Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
У артыкуле «О корчмах покутных» заканадаўца, спасылаючыся на матывацыю, што тайныя пітныя ўстановы садзейнічаюць грамадскім непарадкам і з’яўляюцца звычайным месцам учынення цяжкіх крыміналызых злачынстваў, устанаўлівае, пад пагрозай маёмаснага пакарання, абавязак «вряда гродского» праследаваць такія і канфіскоўваць «все начннье гшвное, медовое н горельчаное» (р. XIV, арт. 33).
Артыкул «о цыганах», які ўтіершыню з’явіўся ў статутным законе, забараняў пад пагрозай значнага штрафу ўкрывальніцтва цыганоў на 1 Малмновскмй Pl. А. Ученне о преступленмп по Лнтовскому Статуту. С. 121.
ўсёй тэрыторыі дзяржавы (р. XIV, арт. 35). Закон забараняў таксама ўкрываць «людей лезных», а тых з іх, якія не працавалі і праводзілі час у «костырстве м пьянстве», належала папярэдзіць два разы, а пасля гэтага «дубцы бьючм, вон з мест м местечок выганятм» (р. XII, арт. 24).
У артыкуле «О мерах п локтах, або былм ровные, н цена трунком м речам стравным..» прадпісвалася таргоўцам, пад пагрозай накладання штрафу, прытрымлівацца ўстаноўленых мер і вагаў, а мясцовай адміністрацьгі — назіраць за тым, каб па ўсёй дзяржаве былі «ровное м однакое меры» (р. III, арт. 36).
У асобны склад правапарушэння вылучаны замах на дзяржаўную бяспеку («покой посполнтый»), які выяўляўся ў «похвалке» і «отповедм», г. зн. у пагрозе ўчыніць злачынства Абвяшчаючы іірынцып «нмхто в невмнносш своей терпеть не повннен», Статут ускладвае на «отповеднмка» абавязак узнагародзіць асобу, якой была выказана пагроза, нават у выпадку адсутнасці якіх-небудзь рэальных дзеянняў па ажыццяўленню адсутнасці пагрозы, або ў выпадку ўчынення яе іншай асобай, якую не змаглі затрымаць (р. I, арт. 25, 26; р. XI, арт. 14, 40 і інш.).
§ 5. Паняцце пакарання
Крымінальнае пакаранне — інстытут, які ўстаноўлены ў інтарэсах усёй дзяржавы і яе грамадзян. Даследаванне гістарычнага развіцця гэтага інстытута і практыкі яго прымянення мае вялікае значэнне і эфектыўнасць у тым выпадку, калі мы адмовімся ад мэты пабудовы ідэальных каральных сістэм і прызнаем, што пакаранне павінна служыць спецыяльным мэтам і канкрэтным патрэбам дзяржавы. Менавіта гістарычны аналіз гэтай праблемы можа паказаць, якімі ўмовамі выклікаліся пэўныя рысы пакарання, якім патрэбам дзяржавы яны служылі і што цягнулі за сабой.
Усё гэта дапаможа сучаснаму заканадаўцу пазбегнуць шматлікіх памылак. Тэорыя крымінальнага права мае адной з задач — разгляд пытання аб тым, пры якіх умовах дзяржаўнага жыцця, пры наяўнасці якіх духоўных і матэрыяльных сіл у дзяржаве і народзе, якім чынам і якія могуць быць устаноўлены пакаранні. Гэтым павінен кіравацца заканадаўца ў сваёй дзейнасці.
3 сучаснага погляду, пакаранне з’яўляецца асобай мерай дзяржаўнага прымусу, які прымяняецца судом ад імя дзяржавы да асобы, вінаватай у здзяйсненні злачынства1.
Пачатковым момантам у гісторыі пакарання была помста — асабістая расправа пакрыўджанага з крыўдзіцелем. Інстытут пакарання ў сваім гістарычным развіцці прайшоў некалькі стадый. Спачатку сам пак1 Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. Мн., 1992. С. 371.
рыўджаны з дапамогай свайго роду помсціў свайму крыўдзіцелю. Потым грамадства стала кантраляваць гэту помсту, устанавіўся пэўны парадак і пэўныя формы яе прымянення. Пазней жа сама дзяржава ўзяла на сябе абавязак караць злачынца Паступова каральная дзейнасць пранікалася мэтай грамадскай карысці і інтарэсамі пацярпеўшага.
Правапарадак усякага грамадства, створаны на працягу стагоддзяў і асвечаны рэлігіяй і мараллю, заўсёды выклікаў двайную ахоўную дзейнасць дзяржавы: з аднаго боку, правапарушэнні папярэджваліся або іх шкодныя наступствы ліквідоўваліся спецыяльнымі мерамі, і, з другога боку, для падтрымання правапарадку ўжываліся меры асабістага ўздзеяння, якія ў сваёй сукупнасці і складалі змест каральнай дзейнасці дзяржавы.
У ходзе гістарычнага развіцця азначыўся паступовы пераход да мер аб’ектыўнага характару, прытым вобласць прымянення каральных мер звужвалася з-за таго, што шэраг катэгорый асоб, якія раней адказвалі за свае ўчынкі (невінаватых або што знаходзіліся ў стане несвядомасці), пазбаўляліся адказнасці. Самі ж меры каральнай дзейнасці грамадства траірлі свой рэзка каральны характар, бо на злачынца пачынаюць глядзець як на да пэўнай ступені хворага чалавека, як на жалобны вынік вядомых сацыяльных умоў — адсутнасці адукацыі, пэўнага выхавання (або яго адсутнасці), заганных уплываў, матэрыяльных патрэб і г. д. Менавіта таму пакаранне пачынае пераўтварацца з прылады помсты ў прыладу выпраўлення.
Змест каральнай дзейнасці вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, да ліку якіх праф. Н. Д. Сергееўскі асобна выдзеліў: 1) становішча асобы чалавека ў дзяржаве, большае або меншае паглынанне прыватных інтарэсаў дзяржаўнымі; 2) ступень культуры і стан нораваў; 3) стан дзяржаўных фінансаў, залежных ад ступені эканамічнага становішча народа; 4) большая або меншая цвёрдасць і ўстойлівасць дзяржаўнага ладу; 5) болыпыя або меншыя «удобства» ўнутранага кіравання; б) погляды эпохі на падставы і задачы каральнай дзейнасці1.
Аналізуючы змест і накірункі каральнай дзейнасці ВкЛ, Г. В. Дземчанка звяртае ўвагу на апошні з адзначаных фактараў, бо лічыць, што значэнне яго вельмі вялікае і праз яго або пры яго пасрэдніцтве да пэўнай ступені перадаюцца ўплывы іншых гістарычных умоў эпохі (эканамічных, палітычных, культурных) і менавіта гэтым фактарам вызначаюцца многія адметныя рысы інстытута пакарання.
На вырашэнне пытання аб падставах і задачах каральнага права ВкЛ значны ўплыў зрабілі хрысціянская рэлігія і царква, а таксама адносіны з Захадам. Пры пасрэдніцтве апошняга фактару адбывалася знаёмства і перадаваўся ўіілыў старажытнай класічнай навукі і ся1 Сергеевскнй Н. Д. Русское утоловное право. СП6., 1909. С. 101—102 і далей.
рэдневяковай філасофіі. Г. В. Дземчанка адзначае, што кожная старонка Статутаў даказвае «глубнну п могуіцество хрнстманского влняння, которое после вековой борьбы co старымм предрассудкалш м ндеямн, получнло, наконец, возможность хотя отчастн внестм свой дух в законодательство н преобразовать по своему усмотренпю некоторые суіцественные янстптуты права»1. Асабліва бачны гэты ўплыў на крымінальнае права Статута 1588 г. Напрыклад, мы ўвесь час сустракаем успаміны пра Бога і хрысціянскую рэлігію, святую справядлівасць пры назначэнні пакарання. Са старажытных часоў праводзілася думка аб боскай падставе пакарання, аб тым, што гаспадар дзяржавы пастаўлены самім Богам на кару злым людзям і на міласць добрым.
Пакаранне паступова пераўтвараецца і ў адзін са сродкаў маральнай адплаты — помсты. Злачынец караецца для збавення ад граху, як таго патрабуе хрысціянская справядлівасць. Адносна гэтых палажэнняў Статута 1588 г. Н. А. Максімейка адзначае, што яны ў асноўным былі запазычаны з нямецкіх прававых крыніц2.
Погляды заканадаўцы ВкЛ на праблему злачынства і пакарання выказаны ў прадмове да Статута 1588 г., якае складаецца з маніфеста Жыгімонта III і дзвюх прамоў Льва Сапегі перад каралём і соймам пры прадстаўленні друкаванага экземпляра Статута. У прамовах Сапегі знайшлі адлюстраванне асноўныя палажэнні тагачаснай філасофіі крымінальнага іграва. Яго погляды на падставы крымінальнага пакарання грунтуюцца на тым, што гэты інстытут устаноўлены Богам, аднак Бог даў чалавеку розум, і таму непасрэдную крыніцу права трэба шукаць ва ўнутранай прыродзе чалавека. У гэтым выказванні А Сапега спасылаецца на Цыцэрона. Ён лічыць, што парушэнне закона ёсць не толькі парушэнне чалавечай волі, але і волі Бога. Здзяйсненнем злачынства сам «пан Бог бывает абражон», таму і пакаранне патрэбна як збавенне ад граху3. У той час і царква бачыла галоўнай мэтай пакарання збавенне ад граху і прымірэнне злачынца з воляю Бога
Гэтыя погляды, што знайшлі адлюстраванне ў прамовах А Сапегі, сведчаць не толькі аб непасрэдным уплыве хрысціянскай рэлігіі на крымінальную палітыку ВкЛ, але і аб добрым веданні кадыфікатараўправазнаўцаў дзяржавы твораў рымскіх юрыстаў, заканадаўства Юстыніяна.
Пакаранне абумоўліваецца кадыфікатарамі з пункту гледжання боскай і чалавечай справядлівасці. Усякі закон мае мэтай абарону святой справядлівасці. Таму заканадаўца часта адзначае, што, прымяняючы рэгламентаваную законам меру пакарання, суддзі прытрымліваюцца толькі святой праўды і справядлівасці.
1	Демченко Г. В. Наказанме по Лнтовскому Статуту в трех его редакцнях. С. 154.
2	Макснмейко Н. А. Нсточнмкм уголовных законов Лнтовского Статута. С. 107. 3 Статут 1588. С. 44.
Л. Сапега падкрэслівае, што пакаранне неабходна для аховы правапарадку ў дзяржаве, для падтрымання грамадскага спакою і зацвярджэння агульнай свабоды, што, калі б не існавала пакарання, ліхія людзі не мелі б ніякага намеру прытрымлівацца закона і ў грамадстве панавала б свавольства моцнага, і ўсё гэта прывяло б да гібелі самой дзяржавы. Галоўны клопат добраўпарадкаванай дзяржавы, адзначае Л. Сапега, спасылаючыся на Арыстоцеля, складаецца ў строгай ахове закона. Парушэнне роўнасці і свабоды, ствараемай законам, таксама вядзе дзяржаву да разбурэння, як і ўстанаўленне несправядлівых законаў, што выклікаюць у адных людзей зайздрасць, а ў другіх — страх'.
У сувязі з тым, што пакаранне злачынцаў выклікана патрабаваннем устанаўлення святой справядлівасці і неабходна для грамадскай карысці, яно з’яўляецца праліым абавязкам дзяржавы. Дзяржава не можа цярпець злачынцаў. У артыкулах Статутаў увесь час адзначаецца, што пакаранне павінна спасцігнуць злачынца менавіта дзеля «покою посполмтого», «абы небезпечность не множнлась», «абы злость ся в паньствах нашмх хрмстаянскнх не множмла» і г. д.2
Л. Сапега адзначае ў сваіх прамовах неабходнасць пакарання з пункту гледжання пацярпеўшага, якому неабходна задавальненне ад «крыўды». Заканадаўца выказаў гэта ў класічнай фармулёўцы: «нмхто нм от кого в невйнностм своей терпеть не повмнен».
Разам з паслядоўнымі і яснымі поглядамі ў Статутах бачна змяшэнне поглядаў розных эпох, і таму часам цяжка знайсці ў іх артыкулах цэласныя і цалкам закончаныя ў сваіх лагічных наступствах прынцыпы. Агульны пераходны стан крымінальнага права XVI ст., уплыў на погляды заканадаўцы розных фактараў, неабходнасць пошуку кампрамісаў і інш., — усё гэта сказалася на статутным заканадаўстве. Акрамя таго, патрэбна ўлічваць і тую акалічнасць, што погляды адукаванага заканадаўцы шмат у чым былі незразумелы народу, і таму яны не знайшлі практычнай рэалізацыі і засталіся ў вобласці тэорыі.