Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
У паслякастрычніцкі перыяд праблема крыніц права ВкЛ не падвяргалася навуковай расіграцоўцы, хаця вучоныя ў сваіх працах спасылаліся на шматлікія граматы і Статуты ВкЛ5. Толькі ў 1991 г. выйшла праца I. А. Юхо «Крыніцы беларуска-літоўскага права», дзе аўтар дае агульную характарыстыку асноўных крыніц феадальнага права6.
У польскай гісторыяграфіі трэба перш за ўсё адзначыць працу В. Маціеўскага «Гісторыя славянскіх заканадаўстваў», першае выданне якой выйшла ў чатырох тамах з 1832 па 1835 г, а другое — у шасці тамах з1856па1865г. Вучоны развіў і ўдасканаліў параўнальны метад вывучэння гісторыі права і падкрэсліў, што ні адзін славянскі народ не зможа зразумець сутнасці ўласнага права, калі не вывучыць права суседніх народаў. Выказваючы шмат слушных і цікавых думак, ён зыходзіў з ідэі адзінства права ўсіх славянскіх народаў і ў цэнтр увагі ставіў польскае права. Негатыўным момантам у яго даследаванні было тое, што ён атаясамліваў права ВкЛ з польскім правам, хаця разам з тым адзначаў як недасягальную справу для Польшчы — распрацоўку Статутаў ВкЛ і падкрэсліваў іх ганаровае месца ва ўсім славянскім заканадаўсгве Менавіта ён лічыў Статут 1588 г. «знакамітым для свай-
’ Малнновскнй 14. А. Лекцмм по мстормм русского права. Ростов-н-Д, 1918. С. 6
2	Турчмновнч О. В. Огляд мстормм Белоруссмн с древнмх времен. СПб, 1857. С. 84.
3	Кояловмч М. О. Чтенмя по ястормй Западной Россйк
4	Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі; Пнчета В. 14. Белоруссня й Лнтва XV—XVI вв. М., 1961.
5	Сурмлов A. В. Обіцественно-полнтаческмй строй н права ВкЛ. Кншмнев, 1961; Ткач А П. Історія кодмфікаціі дореволюційного права Украмні. Кйів, 1968.
6	Юхо Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.
го веку помнікам права... такім, якога не мела сучасная Еўропа»1. Трэба адзначыць, што аўтар зыходзіў з ідэалістычных перадумоў паходжання і развіцця права, з рэакцыйных палажэнняў гістарычнай школы права, таму і дапускаў істотныя памылкі ў сваёй працы.
Гісторыяй права ВкЛ цікавіліся шматлікія польскія вучоныя, аднак асаблівае месца сярод іх займаў С. Кутшэба (1876—1946). Ён адзін з першых польскіх гісторыкаў па-новаму падышоў да гісторыі ВкЛ і даследаваў дзяржаву і права ва ўзаемасувязі з грамадскім. ладам і класавай структурай грамадства. Гісторыю Ві<Л ён даводзіў да 1795 г., г. зн. лічыў дзяржаву суверэннай і пасля Люблінскай уніі 1569 г. У сваіх працах С. Кутшэба даў аналіз асноўных крыніц права ВкЛ, а таксама меркаваў аб крыніцах царкоўнага, гарадскога і яўрэйскага права2. С. Кутшэба, абапіраючыся на працы Т. Чацкага, падкрэсліваў, што існавалі тры Статуты, як асобныя прававыя дакументы, якія ўтваралі своеасаблівую сістэму права ВкЛ. Іншы погляд прыводзіў да згладжвання сацыяльна-эканамічных і палітычных змен у межах 1529— 1588 гг. Адзначаючы вялікі ўклад С. Кутшэбы ў вывучэнне гісторыі гграва Беларусі і Літвы, трэба мець на ўвазе, што ён у сваіх працах не ўспамінаў беларускага народа і не жадаў ужываць назву «Беларусь».
Характэрным недахопам даследаванняў польскіх вучоных канца XIX — пачатку XX ст. была абмежаванасць разглядаемых пытанняў (у асноўным разглядалася дзейнасць князёў і каралёў або уніі). Што ж да вывучэння права, то ў большасці вучоныя абмяжоўваліся аналізам норм Статутаў. Акрамя таго, трэба сказаць, што частка польскіх гісторыкаў імкнулася даказаць палітычную адсталасць беларускага, украінскага, літоўскага народаў і запазычанасць імі ў Польшчы палітычных устаноў і інстытутаў права3.
Сярод сучасных польскіх вучоных асаблівае месца займае старэйшы гісторык-правазнаўца Ю. Бардах. У шэрагу яго кніг гаворыцца аб грамадскім ладзе і праве Вялікага княства Літоўскага XIV—XVII стст, аб феадальнай уласнасці, шлюбна-сяллейных адносінах, здзелках і інш., а таксама даецца і агляд крыніц права ВкЛ4. У артыкуле «Літоўскія Статуты — помнікі права эпохі Адраджэння»5 Ю. Бардах прааналізаваў крыніцы, сутнасць і змест Статутаў, паказаў іх уплыў на права суседніх дзяржаў. Гісторыю ВкЛ ён разглядаў у кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі, а прававую культуру гэтай дзяржавы, што знайш-
1	Macijowsld W. Historya prawodawstw slowiansldch. Warszawa, 1856. T. 1. S. 207.
2	Kutrzeba S. Historia ustroju Polski w narysie. Cz. 2. Litwa Warszawa, 1914. S. 241.
3	Юхо Я.А. Kapond нарыс гісторьгі дзяржавы i права Беларусі. Мн., 1992. С 34.
4	Bardach J. Studia z ustroju i prawa W. X. Litewskiego. XIV—XVII w. Bialystok, 1970.
5	Bardach J. Statuty Litewslde pomnild prawa doby odrodzenia// Dzieje kodyfikacij i prawa
Karpacz, 1974.
ла адлюстраванне ў статутным заканадаўстве — як частку агульнай культуры чалавецтва. Ю. Бардах акрэсліў месца Статутаў у агульным кадыфікацыйным еўрапейскім працэсе, спрабаваў вызначыць іх месца ў межах культурнага кола сярэдневяковай усходняй Еўропы. Важнай заслугай Ю. Бардаха з’яўляецца аналіз крыніц гтрава, якія служылі падставай кадыфікацыі заканадаўства ВкЛ. Ён падзяляе іх на асноўныя і дадатковыя, вызначае ступень запазычанасці норм і палажэнняў з рымскага, нямецкага і польскага гграва, аб чым будзе падрабязней сказана далей.
Нягледзячы на даволі шматлікія публікацыі адносна крыніц права ВкЛ, тэма гэта не раскрыта і патрабуе шмат увагі даследчыкаў, як асобных навукоўцаў, так, мяркуем, і калектываў вучоных. Такая думка ўзнікае па розных прычынах (аб чым будзе весціся размова на працягу разгляду усёй тэмы), у тым ліку хаця б таму, што ў сучасных навуковых даследаваннях, іірысвечаных еўрапейскаму праву, амаль нічога не гаворыцца аб праве ВкЛ1. Толькі ў некаторых кнігах упамінаецца аб Статутах, часцей за ўсё прыкладна ў такім кантэксце: «Следует отметнть также смльное влмянме на это Уложенме (маецца на ўвазе Саборнае Улажэнне 1649 г.) рнмского права м Лнтовского Статута 1588 г.»2.
Непасрэдныя адносіны да праблемы крымінальнага права Беларусі мелі такія знакамітыя навукоўцы, як Т. Чацкі, В. Маціеўскі3, a таксама Ф. I. Леантовіч. Апошні заявіў аб пільнай патрэбе ўключыць «лмтовское законодательство» ў кола гісторыі рускага права4. У адной з кніг I. Тальберга асобная глава была ігрысвечана Статуту5.
Спецыяльна праблеме крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага прысвяцілі свае працы Г. В. Дземчанка, I. А. Маліноўскі, Н. А. Максімейка, аб чым падрабязна будзе гаварыцца далей. Так, Н. А. Максімейка перш за ўсё разглядаў праблему крыніц крымінальнага права, аднак не ўсе яго погляды падтрымлівалі вучоныя пазнейшага перыяду. Асабліва гэта тычыцца пытання рэцэпіравання іншаземнага права
I. А. Маліноўскі, аналізуючы праблему злачынства на падставе вывучэння заканадаўства Княства і шматлікіх актавых кніг, дзе знайшла адлюстраванне судова-адміністрацыйная практыка дзяржавы, з пазіцый сучаснага яму крымінальнага права разгледзеў асноўныя пытанні па праблеме злачынства: паняцце злачынства, яго віды,
1	Гл, напрыклад: Гарольд Д>к. Берман. Западная традпцпя права: эпоха форммрованйя/
Пер. с англ. М., 1994.
2	Аннерс Э. ІЛсторпя европейского права /Пер. co швед. М., 1994 С. 253.
3	Czacki Т. О litewskich і polskich prawach, о ich duchu, zrydlach, zw^zku i o rzeczach za-
wartych w pierwszym statucie dla Litwy, 1529 roku wydanym. T. 1—2 Krakyw, 1844—1861; Мацеевскмй B. A. Нсторня славянскнх законодательств. B 6 т. /Пер. с польсіс М, 1858.
4	Леонтовпч Ф. 14. Спорные вопросы по нстормм русско-лмтовского права. СПб., 1893.
5	Тальберг 14. Наснльственное похміценне нмуіцества по русскому праву. СПб., 1880.
інстытуты неабходнай абароны, саўдзелу і інш. Падрабязны аналіз асноўных палажэнняў яго працы будзе дадзены далей.
Г. В. Дземчанка, які асноўную ўвагу звярнуў на праблему пакарання, адзначаў, што беднасць літаратуры па крымінальнаму праву не адпавядала багаццю «сырога» матэрыялу, апублікаванага і неапублікаванага. Прааналізаваўшы шматлікія актавыя кнігі, у тым ліку кнігі Галоўнага Літоўскага Трыбунала, Луцкага гродскага суда, Гродзенскага земскага суда і інш., ён адзначыў, што значная колькасць актаў, асабліва ў XV і XVII тамах, тычыцца крымінальнага права і з’яўляецца практычным адлюстраваннем погляду «высшего суднлміца» адносна зместу і прымянення тых ці іншых артыкулаў Статута 1588 г. Як і іншыя даследчыкі, ён лічыў Статут асноўнай, самай багатай і мала вывучанай крыніцай для даследаванняў.
Кнігі гэтых трох аўтараў так і засталіся адзінымі навуковымі выданнямі па крымінальнаму праву феадальнай Беларусі. У савецкі перыяд толькі ў кнігах праф. I. А. Юхо мы знаходзім кароткую характарыстыку асноўных палажэнняў крымінальнага права1. У 1995 г. выйшла кніга Т. I. Доўнар, В. А. Шаўкапляс, у якой зроблена спроба абагульніць праблемы злачынства і пакарання і прааналізаваць іх з пазіцый сучаснага крымінальнага іграва2. Галоўная цяжкасць пры напісанні гэтай кнігі была ў тым, што праблемы крымінальнага права XV—XVI стст. разглядаліся не толькі з пазіцый сучаснага крымінальнага права, але скрозь прызму поглядаў вучоных (гісторыкаў гграва і спецыялістаў крымінальнага права) канца XIX ст. Значнай дапамогай пры даследаванні нраблем крымінальнага права стаў перавыдадзены ў 1989 годзе Статут 1588 г. з навуковымі каментарыямі ўсіх яго артыкулаў3.
Калі крымінальнае права феадальнай Беларусі разглядалася больш-менш у абагульненым выглядзе, то адносна грамадзянскага права гэтага сказаць нельга. Увогуле не існуе асобнай навуковай працы, якая была б прысвечана поўнаму і паслядоўнаму разгляду інстытутаў грамадзянскага права. Асноўная маса даследчыкаў толькі закранала гэту праблему ў кантэксце агульнай характарыстыкі развіцця права Вялікага княства Літоўскага, або ў кантэксце даследавання шлюбна-сямейнага права і сямейна-маёмасных праваадносін, ці пры характарыстыцы прававога становішча насельніцтва (перш
1	Юхо 14. А. Правовое положенме населення Белоруссйй в XVI в. Мн., 1978; ён >ка Крыніцы беларуска-літоўскага права; ён жі Кароткі нарыс псторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1993.
2	Довнар Т. 14., Шелкопляс В. А. Уголовное право феодальной Беларусн (XV—XVI вв.). Мн, 1995.
3	Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн.: БелСЭ, 1989 (у далейшым Статут 1588).
за ўсё шляхты)1. Аналіз асобных аспектаў грамадзянскага права быў дадзены ў працах гісторыкаў царкоўнага права2.