Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Тыя палажэнні, якія, на думку вучоных, маглі быць запазычаны з польскага заканадаўства, хутчэй за ўсё былі ўзятыя з рымскага права, таму што Статуты Ласкага, Ташыцкага, Герберта і інш. утрымлівалі значную долю рымскага права. У Кракаўскім універсітэце вывучалі рымскае права, вучоныя пісалі трактаты аб рымскім і кананічным праве, збіралі і перапрацоўвалі нямецкае права, што дзейнічала ў гарадах Польшчы. Асобы, якія ўваходзілі ў статутную камісію спачатку для «паправы» Статута 1566 г., спалучалі веды кананічнага права і гарадскога нямецкага з веданнем рымскага права Спецыяльна для здабывання карыснага і годнага матэрыялу з нямецкага гарадскога права кароль прызначыў свайго сакратара і віленскага войта, доктара абодвух праў А. Ратондуса. Аднак галоўную ролю ў кадыфікацыі заканадаўства адыгралі высокаадукаваныя дзяржаўныя асобы ВкЛ.
Уплыў рымскага права на права ВкЛ быў у асноўным апасрэдаваным. У большасці еўрапейскіх краін перыяду сярэднявечча дактрына рымскага права пераважала. Яна была адной з крыніц развіцця прававой навукі і адпавядала сацыяльна-эканамічным і палітычным умовам развіцця сярэдневяковага грамадства. Адна з догмаў рымскага іірава аб тым, што права ёсць сіла розуму, дабра і справядлівасці, стала асновай прававой канцэпцыі гуманістаў Еўропы XV—XVI стст., якія звязвалі гарманічнае развіццё грамадства з прыроднай тэорыяй правоў чалавека, з неабходнасцю разумных і справядлівых законаў. Для
1 АЮЗР. т. 1.1863. № 101.
2 Беріпадскнй С. A О наследованнм в выморочных нмуіцесгвах по Лнтовскому праву. С. 19.
3 Леонтовнч Ф. Н. Спорные вопросы лптовско-русского права С. 25.
4 Макспмейко Н. А. Рісточнмкя уголовных законов Лнтовского Статута С 93.
прававога развіцця таго часу быў характэрны сінтэз канцэпцый «натуральнага» і «пазітыўнага» права, можа, таму, што тэарэтыкі былі прыхільнікамі станоўчага права, а практыкі — натуральнага права.
Усе сляды рымскага права ў Статутах указваюць перш за ўсё не на сапраўдныя Юстыніянаўскія крыніцы, а на глосы Саксонскага Зярцала і магдэбургскае гграва. Рымскае права як прыватнае па сваёй сутнасці можна лічыць адной з дактрынальных крыніц права ВкЛ. Рымскае права ўвогуле можна разглядаць як неабходны элемент развіцця права Упершыню ўжытая Гаем пры складанні інстытуцый сістэма рымскага права стала агульнапрынятай лагічнай абстракцыяй. Яна ўяўляла сабою раздзелы ў дзвюх частках: асобы і рэчы, іскі. Сістэма Гая досыць супярэчлівая (напрыклад, у раздзел «асобы» ён уключае некаторыя інстытуты сямейнага права — шлюб, вучэнне аб сваяцтве, апеку), аднак яна была даволі зручная для выкарыстання і таму надоўга становіцца класічнай.
У еўрапейскім праве ў сярэдневякоўі яшчэ не рабілася спробы юрыдычнай сістэматызацыі, якая грунтавалася б на агульных паняццях і паслядоўна праведзеных прынцыпах, што пераўтваралі 6 ггравапарадак у іерархічную сістэму паняццяў. Галоўным чынам «функцмональное расположенме норм в канонмческом н рнмском праве представляло собой лмшь определенный шаг вперед по сравненмю, напрммер, с ннкак не органмзованным юрпдмческнм матермалом в Коране»1. Вялікае значэнне для развіцця заходнееўрапейскага іграва меў той факт, што ў папярэдніх Зводу рымскага цывільнага права кодэксах і ў самім Зводзе законы сістэматызаваліся толькі ў агульных рысах. Адзіным выключэннем была спроба Гая ў яго інстытуцыях і юрыдычным падручніку класіфікаваць прававыя нормы «на последовательно проведенном созданмм понятнй: правовые нормы мзлагалпсь мм по прмнцйпу отношенмя к людям, прмчмнам м обстоятельствам, связанным с конкретным нском»2 Звод жа Дыгестаў пабудаваны вельмі ііроста, іх ггрыходзілася падзяляць на інстытуты, г. зн. кіравацца функцыянальным метадам.
Працэс і характар запазычання рымскага права краінамі Заходняй Еўропы ў эпоху сярэдневякоўя розны. Трэба адзначыць таксама, што дзякуючы царкве і не ў апошнюю чаргу еўрапейскім універсітэтам краіны Заходняй Еўропы нанава набылі агульную рэлігійную, палітычную, адміністрацыйную і юрыдычную мову, якою была латынь. Вялікую ролю лацінская мова ў юрыспрудэнцыі адыгрывала таму, што ёй, як і іншым навукам, уласцівы метад выкарыстання пісьмовага і жывога слова ў якасці рабочага інструмента, аднак для юрыспрудэнцыі гэта было найбольш важным менавіта таму, што яна з’яўляецца адзіным відам
1	Аннерс Э. Нстормя европейского права. М., 1994. С. 207.
2	Там жа. С. 206.
«тэхнікі» (юрыдычнай тэхнікі), якая ў якасці асноўнага рабочага інструмента выкарыстоўвае сваю ўласную, толькі ёй характэрную мову.
Нормы, паняцці і інстытуты рымскага права толькі тады станавіліся дзеючым правам заходнееўрапейскіх краін, а роўна і заходняй царквы, калі іх уводзілі ў дзеючае права праз заканадаўства або з дапамогай юрыдычнага тлумачэння. Вучоныя-юрысты гласіравалі, каменціравалі і абагульнялі рымскае права, якое называлі «служанкай кананічнага права». Хаця з тым жа поспехам яго маглі называць служанкай імператарскага або служанкай дзеючага права свецкіх дзяржаў і гарадоў-дзяржаў.
Кананічнае права (або інакш сістэматызаванае права царквы), створанае на іграцягу паўтара стагоддзя (паміж 1050 і 1200 гг.) стала дзеючым правам царквы, а рымскае права не з’яўлялася такім ні ў адным з палітычных утварэнняў на Захадзе1. Самае важнае адрозненне паміж рымскім і кананічным правам на Захадзе заключалася ў тым, што рымскае права, за рэдкім выключэннем, успрымалася як закончанае, нерухомае. Яго можна было тлумачыць, але нельга было змяняць. Кананічнае ж права, хаця і прыйшло таксама з мінулых часоў, не было закончаным, яно пастаянна перапрацоўвалася. Яно мела якасць арганічнага развіцця, свядомага росту на працягу пакаленняў і стагоддзяў. Менавіта таму яно было некалькі неўладкаваным, хаця, магчыма, больш цікавым адносна маральнага і палітычнага погляду, таму так шмат увагі вучоныя надавалі і надаюць яму зараз.
Рымскае і кананічнае права трэба разглядаць як неабходныя і заканамерныя элементы развіцця заходнееўрапейскага права Аднак неабходна мець на ўвазе, што загіазычанне асноўных догмаў права не азначала тоеснасці асноўных структур яго сістэмы. Так, калі ў аснове рымскай сістэмы права ляжала аб’ектыўнае права, то ў XV ст, асабліва ў XVI сг., істотны акцэнт робіцца на суб’ектыўнае права.
Кадыфікатары ВкЛ у XVI ст. добра ведалі творы рымскіх вучоных, заканадаўства Юстыніяна2.1. Даніловіч піша аб тым, што ў Польшчы знойдзены рукапісы Юстыніянаўскіх Дыгестаў, інстытуцый, Кодэксу даволі ранняга перыяду. Л Сапега прама выяўляе знаёмства з Цыцэронам, многія члены статутных камісій мелі, як мы адзначалі, вучоныя сгупені дактароў права. Усё гэта прыводзіць да думкі, што кадыфікатары выкарыстоўвалі ў пэўнай ступені ўсе гэтыя веды. Аднак у адзначаны перыяд мела месца прытрымліванне прававой традыцыі, напоўненай ужо новым зместам. Адносна ж класічнай рымскай сістэмы права трэба адзначыць, што яна не магла быць пакладзена ў аснову статутнага заканадаўства.
1	Гарольд Дж. Берман. Западная траднцпя гграва: эпоха формпрованпя /Пер. с англ. М„ 1994. С. 200.
2	Макснмейко Н. А. йсточнмкн утоловных законов Лмтовского Статута. С. 160.
Вучоныя, што даследавалі права ВкЛ, разыходзяцца ў меркаваннях пра пачатак, межы і шляхі ўплыву іншаземнага права. Некаторыя з іх адзначалі ўздзеянне пэўных рымскіх тэндэнцый праз кананічнае права, Саксонскае Зярцала, магдэбургскае права, іншыя адмаўлялі ўплыў рымскага права. Так, I. Даніловіч гаворыць аб наступных прававых інстытутах, дзе назіраецца ўплыў рымскага гграва іграз Саксонскае Зярцала:
а)	вучэнне аб даўнасці;
б)	законы аб тэстаментах;
в)	пастановы аб падставах пазбаўлення бацькамі спадчыны для сваіх дзяцей;
г)	пакаранне за забойства бацькоў (магчыма, яно было запазычана з глос Саксонскага Зярцала, таму што ў Статуце малпа рымскага права заменена кошкай Саксонскага Зярцала, а мора — беларускімі рэкаміу
д)	нормы аб злачынствах, што складаюць абразу яго вялікасці;
е)	забарона кровазмяшальных шлюбаў;
ж)	інстытут асобнай маёмасці дзяцей;
з)	забарона адчужаць пры жыцці спадчыннадаўцы чаканую спадчыну і некаторыя іншыя’.
1.1.	Лапо гаворыць аб тым, што ўплыў рымскага права адчуваўся не толькі праз кананічнае і магдэбургскае права, але і з непасрэдных крыніц, прычым спасылаецца на памфлет «Размова паляка з ліцвінам», надрукаваны у 1564 г, дзе цытуюцца інстытуцыі, Дыгесгы, Кодэкс, a таксама на некаторыя судовыя справы, змешчаныя ў актавых кнігах2.
Н. А. Максімейка прызнае, што кадыфікатары ВкЛ ведалі аб рымскім праве не толькі з гарадскіх нямецкіх кодэксаў, аднак ён не зусім згаджаецца з вывадамі I. Даніловіча, а на падставе яго матэрыялаў робіць свае высновы. Так, ён падкрэслівае, што польскія кодэксы XVI ст, якія змяшчалі значную прымешку рымскага права, выкарыстоўваліся кадыфікатарамі ВкЛ, акрамя таго, што кадыфікатары добра ведалі творы рымскіх юрыстаў. Аднак ён падкрэслівае і ўплыў шматлікіх твораў, якія з’явіліся ў XVI ст. у Польшчы і ВкЛ і тычыліся рымскага права, перш за ўсё твораў Варфаламея Гроіцкага3.
Н. А. Максімейка робіць вельмі слушную агаворку, што пытанне аб запазычанасці рымскага права і яго ўплыў на фарміраванне права ВкЛ вельмі складанае і таму ён, не беручыся вырашаць яго ў сваёй працы, ставіць перад сабой толькі меншую і канкрэтнейшую мэту — паказаць уплыў нямецкіх кодэксаў на крымінальнае права Статута. Прытым ён удакладняе, піто не будзе разбіраць, рымскае, кана-
1	Данмловмч 14. Взгляд на Лнтовское законодательство н Лмтовскме Статуты. С. 1 —47. 1 Лаппо 14. 14. Лмтовскмй Статут 1588 г. Каунас, 1934. Т. 1. С 138.
’ Максммейко Н. А. 14сточнмкн уголовных законов Лнтовского Статута С. 159—160.
нічнае ці нямецкае права непасрэдна ўплывала на развіццё крымінальнага права. I далей у сваёй працы ён аналізуе крымінальныя нормы, якія, на яго погляд, адчулі ўплыў іншага права. Напрыклад, з нямецкіх кодэксаў увайшлі склады злачынстваў аб абразе гонару гаспадара, якія былі асэнсаваныя ў духу рымскага права, а не новаеўрапейскіх поглядаў, а таксама злачынствы супраць маралі. Аднак Н. Максімейка адзначае, што маюцца вялікія адрозненні паміж колам злачынстваў. Так, Статут 1588 г. не ўключыў такія злачынствы, што мелі месца ў нямецкіх кодэксах, як богазневажанне, ерасі, скоталожніцтва, адступленне ад хрысціянскай веры, пакінуўшы іх у сферы асабістага сумлення і маралі.