Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
2 Статут 1588. С. 47.
Пералік дзяржаўных злачынстваў даволі вялікі.
1. «Ображенье маестату господарского» і «здрада речн посполнтой». Аб’ектыўны бок гэтага злачынства заключаўся ў наступным:
а) учыненне загавору ці бунту супраць гаспадара, нават у выпадку, калі б «пан Бог уховал, нжбы оная змова не была учннком пополнена» (Статут 1588. Р. I, арт. 3);
б) збор войска і падрыхтоўка ваеннага паходу з мэтай звяржэння існуючай вялікакняжацкай улады («хотечм хто осестм м опановатм тое панство Велмкое князство м госгюдарам на нем бытн, м войско, люд служебный збнрал, выводмл» — р. I, арт. 3);
в) здрада «господару п речн посполмтой» шляхам дачы парад непрыяцелям або аказання іншай дапамогі («Лмсты до нпх або послы радечм протав нам... або остерегаючм слал, тым непрмятелем якую помоч давал» — р. I, арт. 3);
г) здача крэпасці ворагу, «кроме прмчмны голоду гвалтовного», або прывод непрыяцельскіх войск на тэрыторыю дзяржавы (р. I, арт. 3);
д) абраза асобы гаспадара, учыненая вусна або ў пісьмовай форме (р. I, арт. 4);
е) уцёкі «до землм непрнятельское умыслом злым на здраду ...» (р. I, арт. 6, 7);
ж) вываз зброі і ваеннай амуніцыі («наряду военного») у непрыяцельскія землі (р. III, арт. 48);
з) неданясенне дарослых сыноў аб вядомай ім здрадзе бацькі (р. I, арт. 6, 7);
і) заведама ілжывы данос аб дзяржаўным злачынстве (р. I, арт. 2, 5). (Статут 1588 г. адмяжоўвае заведама ілжывы данос аб дзяржаўным злачынстве ад даносу аб учыненні іншых крымінальных злачынстваў. Падставай для гэтых норм былі палажэнні прывілеяў.)’
2. Замах на выключную кампетэнцыю вярхоўнай улады:
а) чаканка манеты «ку шкоде речм посполптой» без дазволу гаспадара (р. I, арт. 3). Заканадаўца адносіць дадзенае злачынства да «ображенью маестату господарского», аднак нармальны абарот грошай у дзяржаве з’яўляецца прэрагатывай вярхоўнай улады і замах на яго з’яўляецца ў першую чаргу замахалі на фінансавую сістэму дзяржавы, яе эканамічны лад;
б) фальшываманецтва. Пры ўстанаўленні вышэйшай меры пакарання за гэта злачынства (кваліфікаванай смяротнай кары) заканадаўца дэталёва абмалёўвае аб’ектыўны бок злачыннага дзеяння: «Хто бы монету нашу фольшовал, перепродавал м обрезывал, так теж мынцарм нашн, которые золото, серебро м мншую матермю належачую м прнслухаючую ку мынцы, фальшовалм бы, злмвалм й мешалм_» (р. I, арт. 17); 1 Ясннскяй М. Н. Уставные земскме грамоты Лвтовско-Русского государства. С. 132.
в) выказванне супраць рашэнняў («выроков»), вынесеных гаспадаром і радай (р. I, арт. 11);
г) самавольнае ўстанаўленне новых відаў пошлін або яе новага памеру «анм на дорогах, нм на мостах, анм на греблях, анм на реках, анм на перевозех, анм в торгах, анм на местечках н стодолах або корчмах, на гостннцах, в нменьях свомх» (р. I, арт. 29);
д) самавольны захоп зямлі, феадальна залежных людзей «без даннны нашое» (гзн. без дазволу гасудара), а таксама прысвойванне дзяржаўных зямель і даходаў (р. I, арт. 15, 19). Вінаватыя ў прысвойванні вялікакняжацкай нерухомасці караліся па ўстаўных граматах вялікага князя («нно нам тых каратп»), але як — невядома, бо граматы не мелі патрэбы ў такім азначэнні пакаральных санкцый за злачынствы, суддзі былі павінны кіравацца звычаёвым правам1;
е) самавольнае карыстанне маёмасцю гаспадара (р. I, арт. 35);
ж) састаўленне падложных грамат ад імя гаспадара і падробка яго пячаткі і подпісу, а таксама незаконнае карыстанне пячаткамі дзяржаўных устаноў (р. I, арт. 16).
3. Замах на «вольноста шляхетскне». Закон прама прадпісвае гаспадару захоўваць прывілеі шляхты. У Статуце ёсць шэраг норм, якія прадутледжваюць пакаранне за абразу шляхецкай годнасці, а таксама нормы, якія не ўтрымлівалі санкцый, але забаранялі парушэнне ўставы гаспадара аб займанні пасад у дзяржаве толькі шляхціцамі, парушэнне правіл падаткаабкладання шляхціцаў, парушэнне права выключнай падсуднасці вялікакняжацкаму суду і суду паноў-рады крымінальных спраў аб гонару і годнасці шляхціцаў і інш.2
4. Замах на парадак кіравання:
а) забойства, а таксама ўсякае насілле ў адносінах да службовых асоб (пасланца вялікага князя, вознага і інш.) пры выкананні імі службовых абавязкаў, прычым за забойства належыць не толькі смяротная кара, але і «троякая» галаўшчызна (р. I, арт. 24);
б) забойства, насілле, абраза ў адносінах «панов рад нашмх, bogboa, кашталянов, старост, подкоморпх» і службовых асоб «вряда судового гродского м земского або коммссарского» пры выкананні імі службовых абавязкаў, за што ў асабліва цяжкіх выпадках вінаваты «честь н горло тратмть» (р. I, арт. 14);
в) супраціўленне вознаму ў форме адмовы вярнуць «лнсты отворные», выдадзеныя гаспадаром або «врядом» (р. I, арт. 23);
г) замах на жыццё, здароўе і гонар прыватных асоб, здзейсненыя ў прысутнасці гаспадара, на вялікакняжацкім двары, у маёнтку Вялікага князя або ў месцах яго знаходжання (р. I, арт. 9, 10);
1 Демченко Г. В. Наказанме по Лмтовскому Статуту. С. 82.
2 Статут 1588. Р. III, арт. 5, 10, 12, 13, 15, 18, 27, 46 і інш.
д) замах на жыццё і здароўе асобы, якая забяспечана ахоўнай граматай гаспадара «глейтом» або «заручным лмстом» (р. 1, арт. 13, 25);
е) нашэнне зброі (акрамя «меча, корда, шаблм н нншое ручное бронп») у месцы жыхарства або знаходжання гаспадара (р. I, арт. 10). За дадзенае злачынства заканадаўца прадугледжваў канфіскацыю зброі і штраф на карысць вряда, да выплаты якога вінаваты павінен «у везенью седетн». За большасць астатаіх злачынстваў часцей за ўсё была прадугледжана смяротная кара і выплата штрафу (галоўшчыны, навязкі) у двайным, трайным і нават чатырохразовым памеры.
Воінскія злачынствы
Прававыя нормы, якія датычацца воінскіх злачынстваў, упершыню сустракаюцца ў прывілеях і соймавых пастановах ВкЛ. Так, адзін з першых агульназемскіх прывілеяў ад 20 лютага 1387 г. гаворыць аб абавязку феадалаў удзельнічаць у ваенным паходзе на падставе асабістых затрат. 3 выдзяленнем шляхты ў асаблівае прывілеяванае саслоўе, асноўным абавязкам якога з’яўлялася нясенне воінскай службы, узнікла неабходнасць заканадаўчага рэгламентавання парадку нясення гэтай службы з устанаўленнем адпаведных санкцый за яго парушэнне. Упершыню раздзел «Об обороне земской», які ўтрымліваў 15 артыкулаў, з’явіўся ў Статуце 1529 г. У далейшым ён дапаўняўся новымі артыкуламі, і адпаведны раздзел Статута 1588 г. утрымліваў ужо 27 артыкулаў, якія ўключалі шэраг складаў воінскіх злачынстваў, адметнай рысай якіх было здзяйсненне іх ваеннаслужачымі або ваеннаабавязанымі ў час вайны ці ваеннага паходу. Да іх адносяцца:
1. Ухіленне ад воінскай службы, гзн. няяўка ў назначаны час на пункт збору, адсутнасць на аглядах войск і перапісах і інш., за што вінаваты «пменье свое тратать» (р. II, арт. 1). Іншыя артыкулы дапаўняюць аб’ектыўны бок гэтага складу злачынства, гаворачы аб абавязку (пад пагрозай ужывання пакарання) занятай на службе ў гаспадара асобы (а таксама на судовай або іншай пасадзе) паставіць замест сябе «под хоругвь поветовую» іншага чалавека (р. II, арт. 7), або ўстанаўліваючы забарону для феадалаў адпускаць без дазволу гетмана з месца збору «свопх обязанных ратннков» (р. II, арт. 10), або забараняючы шляхціцу продаж сваёй нерухомай маёмасці і заняцце ліхвярствам з мэтай ухілення ад воінскай службы (р. III, арт. 24).
2. Парушэнне парадку нясення воінскай службы:
а) самавольнае пакіданне месца воінскай службы;
б) уцёкі з поля бою (р. II, арт. 14), пры гэтым параўнальна са Статуталі 1566 г., які за ўчыненне гэтага злачынства прадугледжваў пакаранне ў выглядзе канфіскацыі маёнтку і толькі пры рэцыдыве гаварыў аб пазбаўленні гонару (р. II, арт. 14), Статут 1588 г. рэглаліен-
туе страту гонару вінаватай асобай;
в) неналежнае выкананне каравульнай службы, якое стала прычынаю шкоды «в людех м в конех военных» (Статут 1529. Р. II, арт. 11);
г) самавольнае пакіданне месца службы наёмнікам, што прыраўноўвалася да таго «яко бы з бнтвы утек» (р. II, арт. 10) і каралася жорсгкім пакараннем: «через вырок наш господарскмй нменье м честь тратнть»;
д) няяўка «до войска, на попйс» ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын, за што вінаватыя адсылаліся на тэрмін, у два разы перавышаючы спазненне, «на гранмцу або там где того потреба речм посполмтой окажеть» (р. II, арт. 13);
е) пазычанне ў час ваеннага паходу сваёй баявой амуніцыі (р. II, арт. 15), за што прадутледжвалася матэрыяльная адказнасць. Статут 1566 г. за паўторнае здзяйсненне дадзенага злачынства прадугледжваў смяротную кару (р. II, арт. 15).
3. Здачынствы, здзейсненыя ваеннаслужачымі:
а) наезд «на дома м гумна шляхетскйе», зроблены ў час ваенных дзеянняў або па дарозе ў стан ваенных дзеянняў і назад (р. II, арт. 18);
б) «гвалт або наход военный», учынены ваеннаслужачымі «одмн на другого умысльне або обычаем звады» (р. II, арт. 21);
в) прысвойванне знойдзенай у паходзе маёмасці (р. II, арт. 25);
г) незаконнае карыстанне або пашкоджанне маёмасці мірных жыхароў (р. II, арт. 27). Трэба сказаць, што ў час паходу ваеннаслужачыя мелі права набываць у мірных жыхароў «жквность на самого себе й на коне» па ўсталяванай таксе («водлуг уставы»). За парушэнне «уставы» накладваўся крымінальны штраф («гвалт» — Статут 1529 г.), a ў другім і трэцім Статутах прадугледжвалася пакрыццё ўрону ў двайным памеры, што таксама сведчыла аб крымінальна-ггрававым характары адпаведных норм.
Пры ўстанаўленні пакарання за злачынствы, здзейсненыя ваеннаслужачымі, заканадаўца ў першую чаргу ставіў іх у залежнасць ад злачыннага выніку. Так, наезд на шляхецкія дамы, спалучаны з забойствам, насіллем, прычыненнем ран, караўся смяротнай карай з выплачваннем адпаведных штрафаў, а за наезд, які суправаджаўся толькі «шкодой», вінаваты быў абавязаны «гвалт й шкоду за доводом слушным совмто платйтм» (р. II, арт. 18).
4. Злачынствы, учыненыя ваеначальнікамі:
а) невыкананне харужым сваіх абавязкаў «водлуг цноты м повмнностй», што цягнула «страченье вряду» (р. II, арт. 5);
б) наўмыснае ўтойванне ад гетмана адсутнасці ў паходзе ваеннаабавязанага «земяннна» (р. II, арт. 10);
в) хабарніцтва воінскіх чыноў. Статут 1529 г. прама забараняў гетман;ім прымаць у рэестр спазніўшыхся на вайну і «брата от нмх да-