Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Рэалізацыя прыватнага права рэгламентуецца таксама як падстава, якая выключае злачынны характар дзеяння. Прызнаючы за прыватнымі асобамі права ўзбуджэння крымінальнага праследавання ў судзе (так званыя справы прыватнага абвінавачвання), заканадаўца адначасова прызнае за «жалобной стороной» права на правядзенне некаторых працэсуальных дзеянняў, неабходных для своечасовага выяўлення і замацавання доказаў па крымінальнай справе. Так, злоўлены пацярпеўшым на таргу злодзей вызваляецца з турмы па адбыцці чатырох дзён, калі пацярпеўшы не прадставіць адпаведных доказаў, але плаціць пры гэтым «по-туремное», пасля чаго атрымлівае права на кампенсацыю ўрону і задавальненне за нанесеную яму абразу (р. XIV,
арт. 4). У выпадку крадзяжу пацярпеўшы мае права з мэтай адшукання слядоў злачынства «обыйск вчмннтй» ў доме западозранага, прытрымліваючыся пры гэтым працэсуальных правіл. He іірызнаюцца крымінальнымі і некаторыя выпадкі самаўпраўства: «грабеж» асобы, злоўленай пры парубцы чужога лесу (р. X, арт. 5) або пры патраве (р. XII, арт. 2), раскапванні грэблі, прысыпанай уладальнікам супрацьлеглага берага (р. IX, арт. 21).
У шэрагу крымінальна-прававых норм, у першую чаргу рэгламентуючых замах на маёмасныя правы (р. IV, арт. 32; р. IX, арт. 21; р. XI, арт. 12, 13 і інш.), ёсць прамое ўказанне на тое, што калі дадзены замах здзейснены без «волм» ўладальніка, ён супрацьпраўны, у процілеглым жа выпадку дзеянне з’яўляецца правамоцным, г. зн. згода пацярпеўшага выключае злачыннасць і пакаральнасць дзеяння.
§ 4.	Класіфікацыя і віды злачынстваў
Доўгі час звычай быў асноўнай крыніцай крымінальнага права феадальнай Беларусі. У дайшоўшых да нас старажытных пісаных крыніцах права ўтрымліваліся толькі асобныя крымінальна-прававыя нормы. Толькі ў першым агульнадзяржаўным кодэксе ВкЛ — Судзебніку Казіміра 1468 г. былі згрупаваны ў пэўнай паслядоўнасці злачынныя дзеянні. Аднак Судзебнік не прэтэндаваў на паўнату ўрэгулявання праваадносін у вобласці злачынства і пакарання і замацаваў па даволі простай схеме адзіныя для ўсёй дзяржавы віды злачынстваў супраць уласнасці і асобы, а таксама і пакаранні за іх.
Толькі ў Статутах, якія характарызавалі новы этап развіцця крымінальнага заканадаўства, наглядаецца дастаткова дакладная сістэма ў выкладанні сутнасці злачынства і пакарання. Статут 1588 г., які завяршыў кадыфікацыю крымінальнага закона ВкЛ, утрымліваў пэўную класіфікацыю злачынных дзеянняў і спрабаваў згрупаваць злачынствы па аб’екту злачыннага замаху. Ён не ўтрымлівае поўнай і дакладнай класіфікацыі злачынных дзеянняў, аднак самыя цяжкія, на думку заканадаўцы, дзяржаўныя злачынствы размешчаны ў першым раздзеле («О персоне нашой господарской»); злачынствы маёмасныя і супраць асобы сканцэнтраваны ў XI раздзеле («О гвалтех, о боех, о головіцнзнах шляхетскнх») і ў XIV раздзеле («О злодействе всякого стану»); злачынствы супраць правасуддзя змешчаны ў IV раздзеле («О судьях п о судех»); воінскія злачынствы — у другім раздзеле («О обороне земской»), Аднак разам са згрупаванымі ў гэтых раздзелах аднароднымі злачынствамі сустракаюцца і такія, што ўключаны ў пэўны раздзел на падставе зусім выпадковых прымет. Акрамя таго, у раздзелах, дзе ў асноўным сканцэнтраваны крымінальна-прававыя нормы, сустракаюцца і іншыя (кансты-
туцыйныя, грамадзянска-прававыя і інш.). Заканадаўца XVI ст. пры кадыфікацыі права рабіў высновы па ўласных, вядомых яму крытэрыях і прынцыпах. Так, у першыя тры раздзелы Статута 1588 г. ён уключаў разам з асноўнымі канстытуцыйнымі нормамі некаторыя крымінальна-прававыя нормы, напэўна, ён кіраваўся іх асаблівай значнасцю. Адначасова з класіфікацыяй злачынстваў па аб’екту замаху, Статут падзяляе іх на «речм крвавые, зде о горло ндеть» і «речм меньшпе, не крвавые, где о горле не мдеть», г.зн. дае класіфікацыю па ступені цяжкасці (небяспечнасці). Вычарпальнага пераліку, як і тлумачэння гэтых тэрмінаў у законе няма, але за словамі «речм крвавые», «речм меньшме» амаль заўсёды ідзе тлумачэнне: словы «за што горлом карають» або «где о горле не ндеть». У адным з артыкулаў знаходзіцца прыкладны пералік «речей крвавых»: забойства, разбой, згвалтаванне, падпал, наезд, звязаны з забойствам, пасля чаго заканадаўца гаворыць: «м нншые речй крвавые, то есть за што горлом карають» (р. XIV, арт. 35). Пераліку «речей меньшмх» у Статуце няма, але ў шэрагу артыкулаў растлумачваецца: «за што горлом не карають», «розлптьем крвм не карають», «где о горле не мдеть» (р. IV, арт. 9, 30 і інш.) Усё гэта дае падставы лічыць такія паняцці адпавядаючымі сучасным паняццям: цяжкія, менш цяжкія крымінальныя злачынствы.
У крымінальным законе феадальнай Беларусі даследчык 1. А. Маліноўскі ў залежнасці ад аб’екта замаху вылучае наступныя віды злачынстваў:
—	злачынствы супраць веры;
—	злачынствы супраць маралі;
—	злачынствы супраць сямейнага права;
—	палітычныя злачынствы;
—	ваенныя злачынствы;
—	здачынствы па судовай службе і супраць судовай улады;
—	паліцэйскія злачынствы;
—	злачынствы сутіраць гонару;
—	замах на асобу:
а)	злачынствы супраць жыцця,
б)	злачынствы супраць здароўя,
в)	злачынствы супраць свабоды;
— замах на асобу і маёмасць:
а)	наход ці наезд,
6)	разбой;
— замах на маёмасць: а) грабеж, б) крадзеж, прысвойванне маёмасці,
в)	незаконнае карыстанне і пашкоджанне чужой маёмасці,
г)	замах на нерухомую маёмасць,
д)	парушэнне пастаноў, якія рэгулююць узаемныя адносіны паміж «паном» і слугамі’.
Сучасны гісторык-правазнаўца прафесар I. А. Юхо дае класіфікацыю злачынстваў па тых жа падставах:
1)	дзяржаўныя;
2)	супраць парадку кіравання і правасуддзя;
3)	воінскія;
4)	супраць рэлігіі і царквы;
5)	супраць маралі;
6)	супраць жыцця, здароўя і гонару людзей;
7)	замах на маёмасць;
8)	злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.2 Акрамя таго, па спосабу ўзбуджэння спраў у судзе I. А. Юхо падзяляе злачынствы на тры віды: 1) злачынствы, справы па якіх узбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага ці яго згоды; 2) злачынствы па справах прыватнага абвінавачвання; 3) злачынствы па справах змешанага абвінавачвання, па якіх абвінаваўцамі выступалі як прадстаўнікі дзяржаўнай улады, так і асобныя грамадзяне.
Пры с упастаўленні прыведзеных класіфікацый па крымінальнаму закону феадальнай Беларусі можна зрабіць вывад, што I. А. Маліноўскі абгрунтавана дае больш падрабязную класіфікацыю злачынных дзеянняў, вылучаючы, напрыклад, у асобны від паліцэйскія злачынствы, а таксама злачынствы супраць сямейнага права і супраць маралі. Аднак трэба адзначыць, што ён не зусім пераканаўча аргументуе вылучэнне апошніх двух відаў злачынстваў у асобныя катэгорыі, а тым больш нельга згадзіцца з пастаўленнем іх на адно з першых месц у сістэме відаў злачынстваў. Сам заканадаўца XVI ст. на першы план ставіць дзяржаўныя злачынствы (I. А. Маліноўскі называе іх палітычнымі) і таму змяшчае іх у першых раздзелах Статутаў.
Далей пры характарыстыцы відаў і складаў злачынстваў мы будзем прытрымлівацца ў асноўным класіфікацыі I. А. Юхо, праведзенай ім на падставе аб’екту злачыннага замаху, аднак будзем улічваць пры гэтым і іншыя абставіны, у першую чаргу — паслядоўнасць размяшчэння крымінальна-прававых норм у Статуце 1588 г.
Злачынствы дзяржаўныя і супраць парадку кіравання
У перыяд цэнтралізацыі ВкЛ узмацняецца ўлада гаспадара (Вялікага князя), што знайшло выяўленне ў заканадаўчым замацаванні паў-
1	Малмновскчй 14. А. Ученме о преступленнн по Лмтовскому Статуту. С.54.
1	Юхо 14. А. Правовое положенме населенмя Белоруссмм в XVI в. С. 84—85.
намоцтваў вярхоўнага правіцеля ў вобласці прыняцця рашэнняў, маючых вышэйшую юрыдычную сілу, ва ўстанаўленні адзіных дзяржаўных пошлін, праве на чаканку манеты і інш. У сувязі з чым і замах на паўнамоцтвы гаспадара разглядаўся як замах на вярхоўную ўладу. Заканадаўца асобна выдзяляе злачынствы супраць асобы гасудара, г.зн. з яго асобаю атаясалілівалася само паняцце дзяржавы, яго недатыкальнасць і суверэнітэт. Для наяўнасці гэтага складу злачынства не патрэбен нават надыход шкодных вынікаў, дастаткова самога злачыннага замаху. Акрамя таго, справы «о ображенье маестату нашого господарского» разглядаюцца «ннгде нндей, одно на сойме велмком вальном с панамм радамм нашпмм...», г. зн. на соймавым судзе, у час работы вышэйшага органа дзяржаўнай улады.
Аднак не толькі ахове паўнамоцтваў гаспадара надаецца заканадаўчая форма. Вялікі князь з’яўляецца не толькі вярхоўным правіцелем, але і вышэйшай службовай асобай у дзяржаве. Таму закон замацоўвае і пэўныя яго абавязкі, спрабуючы рэгламентаваць прававы статус гэтай пасады. Гаспадар перш за ўсё абавязаны сам выконваць закон і клапаціцца аб выкананні яго ўсімі службовымі асобамі і падданымі дзяржавы. Безумоўна, у першую чаргу закон устанаўлівае абавязак гаспадара клалаціцца аб правах і вольнасцях шляхецкага саслоўя. I. А Маліноўскі адносіць парушэнне вольнасцяў шляхецкіх да дзяржаўных злачынстваў, тлумачачы гэта тым, што законы, якія рэгламентуюць правы шляхты, адносяцца да галоўных законаў дзяржавы’. 3 гэтым трэба згадзіцца, аднак у першую чаргу маючы на ўвазе тое, што недатыкальнасць правоў і свабод шляхты ў той час з’яўлялася гарантыяй неўстанаўлення ў дзяржаве аўтарытарнай, неабмежаванай улады Вялікага князя. Фактычна аб гэтым прама гаворыць Л. Сапега ў «обраіценнм ко всем сословпям» — прадмове да Статута 1588 г. «Сам господар пан наш, — падкрэслівае ён, — жадное звмрхностм над намм зажмвата не можеть, одно только, колько ему право допуіцаеть»2. У гэтым палажэнні заключаны не толькі важны канстытуцыйны прынцып (будучы адначасова польскім каралём, Вялікі князь быў гарантыяй «вольностей шляхетскпх», садзейнічаў захаванню дзяржаўнага суверэнітэту ВкЛ), але і асноўны прававы нрынцып законнасці.
Замаху на жыццё і здароўе службовых асоб пры выкананні імі сваіх абавязкаў або грамадзян, узятых пад асаблівую ахову дзяржавы, а таксама злачынствам, здзейсненым у месцах знаходжання Вялікага князя, Статут надае характар абразы персоны гасудара. Такія дзеянні з’яўляліся двухаб’ектнымі, бо пасягалі не толькі на асобу, але і на «маестат господарскнй».
1	Маляновскмй 14. А. Ученне о преступленвн по Лвтовскому Статуту. С. 104.