Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Працэс развіцця грамадзянскіх гграваадносін ішоў па шляху пашырэння індывідуальных правамоцтваў суб’ектаў права (асабліва гэта тычылася шляхты), уніфікацыі парадку распараджэння нерухомай маёмасцю. Менавіта ў грамадзянскім праве найбольш выразна праявілася тэндэнцыя зараджэння буржуазных праваадносін, калі паняцце
«рэч» пачынае саступаць месца паняццю «маёмасць», ажыццяўляецца падзел маёмасці на рухомую і нерухомую, удакладняюцца спосабы і парадак набыцця маёмасці і распараджэння ёю і г. д. Тэндэнцыя пераходу ад абмежаванага права феадальнай уласнасці да поўнага неабмежаванага буржуазнага права прыватнай уласнасці, што найшла адлюстраванне ў Статутах, была выклікана эканамічнымі рэформамі і актывізацыяй таварна-грашовых адносін у XVI ст.
Нормы феадальнага права ўласнасці, якія замацоўвалі мноства правамоцтваў на адзін і той жа аб’ект, аб’ядноўвалі часам у адзіным паняцці ўласнасці рэчавыя правы і абавязацельныя патрабаванні.
У канцы XVI ст. асаблівае развіццё атрымалі залогавыя і абавязацельныя праваадносіны. Залог маёнткаў і зямель (у тым ліку і дзяржаўных) быў крыніцай атрымання грошай. Да крэдытора, як правіла, пераходзілі ўсе правы на землеўладанне разам з залежнымі людзьмі, і гэтыя правы ён мог перадаць іншай асобе, што прыводзіла да ўключэння нерухомасці ў тавараабарот. Гэтаму працэсу садзейнічала і развіццё такіх відаў дагаворных абавязацельстваў, як купля-продаж, мена, дарэнне, арэнда, пазыка, найм, падрад і інш.
Пры рэгламентацыі гэтых праваадносін заканадаўца перш за ўсё звяртае ўвагу на фармальны бок і патрабуе належнага іх афармлення, у неабходных выпадках прама прадпісвае пісьмовую або натарыяльную форму дагаворных адносін. Усё большае значэнне заканадаўца надае не толькі формам здзяйснення здзелак, але і ўмовам іх законнасці, правамоцтвам бакоў, парадку і відам адказнасці. К канцу XVI ст. грамадзянскае права вылучаецца ў дастаткова акрэсленую галіну права і характарызуецца зладжанасцю і распрацаванасцю норм і інстытутаў, усебаковай рэгламентацыяй маёмасных гграваадносін, зразумеласцю і адноснай дакладнасцю юрыдычных паняццяў, распрацаванасцю тэрміналогіі.
На працягу XVI ст. выразна праяўляецца тэндэнцыя фарміравання крымінальнай галіны права, што найшло адлюстраванне ў Статутах. Статут 1588 г, абапіраючыся на папярэдні заканадаўчы вопыт, рэгламентаваў усе віды злачынстваў феадальнай эпохі і вызначаў за іх здзяйсненне адпаведнае пакаранне Карыстаючыся гутарковай беларускай мовай, якая ўсё болып пачынае набываць юрыдычны характар, і грунтуючыся на найноўшых дасягненнях прававой навукі, заканадаўца дае дастаткова дакладнае вызначэнне паняццю злачынства, яго аб’ектыўным і суб’ектыўным прыметам, адрознівае наўмысныя і ненаўмысныя злачынствы, гаворыць аб саўдзельніцтве ў злачынстве і абставінах, якія выключаюць злачыннасць дзеяння, робіць спробу класіфікаваць злачынствы на падставе тагачаснай тэорыі права і судовай практыкі, вызначае паняцце і мэты пакарання, рэгламентуе віды пакаранняў і інш. Разам з паслядоўнымі і яснымі палажэннямі ў
крымінальным законе наглядаецца некаторае змяшэнне поглядаў -розных эпох, уплыў на іх самых разнастайных фактараў, і таму пошук заканадаўцам кампрамісаў прыводзіў часам да залішняй складанасці і недакладнасці палажэнняў і фармулёвак, да непаўнаты і лагічнай незавершанасці абвешчаных прававых ідэй і прынцыпаў.
Нягледзячы на недакладнасць і пэўную супярэчлівасць крымінальнага закона, у цэлым ён характарызуецца параўнальна высокай для свайго часу развітасцю і паўнатой ахопу праваадносін у галіне злачынства і пакарання, імкненнем заканадаўцы выкарыстаць усё новае і гграгрэсіўнае, што было выпрацавана тагачаснай еўрапейскай прававой навукай. Статут 1588 г. замацаваў такія прагрэсіўныя прававыя прынцыпы, як вяршэнства закона, прэзумпцыю невінаватасці, індывідуалізацыю адказнасці, справядлівасць і гуманнасць пры вызначэнні пакарання і інш. Сфармуляваныя заканадаўцам мэты пакарання, у тым ліку не толькі задавальненне пацярпеўшага і застрашванне, але і выпраўленне злачынцаў, вызначылі характар усёй сістэмы пакаранняў і іх віды. Жорсткія пакаранні не былі характэрнымі як для старажытнай Беларусі, так і ў статутны перыяд. Павелічэнне адноснай жорсткасці крымінальнага закона на працягу XVI ст. скрадвалася судовай практыкай, якая сведчыць аб тым, што некаторыя санкцыі змякчаліся ці ўвогуле не прымяняліся і ў асноўным дзейнічала сістэма штрафаў. Параўнальна з іншымі еўрапейскімі краінамі таго часу сам крымінальны закон і практыка яго іірымянення былі больш гуманнымі. Гэта выяўлялася ў адносна невялікіх тэрмінах турэмнага зняволення, у больш высокай крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць жанчын, у забароне смяротнай кары для цяжарных жанчын, у павышэнні ўзросту крыміналызай адказнасці, у рэгламентацыі смяротнай кары для шляхціца за забойства простага чалавека і г. д. Закон патрабаваў, каб пры вызначэнні меры пакарання суддзі ўлічвалі ўсе акалічнасці снравы, кіраваліся толькі законам і ўласным сумленнем. Усё гэта сведчыла аб прагрэсіўным кірунку развіцця крымінальнага права Беларусі.
Прававая культура феадальнай Беларусі развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай прававой культуры. У перыяд сярэдневякоўя феадальная сістэма Заходняй Еўропы адчула націск новых, буржуазных сіл. Духоўны пералом ірамадства адзначаны эпохай Адраджэння, калі быў закладзены падмурак новага прававога мыслення. Новая гуманістычная ідэалогія жывіла беларускую прававую культуру. Філасофскаправавыя ідэі аб неабходнасці нарматыўна-прававога ўладкавання грамадскага жыцця, аб усеагульным падпарадкаванні закону, аб маральна-гуманістычным прызначэнні права і інш. актыўна ўспрымаліся заканадаўцам ВкЛ, уплывалі на ўдасканаленне закона і павышэнне правасвядомасці грамадства.
Гэтаму працэсу садзейнічала і царква, прычым спецыфіка гэтай тэндэнцыі ў ВкЛ была абумоўлена суіснаваннем разнавіднасцей хрысціянскай рэлігіі і іншых рэлігійных канфесій. Вынікам чаго стала большая незалежнасць юрысігрудэнцыі ад царквы параўнальна з суседнімі дзяржавамі, напрыклад Маскоўскай, дзе праваслаўе безраздзельна дамінавала ў духоўнай культуры грамадства. Разнастайнасць канфесій, супярэчнасці паміж імі прыводзілі да актыўнага ўмяшання дзяржавы ў справы царквы і пераходу да свецкай кампетэнцыі значнай сферы грамадскіх адносін. У сваю чаргу гэта вяло да гуманізацьгі праваадносін, іх удасканалення і ўсё больш выразнага праяўлення жадання заканадаўцы нарматыўным іпляхам забяспечыць законнасць і сітравядлівасць грамадскіх адносін.
Аналіз асноўных інстытутаў і галін матэрыяльнага агульназемскага права феадальнай Беларусі дазваляе зрабіць вывад аб тым, што інтэнсіўнае развіццё права на працягу XV—XVI стст., абумоўленае шэрагам унутраных і знешніх фактараў, прывяло ў канцы XVI ст. да набыцця ім такіх характэрных рыс, як прагрэсіўнасць, развітасць і адметнасць. Дзякуючы ўласным ітрававым набыткам і найноўпіым дасягненням тагачаснай прававой навукі і практыкі, прававыя нормы, інстытуты ўсё больш удасканальваюцца, а ў прававой навуцы праяўляецца тэндэнцыя да тэарэтызацыі набытага вопыту. Усё гэта дазволіла ўзбагаціць прававую тэорыю і тым самым унесці пэўны ўклад у развіццё агульнаеўрапейскай ттрававой культуры. Сведчаннем чаму з’явіўся Статут 1588 г, які быў дзеючым заканадаўчым актам амаль да сярэдзіны XIX ст. і паслужыў узорам кадыфікацыі заканадаўства для іншых дзяржаў.
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1.	Абдгіраловйч 14. йзвечный путь. Опыты белорусского ммровоззренмя// Неман. 1990. №11.
2.	Абрамовіч A. М. Помнік прававой культуры // Спадчына. 1989. № 2. С. 59—60.
3.	Акты Брестского гродского суда (1401—1699 гг.). // Акты, мздаваемые Внленскою коммссмею ддя разбора древнмх актов.Т. 1—39. Вмльна, 1865—1915. Т. 3. 1870.
4.	Акты Внленского гродского суда (1755—1790 гг.)// Там жа. 1875. Т. 8.
5.	Акты Внленского земского суда (1493—1795 гг.)// Там жа. 1878. Т. 9.
6.	Акты Внлкомпрского подкоморного суда (1596 г.)// Там жа. 1907. Т. 32.
7.	Акты Главного Лмтовского трмбунала (1398—1794 гг.) // Там жа 1880. Т. 11.
8.	Акты Гродненского гродского суда (1510—1784 гг.) // Там жа. 1874. Т. 7.
9.	Акты Гродненского земского суда (1540—1795 гг.) // Там жа. 1865. Т. 1.
10.	Акты Гродненского земского суда (1555—1570 гг.)// Там жа. Т. 21. 1894.
11.	Акты, мзвлеченные нз княг магнстрата Могмлева XVI в. (1578—1580 гг.)// Тамжа. 1915. Т. 39.
12.	Акты Трокского подкоморного суда (1585—1613 гг.)// Там жа. 1904. Т. 30.
13.	Акты Холмского гродского суда (1604—1691 гг.)// Там жа. 1896. Т. 23.
14.	Акты Лмтовско-Русского государства, мзданные М. Довнар-Запольскмм. Вып. I. Т. 2. М, 1897.
15.	Акты Лмтовско-Русского государства. Вып. 1 (1390—1529). М., 1899.
16.	Акты, относяіцмеся к ясторнм западной Россмя, собранные н мзданные Археографмческой комнсмей. Т. 1—5. СПб., 1846—1853.
17.	Акты, относяіцмеся к мстормн Южной м Западной Росспн, собранные м мзданные Археографмческой комнссмей. В 15<гй тт. Т. 1. СПб., 1863.
18.	Алексеев С. С. Обіцая теормя праваз Курс в 2-х т. М., 1992. Т. 2.
19.	Аннерс Э. Нстормя европейского права / Пер. co швед. М., 1994.
20.	Антоневйч Н. 14. Мсторпя Белой Русн п белорусы. Львов, 1908.
21.	Антоновйч В. В. Предмсловме//Архмв Юго-Зап. Росснн. Кнев, 1869. Т. 1, ч. 5.
22	Бардах Ю. Лнтовскме Статуты — памятнмкм права пермода Возрождення// Культурные связй народов Восточной Европы в XVI в.: Пробл. взаммоотнош. Польшм, Россмм, Украмны н Белоруссмм в эпоху Возрожденмя. М, 1976.
23.	Варгцевскйй В. Н Краткая мстормя Лнтовского Статута //Труды. Кмев. юрмд. о-ва. Кмев, 1882.
24.	Барысенак С. Нацыянальны характар Літоўскага Статута 1529 г. // Полымя. 1927. №№ 6, 7.
25.	Ватура Р., Пашуто В. Т. Культура Велмкого княжества Лмтовского // Вопр. нстормн. 1977. № 4.
26.	Белоруссмя в эпоху феодалпзма. Сборнмк документов м матерналов. В 3-т. Мпнск, 1959. Т. 1.
27.	Бенешевйч В. Н Древне-славянская кормчая 14 тнтулов без толкованмй. СПб., 1906. Т. 1.
28.	Бережков Н. Г. О первоначальном составе кннг Лнтовской метрнкм по 1522 г. М„ 1946.
29.	Бершадскйй С. А. Лнтовскнй Статут м польскме констмтуцмй. Мстормкоюрмд. мсследованме. СП6., 1898.
30.	Бершадскйй С. A. О наследованмм в выморочных нмуіцествах по лнтовскому праву. СПб, 1892.