Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
1 Гл., напрыклад: Статут 1529. Р. XI і Статут 1588. Р. XI, XII.
2 Юхо 14. А. Правовое положенме населення Белоруссмм в XVI в. Мн., 1978. С. 88.
3 Статут 1588. Р. I, арт. 9, 10; р. XIV, арт. 15 і інш.
4 Там жа. Р. VI, арт. II; р. VII, арт. 10 і інш.
5 Лптовская Метрпка. 6-я кнмга судных дел. №№ 214, 339.
што тычыліся шляхецкай галоўшчыны — 100 коп грошай1. Мы можам зрабіць таксама вывад, што жыццё шляхцянкі ацэньвалася ў два разы вышэй, чым жыццё шляхціца2. Галоўшчына ж за незамужнюю і замужнюю жанчыну аднолькавая3. Некаторыя судовыя справы гавораць аб тым, што ўзаконены Статутам 1529 г. штраф за шляхецкую знявагу ў памеры 12 рублёў грошай існаваў раней як норма звычаёвага права. Аб гэтым гаворыць і сам Статут — «водлуг обычая»4.
Пакрыццё страт часалл ажыццяўлялася на падставе архаічнага ггрынцыпу старажытнага права — кампенсацыі ўрону грашовай сумай, роўнай кошту страчанага аб’екта. Напрыклад, гэты ггрынцып іірымяняўся ў некаторых судовых справах адносна беглых сялян5. Аднак ужо ў гэты перыяд, на пачатку XVI ст., як ггравіла, змест навязкі адпавядаў грашовай суме, якая выражала страту рабочага часу селяніна6. Былі і іншыя рашэнні суда. Так, за «вывод девкм Гасюты Гаркушй» Петр Венставовіч у 1542 г. павінен быў заплаціць 5 коп грошай, г.зн. толькі галоўшчыну, прадугледжаную Статутам 1529 г. за нявольную жанчыну, а аб выплаце навязкі ў справе нічога не гаворыцца7. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што да выдання другога Статута 1566 г, і, хутчэй за ўсё, да выдання Статута 1588 г. нормы ў адносінах да збеглых сялян былі япічэ дастаткова няўстойлівымі8.
За здзяйсненне некаторых відаў злачынстваў і ў першую чаргу за знявагу княжацкай улады прымянялася канфіскацыя маёмасці9. Асабліва часта яна як самастойны від пакарання прымянялася адносна шляхты, якая ўхілялася ад воінскай службы. Няяўка да месца збору войска, самавольнае пакіданне ваеннага лагера, уцёкі з поля бою цягнулі за сабой канфіскацыю феадальнага маёнтка. У шэрагу выпадкаў канфіскоўваліся і прадметы злачыннай дзейнасці. Напрыклад, Статут 1588 г. рэгламентаваў канфіскацыю ўсяго вырабленага ў тайных карчмах, або «на шннк увареное пмво, также мед, гормлку», а таксама «все начмнье пнвное, медовое н горельчаное — котлы, кублы, бочкм..» (р. XIV, арт. 33).
На працягу XV—XVI стст. на Беларусі пашыраецца вобласць прымянення публічна-крымінальных пакаранняў. Выпадкі рэгламентацыі смяротнай кары, цялесных пакаранняў і турэмнага зняволення павялічваюцца не толькі таму, што кожны новы кадыфікаваны закон быў паўней за папярэдні, але і таму, што гэтыя пакаранні (або іх кваліфікава1 Лнтовская Метрнка. 6-я кнмга судных дел. № 89.
2	Там жа. № 22.
3	Там жа. № 22.
4	Статут 1529. Р. III, арт. 14.
5	Лмтовская Метрнка 6-я кнмга судных дел. № 111, 112.
6	Там жа. № 198, 275.
7	Там жа. № 321.
8	Там жа №№ 111, 112, 198, 275, 321, 333 і інш.
9	Статут 1588 Р. 1, арт. 3; р. II, арт. 10 і інш.
ныя формы) у большасці выпадкаў былі новымі, з улікам адпаведнасці поглядаў заканадаўцы на сутнасць, падставы і задачы каральнай палітыю. Аб гэтым сведчаць артыкулы Судзебшка 1468 г. і Статутаў.
Статут 1529 г. абмяжоўвае прымяненне смяротнай кары выпадкамі найбольш цяжкіх злачынстваў, перш за ўсё дзяржаўных і іншых, не менш цяжкіх (кваліфікаваных відаў забойства і цяжкіх цялесных пашкоджанняў, крадзяжу на гарачым учынку і інш.). Каля дваццаці разоў упамінаецца ў Статуце аб «утрате горла», асобна ў раздзеле XIII гаварылася аб пакаранні смерцю праз павешанне як спецыяльнай кары для злодзеяў. Два разы Статут рэгламентаваў кваліфікаваную смяротную кару шляхам спалення1.
У Статуце 1566 г. колькасць выпадкаў смяротнага пакарання навялічваецца амаль у тры разы, ггрычым гаворыцца ўжо, акрамя павешання і спалення (чатыры выпадкі), і аб утапленні2. У Статуце 1588 г. колькасць дзеянняў, якія караліся «горлом», павялічваецца амаль у пяць разоў у параўнанні з першым Статутам і больш чым у паўтары разы — параўнальна са Статутам 1566 г. Прычым гаворыцца ўжо аб чвартаванні, пасаджэнні на кол, адсячэнні галавы і катаванні злачынца «рознымм срокгнмм мукамм»3. Такім чынам, рэгламентуецца прымяненне ўсё больш цяжкіх і застрашваючых відаў смяротнага пакарання.
Статут 1588 г. прадутледжваў смяротную кару за здзяйсненне:
1)	злачынстваў суіграць рэлігіі і царквы (крадзеж у царкве, забойства ў царкве і інш.)> прычым за такія злачынствы, як спакушэнне з хрысціянства ў іншую веру, богазневажанне, прымянялася кваліфікаванае пакаранне — спаленне жывым;
2)	дзяржаўных злачынстваў, пры гэтым часцей за ўсё форма смяротнага пакарання не агаворвалася;
3)	злачынстваў супраць парадку кіравання;
4)	злачынстваў супраць правасуддзя;
5)	воінскіх злачынстваў;
6)	злачынстваў супраць жыцця, здароўя і гонару людзей;
7)	маёмасных злачынстваў.
Да павешання прысуджаліся, як правіла, разбойнікі, а таксама тыя злодзеі, што былі злоўлены на гарачым учынку, і нават тыя, хто быў упершыню абвінавачаны ў крадзяжы, калі кошт пакрадзенай маёмасці перавышаў пэўную суму (па Судзебніку 1468 г. — больш за паўкапы грошай, па Статуту 1588 г. — болып 50 грошай), а таксама злодзеі-рэцыдывісты незалежна ад кошту крадзенай маёмасці і некаторыя іншыя злачынцы. У выпадку, калі шляхціц абвінаваціў просгага чалавека ў крадзяжы без «лнца», г. зн. без доказаў злачынства, і іірысягнуў у тым з «со1 Статут 1529. Р. I. арт. 5; р. VII, арт. 12.
2	Статут 1566. Р. I, арт. 12, 13; р. XI, арт. 16; р. XII, арт. 5.
3 Статут 1588. Р. XI, арт. 16, 17 і інш.
прмсяжнмкамм», то рэгламентавалася смяротнае пакаранне. Калі ж шляхціца абвінавацілі ў такім жа ўчынку, то ён мог некалькі разоў апраўдвацца прынясеннем прысягі са шляхціцамі-«сопрмсяжнмкамй». Да смяротнага пакарання прыгаворваліся асобы, якія застрэлілі ў чужым лесе якога-небудзь звера і іх злавілі на гарачым учынку. Смерцю караліся памагатыя і ўкрывальнікі злачынцаў, забойцы бацькоў, а таксама забойцы братоў або сясцёр з карыснай мэтай (атрыманне спадчыны).
Смяротная кара прадугледжвалася за ўзброены напад на шляхецкі маёнтак, за нападзенне ў час вайны на іншага воіна, за прычыненне ран у зале судовага пасяджэння, за згвалтаванне, гвалтоўнае ўзяцце за жонку і некаторыя іншыя злачынствы. За падробку вялікакняжацкіх грамат і пячатак рэгламентавалася кваліфікаваная смяротная кара — спаленне на кастры.
Для прывядзення прыгавору аб смяротнай кары да здзяйснення часта злачынец выдаваўся абвінаваўцу (пацярпеўшаму, яго сваякам), аднак у тых выпадках, калі злачынства не адносілася да катэгорыі дзяржаўных і рэлігійных. Нярэдка асуджаны ўступаў у пагадненне з абвінаваўцам і адкупляўся ад смерці або аддаваў сябе яму ў рабства. Аднак заканадаўца XVI ст. не прызнае гэта законным і нават пагражае рэпрэсіямі тым асобам, якія вызвалялі ад смяротнай кары.
Статут 1588 г. рэгламентуе шэраг кваліфікаваных відаў смяротнай кары, якія не былі прадутледжаны папярэднім крымінальным законам, аднак прымяняліся на практыцы. У асноўным за дзяржаўныя злачынствы прымяняліся: чвартаванне, пасаджэнне на кол і калясаванне. За забойства жонкай мужа прадугледжвалася закопванне жыўцом у зямлю. Асуджаную закапвалі па плечы са звязанымі за сігіной рукамі і пакідалі марудна паміраць ў прысутнасці аховы. Прахожым дазвалялася толькі кідаць грошы на будучае пахаванне асуджанай, a духоўніку — маліцца за яе.
Трэба адзначыць (і на гэта звяртаюць увагу некаторыя даследчыкі), што такія пакаранні не былі характэрнымі для старажытнай Беларусі і ў большасці сваёй яны былі штучна прынесены звонку. Самыя старажытныя помнікі права ўвогуле не ўпамінаюць пра смяротную кару. Толькі Судзебнік 1468 г. з мэтай застрашвання рэгламентуе яе прымяненне, у асноўным за рознага роду крадзеж маёмасці. Параўнальна з помнікамі права феадальнай эпохі іншых дзяржаў Статуты былі дастаткова гуманнымі адносна палітыкі пакарання. Так, смяротная кара не прымянялася да цяжарных жанчын і непаўналетніх асоб, a вобласць яе прымянення ў большай ступені абмяжоўвалася найбольш цяжкімі дзяржаўнымі злачынствамі.
Цялесныя пакаранні (членашкодніцкія і балючыя) прымяняліся галоўным чынам да простых людзей. Пры іх прымяненні асуджаным
рабіліся пашкоджанні цела: адсякаліся рука, вуха, нос або які-небудзь іншы орган, або прымяняліся іншыя фізічныя пакуты, г. зн. здзяйснялася адплата (кара), якая павінна была служыць застрашваннем і папярэджваннем для іншых людзей. Статут 1529 г. згадвае толькі адзін выпадак біцця пугамі і тры выпадкі членашкодніцкіх пакаранняў — адсячэнне рукі, адразанне вушэй1.
Статут 1566 г. гаворыць ужо аб новых відах членашкодніцкіх пакаранняў — адразанні языка, а таксама балючых — біцці дубцамі2. Колькасць выпадкаў санкцый з рэгламентацыяй цялесных пакаранняў павялічылася ў два разы, а ў Статуце 1588 г. — яшчэ ў тры разы (параўнальна з першым Статутам — у шэсць разоў). Пры гэтым Статут згадвае аб разразанні ноздраў, адразанні (усячэнні) носа, вуха, губ і інш. Так, злодзей, які здзейсніў крадзеж маёмасці на суму менш двух коп грошай на вялікакняжацкім двары, пазбаўляўся аднаго вуха, а зводні і ўтрымальнікі прытонаў караліся адразаннем носа, вушэй і губы (р. XIV, арт. 31).
Балючыя пакаранні (біццё пугай або дубцамі) часта здзяйсняліся ля ганебнага слупа. Колькасць удараў у законе не вызначалася, а гаварылася, напрыклад, што непаўналетніх злачынцаў «вряд маеть каратм водле зданья своего...»3.
У старажытнасці турэмнае зняволенне прымянялася ў якасці часовага затрымання злачынца да суда. У XVI ст. такі від пакарання існуе ўжо як адзін з галоўных і прымяняецца як у якасці асноўнага, так і дапаўняльнага. Статут 1529 г. рэгламентуе тры выпадкі турэмнага зняволення (р. I, арт. 23; р. II, арт. 15; р. VI, арт. 22). Асабліва пашыраецца такое пакаранне ў другой палове XVI ст. Статут 1566 г. гаворыць аб ім больш чым у трыццаці артыкулах. Самы большы тэрмін турэмнага зняволення ўстанаўліваўся ў адзін год і шэсць тыдняў. Аднак на практыцы адбывалася, што зняволенага трымалі ў турме да таго часу, пакуль ён не выплаціць штраф, які быў устаноўлены судом, пакрые затраты ці не знойдзе сабе паручыцеля. Турэмнаму зняволенню падвяргаліся прыгавораныя да смяротнай кары да выканання прыгавору (Статут 1588. Р. XI, арт. 34; р. IV, арт. 31). У якасці каральнай меры турэмнаму зняволенню падвяргаліся за менш цяжкія, з пункту гледжання заканадаўцы, дзяржаўныя злачынствы, злачынствы супраць правасуддзя, супраць асобы (напрыклад, забойства ў «звадзе») і інш. Часам турэмнае зняволенне мела выгляд самасгойнага пакарання (за непавагу да судовага прыгавору), але болей за ўсё з’яўлялася дадатковым відам пакарання, часцей за ўсё ў сувязі з грашовымі штрафамі.