Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Значную ўвагу надавалі шэрагу інстытутаў грамадзянскага права тыя вучоныя, што даследавалі грамадска-палітычную сітуацыю ў Княстве ў пэўны перыяд (А. Грушэўскі, 3. Даўгяла, В. Друшчыц, 3. Капыскі, В. Конан, М. Любаўскі, С. Падокшын, В. Пашута, А. Сапунов, Т. Чацкі і інш.).
Дарэвалюцыйныя вучоныя, што пісалі навуковыя працы па сучаснаму ім грамадзянскаму праву, часам рабілі гістарычны экскурс, супастаўляючы права Расіі і Вялікага княства Літоўскага3. Больш за ўсё яны звярталі ўвагу на Статут 1588 г., адзначаючы яго значны ўплыў на развіццё расійскага заканадаўства.
Характарыстыку асобных аспектаў развіцця права ўвогуле і грамадзянскага права ў прыватнасці мы знаходзім у работах О. П. Лявіцкага, 1.1. Скіцкага, В. Д Спасовіча4.
Асаблівая ўвага буржуазнымі вучонымі, а таксама пасля і савецкімі вучонымі, надавалася праблеме развіцця феадальнай уласнасці на зямлю (В. I. Андруліс, Ю. Бардах, В. С. Менжынскі, В. Т. Пашута, А. П. Грыцкевіч, М. В. Доўнар-Запольскі, 3. Ю. Капыскі, Д Л. Пахілевіч, М. Ф. Спірыдонаў, Н. Н. Улашчык і інш.). У асноўным яны канцэнтравалі ўвагу на этапах фарміравання інстытута феадальнай уласнасці, на ўзаемаадносінах розных саслоўяў паміж сабой у сувязі з гэтым працэсам. Толькі асобныя працы былі прысвечаны непасрэдна канкрэтным інстытутам грамадзянскага права Беларусі. У першую чаргу трэба адзначыць работы С, А. Бяршадскага, М. Ф. Уладзімірскага-Буданава, у. I. Пічэты і некаторых іншых вучоных, на якія мы будзем у далейшым болып за ўсё спасылацца.
Цікавасць да гісторыі права Беларусі павялічылася ў апошнія дзесяцігоддзі, аб чым сведчаць працы А. П. Ткача, Ю. М. Юргініса і
1	Нйкольсішй Н. М. Промсхожденйе й мсторня белорусской свадебной обрядностм. Мн., 1956; Сммрнов А. Очеркн семейных отношеннй по обычному праву русского народаВып. 1. М., 1878; Суворов Н. О гражданском браке. Ярославль, 1887; Спірыдонаў М. Ф. Роля даўнасці ў запрыгоньванні сялянства Беларусі// ВАН БССР. 1980. № 1; Похмлевнч Д.Л. Крестьяне Белоруссмй м Лнтвы в XVI—XVII вв. Львов, 1957.
2	Суворов Н. Учебнмк церковного права. М., 1913; Павлов A. С. Курс церковного права. М., 1902.
3	Пахман С. А. І4сторйя коднфмкацмп гражданского права: В 2 т. СПб., 1876. Т. 1; Пре-
сняков A. Е. Аекцмп по русской мстормп: В 2 т. М., 1938—1939; Сммрнов А. Очеркм семейных отношеннй по обычному праву русского народа. М, 1878. Вып. 1; Шершеневмч Г. Ф. Учебнпк русского гражданского права. Казань, 1902.
4	Левпцкпй О. П. Семейные отношенпя в Юго-Западной Русм в XVI—XVII вв. // Рус. старнна. 1880. ноябрь; Скмтскнй 14. 14. Невенованные вдовы по Лнтовскому Статуту по толкованню Сената // Журнал ммнпстерства юстнцмй. 1907. № 7; Спасовнч В. Д Об отношеннях супругов по нмутцеству по дрсвнему лнтовскому праву. СПб., 1857.
інш.1, а асабліва — у апошнія гады2. Аднак у большасці прац зноў пытанні грамадзянскага права разглядаюцца ў кантэксце агульных пытанняў гісторыі дзяржавы і права. Поўнага і ўсебаковага даследавання асобных галін феадальнага права Беларусі пакуль яшчэ не існуе.
§	2. Крыніцы матэрыяльнага агульназемскага права
Першапачатковай крыніцай права феадальнай Беларусі быў звычай. У асобных землях-княствах старажытаай Беларусі (Полацкім, Пінскім, Віцебскім, Берасцейскім, Смаленскім і інш.) дзейнічала сваё мясцовае, звычаёвае права, якое мела і пэўныя асаблівасці і шмат агульнага. Вытокі звычаёвага права мелі ў сукупнасці мноства фактараў. Пачаткам узнікнення звычаёвага іграва служылі не толькі адносіны грамадства да сродкаў вытворчасці, але і індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці яго членаў, культурныя і нацыянальныя традыцыі пэўнага регіёна, агульнасць мовы, рэлігійныя перакананні і шмат іншага. Гэтым можна тлумачыць стабільнасць адносін да звычаю на пэўных тэрыторыях і ў грамадскіх групах нават пасля змены эканадлічных фармацый. Сіла традыцыйнага разумення справядлівасці членамі грамадства дазваляе паставіць звычаёвае права на першае месца сярод крыніц пісанага права. Звычаі да моманту спроб іх сістэматызацыі ў які-небудзь звод законаў перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Справядлівасць і чалавечнасць былі асаблівасцямі ўчынкаў і правілаў паводзін людзей. Сістэма няггісаных ггравілаў паводзін (звычаяў), якія грунтаваліся на агульнаітрынятасці («так дзяды і бацькі рабілі, так і мы будзем рабіць») і даўнасці (т. зв. «старыны»), панавала досыць гірацяглы чаа
Звычай, які розніўся адносна мясцовасцей і груп насельніцтва, сутыкаўся з законам. Часам адна норма звычаёвага права супярэчыла іншай, што парушаў адзін звычай, магло стасавацца з іншым3. У вобласці заканадаўства звычай амаль да канца XVI ст. меў важнае значэнне. У многіх выпадках закон браў свой пачатак са звычаёвага права. Звычай канкурыраваў з законам, дапаўняў яго, а часам нават выпраўляў пастанову закона. У старажытныя часы значэнне ітрава ў сэнсе абавязковасці агульнай нормы прызнаецца перш за ўсё за звычаем. Правам лічыцца тое, іпто асвечана прытрымліваннем закону. I такі
1	Ткач А. П. Історня кодмфікауіі дореволюційного права Укранні. Кн'ів, 1968; Юргнннс Ю. М. Нзменення в аграрном строе Лятвы в эпоху феодалмзма //Вопросы нсторйй 1976. № 9.
2	Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн, 1995; Довнар Т. Н, Шелкопляс В. А. Государство й право Беларуск XV—XVI вв. Мн, 1993; Юхо Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.
3	Демченко Г. В. Наказанме по Лмтовскому Статуту в трех его редакцмях. Кмев, 1894. С 151.
погляд існуе досыць доўга. Прызнанне за Вялікім князем здольнасці ствараць права — з’ява другасная, яна ўзнікае гістарычна і развіваецца марудна. Як адзначае У. I. Сергеевіч, маскоўскія князі ў XVI ст. спасылаліся і апраўдвалі свае пастановы «старыной», не маючы яшчэ ўсведамлення, што яны з’яўляюцца суб’ектамі вярхоўнай улады і ў іх волі ствараць права1.
Нормамі звычаёвага права кіраваліся суддзі. Галоўнай і асноўнай крыніцай пры вядзенні судовага працэсу быў звычай, таму ў судовых пастановах мы знаходзім словы: «водлуг обычая», «водлуг обычая права», «водле обычая права» і інш.2
Перадумовай развіцця агульнадзяржаўнага (агульназемскага) права з’явілася новае разуменне права, якое найбольш выяўляецца ў пачатку XVI ст. Яно адпавядала палітычным і сацыяльна-эканамічным зменам у грамадстве, якія патрабавалі ад права больш павышанай агульнай ролі рэгулятара ўскладненых адносін і мелі мэтай наданне ўсеагульнасці прымянення прававых норм на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ўдасканаленне асноўнай сутнасці права — забеспячэнне справядлівасці.
Пераходная эпоха ад звычаёвага права да агульнага дзяржаўнага кадыфікаванага закона (на працягу XIV — першай паловы XVI ст.) суправаджалася істотнымі зменамі ў праве (у яго сутнасці, прынцыпах, змесце) і рэзкім адыходалі ад сярэднявечнага стэрэатыпу права, якое не адводзіла закону важнай ролі У сярэдневякоўі лічылася, што права існуе здаўна незалежна ад вярхоўнай улады, таму Вялікі князь (як і кожны іншы суверэн) мог прымаць законы, даваць указанні па прымяненню права перш за ўсё ў публічнай сферы. Роля заканадаўства ў сферы прыватнага права гэтага перыяду мізэрная, таму што па традыцыі князь не мог па ўласнай волі змяняць нормы прыватнага права.
3 аналізу заканадаўчых актаў XIV—XV стст. вынікае, што далей адносна сістэмнага выкладання норм звьгчаёвага права вярхоўная ўлада не ішла. У гэты перыяд існуе партыкулярная сістэма права, якая грунтуецца на прынцыпе: мясцовае права перавышае і нават адмяняе агульнае. Першыя даследчыкі феадальнага права гэтага перыяду ўказваюць на прававы звычай як на галоўную і фактычна адзіную крыніцу права ў дастатутны перыяд. Гэта звязвалася ў першую чаргу з уяўленнем аб адсугнасці ў ВкЛ якой бы то ні было кадыфікацыйнай дзейнасці ў галіне заканадаўства да з’яўлення Судзебніка Казіміра 1468 г.3
1 Сергеевмч В. 14. Лекцнм м нссдедовання по древней псторпп русского права. СПб., 1899. С 19.
2 Лйтовская Метрмка. 6-я кнмга судных дел. Вмльнюс, 1995. №№ 20, 47,187, 207, 218 і ініп.
3 Скнтскпй 14.14. Невенованыя вдовы по Лмтовскому Статуту п по толкованпю Сената //Журн. мнн-ва юстнцпн. 1907. № 7.
Да XV ст. феадальнаму праву ВкЛ былі ўласцівы такія формы, як «жалаваныя» граматы і прывілеі. Агульназемскія прывілеі не былі ў поўным сэнсе сістэматызаванымі актамі, аднак, калі глядзець на іх увогуле і адносіцца да іх як да заканамернага этапу ў развіцці заканадаўства, можна заўважыць, што яны ўяўлялі сабой пэўныя тэндэнцыі да кадыфікацыі. У ггрысвечаных гэтай праблеме працах гісторыкаў права XIX ст. I. Якубоўскага і М. Ясінскага даследуюцца юрыдычныя формы агульназемскіх прывілеяў, гаворыцца аб іх відах1. Разам з канстытуцыйнымі, адміністрацыйнымі, крымінальнымі і працэсуальнымі нормамі там знайшлі месца грамадзянска-сямейныя нормы. Так, праблемы шлюбу адлюстраваныя ў аспекце замацавання прынцытіу свабоды на шлюб, што знайшло выражэнне ў дазволе жанчынам свабодна выходзіць замуж без умяшання вярхоўнай улады (ггрывілеі 1387, 1413, 1447 гг.).
Адным з самых развітых у прывілеях быў інстытут спадчыны. Так, у Гарадзельскім прывілею змяшчаліся першыя агульнадзяржаўныя нормы, што тычыліся наследавання маёмасці. Да шляхецкіх вольнасцей была далучана яшчэ адна — права наследаваць дзецьмі маёмасць сваіх бацькоў. У наступных прывілеях інстытут наследавання атрымаў больш значнае развіццё, таксама як і інстьггут пасагу і інстытут забеспячэння ўдавы. Прывілеі XVI ст. былі больш дасканала распрацаванымі, і іх палажэнні без асаблівых змен пазней увайшлі ў статутавае заканадаўства (прывілеі Жыгімонта I 1529 г, Жыгімонта-Аўгуста 1547, 1551 гг. і інш.). Апошні прывілей І.Я. Якубоўскі ацэньвае як завяршаючы першы асноўны перыяд развіцця ільгот і вольнасцей шляхты2. Сапраўды, у цэлым перыяд прывілеяў гэтага тыііу скончыўся. Аднак нельга пагадзіцца з думкай даследчыка адносна вызначэння перыяду з 1387 па 1551 г. як адзінага ў развіцці права ВкЛ. Гэты перыяд быў далёка не аднародным, і яго можна падзяліць на некалькі этапаў. Першы этап прывілейнага заканадаўства скончыўся, як адзначае I. А. Юхо, выданнем прывілеяў 1492 і 1506 гг.3 У наступных прывілеях у асноўным пацвярджалася ўсё ранейшае, хаця часам у больш перапрацаваным і сістэматызаваным выглядзе.