Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Крадзеж — завалоданне чужой маёмасцю «злодейскмм таемным обычаем». Аб’ектам крадзяжу заканадаўца лічыць тую маёмасць, якая складае прадмет непасрэднага і выключнага валодання канкрэтнай асобы (хатнія рэчы, жывёла, прадукты харчавання і інш.). Раскраданне ж неакупаванай маёмасці заканадаўца адносіць то да крадзяжу («покраденье ставу», наггрыклад), то да іншых маёмасных замахаў (лоўля баброў, самавольнае паляванне ў чужых угоддзях і інш.). У Статутах 1529, 1566 гг. самавольнае паляванне ў чужой пушчы называецца 1 АЮЗР. Т. 1. с 16.
2 Максммейко Н. А. Нсточнмкм уголовных законов Лнтовского Статута. С. 55.
крадзяжом, калі ўчынена «злодейскнм» чынам і злачынец злоўлены на месцы злачынства. Статут 1588 г. па характару дзеянняў вінаватага («злодейскям таемным обычаем») фактычна адносіць да крадзяжу супрацьпраўнае завалоданне чужой маёмасцю, якая знаходзілася далёка ад дому пацярпеўшага і не пры ім: крадзеж з поля ўраджаю, сена (р. XIV, арт. 26), пладоў з фруктовага саду (р. X, арт. 16), пчол і вульяў з пчоламі (рХ, арт.14), прыстасаванняў для лоўлі цецераваў і курапатак (р. X, арт. 12), лоўля рыбы ў «ставе або сажавце» (р. XIV, арт. 27).
Крадзеж лічыўся небяспечным злачынствам, і ў якасці меры пакарання за яго ўчыненне часта прадугледжваліся цялесныя і членашкодніцкія пакаранні, а злоўленага на месцы злачынства або «по горячпм следам» злодзея каралі смерцю. У якасці дадатковага пакарання за крадзеж прадугледжвалася выплата матэрыяльнай шкоды і навязкі. Да крымінальнай адказнасці прыцягваліся і асобы, якія ведалі пра ўчыненне злачынства і не данеслі ўладам або прапанавалі сховішча злачынцу (р. XIV, арт. 8, 13). На ступень вінаватасці і пакаральнасці крадзяжу, акрамя саслоўнага стану «злодея» і пацярпеўшага, уплывалі наступныя абставіны:
1)	Каштоўнасць выкрадзенай маёмасці. Калі Судзебнік 1468 г. рэгламентуе ўжыванне смяротнай кары за крадзеж маёмасці на суму вышэй паловы копы (г. зн. трыццаці) грошай, то Статут 1588 г. устанаўлівае пакаранне смерцю за крадзеж маёмасці на суму вышэй чатырох коп грошай, а ў выпадку, калі б «лмцо чотырох коп албо менш стояло, а первшый бы раз с тым пойман, тогды такмй тое, што украдено, з навязкою вернутя маеть» (р. XIV, арт. 7). Пакаранне смерцю ўстанаўлівалася таксама, калі была ўкрадзена «реч важная — золото, серебро, грошы, шаты, коня дорогае» і злодзей пры гэтым быў злоўлены на месцы злачынства (р. XIV, арт. 24).
2)	Рэцыдыў. Шляхціц, абвінавачаны ў зладзействе без затрымання на месцы злачынства ў чацвёргы раз, а просты чалавек паўторна, «за слушным доводом» караліся смерцю (р. XIV, арт. 10, 14). За першы крадзеж з вялікакняжацкага двара адразалі вуха, за паўторны — каралі смерцю (р. XIV, арт. 22) і інш.
3)	Месца ўчынення злачынства. Больш жорсткаму пакаранню падлягаў злодзей, які ўчыніў крадзеж на вялікакняжацкім двары, «на торгу албо на ярмарку м празняку» (р. XIV, арт. 22, 4).
Пераадоленне асобых перашкод пры ўчыненш злачынства. Больш жорсткія санкцыі гградугледжваліся за ўчыненне крадзяжу з цяжкадаступных месцаў. Так, крадзеж са «свмрна або клета» караўся смерцю, а таксама кампенсаваннем прычыненай шкоды і выплатай «внны» з маёмасці злачынца (р. XIV, арт. 14).
Прысвойванне або пашкоджанне чужой маёмасці, незаконнае карыстанне ёю
У Судзебніку 1468 г. за прысвойванне чужой маёмасці ітрадугледжвалася пакаранне смерцю як за крадзеж (аналогія закона). У статутным заканадаўстве рэгламентуецца некалькі выпадкаў наўмыснага прысвойвання чужой маёмасці: а) утрыманне больш за тры дні прыблуднай жывёлы (Статут 1529, р. XIII, арт. 24; Статут 1566, р. XIV, арт. 24; Статут 1588, р. XIV, арт. 25); б) прысвойванне з карыслівай мэтай рэчаў, страчаных у час пажару або паводкі (Статут 1566, р. XIV, арт. 27; Статут 1588, р. XIV, арт. 28). У другім выпадку асоба, якая прысвоіла маёмасць, вызвалялася ад адказнасці, калі прадставіла доказы, што добрасумленна, без карыслівай мэты валодае рэччу. Дасгаткова памяркоўна заканадаўца адносіцца да прысвойвання маёмасці залогатрымальнікам, які не адказвае за прапажу рэчаў залогадавальніка, калі адначасова зніклі і ўласныя рэчы (р. VII, арт. 30).
У Статуце 1588 г. гаворыцца аб шэрагу выпадкаў злачыннага карыстання чужой маёмасцю або пашкоджання яе:
1)	самавольнае паляванне ў чужых угоддзях (р. X, арт. 1, 18);
2)	самавольная лоўля рыбы ў чужым возеры (р. X, арт. 4);
3)	самавольная парубка чужога лесу (р. X, арт. 5);
4)	самавольнае адабранне ллаёмасці «по увязанью врядовом» (р. IV, арт. 100);
5)	наўмысная патрава чужых пасеваў (р. XIII, арт. 47);
6)	наўмыснае пашкоджанне чужой плаціны, млына, спаленне млына (р. X, арт. 7);
7)	наўмыснае пашкоджанне (знішчэнне) у чужым лесе сакалінага, лебядзінага гнязда, птушанят, птушыных яек (р. X, арт. 8);
8)	наўмыснае пашкоджанне бабровых гонаў, лоўля і знішчэнне чужых баброў (р. X, арт. 9);
9)	наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужых хмельнікаў (р. X, арт. 10);
10)	наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужых «ітрпнад» ітгушыных ці лоўля птушак у чужых прынадах (р. X, арт. 11);
11)	наўмыснае або неасцярожнае пашкоджанне ці знішчэнне чужога бортнага дрэва з пчоламі і без іх, а таксама знішчэнне «знамен» (знакаў уласніка) (р. X, арт. 13);
12)	наўмысная парубка дрэва ў чужых «гаех, борех, пуіцах, лесех» (р. X, арт. 15);
13)	наўмыснае прычыненне шкоды чужой маёмасці пажарам у лесе (р. X, арт. 17);
14)	наўмысны падпал вялікакняжацкага двара, замка, горада або ж замка, дома княжацкага, панскага, шляхецкага (р. XI, арт. 18).
У сувязі з недастатковасцю тэарэтычнай распрацоўкі крымінальнага закона, адсутнасцю агульнай формулы дадзенага віду злачынных дзеянняў, заканадаўцу прыходзіцца дэталёва апісваць аб’ектыўны бок кожнага складу супрацьпраўнага замаху, спрабуючы ахапіць усе магчымыя выпадкі гэтых дзеянняў, і гэта прыводзіць да блытаніны, неакрэсленасці ў адносінах сістэмы і відаў злачынстваў. Аб гэтым сведчаць і пакаранні. У асноўным пакараннямі за гэтыя замахі з’яўляюцца грашовыя штрафы, якія часам фактычна былі кампенсацыяй за панесеныя страты. Заканадаўца толькі асобна вылучае пашкоджанне (знішчэнне) чужой маёмасці шляхам падпалу. Прычым калі Статут 1566 г. прадпісвае пакаранне смерцю нават за падпал лесу, то Статут 1588 г. абмяжоўвае спагнанне прычыненай шкоды ў выпадку наўмыснага падпалу і зусім вызваляе ад адказнасці пры неасцярожным яго ўчыненні (р. X, арт. 17). Наўмысны ж падпал вылікакняжацкага двара, замка, горада заканадаўца не адносіць да дзяржаўных злачынстваў і прызнае яго цяжкім толькі «за доводом слушным правным», пасля чаго злачынец караўся кваліфікаванай смерцю («маеть быта сам огнем спален» — р. XI, арт. 18).
Да злачынных замахаў на нерухомую маёмасць Статут 1588 г. адносіць: а) знішчэнне памежных знакаў; б) прысыпку «греблн» да чужога берагу; в) будаванне млыну, вынікам чаго з’явілася затапленне чужых «грунтов м сеножатей»; г) сяўбу на чужой зямлі «збожья»; д) «гвалтовное выбмтье з спокойного держанья» нерухомай маёмасці або адабранне да сканчэння неабходнага тэрміну закладзенага маёнтка.
Статут рэгламентуе і іншыя аналагічныя замахі на нерухомую маёмасць, аднак заканадаўца адносіць іх да разраду іншых відаў злачынстваў. Напрыклад, да дзяржаўных злачынстваў аднесена «забранье пменья без даннны» Вялікага князя, да злачынстваў супраць правасуддзя — «отнятье нменья або людей, грунтов по увязанью врядовом» і інш. Неабходна падкрэсліць таксама, што заканадаўца, гаворачы аб некаторых відах замахаў на нерухомасць, не азначае дакладна складу злачынсгва і пакарання за яго. Напрыклад, «отнятпе гвалтовное маетностм» (р. IV, арт. 28), «отнятме й прнвлаіценме собе якйх грунтов або пожятков» (р. IV, арт. 50, 51).
Злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць сваіх уладальнікаў. «Паліцэйскія» злачынствы Крымінальны закон ахоўвае феадальныя адносіны, клапоціцца аб умацаванні ўласнасці феадала і падтрыманні яго ўладных паўнамоцтваў у дачыненні да за^ежных ад яго людзей, што і прызнае аб’ектам дадзенага віду злачынства. Суб’ектам злачынстваў гэтага віду з’яўляецца «чоловек отчйзный, матермстый, спадковый, непохожмй албо купле-
ный, даровный, выслужоный н яко кольвек набытый або челяднн дворный, отчызный, купленый або полоненмк мужского н женского рожаю» (р. ХП, арт. 14). Статут 1588 г. устанаўлівае, што такія дзеянні, учыненыя ў форме прамога намеру, як уцёкі ад феадала (р. XII, арт. 14), прычыненне шкоды свайму гаспадару (р. XII, арт. 22), продаж зямлі без згоды феадала (р. IX, арт. 27), самавольная здзелка з набытым у трыманне маёнткам (р. III, арт. 30), караюцца «водлуг права м учннку». Часцей за ўсё закон рэгламентуе спагнанне прычыненай шкоды, выплату навязкі «за омешканье работы», а ў шэрагу выпадкаў і больш строгае пакаранне. Так, просты ад’езд ад свайго пана, «не учставшм н не пожегнавшм», пагражае трохтыднёвым зняволеннем для чалавека «простого стану» і трохдзённым зняволеннем «в ланцуху... у того пана, от кого утек» — для шляхціца (р. XII, арт. 22).
У асобны састаў злачынства вылучана бяздзейнасць слуг і залежных людзей пры іграследаванні злачынцаў. Так, адмова «злодеев албо злочннцев которых колвек пана своего гоннтм албо нллатн» каралася шасцітыднёвым турэмным зняволеннем у замку — для шляхціца, а не шляхціца закон дазваляў «водлут важноста выступку пану каратм волно» (р. XII, арт. 23). Феадальны закон прадугледжваў таксама крымінальную адказнасць асоб, якія садзейнічалі ва ўцёках феадальна-залежных людзей. Крадзеж чэлядзі нявольнай пры злаўленні на месцы злачынства караўся смерцю (р. XII, арт. 15). За ўкрывальніцтва збеглай чэлядзі заканадаўца абмяжоўваецца санкцыяй у выглядзе ўплаты штрафу, кампенсацьгі за гграпушчаныя рабочыя дні і вяртання чэлядзі або выплатай за яе адпаведнай сумы грошай (р. XII, арт. 14).
У асобную катэгорыю т.зв. «паліцэйскіх» злачынстваў I. А. Маліноўскі вылучае «нарушенмя постановленмй, мзданных для целей безопасностм п благоустройства государства»1, лічачы адзіным аб’ектам дадзеных замахаў гралладскую бяспеку і грамадскі парадак. Нормы, рэгулюючыя гэтыя правапарушэнні, размешчаны ў розных раздзелах Стаіута 1588 г. і іх адрознівае адсутнасць санкцый у большасці выпадкаў. Сучасны заканадаўца лічыў бы такія правапарушэнні адміністрацыйнымі праступкамі.