Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
ров» (р. II, арт. 6), а таксама забараняў старшым «над заставою» браць падарункі ад сваіх людзей (р. II, арт. 8), устанаўліваючы за такія правапарушэнні санкцыі ў выглядзе «вмны» на карысць Вялікага князя. Статут 1588 г. толысі ўспамінае аб такім складзе злачынства, не раскрываючы яго зместу і не ўстанаўліваючы крымінальнай санкцыі за яго ўчыненне.
Злачынствы супраць правасуддзя
У XVI ст. у ВкЛ звяртаецца пільная ўвага на судовую ўладу ў дзяржаве, робіцца спроба адмежаваць судовую ўладу ад адміністрацыйнай. Аб гэтым сведчыць судовая рэформа, якая знайшла заканадаўчае адлюстраванне ва ўсіх трох Статутах. Упершыню 6-ы раздзел «О судьях», які з’явіўся ў Статуце 1529 г., які складаўся з 28 артыкулаў, перамешчаны заканадаўцам на чацвёртае месца ў Статуце 1588 г. і быў ужо з 105 артыкулаў. Такім чынам, прававыя нормы, якія тычыліся дзейнасці судовых органаў, займаюць больш 1/5 часткі Статута.
Заканадаўца спрабуе ў гэтым раздзеле прадутледзець усе выпадкі крымінальна-пакаральных дзеянняў, у сувязі з чым даходзіць зрэдку да кур’ёзу. Так, у аб’ектыўны бок такога злачынства, як супраціўленне вознаму, ён уключае нават прымушэнне вознага праглынуць дастаўленыя ім судовыя павесткі і іншыя судовыя «лмсты», а таксама вырыванне барады і вусоў вознага, падразанне хваста яго каню (р. IV, арт. 11). Акрамя таго, шэраг дзеянняў, якія заканадаўцам XVI ст. трактуюцца як злачынныя, у сучасным праве адносяцца да дысцыплінарных правапарушэнняў.
Усе склады дадзенага віду злачынстваў аб’ектам замаху маюць нармальную дзейнасць судовых органаў пры адпраўленні правасуддзя. У залежнасці ж ад суб’екта злачынства іх можна падзяліць на дзве асноўныя групы: злачынствы, учыненыя судовымі чыноўнікамі, і злачынствы, учыненыя ўдзельнікамі судовага працэсу.
I. Злачынствы, учыненыя судовымі чыноўнікамі (суддзямі, «врядннкамм судовымн», ваяводамі, дзяржаўцамі, цівунамі, вознымі, турэмнымі наглядчыкамі):
1)	няяўка без уважлівых прычын «до трех разов, вряднмков судовых» на сесію суда (р. IV, арт. 4);
2)	парушэнне суддзямі пастаноў аб спагнанні судовых пошлін («Уставы о пересудех н о паметном судьм м подсудку, также вряду гродскому й йншйм вряднмком нашйм» — р. IV, арт. 5);
3)	парушэнне пісарамі земскага, гродскага судоў і іншымі «вряднмкамн» пастаноў аб даходах («Уставы доходов ...» — р. IV, арт. 6);
4)	вынясенне суддзямі заведама несправядлівых прыгавораў або вырашэнне справы з парушэннем працэсуальных норм (няпоўным
складам суда, у адсутнасці аднаго з бакоў і інш. — р. IV, арт. 40);
5)	адмова ў адпраўленні правасуддзя службовай асобай, якая абавязана «справедлнвость по праву м по этому статуту чмнмтн» (р. IV, арт. 48, 67);
6)	нядбайныя адносіны суддзяў і іншых «врядннков судовых» да сваіх службовых абавязкаў: а) няяўка або спазненне на судовую сесію (р. IV, арт. 38); б) нядбайныя адносіны ваяводы, старасты да фарміравання складу суда і да іншай арганізацыйнай работы (р. IV, арт. 37); в) патуранне турэмных наглядчыкаў і іншых службовых асоб у адносінах зняволеных (р. IV, арт. 32);
7)	злачынствы, учыненыя возным (прававы статус вознага ўпершыню быў заканадаўча рэгламентаваны Статутам 1566 г.): а) дача ілжывых паказанняў у судзе; б) выдача ілжывага пасведчання (агляд пабояў, іншых цялесных пашкоджанняў і інш.); в) адмова ад правядзення следчых дзеянняў; г) наўмысны пропуск даўнасці з карыслівага або іншага намеру, а таксама іншыя супрацьзаконныя дзеянні («што кольвек такового непрмстойного справовал, або мжбы несправедлмве сознал»), Заканадаўца пры гэтым не канкрэтызуе, якія менавіта дзеянні ахогіліваюцца гэтай фармулёўкай, аднак устанаўлівае вельмі жорсткія санкцыі за іх парушэнне: «горлом каратп» або «за мншме меншме выступкм маеть седеть у везенью на замку або в дворе нашом дванадцать недель м шкоду стороне поводовой нагородмтті» (р. IV, арт. 9).
II.	Злачынствы, учыненыя ўдзельнікамі судовага працэсу:
1. Да пастановы судовага рашэння: а) падробка адказчыкам «позвы» (р. IV, арт. 19); б) няяўка па выкліку ў суд асобы, абвінавачанай у «речах крвавых» (р. IV, арт. 30; р. XI, арт. 4,14); в) няяўка ў суд іншых удзельнікаў судовага працэсу (р. IV, арт. 2,22—24); г) выклік у суд адказчыка па раней вырашанай справе (р. IV, арт. 25). Няяўка ў суд, a часцей за ўсё адабранне павестак і інш., былі досыць распаўсюджанымі з’явамі. У многіх выпадках адказчыкі не з’яўляліся ў суд па шматлікіх выкліках, тады яны дастаўляліся прымусова «дзецкімі», якім за гэта патрэбна было плаціць1.
Пакаранні за гэтыя злачынствы зводзіліся ў асноўным да выплаты штрафу і абавязку кампенсаваць урон. За няяўку ў суд прадугледжвалася больш строгае пакаранне — выгнанне за межы дзяржавы. Заканадаўца не ва ўсіх выпадках гаворыць, што злачынныя дзеянні гэтага віду ўчыняюцца толькі ўдзельнікамі судовага працэсу, аднак, зыходзячы з характару апісаных злачынстваў і шэрагу іншых абставін, немагчыма дастаткова ўпэўнена меркаваць, што суб’ектамі гэтых складаў злачынных дзеянняў маглі быць толькі асобы, якія ўдзельнічаюць у судовым працэсе.
1	Лнтовская Метрмка. 6-я кннга судных дел. №№ 20, 39, 43, 131, 150, 281 м др.
1.	У час судовага разгляду: а) абраза словам або дзеяннем членаў суда ці супраціўнага боку, а таксама нанясенне пабояў, цялесных пашкоджанняў, забойства або замах на здзяйсненне «такого учмнку» (р. IV, арт. 62). Трэба адзначыць, што Статут 1529 г. прадугледжваў толькі абразу словам і «похвалку» ў адносінах суддзяў; б) гэтыя ж дзеянні, але ўчыненыя адным бокам у адносінах да другога, здзейсненыя ў час сесіі суда (у тым ліку за тры дні да яе і тры дні пасля), але па-за судовым месцам (р. IV, арт. 64); в) дача ілжывых паказанняў (р. IV, арт. 76); г) «ганьба» сведкі з заведамай мэтай выйграць справу (р. IV, арт. 79); д) падтрыманне яўнага паклёпу ў судзе (р. IV, арт. 105); е) недобрасумленнае вядзенне справы «якпм фортелем або помылкою» (пры гэтым да крымінальнага пакарання прыцягваўся і супраціўны бок, калі не мог прадставіць доказаў недобрасумленнага вядзення справы або зацягвання судовага працэсу — р. IV, арт. 41); ж) парушэнне парадку ў зале судовага пасяджэння (р. IV, арт. 3, 54).
3.	Пасля вынясення судовага рашэння: а) невыкананне судовага рашэння (р. IV, арт. 11, 41, 94, 100 і інш.); 6) супраціўленне асобам, абавязаным «справедлмвость чннмть» (р. IV, арт. 62, 64, 96); в) уцёкі з месца пазбаўлення волі (р. IV, арт. 32); г) парушэнне ггравіл выканання судовых рашэнняў (р. IV, арт. 74).
4.	Злачынствы, учыненыя адвакатам: а) няяўка на судовую сесію без уважлівых прычын; 6) выданне інтарэсаў даверніка на карысць супраціўнага боку; в) падробка давернага ліста з мэтай прычынення шкоды асобе, якая нібыта выдала гэты ліст, г. зн. з’яўленне ў судовым працэсе ілжэадваката; г) наўмысны недагляд «ко шкоде довервітеля» даручанай справы.
Вылучэнне такіх злачынстваў у асобную катэгорыю выклікана тым, што закон дастаткова іюўна рэгламентуе прававы статус адваката («прокуратора») і абавязвае яго на законных падставах, добрасумленна і ў інтарэсах даверніка весці справу. У выпадку ж невыканання сваіх абавязкаў ён падвяргаецца не толькі маёмаснаму пакараню, але і турэмнаму зняволенню, а ў асобных выпадках (здрада інтарэсам падапечнага) — пакаранню смерцю.
Акрамя рэгламентавання злачынстваў, учыненых удзельнікамі судовага працэсу, заканадаўца, клапоцячыся аб аўтарытэце судовай улады ў дзяржаве, абавязвае кожнага чалавека паважаць суддзяў, судовае месца, быць законапаслухмяным, асабліва там, «где рокм земскме або рочкм гродскне водле парадку статуту отправованы будуть». За абразу суддзяў словам ці дзеяннем прымяняюцца жорсткія санкцыі, нават турэмнае зняволенне і «каранье горлом» (р. IV, арт. 7).
Злачынствы супраць рэлігіі і царквы
Абвяшчаючы прынцып верацярггімасці, закон падтрымлівае прыняцце хрысціянства асобамі, якія спавядалі іншыя рэлігіі, але забараняе пад пагрозай кваліфікаванай смяротнай кары («на горле, огнем») яўрэям, татарам і іншым «бесурмянам» «закупов албо полоненнков, детей юс у жыдовство, анн у бесурмянство намовлятм, анм обрезывата ...» (р. XII, арт. 9). У ВкЛ забаранялася таксама нехрысціянам трымаць у няволі асоб хрысціянскага спавядання (Статут 1529 г.), яўрэям займаць дзяржаўныя пасады (Статут 1566 г.). У асобны склад злачынства вылучаны (упершыню ў Статуце 1566 г.) «гвалт костелов божьпх вшелякого набоженства хрестнянского», за што заканадаўца ўстанаўлівае пакаранне па аналогіі: «яко вышей о гвалтовнмках домов шляхетскнх напнсано» (р. XI, арт. 3).
Статут 1566 г. нагадвае аб такім супрацьпраўным дзеянні, як нежаданне сына iji дачкі хрысціяніна трымацца хрысціянскай рэлігіі («унорно канцерства не следуют м ку вере хрмстаянской прнстатн не хотят»), за што яны караліся пазбаўленнем спадчыны (р. 8, арт. 7).
Злачынствы супраць грамадскай маралг
Заканадаўца патрабуе, каб людзі «учстмве жплн» ў адпаведнасці з законам божым і чалавечай мараллю. Пра пасягненне на духоўныя і маральныя асновы грамадства ён гаворыць як пра зло, «которым неменей пан Бог бывает ображон», і лічыць гэтыя дзеянні злачыннымі. Родавым аб’ектам дадзенай катэгорьгі злачынстваў з’яўляецца грамадская мараль.
1.	Згвалтаванне. Хаця злачынец у першую чаргу пасягае на асобу, аднак дадзенае дзеянне мае і друті аб’ект замаху — грамадскую мараль. Гэта падкрэсліваецца тымі абставінамі, што заканадаўца ў дадзеным выпадку не звяртае ўвагі на сацыяльны стан пацярпеўшай, a засяроджвае ўвагу на суб’ектыўным і аб’ектыўным боку злачынства' «уснльством згвалтовал», «оная .„ за оным учмнком волала гвалту» і інш (р. XI, арт. 12).
2.	Пралюбадзейства. Зыходзячы са складанасці расследавання гэтага складу злачынства і ўстанаўліваючы вышэйшую меру пакарання за яго, заканадаўца ўводзіць пэўныя працэсуальныя гарантыі супраць фальсіфікацыі доказаў (р. XIV, арт. 30). ,
3.	Зводніцтва. Аб’ектыўны бок злачынства заканадаўца бачыць у падбухторванні і падахвочванні жанчын да распуснага жыцця і ўстанаўлівае за яго жорсткія санкцыі — выгнанне зводніц з населеных месцаў з папярэднім адразаннем носа, вушэй, губы, а пры рэцыдыве — пакаранне смерцю. Пры гэтым закон абавязвае мясцовую адміністрацыю клапаціцца аб грамадскай маралі і актыўна выяўляць выпадкі зводніцтва (р. XIV, арт. 31).