Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
рускага народа. Патрабуе навуковай распрацоўкі гісторыя судовых устаноў. Асаблівая ўвага навукоўцаў павінна быць звернута на вывучэнне царкоўна-рэлігійнага жыцця народа, на праблему ўзаемадзеяння розных рэлігійных канфесій і ўзаемаадносін царквы і дзяржавы. Больш поўна і сістэмна патрэбна даследаваць праблему ўлады, сістэму органаў улады і кіравання ў іх гістарычным развіцці, а таксама магдэбургскае права як асаблівасць спалучэння мясцовых і агульнадзяржаўных інтарэсаў і шмат іншае.
Прастора для навуковых даследаванняў гісторыі дзяржавы і права Беларусі неабсяжная. Беларускі этнас павінен быць «легалізаваны» ў сусветнай гісторыі, а гісторыю Беларусі неабходна вывучаць у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Вяртанне да сваіх вытокаў, усведамленне ўласнага гістарычнага шляху беларускага народа з’яўляецца заканамерным і непазбежным агульнагістарычным працэсам. У 1989 г. перавыдаецца Статут 1588 г., які не перавыдаваўся з XIX ст. Гэта энцыклапедычнае выданне, якое ўключае пераклад, шматлікія артыкулы па гісторыі дзяржавы і права і каментарыі да прававых норм, стала падставай для актывізацыі распрацоўкі шматлікіх праблем прававой гісторыі Беларусі. У гэты перыяд друкуюцца кнігі I. А. Юхо, якія тычацца агульных праблем гісторыі дзяржавы і права Беларусі, у тым ліку і агульнай характарыстыкі права; у навуковых публікацыях А. Вішнеўскага, А. Грыцкевіча, 3. Капысскага, В. Конана, I. Падокшына, С. Сокала і іншых беларускіх вучоных-правазнаўцаў, гісторыкаў, філосафаў у кантэксце агульных пытанняў гісторьгі дзяржавы і права разглядаецца шэраг пытанняў прававой гісторыі. Аднак ужо даўно ўзнікла настойлівая неабходнасць не столькі разгляду і даследавання асобных праблем, колькі стварэння сапраўднай гісторыка-прававой навуковай школы з мэтай паслядоўнага, усеахопнага вывучэння гісторыі права і прававой культуры беларускага народа На падставе гэтага можна будзе напісаць так патрэбныя падручнікі (якіх да гэтага часу няма) па гісторыі дзяржавы і права Беларусі для студэнтаў вышэйшых юрыдычных устаноў, а таксама весці далейшыя навуковыя распрацоўкі.
Аўтар працы не ставіў перад сабой непасільную мэту — ахапіць усе інстьггуты і галіны феадальнага права, а засяродзіў сваю ўвагу на развіцці агульназемскага права Вялікага княства Літоўскага (у сэнсе агульнадзяржаўнага, якое фарміравалася на падставе звычаёвага права старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў) адносна грамадзянскай і крымінальнай галін права.
Трэба адзначыць, што ў той час галіновая структура права знаходзілася ў стадыі зараджэння, тэрміналагічны апарат яшчэ толькі распрацоўваўся, аднак у гісторыка-прававой літаратуры мае месца выч-
ляненне ў феадальным праве агульнапрынятых форм і ўжыванне сучаснай юрыдычнай тэрміналогіі. Так, тэрмін «грамадзянскае права» у сучасных прававых сістэмах азначае тую сферу правоў, якая рэгулюе маёмасныя і звязаныя з імі немаёмасныя адносіны, а тэрмін «крымінальнае права» — праваадносіны ў галіне злачынства і пакарання. Заканадаўца феадальнай эпохі яшчэ не зусім дакладны і пэўны ў сваіх тэарэтычных вызначэннях, аднак у канцы XVI ст, нягледзячы на недастатковае развіццё юрыдычнай тэхнікі, што вяло да недакладнасці і грувасткасці канструкцый прававых норм, шматслоўя, паўтарэнняў палажэнняў і г. д., ужо дастаткова добра ўсведамляе асноўныя юрыдычныя паняцці і карыстаецца даволі ўсталяваным юрыдычным апаратам.
Параўнальны аналіз прававых норм, спроба адыйсці ад даследавання кожнага прававога інстытута асобна і ізалявана, а разглядаць іх генетычна і структуральна ў шырокім кантэксце з іншымі інстытутамі права, супастаўленне поглядаў дарэвалюцыйных і сучасных вучоных-правазнаўцаў, якія спецыялізуюцца ў галіне грамадзянскага і крымінальнага права па асноўных праблемах развіцця гэтых галін права, дае магчымасць уявіць узровень развіцця права феадальнай Беларусі, параўнаць яго з правам іншых народаў, выявіць яго асноўныя рысы і тэндэнцыі ў кантэксце эвалюцыі сярэдневяковай еўрапейскай юрыспрудэнцыі.
Даследаванне пытанняў развіцця галін феадальнага гграва патрабуе звяртання як непасрэдна да прававых норм, так і спецыяльна да эканамічных і палітычных працэсаў у грамадстве, таму што нельга пазнаць сутнасць прававой з’явы без звяртання да рэчаіснасці.
Глава 1
КРЬШІЦЫ ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ
§ 1.	Гісторыяграфія праблемы прававых крыніц
Вучоныя, якія даследавалі гісторыю беларускага народа феадальнага перыяду, а тым больш гісторыю дзяржавы і права, у той ці іншай ступені закраналі праблему крыніц права. Аднак большасць з іх звяртала ў асноўным увагу на развіццё заканадаўства Вялікага княства Літоўскага і перш за ўсё на Статугы.
Адным з першых навуковых даследаванняў, прысвечаных праву ВкЛ, была праца Т. Чацкага «Аб літоўскім і польскім праве, яго духу, крыніцах, сувязях і аб змесце першага Статута, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе», якая выйшла ў свет у Варшаве ў 1800—1801 гг. Аўтар дае кароткі агульны агляд гісторыі заканадаўства, спрабуе вызначыць крыніцы права Польшчы і ВкЛ, а затым асноўную ўвагу надае Статуту 1529 г. Т. Чацкі крытыкаваў погляд польскіх юрыстаў XVII—XVIII стст., якія лічылі галоўнай крыніцай права Польшчы і ВкЛ рымскае права, аднак сам сцвярджаў, што статутае нрава мела крыніцай звычаі, традыцыі і права паўночных народаў і германцаў.
Памылковыя і тэндэнцыйныя сцвярджэнні Т. Чацкага падвергнулі крытыцы С. Ліндэ, які адзначаў, што беларускі тэкст Статутаў з’яўляецца сапраўдным, а польскія пераклады — гэта «прыватная справа»1, а таксама I. Б. Ракавецкі. Апошні слушна заўважыў, што падабенства норм славянскага права і права іншых народаў вынікае не з запазычання права, а з падабенства ўмоў жыцця. Ён лічыў, што права славянскіх народаў мела перш за ўсё сваёй крыніцай старажытныя народныя звычаі, але дапускаў маічымасць рэцэпцыі асобных прававых норм2.
Ідэю I. Ракавецкага аб адзінстве славянскага права падтрымліваў I. Даніловіч (хоць і не прызнаваў, што ў старажытнасці да Рускай Праўды быў якісьці адзіны звод законаў для ўсіх славян)3, які быў патрыётам ВкЛ і аб якім М. Каяловіч пісаў «Было ў Заходняй Расіі некаторы час, што тамашнія адукаваныя людзі_ спрабавалі самастойна
1 Linde S. В. О Statucie litewskim, ruskiin jezykiem i drukiem wydanym. Warszawa, 1816.
S. 218.
2 Rakawecki I. Ruskaja Prauda — prawa wielkjego kn. Jaraslawa. Warshawa, 1820. T 1. S. 320.
3 Данмловмч H. Взгляд на Лптовское законодательство й Лнтовскме Статуты // Юрпд.
Зап., шдаваемые П. Редкмным: М., 1841. Т. 1. С. 1—46.
зірнуць на сваю краіну... Яны задумалі аднавіць у навуцы самастойнасць Заходняй Расіі...»1.
Значнае развіццё праблема крыніц права ВкЛ атрымала ў працах Кіеўскай школы гісторыі права, адным з самых буйных прадстаўнікоў якой быў М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў2. У яго працах быў пакладзены пачатак навуковай распрацоўцы гарадскога права Беларусі. Ім былі апублікаваны шматлікія прававыя акты ВкЛ. Аднак, аналізуючы крыніцы права ВкЛ, ён адносіў іх да агульнарускага права. Аналагічная панславянская тэндэнцыя праяўлялася і ў працах Ф. I. Леантовіча, які ў процілегласць польскім гісторыкам даказваў, што права ВкЛ з’яўляецца рускім, а не польскім3.
Выпускнікі Кіеўскага універсітэта, якія таксама з’яўляліся прадстаўнікадлі Кіеўскай школы гісторыі права (Н. А Максімейка, I. А Маліноўскі, М. В. Доўнар-Запольскі, Г. В. Дземчанка, Ф. В. Таранаўскі, М. Н. Ясінскі і інш.), працягвалі работу папярэднікаў і ў сваіх працах звярталіся да пытання крыніц феадальнага права ВкЛ4. Непасрэдна праблеме даследавання крыніц права прысвечана праца Н. А. Максімейкі «Мсточнпкм уголовных законов Лнтовского Статута» (Кіеў, 1894), на якую далей мы будзем спасылацца, а таксама праца М. Н. Ясінскага «Уставные грамоты Лмтовско-Русского государства» (Кіеў, 1889).
Гэтай праблеме пэўную ўвагу надавалі і прадстаўнікі гісторыкаюрыдычнай школы, галоўнымі сярод якіх былі 1.1. Лапо, М. К. Любаўскі, С. А. Бяршадскі. Асаблівае значэнне мае кніга 1.1. Лапо, прысвечаная галоўнаму прававому акту XVI ст. — Статуту 1588 г.5,дзе даецца ўсебаковы тэарэтыка-гістарычны аналіз асобных галін феадальнага права. Значэнне ж прац М. К. Любаўскага ў тым, што ён першы ў рускай буржуазнай гісторыяграфіі зрабіў спробу напісаць агульную гісторыю ВкА з асвятленнем прававога становішча саслоўяў і асобных груп насельніцтва6. Аднак увогуле ўсе гэтыя вучоныя разглядалі ВкЛ як іірамы працяг гісторыі Кіеўскай Русі і Вялікае княства Літоўскае называлі «Лмтовско-Русскмм государством».
Тэарэтычныя ж канцэпцьгі буржуазных гісторыкаў права грунтаваліся на неабходнасці павольнага эвалюцыйнага развіцця права
1 Кояловмч М.О. Чтенмя по мстормм Западной Россмн. СПб, 1884. С. 349.
2 Владяммрскмй-Буданов М. Ф. Обзор мстормм русского права; Лекцнн Вып. 2, Кмев, 1886; ён жа. Очеркм мз нсторчм лнтовско-русского права. В 2-х ч. Кнев, 1889—1890.
3 Леонтовмч Ф. 14. Спорные вопросы по нсторнн русско-лмтовского нрава. СПб., 1893.
4 Малмновскмй 14. А. Лекцнм по мсторнм русского права. Ростов н/Д., 1918; Доўнар-
Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
5 Лаппо 14. 14. Лнтовскмй Статут 1588 г. 14сследовання. Т. 1—2. Каунас, 1934—1936. 0 473,591.
6 Любавскмй М. К. Очеркн нстормм Лмтовско-Русского государства до Люблмнской уннм включнтельно. М., 1915.
ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. I. А. Маліноўскі, напрыклад, лічыў, што асноўнымі законамі гістарычнага развіцця з’яўляюцца закон паслядоўнасці развіцця, якім адмаўляюцца рэвалюцыйныя змяненні, а таксама закон паступовасці, у сілу якога ў кожную гістарычную эпоху назіраюцца побач з характэрнымі яе рысамі т. зв. «перажыванні» мінулага і зародкі будучыні. Паступовасць гістарычнага развіцця выключае магчымасць скачкоў у гісторыі1.
У канцы XIX і пачатку XX ст. вучоныя пачынаюць звяртаць увагу на гісторыю беларускага народа, асаблівасці яго культурнай спадчыны, у тым ліку і прававой. Першымі ў гэтым кірунку сталі працы О. В. Турчыновіча2, М. О. Каяловіча3, шматлікія артыкулы А. П. Сапунова, а пазней працы М. В. Доўнар-Запольскага і у. I. Пічэты4. Разглядаючы на падставе вялікай колькасці гістарычнага матэрыялу грамадскапалітычны лад, эканамічнае становішча ўсіх пластоў насельніцтва, яны закраналі і праблему крыніц феадальнага права, аднак, як і папярэднікі, абмяжоўваліся кароткай характарыстыкай некаторых помнікаў права або проста спасылаліся на адпаведныя прававыя нормы.