Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Складальнікі Статута вырашылі ўпершыню шэраг складаных тэарэтычных задач, у тым ліку адну з галоўных — выпрацавалі сістэму і структуру размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, важнасці і інш. У Статут былі ўключаны тыповыя і абагульненыя нормы права, 1 Давмд Р. Основные правовые снстемы современностм. М., 1988. С. 51 “58.
2	Юхо I. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 38; Bardach J. Statuty Litewskie — pomniki prawa doby odrodzenia. S. 39~40.
3	Данмловпч H. Взгляд на Лнтовское законодательство й Лнтовскпе Статуты. С. 39.
4	Статут Велшсого княжесгва Лнтовского 1529 г. Мн., 1960. Р. I, арт. 9; р. ІП, арт. 4 (далей:
Статут 1529 г., або першы Статут).
часцей за ўсё дадзеныя ў новай і больш дакладнай рэдакцыі. Заканадаўца не прытрымліваўся пры гэтым класічнай рымскай сістэмы права, а выпрацаваў уласную, у аснову якой паклаў новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права, прыярытэт пісанага права і інш.1 Нягледзячы на тое што Статут замацоўваў феадальны правапарадак і перш за ўсё абараняў пануючы клас, у ім абвяшчалася, што ўсе жыхары дзяржавы, як убогія, так і багатыя, павінны судзіцца па статутных нормах2.
Пасля ўвядзення ў дзеянне Статута 1529 г. суддзі ўсё часцей пачынаюць спасылацца на яго нормы, прычым звычайна не перадаюць даслоўна тэкст адпаведнай прававой нормы, а толькі яе агульны змест3. Гэтыя інтэрпрэтацыі тэксту Статута, несупадзенне цытат у судовых справах далі падставу некаторым даследчыкам зрабіць памылковы вывад аб тым, што ў захаваных спісах Статута адсутнічаюць некаторыя артыкулы, на якія спасылаюцца суддзі4. Памылковасць такіх меркаванняў прааналізаваў С. Лазутка5. Калі раней суддзі ггры разглядзе спраў спасылаліся на звычай, то з прыняццем Статута судовыя рашэнні выносяцца «водлуг обычая гграва й Статута земского», «яко в статуте господарском опмсуеть»6. У складаных выпадках, пры неўрэгуляванасці гграваадносін суддзі звярталіся «за навукай» да гаспадара або часам і да мясцовай улады (у асноўным да віленскага і трокскага ваяводаў)7.
Прыняцце Статута вызначыла мяжу паміж партыкулярнылл сярэднявечным правам і новым сістэматызаваным і ўніфікаваным заканадаўствам. Аднак гэта быў толькі пачатак, бо Статут заклаў трывалую аснову для далейшага развіцця заканадаўства ВкЛ. Новыя сацыяльна-эканамічныя з’явы, развіццё феадальнай уласнасці, актыўнае развіццё гарадоў, актывізацыя таварна-грашовых адносін патрабавалі змен у заканадаўстве, удасканалсняя права. Узнікае ініцыятыва «паправы» Статута 1529 г, ствараецца статутная камісія і ўжо з 1551 г. праект новага Статута абмяркоўваецца сістэматычна на соймах дзяржавы (што само па сабе ўжо сведчыць аб новым узроўні развіцця права).
Пасля прыняцця Статута 1566 г. кадыфікацыя і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, як адзначаюць даследчыкі, нашмат апярэдзіла аналагічныя працэсы ў суседніх дзяржавах8. Статутная камісія ўлічыла і перапрацавала ўвесь сярэднявечны прававы вопыт, як уласны
’ Юхо I. А. Кароткі нарыс гісторьгі дзяржавы і права Беларусі. С. 164—165.
2	Статут 1529. Р. I, арт. 9.
3	Лнтовская Метрнка. 6-я княга судных дел. №№ 143, 148, 154, 174, 210.
4	Барысенак С. Нацыянальны характар Літоўскага Статуту //Полымя. 1927. № 6. С. 151.
5	Лазутка С А. Первый Лнтовскнй Статут. С. 48.
6	Лятовская Метрмка. 6-я кнмга судных дел. №№ 196, 207, 214.
7	Там жа. №№ 20, 21, 84, 115, 244 і інш.
8	Гл., напрыклад: Юхо I. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 170.
(бо юрыдычная навука і высокі ўзровень падрыхтоўкі асноўных судовых кадраў уносіла ў судовую практыку элементы навукі права), так і сусветны (на той час еўрапейская прававая навука і ўяўляла сабой увесь сусвет). У статутнай камісіі працаваў, як мяркуюць вучоныя, жмудскі епіскап Ян Даманеўскі, які быў выдатным знаўцам сярэдневяковага права ўвогуле і кананічнага ў прыватнасці. У камісіі таксама працавалі такія выдатныя правазнаўцы, як Павел Астравіцкі, Марцін Валадковіч, Станіслаў Нажускі і інш. Асаблівую ролю адыгралі ў падрыхтоўцы Статута 1566 г. «дактары праў чужаземскіх» Аўгусцін Ратондус і Петр Раізій1. А. Ратондус, доктар права Вітэмбергскага універсітэта, быў не толькі ііравазнаўцам, але і гісторыкам. Як прыхільнік і знаўца рымскага права, ён зрабіў шмат для выпрацоўкі адзінай прававой тэрміналогіі. П. Раізій (Педро Руіз де Мароз па вучобе ў Падуі і Балоньі) быў прафесарам рымскага права Кракаўскай акадэміі. Каля 1551 г. ён з’явіўся ў Вільні. Ён быў выдатным знаўцам права, асабліва рымскага (гласатараў). Наяўнасць у статутнай камісіі такіх вучоных у галіне права з’явілася падставай для надання Статуіу раманістычнага акружэння. Абодва вучоныя былі прадстаўнікамі гуманістычнага кірунку развіцця права, яны садзейнічалі саступленню схаластычнага метаду трактавання права сістэматычнаму і сінтэтычнаму. Дзякуючы ім удасканаленне статутавых норм ішло і праз адаптацыю раманістычных прававых паняццяў і праз успрыманне новых інстьггутаў, заііазычаных з інстытуцый або Дыгестаў. Вучоныя (наггрыклад, Р. Таўбеншляг) супастаўлялі нормы Статута 1566 г. з інстытуцыямі, Дыгестамі або помнікамі візантыйскага права і знаходзілі паміж імі генетычную сувязь2. Займаючыся праблемамі крымінальнага права ВкЛ, Н. Максімейка бачыў гэтую сувязь і выдзяляў раманістычныя элементы і запазычаныя з гарадскога права (магдэбургскага), якія засталіся пад уплывам рымскага права3.
Вядома, прававая культура эпохі Адраджэння знайшла на Беларусі шмат прыхільнікаў. He толькі адукаваная моладзь вывучала права ў італьянскіх, нямецкіх, французскіх універсітэтах, але і на тэрыторыі Княства асядала шмат іншаземцаў, якія аддавалі свае паслугі новай радзіме. Часам літвіны ўвогуле выводзілі свой род ад рымскіх продкаў (прычым не з 1413 г., а значна раней), таму і ставіліся да рымскага права, як адзначае Ю. Бардах, як да свайго4, хаця і перапрацоўвалі яго з улікам уласнага развіцця. Гэта знайшло, напрыклад, адлюстраванне ў замацаванні права распараджэння ўсёй феадальнай ма-
’ Bardach J. Statuty Litewslde — pomnild prawa doby odrodzenia S. 52—53.
2	Там жа. S. 52—53.
3	Максммейко H. A. Мсточнмкн утоловных законов Лмтовского Статута С. 158.
4	Bardach J. Statuty Litewslde — pomniki prawa doby odrodzenia S. 53.
ёмасцю, а не 1/3, як было ў папярэднім Статуце. Раманістьгчная канцэпцыя неабмежаванай уласнасці супала з эканамічнай рэформай у дзяржаве, з актывізацыяй таварна-грашовых адносін. Або адносна крымінальнага права трэба адзначыць, што Статут паклаў пачатак рэалізацыі пастулата аб роўным пакаранні за забойсгва чалавека Ён увёў аднолькавы ўзрост крымінальнай адказнасці асобы з 14 гадоў, спрабаваў замацаваць ітрынцып прэзумпцыі невінаватасці і інш. У сувязі з гэтым А. Волан адзначаў, што польскія соймы засталіся глухімі да божага голасу Фрыча Маджэўскага адносна ганебнага грашовага пакарання за забойства чалавека1.
Асаблівасцю Статута 1566 г. было тое, што ён працягваў дзейнічаць і пасля ўвядзення ў дзеянне новага Статута 1588 г. на тэрыторыі далучаных да Польшчы ў 1569 г. Валынскага, Кіеўскага, Брацлаўскага ваяводстваў (за выключэннем некаторых артыкулаў) пад назвай Валынскі Статут.
Неабходна закрануць і такую праблему, як асобнасць усіх трох Статутаў. Т. Чацкі, а затым С. Кутшэба акцэнтавалі ўвагу на тым, што Статуты 1529, 1566 і 1588 іт. — гэта не рэдакцыі аднаго і таго ж закону, а тры асобныя законы, бо інакіп гэта прыводзіла 6 да незаўвагі перамен, што адбыліся ў перыяд ад 1529 да 1588 г.2 Статут 1588 г. з’явіўся вынікам усяго папярэдняга прававога развіцця Княства Ен распрацоўваўся доўгі час (камісія была створана на Люблінскім сойме 1569 г.) і распрацоўваўся не толькі спецыяльнай статутнай камісіяй і такімі знакамітымі яе прадстаўнікамі, як Л. Сапега і Я. Валовіч, але, як адзначаюць даследчыкі, «усімі станамі», «усім паспольствам». 1.1. Лапо лічыў, што ў пэўны перыяд часу праца над ім перайшла да павятовых соймікаў, што сведчыць аб дэмакратызацыі заканадаўчага працэсу ў ВкА
Статут 1588 г., які заканадаўча аформіў захаванне суверэннага Вялікага княства Літоўскага, ствараўся на новых прынцыпах права, уласцівых пераходнаму перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу. Яго пранізвала ідэя прававой дзяржавы, адной з падстаў якой быў прынцып падзелу ўлады: заканадаўчая ўлада належыла сойму, выканаўчая — Вялікаму князю і радзе, судовая — новым, створаным у выніку судовай рэформы судовым органам3. Па сутнасці, Статут быў канстытуцыяй дзяржавы, першыя раздзелы яго ўключалі канстытуцыйныя нормы.
Многія даследчыкі гірава аддалі дань павагі гэтаму закону. Напрыклад, П. Дамбкоўскі ацаніў яго як невычарпальны для свайго часу дасканалы збор законаў4. Аб яго гістарычным значэнні ў кантэксце сістэ1 Сокол С. Ф. Соцмологмческая м полмтмческая мысль в Белоруссмн во второй половнне XVI в. Мн., 1974.
2	Bardach J. Statuty Litewskie — pomniki prawa doby odrodzenia. S. 44.
3	Юхо I. A. Kapond нарыс гісторыі дзяржавы i права Беларусі. С. 173.
4	Dubkowski Р. Prawo prywatne Polskoe. Lwow, 1910. T. 1. S. 6.
мы права суседніх дзяржаў В. Маціеўскі пісаў: «Вялікім для свайго веку помнікам права з’яўляецца Літоўскі Стачуг і такім, якога не ведала сучасная Еўропа...», і далей ён вобразна гаворыць, што Статут быў як тое дрэва, якое разрастаецца, выкарыстоўваючы соль суседніх дрэў, але потым перапрацоўвае іх у сабе і зноў аддае суседнім дрэвам усё лепшае і спажыўнае1.
У Статуце знайшлі яркае адлюстраванне тэндэнцыі ўсеагульнасці пісанага права і яго рацыяналізацыі. Абавязваючы суды кіравацца пісаным правам. (р. I, арт. 1), закон гаворыць і аб тым, што: «А где бы чого в том сгатуце не доставало, тогды суд, прнхмляючыся до блюкшое справедлйвосгй водле сумненья своего м прнкладом нншых прав хрестмяньскмх то отправоватп п судмтм маеть»2. Гэтым палажэннем была замацавана дапаможная роля іншаземнага права.
Значэнне Статута ўзрастала ад таго, што ён быў адразу ж надрукаваны ў Віленскай тыпаграфіі братоў Мамонічаў на беларускай мове таго часу. I менавіта гэтым фактам ганарыліся яго складальнікі. Л. Сапега ў пісьме да Радзівіла ў 1588 г. ггісаў: «Новый Статут я уже велел печатать по-русску. Хотел бы я его нздать м по-польскн, но еслм переводмть слово в слово, прмдержмваться русскмх слов м выраженмй, то выйдет очень не хорошо; пначе же сделать не могу, т. е. не прндержмваться слов м выраженмй, а только смысла. Людм п так без всякого основанмя находят в чем меня уггрекать; боюсь, что м это комунмбудь не понравнтся, особенно, когда выйдет от меня»3.