкод, закон указваў, што «таковом давность не шкодпт».
Паняцце крымінальнай даўнасці, якая служыла падставай адмены пакарання, уключала ў сябе: сканчэнне пэўнага тэрміну са дня здзяйснення злачынства або з моманту вынясення прыгавору з прычыны добраахвотнай бяздзейнасці пацярпеўшага (істца) і прызнання злачыннага дзеяння неналежачым пакаранню па ггрычыне сканчэння рэгламентаванага законам даўнаснага тэрміну. Цячэнне тэрміну даўнасці крымінальнага праследавання пачыналася са дня здзяйснення злачынства або з моманту «врядового сказанья». Тэрміны даўнасці ўстанаўліваліся ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі злачынства, Статут 1529 г. гаварыў аб трохгадовым тэрміну даўнасці для лёгкіх злачынстваў і дзесяцігадовым — для астатніх. Статутам 1566 г. уводзіцца адзіны трохгадовы тэрмін даўнасці, аднак з атульнага ггравіла робяцца выключэнні, якія скарачаюць або павялічваюць гэты тэрмін1. Такім жа шляхам ідзе і Статут 1588 г.2
Цячэнне тэрміну даўнасці не пачыналася або прыпынялася на той час, калі пацярпеўшы знаходзіўся ў стане вымушанай бяздзейнасці. Да ліку абставін, перашкаджаючых істцу патрабаваць пакарання злачынца, закон далучае непаўналецце (для мужчын да 18 гадоў, для жанчын — да 15 — па Статуту 1588 г.), знаходжанне за межамі дзяржавы або ў палоне; выкананне дзяржаўнай службы; перыяды бескаралеўя, або «морового поветрея»; няведанне свайго «шкодннка» і выцякаючага ад гэтага няведання таго, як, дзе і на кім шукаць «сваёй крыўды».
Рэгламентуючы даўнасць пакарання, Статуты маюць на ўвазе маёмасныя пакаранні, бо ў законе няма ўказанняў аб уплыве даўнасці на асабістыя пакаранні. Нічога ггра гэта не гаворыць і судовая практыка Можна меркаваць па аналогіі з крымінальным правам іншых народаў, што даўнасць тут не мела значэння і пацярпеўшы меў права патрабаваць пакарання вінаватага ў любы момант.
Паняцце памілавання адрознівалася ад сучаснага. Права памілавання належала князю і «вряду», а таксама пацярпеўшаму3. Памілаванне магло адбыцца як да судовага разгляду справы, так і ў час разгляду і пасля вынясення судовага прыгавору і ў перыяд адбыцця па-
1	Статут 1566. Р. IV, арт. 69; р. Ill, арт. 29 і інш.
2	Статут 1588. Р. I, арт. 4; р. III, арт. 35, 38 і інш.
3 Статут 1588. Р. IV, арт. 101.
карання. Падставай для акта памілавання маглі быць просьбы вінаватай асобы і іншых асоб (часцей за ўсё ўплывовых і паважаных), жаданне пазбегнуць залішняй жорсткасці пакарання, несправядлівасць і марнасць пакарання, асаблівыя ўласцівасці злачынства і інш.
Вялікаму князю належала неабмежаванае права памілавання, аднак гэта тычылася публічных пакаранняў. Князь не мог «отпускать» маёмасныя пакаранні на карысць пацярпеўшага, а таксама штраф на карысць «вряда». У сваю чаргу «вряд» мог «отпустмть» ііублічна-крымінальныя пакаранні, калі супраць гэтага не супярэчыў пацярпеўшы, а таксама тыя маёмасныя спагнанні, якія паступалі на яго карысць.
У адрозненне ад крымінальнага права іншых дзяржаў, дзе ішоў інтэнсіўны працэс абмежавання прыватнага самавольства, у Княстве воля пацярпеўшага мела вялікае значэнне ггры пакаранні злачынца. Нягледзячы на тое што заканадаўца ў XVI ст. ужо гаворыць аб ііравах дзяржавы адносна злачынца, паступова дзяржава ўступае прыватнай асобе некаторыя з гэтых правоў’. Закон пашырае падставы прымірэння пацярпеўшага са сваім крыўдзіцелем, нават гаворыць аб выпадках прымірэння пры здзяйсненні цяжкіх злачынстваў і пры гэтым глядзіць на «еднанье» як на ўсякае іншае пагадненне і дагавор. Пацярпеўшы можа заўсёды прымірыцца са сваім крыўдзіцелем і таму, калі гэта «еднанье» адбылося ў належнай форме, улада ахоўвае яго непарушальнасць. Пры гэтым узнаўленне такой справы караецца такім жа чынам, як і ўзнаўленне справы, па якой ужо вынесены судовы прыгавор2. 3 аналізу зместа адпаведных аргыкулаў Статута вынікае, што прымірзнне дазваляецца нават у справах аб згвалтаванні, крадзяжу з «лнцом»3. Судовая іірактыка сведчыць, што прымірэнне часцей за ўсё адбывалася «за бой», «за сорам»4.
Такім чынам, воля пацярпеўшага магла служьгць падставай для адмены пакарання ў тых выпадках, калі ў справе ёсць пацярпеўшы. Іншае пытанне — у якой ступені абумоўлівалася гэта адмена. Ступень улады пацярпеўшага далёка неаднолькава адносна розных злачынстваў і вызначаецца яна не толькі ўласцівасцямі злачынства, але і ўласцівасцямі пакарання. Так, ад штрафу на сваю карысць пацярпеўшы можа адмовіцца, аднак штраф на карысць «вряда» не належыць адмене ў тым выпадку, калі ён мае самастойнае значэнне, што бывае пры некаторых публічных злачынствах. Па волі пацярпеўшага публічна-крымінальныя пакаранні не адмяняюцца пры здзяйсненні ўсіх публічных і некаторых прыватных злачынстваў.