Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Адносна субсідыярных крыніц Статута праф. Бяршадскі адзначаў, што «Статут 1588 г. не мог не предвмдеть, что определення его не могут оказаться co временем недостаточнымй й что в законах окажутся пробелы. На этот случай Статут постановляет, что суд обязан руководствоваться: во 1-х, обычным правом, во 2-х, определенмямн прежннх Статутов, в 3-х, обгцнм смыслом законов, й в 4-х, прммененнем аналогмчных положеннй мностранного гірава»4. Такім чынам, на першае месца ён высоўвае звычаёвае права. Адносна гэтага Г. В. Дземчанка адзначае, што спасылкі на звычай, на тое, што «мы (г. зн. Вялікі князь) старыны не рухаем, а новмны не вводйм, хочем все по тому метй, как будет было», сустракаюцца пастаянна не толькі ў Статуце 1566 г.5, але і ў Статуцеі 588 г.6 Акрамя таго, ён заўважае, што «третмй Статут не возвраіцается к первому, но нсправляет ошмбку
1	Мацеевскмй В. А. Нсторйя славянскпх законодательств. В 6 т. /Пер. с польск. М, 1858.
Т. 1. С. 124.
2	Статут 1588 . Р. IV, арт. 54.
3	Журнал Мйнмстерства народного Просвегцення. 1893. № 1. С 285.
4	Бершадскмй С. А. Лмтовскнй Статут м польскне констнтуцнй. С. 49.
5	Статут 1566. Р. III, арт. 5, 9, 10, 12; р. IV, арт. 5; р. IX, арт. 22 і інш.
6	Статут 1588. Р. I, арт. 29; р. II, арт. 5, 7; р. III, арт. 13, 15, 17.
второго, который несколысо поторопнлся co свонм категормческнм заявленнем»1 (маецца на ўвазе выкарыстанне звычаёвага права). Статут 1588 г. прызнае палажэнне Статута 1566 г. «а суд мжбы з головы нмчого не судмл», аднак не выключае і выпадкі, калі б суддзям прышлося судзіць «прыхнляючыся до блпжное справедлнвостм водле сумненья своего»2.
Праф. Ф. I. Леантовіч таксама высоўвае на першае месца сярод іншых дапаможных крыніц, што дапаўнялі Статут, звычаёвае права Ен піша «Субсмдмарные нсточнйкн права, в том чнсле п обычное право, прмзнаются трстьнм Статутом... Прм этом «звычай стародавннй» рассматрмвается как главный субсмдмарный нсточнмк права, действовавшнй в судебной практмке ггредпочтптельно перед аналошчнымм положенмямй мносгранного права По Статуту господарь обязывается «все прйвплен земскме стародавнме, м ново от нас даные вольностм м звычам добрые стародавные ховатн н нм з чом того не нарушатм»3. Тут ён спасылаецца на арт. 15, р. III Статута, хаця прыводзіць у якасці аргументацыі і шэраг іншых артыкулаў4.
Аднак Н. А Максімейка адносна гэтага выказвае меркаванне, што Ф. I. Леантовіч некалькі перабольшвае ролю звычаёвага права, а схема субсідыярных крыніц, што дзейнічалі побач са Статутам 1588 г. прадстаўлена ім неадпаведна з дакладным сэнсам самога закону. Акрамя таго, спасылка на арт. 15, р. III не зусім дакладная, бо сітрава там. ідзе не аб вызначэнні крыніц права ўвогуле, а як у канстытуцыйнай норме там зацвярджаюцца прывілеі шляхце, якія надаваліся рознымі заканадаўчымі актамі, а часткова выпрацоўваліся шляхам звычаю, практыкі. Уласна ж крыніцы права вызначаюцца арт. 54, р. IV, дзе гаворыцца: «водле сумнення свайго прпкладом мншмх прав хрестйяньскйх». Гэта значыць, па агульнаму правілу, усе суды ў выпадку непаўнаты закона павінны кіравацца справядлівасцю, сумленнем і аналогіяй іншаземнага заканадаўства, а не звычаёвым ітравам. Толысі фактычна, вырашаючы справу па справядлівасці і сумленню, суддзя мог прыняць да ўвагі звычаёвае права Акрамя таго, прымяненне звычаю было дапушчальным у тых выпадках, калі на яго прама спасылаўся заканадаўца5. Менавіта з гэтым можна пагадзіцца, аднак патрэбна прааналізаваць і межы выкарыстання іншаземнага права
Адносна выкарыстання рускага (у сэнсе расійскага) права вучоныя выказваюць аднолькавы погляд. Права Вялікага княства знаходзілася на больш высокім узроўні і аказвала значны ўплыў на развіццё 1 Демченко Г. В. Наказаіше по Лмтовскому Статуту в трех его редакцмях. С. 119.
2 Статут 1588. Р. IV, арг. 54.
3 Статут 1588. Р. III, арт. 15.
4 Статут 1588. Р. III, арт. 17; р. IX, арт. 32; р. XVI, арт. 9.	f
5 Макснмейко Н. А. Нсточннкй уголовных законов Лмтовского Статута. С. 78.
заканадаўства Маскоўскай дзяржавы. Асабліва вялікі ўплыў аказаў Статут ВкЛ на Саборнае Улажэнне 1649 г. Сучасныя вучоныя пішуць, што толькі з часоў Пятра I «Россня была введена в западноевропейскую правовую семью»1. Даследчыкі і раней ставілі гэту праблему. Так, Н. А. Максімейка піша: «Московскме судьн, вопрекм закону, который предішсывал прп неполноте закона обраіцаться к законодательной властм, пользовалнсь однако Лмтовскйм Статутом, который м был этйм путем рецепмрован в Московском государстве»2. Аб гэтым пісаў і М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў3. Так, ён адзначаў, што рэдактары Саборнага Улажэння шмат запазычылі са Статута 1588 г. На палях арыгінальнага «свнтка» Улажэння маецца 56 заўваг «йз лйтовского», што сведчаць пра гэта. Сярод вучоных, якія звярталі ўвагу на ролю Статута 1588 г. як адной з крыніц Улажэння, асаблівае месца займае выдатны гісторык і знаўца прававых крыніц М. Н. Ціхаміраў4. Ён гаворыць аб дзейнасці заканадаўчай царскай канцылярыі, якая прыняла ў якасці ўзору найлепшы ў Еўропе прыклад кадыфікацыі права, прыстасоўваючы яго нормы да адносін Маскоўскай Русі. I зусім нельга іірыняць гіпотэзу В. М. Чарнова, што Статут не ўздзейнічаў на Саборнае Улажэнне, а абедзьве кадыфікацьгі выкарыстоўвалі нейкі помнік права IV ст., які загінуў5. Больш за ўсё вучоныя гаварылі аб Рускай Праўдзе як крыніцы права ВкЛ, аднак выказвалі меркаванні, што радзіма яе таксама знаходзіцца на тэрыторыі ВкЛ м што «заключая в своей основе обіцерусскйе начала права, она ігрнмыкает к спецнальной ветвн, мменно — к лнтовско-русскому (т. е. белорусскому) праву»6. У ноўгарадска-пскоўскага і маскоўскага заканадаўства былі ўласныя, дакладна вядомыя крыніцы.
Статут 1588 г. адыгрываў ролю дапаможнага закона ў практыцы польскіх судоў другоў паловы XVII і ў XVIII ст. Польская гірававая літаратура тых часоў лічыла Статут дадатковым сродкам у гграктыцы і пры кадыфікацыі права, які дапамагае ліквідаваць заганы і недахопы польскага іграва7. Асабліва ўзрастала значэнне Статута пры кадыфікацыйных работах. У 1775 г. каралева Марыя-Тэрэзія прызнала Статут як дапаможны закон у адносінах польскага спадчыннага права. Аналізуючы нрактыку польскіх судоў, Езеф Рафач звярнуў увагу на ўплыў крымінальнага права: са Статута былі ўзяты палажэнні ў адносінах
1	Аннерс Э. Нсторяя европейского права. М., 1994. С. 254.
2	Макснмейко Н. А. рісточнмкм уголовных законов Лмтовского Статута. G 15.
3	Владммнрскяй-Буданов М. Ф. Обзор мсторнм русского права. Ростов-на-Д., 1995. С. 337.
4	Тнхомнров М. Н. Мсгочмйковеденме нстормм СССР. М., 1962.
5	Чернов В. М. Можно лн счмтать доказанным, что Лнтовскмй Статут является мсточннком V м IX глав Соборного Уложенпя // «Славянскмй архмв». М, 1963. С. 73—99.
6	Макснмейко Н. А. Русская Правда н лнтовско-русское право. Кмев, 1904. С 14.
7	Makarewicz N. Polske prawo karne. Czesc ogylna. Lwyw, 1919. S. 15.
кваліфікаваных спосабаў смяротнай кары за забойства шляхціца, аб адтэрміноўцы смяротнага пакарання цяжарных жанчын і інш. Ужо ў XVI ст. быў уведзены ў польскае заканадаўства арт. 23, р. XI CraryTa. He меншы ўплыў быў і ў працэсуальным праве. У перыяд рэформ XVIII ст. у 1790 г. сеймавая камісія для распрацоўкі кодэкса грамадзянскага гграва ўзяла ў якасці ўзору таксама Статут 1588, а пры недахопе — Статут Ласкага1.
Вельмі шмат напісана па праблеме ўплыву польскага заканадаўства на права ВкА. Выказваліся розныя меркаванні, аднак большасць вучоных схіляецца да таго, што ўплыў гэты быў невялікі, бо кадыфікацыйны працэс у Польшчы прыкладна супадаў у часе з такім жа працэсам у Ві<Л. Агульнавядома, што да 1506 г. Польшча не мела больш-менш поўнага збору законаў і там дзейнічалі асобныя прававыя акты, выдадзеныя ў розныя перыяды часу.
Асноўнымі крыніцамі права ў Польшчы з’яўляліся прывілеі, ухвалы сеймаў, дэкрэты, эдыкты, універсалы караля. Першая спроба кадыфікацыі аб’яднала Статуты Казіміра Вялікага, Варскі, Навакарчыньскі і прывілей Няшаўскі. У гэтым т. зв. зборніку земскага права 1488 г. мы знаходзім некаторыя супадаючыя моманты, якія паходзяць не з запазычанасці, а з аднолькавасці перыяду і ўзроўню развіцця дзяржаў. Так было і ў пазнейшых законах.
У 1506 г. па даручэнню караля Аляксандра быў складзены канцлерам I. Ласкім зборнік польскіх законаў, які атрымаў назву Статута Ласкага. Ён ахопліваў польскае заканадаўства, пачынаючы з Вісліцкіх Статутаў Казіміра Вялікага і закончыўшы прывілеем Аляксандра 1506 г. Статут Ласкага меў зборны характар: нормы розных часоў былі размешчаны ў ім у храналагічным парадку, рознагалоссі паміж імі не былі ліквідаваны. Гэты недахоп сказаўся адразу, і таму іірымаліся адпаведныя меры 2.
Складальнікі Статута 1588 г. звярталіся да польскага заканадаўства (як заўсёды звяртаюцца кадыфікатары да вопыту ўсіх суседніх і іншых дзяржаў), але толькі для ўдакладнення нейкіх рэдакцыйных пытанняў, не маючы за мэту запазычанне польскага закона Яны рознымі спосабамі перапрацоўвалі, удакладнялі палажэнні Статута, выключаючы казуістычны характар норм, перагрупоўваючы іх па прычыне аднароднасці зместу, удакладняючы фармулёўкі і г. д. Гэта быў нармальны заканатворчы працэс, які не мог нанесці шкоды «нацыянальнаму характару права» .
Аб тым, што польскае права было чужародным для ВкЛ, сведчыць наказ Вялікага князя Жыгімонта панам-рады і ўсёй шляхце ад 1538 г.,
1 Bardach J. Statuty Litewskie pomniki prawa doby odrodzenia. S. 64—65.
2 Wolumina Legum. T. 1. C 392—393.
5 Максммейко H. A. Нсточнмкн уголовных законов Лмтовского Статута С. 127.
дзе гаварылася: «._ а пад право польское, которое собе земяне повету Бельского упросмлй, не подданы суть панове рада й вся земля Лнтовская, але овшем з него вызволены»1.
Адносна выкарыстання польскага заканадаўства пасля прыняцця Статута 1588 г. вучоныя выказваюцца неадназначна. Так, С. А. Бяршадскі піша, што «сеймовые постановленйя тогда ммелм обязательную сплу в Велмком княжестве Лмтовском, когда о том прямо в ннх упоммналось»2. Трэба адзначыць, што С. Бяршадскі меў на ўвазе не польскае заканадаўства, а пастановы агульнага сойму Рэчы Паспалітай. Схіляўся да гэтага, хаця і з некаторымі агаворкамі, ф. I. Леантовіч3. Крытыкуючы некаторых польскіх вучоных, якія лічылі, што соймавыя пастановы былі абавязковымі з 1569 г. для абедзвюх дзяржаў, Н. А. Максімейка выказваўся, што прыведзеныя А. Пташыцкім соймавыя кансгытуцыі адхіляліся нават на Валыні, якая з 1569 г. арганічна злілася з Полыпчай, аднак гэтыя пастановы маглі мець моц на тэрыторыі ВкЛ толькі тады, калі аб гэтым была зроблена прамая агаворка ў яго заканадаўстве4.