Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Як правіла, аднолькавую адказнасць нясуць усе ўдзельнікі злачынства, якія былі савыканаўцамі. Так, за наўмыснае забойства шляхціца
' Кнсгяковскнй А. Ф. Нсследованмя о смертной казнм. СП6., 1867. С. 103.
2	Статут 1588. Р. XI, арт. 35.
5	Там жа. Р. I, арт. 24; р. XI, арт. 17, 29 м др.
людзьмі «простага стану» ўсе злачынцы караюцца смерцю (р. XI, арт. 39). Тым не менш часам, асабліва ў сувязі з саслоўнай прыналежнасцю чалавека, адказнасць размяркоўваецца нераўнамерна. Напр., за забойства шляхціца, якое адбылося «в зваде», смяротнай кары належаў адзін шляхціц або смерцю караліся трое «людей простых» (па Статуту 1566 г. ~ сямёра), астатнія саўдзельнікі падвяргаліся турэмнаму зняволенню ці штрафу (р. XI, арт. 29, 39), прычым закон не рэгламентуе, на якіх падставах адбываўся выбар.
Пры складанай форме саўдзелу закон вылучае арганізатара злачынства, якому належыць злачынны намер, складанне плану дзеянняў і інш., называючы яго часам галоўным вінаватым, а таксама яго «помочнмкаў», г.зн. памагатых, якія садзейнічалі выкананню злачыннага дзеяння парадамі, указаннямі, матэрыяльнымі сродкамі («конмм, зброею, людьмм албо пенезмм» і інш.)1. Апошнія асобы павінны былі прывесці ў суд выканаўцаў, і караліся яны ў залежнасці ад ступені ўдзелу і іншых абставін. Пры гэтым Статут 1588 г. удакладняў, што «слугм панов свонх за помочнйкй розумены быта не могуть» (р. XI, арт. I)2.
Закон надае шмат увагі такому віду саўдзелу, як падбухторванне, і вызначае падбухторшчыка як асобу, што з’явілася ініцыятарам здзяйснення злачынства шляхам узбуджэння ў іншай асобы жадання ажыццявіць злачынны намер. У выпадку, калі падбухторшчык ажыццяўляе свой намер фізічнымі сіламі другой асобы («з направы своее через кого колвек»), то за цяжкія злачынствы, як правіла, абодва караліся аднолькава (напрыклад, р. XI, арт. 17, 60 і інш.). Калі ж заканадаўца бачыў у дзеяннях гэтых асоб толькі «крнвду» або «шкоду», а не грамадскую небяспеку, то адказвалі толькі выканаўцы. Пры адсутнасці выканаўцы задаволіць пацярпеўшага павінен быў падбухторшчык, які пры гэтым меў права самастойна шукаць выканаўцу (Статут 1529, р. VII, атр. 18; Статут 1566, р. XI, арт. 20; Статут 1588, р. XI, арт. 41). Некалькі інакш закон ставіцца да злачынстваў, якія здзейснены слугамі, і да злачынстваў, учынёных пасля «зарукн». Абвінавачаная ў падбухторванні асоба, чые слугі ўчынілі злачынства, пры адсутнасці дастатковых доказаў павінна прынесці ачышчальную прысягу, а калі яна адмаўлялася ад яе — прыцягвалася да крымінальнай адказнасці (Статут 1588. Р. XI, арт. 37).
У законе агаворваліся і выпадкі неабходнага саўдзелу, калі для наяўнасці складу злачынства патрэбна была сукупная дзейнасць некалькіх асоб. Да іх належалі: дуэль, выкраданне замужняй жанчыны з мэтай шлюбу, дваяжэнства, «чужоложство», шлюб у недазволеных ступенях роднасці.
1	Статут 1588. Р. XI, арт. 38.
2	Там жа Р. XI, арт. 1,38.
Заканадаўца жадае адмежаваць злачынства ад іншых з’яў грамадскага жыцця, хутчэй раскрыць злачынства, а таксама хутчэй ізаляваць злачынцу. Асобы, якія ведалі аб злачынстве, калі іх дзейнасць не знаходзілася ў прычыннай сувязі са злачынным вынікам, як правіла, не прыцягваліся да адказнасці. Аднак Статуты ведаюць некалькі відаў загадзя не абяцанага дзеяння, якое не мела прычыннай сувязі са злачынным вынікам і ўтварала самастойны склад злачынства (датычнасць да злачынства). Гэта: укрывальніцтва, неданясенне аб рыхтуемым злачынстве, карыстанне вынікамі злачынства і патуранне.
Асобую заканадаўчую рэгламентацыю атрымала ў Статуце 1588 г. укрывальніцтва злачынства, якое праяўлялася ў актыўных паводзінах асобы з мэтай хавання злачынцаў, а таксама хавання прылад і сродкаў здзяйснення злачынства. У статутных нормах гаворыцца аб «переховываньн» злачынцаў у маёнтку (доме), прыняцці іх на службу (р. XI, арт. 36; р. XIV, арт. 13); дапалюзе ва ўцёках або дапушчэнні ўцёкаў да судовага разгляду справы, «поіцаде злодея», прысуджанага да смяротнай кары (р. XIV, арт. 13); стварэнні перашкод службовай асобе пры затрыманні злачынца (р. IV, арт. 32); вызваленні асуджанага (р. IV, арт. 31). Ступень пакарання за ўкрывальніцтва залежала ад цяжкасці злачынства і катэгорый злачынцаў. Так, асобы, што хавалі «злочннцев, разбойняков, злодеев явных, людей выволаных», караліся таксама, як і самі злачынцы (р. XI, арт. 36).
Аб’ектыўны бок такога віду датычнасці да злачынства, як карыстанне здабыткамі злачынства, адлюстраваны ў Статуце словамі: «тех речей злодейскмх ведома пожмвал» (р. XI, арт. 36). Аднак у дыспазіцыі гэтай прававой нормы не ўдакладнялася, якіх менавіта «речей», і не давалася азначэння паняцця «ужпвал», хаця гаварылася толькі аб абавязковай умове — веданні, што ў карыстанні знаходзіліся «речм злодейскме». V выпадку карыстання здабыткамі злачынства сям’і злачынца закон абавязваў кампенсаваць шкоду пацярпеўшаму. Калі гэта датычылася іншых асоб, то рэгламентавалася як укрывальніцтва і падлягала пакаранню як за ўчыненне злачынства (р. XI, арт. 36).
Адносна неданясення аб злачынствах Статут непаслядоўны, хаця па агульнаму правілу не лічыць абавязкам пад даных дзяржавы і не прадггісвае ім даносіць аб злачынных дзеяннях. Наадварот, заканадаўца лічыць даносы грамадскім злом, з якім спрабуе змагацца шляхам непрызнання тайных даносаў і ўстанаўлення такога пакарання ілжэданосчыку, да якога мог быць прыцягнуты абвінавачаны ім чалавек. Заканадаўца робіць выключэнне і абяцае ўзнагароду ў выпадку даносу аб падрыхтоўцы дзяржаўнага злачынства, бачачы ў гэтым справядлівую ўзнагароду за перасцярогу аб небяспецы, што пагражае дзяржаве. Непаслядоўнасць Статута праяўляецца і ва ўстанаўленні цяжкага пакарання («честь н горло
тратмтй мають») за неданясенне паўналетніх сыноў аб падрыхтоўцы іх бацькам дзяржаўнага злачынства, аднак закон патрабуе пры гэтым пераканаўчых доказаў таго, што сыны злачынца былі «ведомымм тое здрады отцовское» (р. I, арт. 3).
Такі від датычнасці да злачынства, як злачыннае патуранне, г. зн. неперашкода здзяйсненню злачыннага дзеяння асобай, якая абавязана папярэдзіць злачынства або наглядаць за выкананнем закона, прыраўноўваўся да саўдзелу, і вінаваты караўся аналагічна з выканаўцам (р. III, арт. 36; р. XIV, арт. 33). Напрыклад, абавязкам ураднікаў (ваяводаў, старастаў, дзяржаўцаў, войтаў і інш. службовых асоб) быў нагляд за выкарыстаннем гандлярамі правільных мер і вагаў, барацьба з «покутнымм корчмамн», стрыманне злачынных і іншых супрацыіраўных дзеянняў. Увогуле заканадаўца пастаянна звяртае ўвагу на пытанне аб саўдзеле і ў некаторых артыкулах дастаткова выразна размяжоўвае тыпы саўдзелу, аднак у іншых артыкулах інтэлектуальная савінаватасць змеіпваецца з укрывальніцтвам (р. XI, арт. 37), з дапамаганнем (р. XI, арт. 35) і г. д. Такая ж неакрэсленасць заўважаецца і адносна пакаральнасці саўдзелу.
§ 3.	Абсгавіны, якія выключаюць злачыннасць дзеяння
У адпаведнасці з дэклараванымі Статутам 1588 г. прынцыпамі справядлівасці, гуманнасці і законнасці ў адносінах да асобы, якая ўчыніла супрацьпраўнае дзеянне, заканадаўца рэгламентуе і падставы, якія выключалі злачынны характар дзеянняў, што пасягалі на ахоўныя законам даброты і інтарэсы. Гэта перш за ўсё неабходная абарона (добра вядомая ўжо першаму Статуту) і выкананне прадпісанняў закона, У асобных выпадках закон гаворыць пра крайнюю неабходнасць, рэалізацыю прыватнага права і згоду пацярпеўшага.
Найбольш распрацаваны ў Статуце інстытут неабходнай абароны. Крымінальны закон гаворыць, што стан неабходнай абароны мае месца тады, калі «за початком» нападаючага асоба вымушана абараняцца ад замэху («у обороне прммушоный»), г.зн. асоба правамерна абаранялася ад злачыннага замаху шляхам прычынення шкоды нападаючаму. Дзеяннямі асобы, што абаранялася, кіравала не злая воля, але неабходнасць, з прычыны якой адбіваецца агрэсія, і асоба вымушана абараняць як сваё жыццё, здароўе, маёмасць, так і трэціх асоб. Заканадаўца разумее, што стан неабходнай абароны мае месца ў пэўных межах. Па-першае, пры супрацьпраўнасці нападу: супраць «гвалтовнмка», яго «помочнпков», супраць «злодея», супраць выкрадалыгіка жонкі і інш. He можа быць неабходнай абароны супраць асоб, якія дзейнічаюць на законных падставах або «в зваде». Забойства «в зва-
де» зачыншчыка («за початком оного забптого») трактуецца як ненаўмыснае, і за яго выплачвалася толькі галоўшчызна (р. XI, арт. 22). У выпадку забойства таго, хто «засел на дорозе», закон гаворыць аб стане неабходнай абароны і выключае крымінальную адказнасць («от горла, головіцнзны, везенья w от шкоды волен будеть» (р. XI, арт. 21)). Такім жа чынам разглядаюцца дзеянні ўласніка супраць злодзеяў на збожжавым полі ўласніка (р. XIV, арт. 26).
Па-другое, крымінальны закон патрабуе наяўнасці сапраўднай (рэальнай) небяспекі, г.зн. ажыццяўлення нападаючым пэўных дзеянняў з мэтай рэалізацыі свайго злачыннага намеру. Прычым заканадаўца не абмяжоўвае стан неабходнай абароны момантам сканчэння злачыннага замаху, а падоўжвае яго да таго моманту, пакуль не будзе вернута страчанае або не будзе злоўлены злачынец. Момант злаўлення «злодея утекаючего» і з’яўляецца момантам сканчэння стану неабходнай абароны (р. IV, арт. 62).
Лічыцца правамернай неабходная абарона ў выпадку, калі слуга абараняе свайго пана, або госць — гаспадара домаўладання (р. XI, арт. 19, 25). Трэба адзначыць, што закон не патрабуе суразмернасці абароны характару і небяспецы замаху, аднак рэгламентуе некаторыя працэсуальныя асаблівасці расследавання такіх спраў, як умовы правамернасці неабходнай абароны. У прыватнасці, пра забойства нападаючага («злодея» і інш.) закон патрабаваў неадкладна паведаміць бліжэйшым суседзям і «вряд судовы», а труп павінен быць агледжаны возным і панятымі, а потым дастаўлены ў суд, дзе прыносілася прысяга аб здзяйсненні забойства ў стане неабходнай абароны (р. XI, арт. 20—22).
Крайняя неабходнасць як акалічнасць, што выключала злачынны характар дзеяння і яго каральнасць, нрызнаецца заканадаўцам у Статуце 1588 г. у двух выпадках: пры сдачы крэпасці непрыяцелю па прычыне «голада гвалтовного» (р. I, арт. 3) і пры забойстве чужога сабакі «кмем або якою бронею, себе боронечм не пометом, анм стрелбою» (р. XIII, арт. 13).