Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Аб’ектыўны бок злачынства выяўляўся ў вымаўленні абразлівых слоў або ўчыненні абразлівых дзеянняў у адносінах да названых асоб. Зневажальныя для годнасці асобы словы, названыя ў законе «голымй
словамм», павінны былі быць вымаўлены «очевнсто», г.зн. у прысутнасці самога абражанага і пабочных асоб. У дачыненні абразы дзеяннем заканадаўца не ўдакладняе, якія менавіта дзеянні ён лічыць абразлівымі, аднак агаворвае, што прызнанне якіх-небудзь дзеянняў абразлівымі для асобы ўваходзіць у кампетэнцыю суда.
Некаторыя выпадкі заканадаўца вылучае ў асобныя склады злачынстваў. Напрыклад, беспадстаўнае заяўленне асобе, што яна не з’яўляецца шляхціцам, за што, у выпадку прызнання апошняга «прмродным а правдпвым шляхтачом», належала пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення на дванаццаць тыдняў і штрафу (р. III, арт. 19). За ілжывае сцвярджэнне, што пэўная асоба з’яўляецца «неучстпвое маткм н нечнстого ложа сыном», належала навязка ў 40 коп грошай і публічнае сведчанне аб ілжывасці свайго заяўлення з вымаўленнем слоў: «на тебе брехал яко пес» (р. III, арт. 28). Статут рэгламентус і некаторыя іншыя выпадкі замаху на гонар і годнасць асобы1.
Гарантуючы асобам шляхецкага стану іх вольнасці і абарону ад злачынных пасягненняў, у тым ліку і з боку службовых асоб дзяржавы, Статут 1588 г. абвяшчае: «абы шляхтмч невправне не был мман нлм сажон» (р. III, арт. 10). Суіірацьзаконнае, самавольнае пазбаўленне волі шляхціца разглядаецца заканадаўцам як замах на яго асобу і гонар, і ўчынена яно можа быць «межы стану народу шляхетского» (р. XI, арт. 28). У артыкуле вельмі падрабязна апісваецца аб’ектыўны бок гатага злачынства з рэгламентаваннем усіх мажлівых варыянтаў «свовольного везенья» і яго вынікаў, у сувязі з чым устанаўліваюцца і санкцыі. Так, у выпадку смерці таго, хто незаконна ўтрымліваўся пад вартай, прадугледжана пакаранне смерцю вінаватага і выплата з яго маёмасці «головцрізны м шкоды».
Статут, папярэджваючы беззаконнасць у дачыненні асобы, дастаткова выразна рэгламентуе парадак затрымання злачынцаў, забараняючы пры гэтым утрымліваць іх у самавольным зняволенні больш за суткі («через день u через ноч») пад пагрозай выплаты навязкі «водле стану» (р. XIV, арт. 21).
Пры ўстанаўленні санкцыі за ўчыненне злачынстваў супраць жыцця, здароўя і гонару людзей заканадаўца перш за ўсё ўлічвае саслоўны стан пацярпеўшага. Так, забойства шляхціца чалавекам «просгага стану» каралася смерцю, а забойства простага чалавека шляхціцам — галоўшчынай. Слуга, які забіў свайго гаспадара, падлягаў кваліфікаванай смяротнай кары праз чвартаванне. У выпадку, калі паб’е шляхціца («рукою на него сягнеть») просты чалавек, ён караўся адсячэннем рукі. Шляхціц за ўчыненне гэтага злачынства выплачваў толькі навязку (р. XI, арт. 39, 49 I інш.).
1	Статут 1588. Р. III, арт. 21-23, 27.
Маёмасныя злачынствы
Крымінальныя нормы, накіраваныя на ахову ўласнасці, змяшчаюцца ў самых старажытных помніках права феадальнай Беларусі, у прыватнасці ў тарговых дагаворах беларускіх княстваў з іншымі дзяржавамі, а таксама ў першых заканадаўчых актах ВкЛ. Пэўнае сістэмнае рэгламентаванне ахова ад замахаў на маёмасць атрымала ў Судзебніку 1468 г., дзе гаворыцца аб крадзяжы рознай маёмасці, утойванні знойдзенай маёмасці, наездах і інш. У Статуце 1529 г. з’явіліся цэлыя раздзелы, прысвечаныя маёмасным злачынствам: «О злодействе», «О грабежн м о навязкн». Лкрамя таго, састаў самых цяжкіх маёмасных злачынстваў, спалучаных з насіллем над асобай, тлумачыўся і ў іншых раздзелах. Наступныя Статуты дапаўнялі і развівалі тэарэтычныя палажэнні, якія датычыліся замахаў на ўласнасць, уводзілі новы склад злачынстваў.
У залежнасці ад непасрэднага аб’екта замаху закон адрозніваў замах на рухомую маёмасць (хатнія рэчы, жывёлу, грошы, каштоўнасці і інш.) і замах на нерухомасць (маёнткі, землі і інш.).
Да злачынных замахаў на рухомую маёмасць закон адносіць: наход і наезд, разбой, грабеж, крадзеж, прысвойванне ці пашкоджанне чужой маёмасці і незаконнае карыстанне ёю.
Наход або наезд — пешы ці конны напад на шляхецкія дамы, маёнткі, царкву і інш., спалучаныя з пашкоджаннем ці захопам маёмасці і насіллем над асобай. Насілле было нормай феадальнага жыцця. На змену княжацкай міжусобіцы XIII—XIV стст. прыйшла феадальная міжусобіца XV—XVI стст. Бесперапынныя наезды, якія часта пераходзілі ў разбой, сталі нормай штодзённага жыцця феадалаў. Судовыя кнігі гавораць, што часта маёмасныя цяжбы феадалаў суііраваджаліся насіллем, наездамі, «боем», часам са смяротным зыходам. Узаемныя наезды і феадальны разбой адлюстраваны ў шматлікіх судовых справах1. Шляхам учынення гэтых злачынных замахаў феадалы павялічвалі свае ўладанні або вырашалі сіірэчга самасудам. Часам жа наезды і находы на сваіх суседзяў учыняліся феадаламі «с целью повеселнться млм с целью показать свое удальство н пограбмть»2. У наездах прымалі ўдзел слугі феадалаў, сваякі, залежныя людзі. У Судзебніку 1468 г., які ўпершыню гаварыў аб «порубах м наездах», не прадугледжвалася канкрэтнага пакарання за гэтыя злачынствы, а гаварылася толькі, што Вялікі князь, параіўшыся з панамі-радай, вызначыць меру пакарання. Статут 1588 г. прысвяціў наездам 15 артыкулаў, адмяжоўваючы просты наезд, «гвалтовны», «крвавы» і ўчынены ў ваенны час. Заканадаўца ўстанавіў ' Лнтовская Метрмка. 6-я кннга судных дел. №№ 33, 36, 37, 43, 51, 66, 76, 80, 81, 121, 140, 177, 186, 207, 281, 312 і інш.
2	Акты Внленской археографнческой комнсснн. 1888. Т. XV. С. XXXI.
жорсткія санкцыі за ўчыненне гэтых злачынстваў. Так, за наезд, спалучаны з забойствам, пакараннем смерцю падлягалі як выканаўцы, так і іншыя ўдзельнікі злачынства. Дадаткова з іх маёмасці спаганялася двайная галоўшчына і панесеныя страты з навязкай. За прычыненне ран у час наезду выканаўца караўся смерцю, а саўдзельнікі — турэмным зняволеннем. Шляхціц, члены сям’і якога ўчынілі наезд, быў абавязаны асабіста даставіць у суд злачынцаў, у іншым выпадку да адказнасці прыцягвалі яго самога Пацярпеўшыя ад наезду мелі права на неабходную абарону і не неслі адказнасці нават у выпадку забойства каго-небудзь з нападаючых (р. XI, арт. 1, 2, 3, 53 і інш.).
Разбой — замах на маёмасць, спалучаны з насіллем над асобай («злупмл н розбпл»), У адрозненне ад находу і наезду, дзе пераважным элементам з’яўлялася насілле над асобай, уціск яе правоў і свабод, у разбоі пераважваў элемент маёмаснага замаху. Акрамя таго, разбой учыняўся «на дорозе» і Статут у гэтым выпадку дакладна адрознівае яго ад насільных дзеянняў, учыненых на дарозе «в зваде» (р. XI, арт. 22, 30). Хаця Г. Тальберг і заўважае, што «одного выраженмя «на дорозе» недостаточно для подобного рода заключення, тем более, что это выражснме встречается п в случаях грабежа», аднак Статут вельмі выразна ўказвае на гэту адметную рысу разбою. У артыкуле аб разбою заканадаўца выкарыстоўвае словы: «розбнл на дорозе» (р. XI, арт. 30, 31), «на дорозе розбой» (р. XI, арт. 59), «забмйство сталося прн розбою» (р. XI, арт. 29, 39).
У адпаведнасці з суб’ектамі злачынства Статут вылучае ў асобныя склады разбой, учынены простымі людзьмі, шляхціцамі, татарамі (р. XI, арт. 30~33), а таксама разбой, учынены шляхціцам у адносінах «купцов албо людей простого стану» (арт. 31). Заканадаўца адносіць разбой да катэгорыі злачынстваў цяжкіх («речей крвавых»), якія падлягалі расследаванню гродскім судом «по горячнм следам», і прызначае за яго пакаранне «горлом» (арт. 32 і інш.).
Трабеж — адкрыты напад на людзей або іх жыллё з мэтай завалодання маёмасцю. Тэрмін «грабеж» ужываўся заканадаўцам у сэнсе авалодання маёмасцю, прычым адрозніваліся «ііравный врядовый грабеж» — завалоданне маёмасцю на падставе судовай пастановы, самавольны грабеж — самавольнае спагнанне доўгу па маёмасных абавязацельствах і супрацьпраўны грабеж — злачынны замах на чужую маёмасць. У апошнім выпадку заканадаўца выразна не адмяжоўвае яго ад разбою, бо ў аб’ектыўны бок дзеяння ўключаў часам і гвалтоўныя дзеянні.
Прыметамі, якімі адрознівалі гэтыя склады злачынства, былі прычыненне шкоды здароўю і месца здзяйснення злачынства, бо ўчыненне злачынства «на дорозе» выступала неабходнай прыметай для разбою і выпадковай — адносна грабяжу.
Супрацытраўны разбой уяўляў сабой разнародныя дзеянні, якія адносіліся да разраду «речей меншмх не крвавых» і абкладаліся ў асноўным штрафам. Статут 1588 г. вылучае грабеж, учынены ў публічных месцах (на кірмашах, каля царквы) і грабеж, учынены «на дорозе» або ў полі. У асобныя склады злачынстваў вылучаны грабеж асоб, якія належалі да шляхецкага саслоўя (р. XIII, арт. 3), і грабеж людзей (слуг) княжацкіх, панскіх і зямянскіх (р. XII, арт. 4). На падставе ўстаўных грамат магчыма зрабіць заключэнне, што вызначальным момантам бяспраўнага грабяжу з’яўляецца адсутнасць закона або звычаю (для службовай асобы), які ўпаўнамочваў бы яго ўчыненне ці іншае маёмаснае спагнанне з грамадзян або адсутнасць прыгавору для прыватнай асобы, якім былі б прызнаны яго маёмасныя дамаганні. У такім сэнсе разумеецца бяспраўны грабеж да Статутаў. У 1444 г. у баяр Круповічаў бьгў адабраны скот (шэсць коней, карова і вепр) за тое, што яны не хадзілі касіць сена. Гэта дзеянне самі істцы назвалі грабяжом’. У наступных судовых рашэннях такія дзеянні таксама называліся грабяжом. Паколькі на практыцы аб’ектам часцей за ўсё была хатняя жывёла, то зразумела, чаму Статуты, гаворачы пра грабяжы, амаль заўсёды мелі на ўвазе хатніх жывёл. Закон адрознівае грабеж каня ахоўваемага і неахоўваемага («на поле ходяіцего»), грабеж «з боем і без бою» (Статут 1566. Р. XIII, арт. 6; Статут 1588. Р. XIII, арт. 4) — па старажытнаму праву наяўнасць перашкод узмацняла адказнасць2. Пры грабяжы хатняй жывёлы заканадаўца, як правіла, абмяжоўвае адказнасць выплатай навязкі, наггрыклад: «коня конем навязатн» (р. XIII, арт. 3). Пастаянным элементам адказнасці з’яўляецца вяртанне награбленай маёмасці або яе кошту. У сувязі з гэтым у шэрагу артыкулаў рэгламентуецца цана рознай хатняй маёмасці, у тым ліку хатняй жывёлы і харчовых прадуктаў (р. XIII, арт. 5~12), што давала магчымасць суду без асобай цяжкасці ўстанавіць памеры прычыненага ўрону. Навязка і камгіенсацыя страт не вызвалялі вінаватага ад крымінальнага пакарання. Пераадоленне пры грабяжы якіх-небудзь асаблівых перашкод павялічвала ступень віны і адказнасці.